САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
2 снежня 1997 г. N 1590 г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ АПЛАЦЕ ПРАЦЫ ЗА РАЗГЛЯД
ДЫСЕРТАЦЫЙ I АТЭСТАЦЫЙНЫХ СПРАЎ СУIСКАЛЬНIКАЎ ВУЧОНЫХ
СТУПЕНЯЎ I ВУЧОНЫХ ЗВАННЯЎ
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
26 февраля 1999 г. N 305]
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб аплаце працы за
разгляд дысертацый i атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных
ступеняў i вучоных званняў.
2. Дзяржаўнаму вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту сумесна з
Мiнiстэрствам фiнансаў у двухмесячны тэрмiн распрацаваць i па
ўзгадненню з Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i тэхналогiях
зацвердзiць парадак планавання i расходавання сродкаў на правядзенне
мерапрыемстваў, звязаных з прысуджэннем вучоных ступеняў i
прысваеннем вучоных званняў.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 1994 г. N 328 "Аб зацвярджэннi
Часовага палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў i Палажэння аб
аплаце працы за апанiраванне i экспертызу дысертацый пры прысуджэннi
вучоных ступеняў" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 13, арт.253).
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
02.12.1997 N 1590
ПАЛАЖЭННЕ
аб аплаце працы за разгляд дысертацый i атэстацыйных спраў
суiскальнiкаў вучоных ступеняў i вучоных званняў
1. Палажэнне аб аплаце працы за разгляд дысертацый i
атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў i вучоных званняў
(далей - Палажэнне) вызначае парадак аплаты працы за разгляд
дысертацый i атэстацыйных спраў суiскальнiкаў па пытаннях
прысуджэння вучоных ступеняў доктара навук i кандыдата навук i
прысваення вучоных званняў прафесара i дацэнта пры атэстацыi
навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў у арганiзацыях, дзе
выкананы дысертацыi суiскальнiкаў, у арганiзацыях, пры якiх створаны
саветы па абароне дысертацый, у апанiруючых арганiзацыях, у саветах
па абароне дысертацый, у экспертных саветах ВАК Беларусi, у
прэзiдыуме ВАК Беларусi, пры правядзеннi дадатковай экспертызы па
рашэннях ВАК Беларусi ў арганiзацыях, саветах арганiзацый, саветах
па абароне дысертацый i асобнымi спецыялiстамi, якiм накiраваны
дысертацыi i атэстацыйныя справы суiскальнiкаў вучоных ступеняў i
вучоных званняў.
2. Аплата працы за разгляд дысертацый i атэстацыйных спраў
суiскальнiкаў вучоных ступеняў праводзiцца наступным катэгорыям
спецыялiстаў:
экспертам, назначаным арганiзацыяй, у якой выконвалася
дысертацыя або да якой прымацаваны суiскальнiк, якiя правялi
папярэднюю экспертызу дысертацыi i падрыхтавалi пiсьмовае заключэнне
гэтай арганiзацыi;
экспертам з лiку членаў савета па абароне дысертацый,
назначаным старшынёй савета па абароне дысертацый, якiя правялi
папярэднюю экспертызу дысертацыi i падрыхтавалi пiсьмовае заключэнне
навуковага органа арганiзацыi, у якой працуе савет па абароне
дысертацый;
афiцыйным апанентам, якiя падрыхтавалi пiсьмовыя водзывы на
дысертацыю;
экспертам, назначаным апанiруючай арганiзацыяй, якiя правялi
экспертызу дысертацыi i падрыхтавалi пiсьмовы водзыў гэтай
арганiзацыi;
членам саветаў па абароне дысертацый, у тым лiку дадаткова
ўведзеным у савет загадам ВАК Беларусi або рашэннем савета па
абароне дысертацый, якiя прынялi ўдзел у пасяджэннi савета па
абароне дысертацый;
членам экспертных саветаў ВАК Беларусi, якiя прынялi ўдзел у
пасяджэннях экспертных саветаў па разгляду дысертацый i атэстацыйных
спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў;
экспертам, якiя запрошаны i прынялi ўдзел у пасяджэннi
экспертнага савета ВАК Беларусi па разгляду дысертацый i
атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў;
экспертам, якiя назначаны па рашэнню экспертнага савета або
кiраўнiцтва ВАК Беларусi, правялi дадатковую экспертызу дысертацыi i
атэстацыйнай справы суiскальнiка i падрыхтавалi пiсьмовы водзыў па
дысертацыi;
членам прэзiдыума ВАК Беларусi, якiя прынялi ўдзел у пасяджэннi
прэзiдыума па разгляду дысертацый i атэстацыйных спраў суiскальнiкаў
вучоных ступеняў;
экспертам, якiя запрошаны i прынялi ўдзел у пасяджэннi
прэзiдыума ВАК Беларусi па разгляду дысертацый i атэстацыйных спраў
суiскальнiкаў вучоных ступеняў;
экспертам, якiя па даручэнню прэзiдыума ВАК Беларусi або
арганiзацыi, у якую прэзiдыум ВАК Беларусi накiраваў дысертацыю, або
савета па абароне дысертацый, у якi дысертацыя i атэстацыйная справа
суiскальнiка вучонай ступенi былi накiраваны прэзiдыумам ВАК
Беларусi на дадатковае заключэнне, правялi дадатковую экспертызу i
падрыхтавалi пiсьмовы водзыў на дысертацыю або атэстацыйную справу
суiскальнiка вучонай ступенi або дадатковае заключэнне савета па
абароне дысертацый;
членам апеляцыйных камiсiй, якiя па даручэнню прэзiдыума ВАК
Беларусi падрыхтавалi заключэннi па апеляцыях i атэстацыйных справах
суiскальнiкаў вучоных ступеняў;
старшыням i вучоным сакратарам саветаў па абароне дысертацый,
старшыням i вучоным сакратарам экспертных саветаў ВАК Беларусi за
папярэднi разгляд матэрыялаў па пытаннях абароны дысертацый i
атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў, падрыхтоўку i
правядзенне пасяджэнняў савета i афармленне матэрыялаў па пытаннях
абароны дысертацый i атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных
ступеняў.
3. Аплата працы за разгляд атэстацыйных спраў суiскальнiкаў
вучоных званняў праводзiцца наступным катэгорыям спецыялiстаў:
экспертам, якiя назначаны па рашэнню экспертнага савета або
кiраўнiцтва ВАК Беларусi, правялi дадатковую экспертызу атэстацыйнай
справы суiскальнiка вучонага звання i падрыхтавалi пiсьмовы водзыў
па пытанню аб прысваеннi вучонага звання i адпаведнасцi квалiфiкацыi
суiскальнiка i матэрыялаў атэстацыйнай справы вызначаным
патрабаванням па прысваенню вучоных званняў;
экспертам, якiя па даручэнню прэзiдыума ВАК Беларусi або
арганiзацыi, у якую прэзiдыум ВАК Беларусi накiраваў атэстацыйную
справу суiскальнiка вучонага звання, правялi дадатковую экспертызу i
падрыхтавалi пiсьмовы водзыў па пытанню аб прысваеннi вучонага
звання i адпаведнасцi квалiфiкацыi суiскальнiка i матэрыялаў
атэстацыйнай справы вызначаным патрабаванням па прысваенню вучоных
званняў;
членам экспертных саветаў ВАК Беларусi, якiя прынялi ўдзел у
пасяджэннi экспертнага савета па разгляду атэстацыйных спраў
суiскальнiкаў вучоных званняў;
членам прэзiдыума ВАК Беларусi, якiя прынялi ўдзел у пасяджэннi
прэзiдыума па разгляду атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных
званняў;
экспертам, якiя запрошаны i прынялi ўдзел у пасяджэннi
экспертнага савета ВАК Беларусi па разгляду атэстацыйных спраў
суiскальнiкаў вучоных званняў;
экспертам, у тым лiку кiраўнiкам экспертных саветаў ВАК
Беларусi, якiя запрошаны i прынялi ўдзел у пасяджэннi прэзiдыума ВАК
Беларусi па разгляду атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных
званняў;
членам апеляцыйных камiсiй, якiя па даручэнню прэзiдыума ВАК
Беларусi падрыхтавалi заключэннi па апеляцыях i атэстацыйных справах
суiскальнiкаў вучоных званняў;
старшыням i вучоным сакратарам экспертных саветаў ВАК Беларусi
за папярэднi разгляд атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных
званняў, падрыхтоўку i правядзенне пасяджэнняў савета i афармленне
матэрыялаў па iх разгляду.
4. За разгляд пытанняў па прысуджэнню вучоных ступеняў i
прысваенню вучоных званняў на асноўных этапах экспертызы дысертацый
i атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў i вучоных
званняў устанаўлiваюцца наступныя стаўкi пагадзiннай аплаты працы
спецыялiстам (працэнтаў ад тарыфнай стаўкi першага разраду):
для доктара навук - 30;
для кандыдата навук - 25;
для асобы, якая не мае вучонай ступенi, - 20.
_______________________________________________ _______ ___ _
Абзацы второй, третий и четвертый пункта 4 - в редакции
постановления Совета Министров Республики Беларусь от 26
февраля 1999 г. N 305
для доктара навук - 40;
для кандыдата навук - 35;
для асобы, якая не мае вучонай ступенi, - 30.
_______________________________________________ _______ ___ _
5. Працоўныя выдаткi за разгляд пытанняў па прысуджэнню вучоных
ступеняў i прысваенню вучоных званняў вызначаюцца для спецыялiстаў у
залежнасцi ад выкананай iмi работы ў наступных памерах:
5.1. за падрыхтоўку пiсьмовага заключэння на дысертацыю
экспертамi арганiзацыi, у якой выканана дысертацыя, або да якой
прымацаваны суiскальнiк, а таксама экспертамi, назначанымi з лiку
членаў савета па абароне дысертацый i членаў экспертных саветаў ВАК
Беларусi, па:
доктарскай дысертацыi - 6 чалавека-гадзiн;
кандыдацкай дысертацыi - 3 чалавека-гадзiны;
5.2. за падрыхтоўку пiсьмовага водзыву на дысертацыю афiцыйнымi
апанентамi, экспертамi апанiруючай арганiзацыi, а таксама
экспертамi, якiя па даручэнню ВАК Беларусi або арганiзацыi, у якую
ВАК Беларусi накiраваў дысертацыю, праводзяць яе дадатковую
экспертызу, па:
доктарскай дысертацыi - 13 чалавека-гадзiн;
кандыдацкай дысертацыi - 7 чалавека-гадзiн;
5.3. за праверку адпаведнасцi дакументаў патрабаванням
нарматыўных актаў, падрыхтоўку пасяджэнняў саветаў, афармленне i
праверку атэстацыйных спраў;
5.3.1. старшынёй савета па абароне дысертацый:
па доктарскай дысертацыi - 2 чалавека-гадзiны;
па кандыдацкай дысертацыi - 1 чалавека-гадзiна;
5.3.2. вучоным сакратаром савета па абароне дысертацый:
па доктарскай дысертацыi - 3 чалавека-гадзiны;
па кандыдацкай дысертацыi - 2 чалавека-гадзiны;
5.3.3. старшынёй экспертнага савета ВАК Беларусi:
па доктарскай дысертацыi або па прысваенню вучонага
звання прафесара - 1 чалавека-гадзiна;
па кандыдацкай дысертацыi або па прысваенню вучонага
звання дацэнта - 0,5 чалавека-гадзiны;
5.3.4. вучоным сакратаром экспертнага савета ВАК Беларусi:
па доктарскай дысертацыi або па прысваенню вучонага
звання прафесара - 2 чалавека-гадзiны;
па кандыдацкай дысертацыi або па прысваенню вучонага
звання дацэнта - 1 чалавека-гадзiна;
5.4. экспертам, якiя падрыхтавалi водзывы па пытаннях
прысваення вучоных званняў:
дацэнта - 2 чалавека-гадзiны;
прафесара - 3 чалавека-гадзiны.
6. Аплата працы членаў саветаў па абароне дысертацый, якiя
прынялi ўдзел у пасяджэннi савета, членаў экспертных саветаў ВАК
Беларусi i экспертаў, запрошаных на пасяджэнне экспертных саветаў,
членаў прэзiдыума ВАК Беларусi i экспертаў, запрошаных на пасяджэнне
прэзiдыума ВАК Беларусi, праводзiцца па фактычна затрачанаму часу,
зафiксаванаму ў пратаколах пасяджэнняў, за разгляд i экспертызу
дысертацый, разгляд атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных
ступеняў, разгляд атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных званняў,
але не больш як за 3 гадзiны па доктарскай дысертацыi, за 2 гадзiны
па кандыдацкай дысертацыi i за 0,5 гадзiны па кожнай атэстацыйнай
справе суiскальнiка вучонага звання прафесара i за 0,3 гадзiны -
суiскальнiка вучонага звання дацэнта.
Членам прэзiдыума ВАК Беларусi, якiя ўваходзяць у склад апарату
ВАК Беларусi, спецыялiстам апарату ВАК Беларусi ўдзел у рабоце
экспертных саветаў i прэзiдыума ВАК Беларусi не аплачваецца.
7. Аплата працы спецыялiстаў, якiя прынялi ўдзел у экспертызе
дысертацыi на этапах да накiравання дысертацыi i атэстацыйнай справы
ў ВАК Беларусi, ажыццяўляецца арганiзацыяй, у якой працуе савет па
абароне дысертацый, што прыняў дысертацыю да абароны. ВАК Беларусi
кампенсуе выдаткi гэтай арганiзацыi па аплаце працы спецыялiстаў ва
ўстаноўленым парадку.
Аплата працы спецыялiстаў, якiя прынялi ўдзел у экспертызе
дысертацый i атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў i
вучоных званняў на этапах iх разгляду ў ВАК Беларусi, ажыццяўляецца
ВАК Беларусi ва ўстаноўленым парадку.
|