ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 кастрычнiка 1996 г. № 76
АБ ПЕРАЛIКУ ВИДАЎ НАРМАТЫЎНЫХ АКТАЎ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ
_______________________________________________ _______ ___ _
Отменено постановлением Министерства труда и социальной
защиты от 25 ноября 2003 г. № 144
У адпаведнасцi з распараджэннем Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 26 жнiўня 1996 г. № 801р "Аб вызначэннi пералiку
нарматыўных актаў па ахове працы i зацвярджэннi рабочай групы па
пытаннях унiфiкацыi падатковага заканадаўства", а таксама ў мэтах
увядзення адзiных вiдаў дзяржаўных нарматыўных актаў па ахове працы,
унiфiцыраваных з адпаведным заканадаўствам Расiйскай Федэрацыi,
Мiнiстэрства працы пастанаўляе:
1. Устанавiць, што ў Рэспублiцы Беларусь дзейнiчае сiстэма
нарматыўных прававых актаў, змяшчаючых адзiныя нарматыўныя
патрабаваннi па ахове працы, якiя павiнны выконвацца мiнiстэрствамi,
дзяржаўнымi камiтэтамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання,
наймальнiкамi ўсiх форм уласнасцi пры праектаваннi, будаўнiцтве
(рэканструкцыi) i эксплуатацыi аб'ектаў, канструявання машын,
механiзмаў i абсталявання, распрацоўцы тэхналагiчных працэсаў,
арганiзацыi вытворчасцi i працы.
2. Зацвердзiць узгоднены з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i
iншымi цэнтральнымi органамi кiравання "Пералiк вiдаў нарматыўных
актаў Рэспублiкi Беларусь па ахове працы" згодна з дадаткам 1.
3. Упраўленню аховы працы i Беларускаму навукова-даследчаму
iнстытуту працы стварыць на працягу 1997 года Дзяржаўны рэестр
нарматыўных прававых актаў (дакументаў) па ахове працы (банку даных)
i падрыхтаваць прапановы па пастаяннаму яго вядзенню i
iнфармацыйнаму забеспячэнню ўсiх зацiкаўленых.
4. Мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам i iншым цэнтральным
органам кiравання прадастаўляць Мiнiстэрству працы зацверджаныя iмi
нарматыўныя прававыя акты па ахове працы, прадугледжаныя Пералiкам,
указаным у пункце 2 дадзенай пастановы.
5. Зацвердзiць па ўзгадненню з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i
iншымi цэнтральнымi органамi кiравання, Федэрацыяй прафсаюзаў
Беларускай прыкладаемы склад рабочай групы экспертаў для падрыхтоўкi
прапаноў i правiлаў аховы працы ў рамках Супольнасцi Рэспублiкi
Беларусь i Расii i па пытаннях, прадугледжаных Пагадненнем аб
супрацоўнiцтве ў галiне аховы працы памiж дзяржавамi-ўдзельнiкамi
Садружнасцi Незалежных Дзяржаў (дадатак 2), i Палажэнне аб ёй
(дадатак 3).
Мiнiстр А.САСНОЎ
Дадатак 1
да пастановы
Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь
15.10.1996 № 76
ПЕРАЛIК
вiдаў нарматыўных актаў Рэспублiкi Беларусь
па ахове працы
-------------------------------T-----------------------------------
Вiд нарматыўнага прававога акта¦ Органы, якiя зацвярджаюць
(скарочаная назва) ¦ нарматыўныя прававыя акты
-------------------------------+-----------------------------------
1 ¦ 2
-------------------------------+-----------------------------------
Правiлы па ахове працы Мiнiстэрства працы
мiжгалiновыя (ПАПМ)
Правiлы па ахове працы Мiнiстэрствы i iншыя цэнтральныя
галiновыя (ПАПГ) органы кiравання сумесна або па
ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы
Санiтарныя нормы, правiлы i Мiнiстэрства аховы здароўя
гiгiенiчныя нарматывы (СанПiН)
Дзяржаўныя стандарты сiстэмы Камiтэт па стандартызацыi,
стандартаў бяспекi працы метралогii i сертыфiкацыi
(ССБТ.., Гост.., СТБ...) Мiнiстэрства адукацыi i навукi,
Мiнiстэрства архiтэктуры i
будаўнiцтва па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi
Беларусь
Галiновыя нарматыўныя акты Мiнiстэрствы i iншыя цэнтральныя
(дакументы) сiстэмы стандартаў органы кiравання па ўзгадненню з
бяспекi працы (ГКД, ССБП) Камiтэтам па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi
Мiнадукацыi i навукi i
Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi
Беларусь
Будаўнiчыя нормы i правiлы Мiнiстэрства архiтэктуры i
(БНiП) будаўнiцтва па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам працы
Правiлы бяспекi (ПБ) Мiнiстэрства па надзвычайных
сiтуацыях i ахове насельнiцтва ад
наступстваў катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС, Мiнiстэрства
палiва i энергетыкi, Мiнiстэрства
сельскай гаспадаркi i харчавання,
Мiнiстэрства ўнутраных спраў па
ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы
Правiлы ўстройства i бяспечнай Мiнiстэрства ўнутраных спраў,
эксплуатацыi (ПУБЭ) Мiнiстэрства па надзвычайных
сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад
вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай
АЭС, Мiнiстэрства палiва i
энергетыкi, Мiнiстэрства сельскай
гаспадаркi i харчавання, Камiтэт па
стандартызацыi, метралогii i
сертыфiкацыi Мiнадукацыi i навукi
па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы
Рэспублiкi Беларусь
Правiлы бяспекi працы (ПБП) Мiнiстэрства працы па ўзгадненню
або сумесна з iншымi органамi
цэнтральнага кiравання
Палажэннi i Тыпавыя iнструкцыi -"-
па ахове працы (ПАП, ТIАП)
Галiновыя тыпавыя iнструкцыi i Мiнiстэрствы i iншыя цэнтральныя
iнструкцыi прадпрыемства па органы кiравання, прадпрыемствы
ахове працы (ГIАП, IПАП) (наймальнiкi)
Заўвага. Пералiк унiфiцыраван з адпаведным дакументам Расiйскай
Федэрацыi, зацверджаным пастановай Урада Расiйскай Федэрацыi № 937
ад 12 жнiўня 1994 г.
Рашэнне аб выкарыстаннi норм i патрабаванняў па ахове працы ў
якасцi Мiждзяржаўных нарматыўных прававых актаў (дакументаў) па
ахове працы будзе ажыццяўляцца органамi, якiя вызначаны артыкулам 6
Пагаднення аб парадку распрацоўкi i выканання ўзгодненых норм i
патрабаванняў па ахове працы да ўзаемапастаўляемай прадукцыi,
падпiсанага кiраўнiкамi дзяржаў-удзельнiкаў СНД 12 красавiка 1996 г.
у г.Маскве.
Прафесiйныя аб'яднаннi (саюзы) у лiку iх адпаведных органаў i
iншых прадстаўнiчых органаў, упаўнаважаныя работнiкi ўдзельнiчаюць у
распрацоўцы i зацвярджэннi нарматыўных прававых актаў (дакументаў)
па ахове працы.
Дадатак 2
да пастановы
Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь
15.10.1996 № 76
СКЛАД
рабочай групы экспертаў для падрыхтоўкi прапаноў па стварэнню
ўнiфiцыраванай сiстэмы норм i правiлаў па ахове працы згодна з
Пагадненнем аб супрацоўнiцтве ў пытаннях аховы працы ў рамках
Садружнасцi Незалежных Дзяржаў i Супольнiцтва Рэспублiкi Беларусь
i Расiйскай Федэрацыi
Паўлаў - першы намеснiк Мiнiстра працы (кiраўнiк
Валерый Iванавiч групы)
Секач - начальнiк упраўлення аховы працы
Iван Сцяфанавiч Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь
(намеснiк кiраўнiка групы)
Граковiч - начальнiк упраўлення аналiтычнага i
Леанiд Аляксандравiч метадычнага забеспячэння Дзяржаўнай
iнспекцыi працы Мiнпрацы Рэспублiкi
Беларусь (адказны сакратар)
Васiлевiч - начальнiк упраўлення Дзяржбуднагляду
Георгiй Мiкалаевiч Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва
Галкоўскi - намеснiк Старшынi Праматамнагляду МУС
Васiль Мiкалаевiч
Гур'еў - намеснiк начальнiка ўпраўлення пажарнай
Анатоль Сямёнавiч аховы Мiнiстэрства ўнутраных спраў
Камоцкая - начальнiк аддзела падрыхтоўкi нарматыўных
Алена Рыгораўна актаў юрыдычнага ўпраўлення Мiнiстэрства
працы Рэспублiкi Беларусь
Коктыш - начальнiк аддзела аховы працы бяспечнай
Леанiд Аляксандравiч эксплуатацыi аўтатранспарту i экалогii
Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання
Мiхалоўскi - загадчык аддзела аховы працы Савета
Сяргей Адамавiч Федэрацыi прафсаюзаў
Ракевiч - загадчык аддзела гiгiены працы
Аляксандр Васiльевiч Рэспублiканскага цэнтра гiгiены i
эпiдэмiялогii Мiнiстэрства аховы здароўя
Савiч - намеснiк Старшынi камiтэта па
Вiктар Вiктаравiч стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi
Мiнiстэрства адукацыi i навукi
Сеўрук - начальнiк аддзела аховы працы i прамысловай
Зiгмунд Бранiслававiч бяспекi Мiнiстэрства палiва i энергетыкi
Дадатак 3
да пастановы
Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь
15.10.1996 № 76
ПАЛАЖЭННЕ
аб рабочай групе экспертаў па пытаннях аховы працы
Агульныя палажэннi
1. Рабочая група экспертаў для падрыхтоўкi прапаноў па
стварэнню ўнiфiцыраванай сiстэмы норм i правiл аховы працы згодна з
Пагадненнем аб супрацоўнiцтве ў пытаннях аховы працы ў рамках
Садружнасцi Незалежных Дзяржаў i Супольнiцтва Рэспублiкi Беларусь i
Расiйскай Федэрацыi (у далейшым - рабочая група) ствараецца ў мэтах
каардынацыi дзеяння мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў
кiравання, аб'яднанняў наймальнiкаў i прафсаюзаў для рэгулявання
пытанняў па ахове працы i выканання патрабаванняў Мiждзяржаўных
Пагадненняў (дагавораў).
2. Рабочая група ў сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўчымi i
iншымi нарматыўнымi актамi Рэспублiкi Беларусь i даным Палажэннем.
Задачы рабочай групы
3. Асноўнымi задачамi рабочай групы з'яўляюцца:
каардынацыя дзейнасцi дзяржаўных органаў кiравання,
аб'яднанняў, наймальнiкаў i прафсаюзаў па распрацоўцы i перагляду
мiждзяржаўных прававых актаў (дакументаў) па ахове працы;
разгляд i падрыхтоўка экспертных заключэнняў па нарматыўных
прававых актах (дакументах), маючых мiжнародны характар, або
двухбаковыя пагадненнi; садзейнiчанне развiццю мiждзяржаўнага i
мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне аховы працы;
разгляд i падрыхтоўка прапаноў па ратыфiкацыi Канвенцый
Мiжнароднай Арганiзацыi працы (МАП);
распрацоўка ў рамках Супольнасцi з Расiйскай Федэрацыяй,
Дагавору памiж Рэспублiкай Беларусь, Рэспублiкай Казахстан,
Кыргызскай Рэспублiкай i Расiйскай Федэрацыяй i iншымi дзяржавамi
СНГ планаў перагляду i распрацоўкi нарматыўных прававых актаў;
арганiзацыя i ўдзел у распрацоўцы i экспертызе законапраектаў,
правiл, норм, нарматываў, стандартаў i iншых нарматыўных прававых
актаў (дакументаў), праграм, дапаможнiкаў i даведачна-iнфармацыйнай
лiтаратуры па ахове працы;
падрыхтоўка прапаноў па распрацоўцы неабходнай прававой i
нарматыўнай базы, забяспечваючай стварэнне i функцыянаванне фондаў
па ахове працы на ўсiх узроўнях;
вывучэнне мiжнароднага вопыту, Канвенцый i Рэкамендацый МАП,
прапаноў спецыялiстаў, вывучэнне грамадскай думкi па пытаннях стану
аховы працы i сацыяльна-эканамiчных гарантый па абароне працуючых у
шкодных умовах працы;
удзел i падрыхтоўка экспертных заключэнняў па навуковых
праграмах, дапаможнiках.
Парадак працы рабочай групы
4. Рабочая група ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове
зацверджанага ёю рэгламента. Пасяджэннi рабочай групы праводзяцца па
меры неабходнасцi, але не меней аднаго разу ў паўгоддзе, i
афармляюцца пратаколамi.
5. Рабочая група можа прыцягнуць для работы спецыялiстаў i
прадстаўнiкоў розных прадпрыемстваў, навуковых устаноў, у сферу
дзейнасцi якiх уваходзяць пытаннi рэалiзацыi канстытуцыйнага права
грамадзян на здаровыя i бяспечныя ўмовы працы.
6. Старшыня рабочай групы (пры адсутнасцi старшынi - яго
намеснiк) кiруе дзейнасцю рабочай групы i ўносiць ад яе iмя
прапановы па пытаннях аховы працы Мiнiстру працы Рэспублiкi
Беларусь.
7. Рашэннi рабочай групы носяць рекамендацыйны характар i
з'яўляюцца правамоцнымi, калi на пасяджэннi прысутнiчае не меней
паловы яе членаў. Рашэннi прымаюцца большасцю галасоў экспертаў
рабочай групы (у выпадку роўнасцi галасоў права рашэння належыць
старшынi рабочай групы) i даводзiцца да ведама яе членаў у
двухтыднёвы тэрмiн з дня падпiсання рашэння (пратаколу).
8. Пытаннi галiновага характару разглядаюцца рабочай групай з
прадстаўнiкамi адпаведных мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў
кiравання.
9. Рабочая група iнфармуе аб сваёй працы Мiнiстра працы
Рэспублiкi Беларусь i грамадскасць.
|