УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 красавiка 1995 г. N 150 г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПЛАНА ДЗЕЯННЯЎ
ПА АХОВЕ ПРАВОЎ ДЗIЦЯЦI НА 1995-2000 ГАДЫ
===
У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах
дзiцяцi" ПАСТАНАЎЛЯЮ:
1. Зацвердзiць Нацыянальны план дзеянняў па ахове правоў
дзiцяцi на 1995-2000 гады (прыкладаецца).
2. Мiнiстэрствам, iншым цэнтральным органам кiравання,
аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому ажыццявiць мерапрыемствы па
рэалiзацыi Нацыянальнага плана дзеянняў па ахове правоў дзiцяцi на
1995-2000 гады.
3. Кантроль за выкананнем Нацыянальнага плана дзеянняў па ахове
правоў дзiцяцi на 1995-2000 гады ўскласцi на Мiнiстэрства адукацыi i
навукi.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
Указам Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
ад 19 красавiка 1995 г.
N 150
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПЛАН
дзеянняў па ахове правоў дзiцяцi на 1995-2000 гады
------T--------------------------------------------------T
¦ N ¦ Назва мерапрыемства ¦
¦ п.п.¦ ¦
+-----+--------------------------------------------------+
¦ 1 ¦ 2 ¦
L-----+--------------------------------------------------+
I. Азнаямленне дзяцей, бацькоў, педагогаў, грамадскасцi
са зместам Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах
дзiцяцi" i ходам яго выканання
1. Распрацоўка метадычных рэкамендацый па вывучэнню
Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi",
забеспячэнне iмi навучальных устаноў
2. Арганiзацыя вывучэння палажэнняў Закона ў
агульнаадукацыйных школах, прафесiйна-тэхнiчных,
сярэднiх спецыяльных, вышэйшых навучальных
установах
3. Увядзенне спецыяльнага курса "Правы дзiцяцi" у
праграмы падрыхтоўкi i перападрыхтоўкi
педагагiчных i юрыдычных кадраў
4. Адлюстраванне асноўных iдэй Канвенцыi аб правах
дзiцяцi i Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах
дзiцяцi" у змесце вучэбных праграм i падручнiкаў
для агульнаадукацыйных школ,
прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных,
вышэйшых навучальных устаноў
5. Падрыхтоўка i выданне:
5.1. дзiцячай энцыклапедыi "Маё здароўе"
5.2. хрэстаматыi "Чалавек i яго здароўе"
6. Правядзенне рэспублiканскай нарады журналiстаў
па тэме: "Праблемы дзяцiнства ў святле Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi" на
старонках перыядычнага друку"
7. Сiстэматычнае азнаямленне грамадскасцi,
спецыялiстаў, дзяцей з ходам выканання Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзцяцi" на
старонках перыядычнага друку, на тэлебачаннi i
ў радыёперадачах
8. Правядзенне рэспублiканскiх конкурсаў:
на лепшую тэлеперадачу, радыёпраграму па пытаннях
аховы дзяцiнства
на лепшую публiкацыю ў перыядычным друку,
прысвечаную ахове правоў дзцяцi
9. Арганiзацыя ў аздараўленчым лагеры "Зубраня"
тэматычнай змены для юных карэспандэнтаў -
пераможцаў конкурсаў
II. Прававое забеспячэнне рэалiзацыi Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб правах дзiцяцi"
10. Распрацоўка i ўнясенне ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь праектаў:
10.1. пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
"Аб парадку пакрыцця расходаў на ўтрыманне
дзяцей, залiчаных на дзяржаўнае забеспячэнне"
10.2. прыкладнага палажэння аб органах аховы дзяцiнства
ў Рэспублiцы Беларусь
10.3. палажэння аб парадку ўсынаўлення i ўстанаўлення
апекi (папячыцельства) над дзецьмi - грамадзянамi
Рэспублiкi Беларусь - замежнымi грамадзянамi
11. Распрацоўка i зацвярджэнне:
11.1. палажэння аб дыягностыка-рэабiлiтацыйным цэнтры
11.2. палажэння аб Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення
11.3. палажэнняў аб спецыяльнай школе i прафесiйна-
тэхнiчным вучылiшчы для дзяцей, якiя маюць
асацыяльны характар паводзiн
12. Ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю
распрацоўваемых заканадаўчых актаў i нарматыўных
дакументаў палажэнням Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб правах дзiцяцi"
13. Распрацоўка i прадстаўленне ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь прапаноў аб унясеннi
змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi
Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь"
III. Абарона правоў дзяцей, якiя засталiся без
бацькоўскай апекi, дзяцей з недахопамi разумовага
або фiзiчнага развiцця i дзяцей, якiя апынулiся ў
iншых экстрэмальных сiтуацыях
14. Аналiз прычын i тэрмiну знаходжання ў дзiцячых
iнтэрнатных установах дзяцей, якiя засталiся без
бацькоўскай апекi, ажыццяўленне неабходных мер па
ўладкаванню гэтых дзяцей у апякунскую (прыёмную)
сям'ю, дзiцячы дом сямейнага тыпу цi ўсынаўленню
15. Сiстэматычны аналiз якасцi работы дзяржаўных
органаў аховы дзяцiнства, дзiцячых iнтэрнатных
устаноў па ўладкаванню ў сям'ю дзяцей, якiя
засталiся без бацькоўскай апекi
16. Ажыццяўленне мер па далучэнню Рэспублiкi Беларусь
да Канвенцыi па абароне дзяцей i супрацоўнiцтву ў
адносiнах да мiжнароднага ўсынаўлення, Гаагскай
Канвенцыi па грамадзянскiх аспектах выкрадання
дзяцей у розных краiнах, падпiсанню пагадненняў з
шэрагам краiн па грамадзянскiх i сямейных справах
17. Стварэнне банка даных дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
засталiся без бацькоўскай апекi
18. Разгляд у аблвыканкомах пытання аб выкананнi
пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
27 мая 1991 г. N 204 "Аб мерах па паляпшэнню
работы спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў для
дзяцей i падлеткаў, якiя маюць недахопы ў
фiзiчным цi разумовым развiццi", ажыццяўленне мер
па стварэнню ўмоў для аказання карэкцыйнай
дапамогi дзецям з недахопамi ў развiццi па iх
месцы жыхарства
19. Правядзенне ўлiку дзяцей з недахопамi разумовага i
фiзiчнага развiцця
20. Правядзенне рэспублiканскiх, мiжнародных
тэлемарафонаў у падтрымку дзяцей, якiя засталiся
без сямейнага акружэння, дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей
з недахопамi разумовага або фiзiчнага развiцця i
дзяцей, якiя апынулiся ў iншых экстрэмальных
сутуацыях
21. Ажыццяўленне мер па пашырэнню сеткi
рэабiлiтацыйных устаноў
(дыягностыка-рэабiлiтацыйных,
дыягностыка-карэкцыйных, рэабiлiтацыйных цэнтраў,
цэнтраў сацыяльна-псiхалагiчнай рэабiлiтацыi,
дэфекталагiчных пунктаў i iнш.) для
дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей з недахопамi ў развiццi,
асацыяльным характарам паводзiн, дзяцей, якiя
пацярпелi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай
АЭС
22. Аналiз лёсу выпускнiкоў дзiцячых iнтэрнатных
устаноў з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
засталiся без бацькоўскай апекi, ажыццяўленне iх
працаўладкавання i забеспячэнне жыллём
23. Сiстэматычны аналiз выканання патрабаванняў
атрыкула 27 "Правы дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей з
недахопамi разумовага або фiзiчнага развiцця"
Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi"
24. Увядзенне спецыяльнага курса па рэабiлiтацыi
дзяцей з недахопамi ў развiццi ў вышэйшых i
сярэднiх спецыяльных навучальных установах,
iнстытутах павышэння квалiфiкацыi, якiя
ажыццяўляюць падрыхтоўку i перападрыхтоўку
педагагiчных кадраў усiх спецыяльнасцей
25. Завяршэнне будаўнiцтва i арганiзацыя
жыццядзейнасцi дзiцячых вёсак "SOS-Кiндэрдорф"
у Бараўлянах i г.Кобрыне
26. Распрацоўка i прадстаўленне ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь перспектыўнага плана
будаўнiцтва i рэканструкцыi дзiцячых дамоў
i школ-iнтэрнатаў для дзяцей-сiрот i дзяцей,
якiя засталiся без бацькоўскай апекi
27. Аналiз i прадстаўленне ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь прапаноў па выкананнi
артыкула 8 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах
дзiцяцi" аб забеспячэннi права на неабходны
ўзровень жыцця
28. Ажыццяўленне неабходных мер па стварэнню
спецыялiзаваных судоў па справах непаўналетнiх
29. Сiстэматычны аналiз характару ўздзеяння на
выхаванне i псiхалогiю дзяцей сродкаў масавай
iнфармацыi, вiдовiшчных i iншых мерапрыемстваў.
Пры наяўнасцi прыкмет парнаграфii, культу насiлля
i жорсткасцi ўносiць адпаведныя прапановы ў органы
пракуратуры i суда
30. Ажыццяўленне мер па стварэнню дзiцячых дамоў,
прытулкаў, апякунскiх (прыёмных) сем'яў для
часовага пражывання дзяцей, якiя апынулiся ў
экстрэмальнай сiтуацыi
31. Адкрыццё Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення
32. Разгляд пытання аб мэтазгоднасцi жыццядзейнасцi
дзiцячых iнтэрнатных устаноў у забруджаных раёнах,
якiя пацярпелi ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай
АЭС, i пераводзе iх у экалагiчна бяспечныя раёны
33. Развiццё супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi,
мiжнароднымi арганiзацыямi па праблемах аховы
правоў дзiцяцi, навучання i рэабiлiтацыi дзяцей
з недахопамi разумовага або фiзiчнага развiцця,
лячэння i аздараўлення хворых дзяцей, дзяцей з
недахопамi ў развiццi, мiжнароднага ўсынаўлення
34. Правядзенне пераднавагоднiх дабрачынных акцый
"Нашы дзецi". Правядзенне (штогод)
рэспублiканскага навагодняга баль-маскараду для
пераможцаў алiмпiяд, аглядаў-конкурсаў,
спаборнiцтваў, выхаванцаў дзiцячых дамоў,
школ-iнтэрнатаў
IV. Навуковыя даследаваннi, канферэнцыi, сiмпозiумы
35. Правядзенне навуковых даследаванняў:
35.1. па праблемах узаемаадносiн бацькоў i прыёмных
дзяцей
35.2. па навукова-метадычных аспектах выхавання ў
Рэспублiцы Беларусь дзяцей, якiя засталiся без
бацькоўскай апекi
35.3. па сацыяльна-педагагiчных аспектах выхавання ў
Рэспублiцы Беларусь дзяцей, якiя засталiся без
бацькоўскай апекi
36. Правядзенне рэгiянальнай навукова-практычнай
канферэнцыi на тэму: "Сацыяльна-педагагiчныя
i прававыя аспекты аховы правоў дзiцяцi ў святле
Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi i Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi"
37. Правядзенне мiжнароднага сiмпозiума па праблеме:
"Нацыянальнае i мiжнароднае ўсынаўленне: вынiкi,
праблемы, перспектывы"
V. Каардынацыя намаганняў дзяржаўных органаў i
грамадскiх арганiзацый па ахове правоў дзiцяцi
38. Стварэнне органаў аховы дзяцiнства ў выканкомах
39. Сiстэматычны аналiз пытанняў аховы правоў дзiцяцi,
выкананне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах
дзiцяцi" у мiнiстэрствах, iншых цэнтральных
органах кiравання, выканкомах
40. Правядзенне рэспублiканскага семiнара кiраўнiкоў
дзiцячых iнтэрнатных устаноў, абласных
упраўленняў адукацыi па тэме: "Аб практыцы
работы калектываў дамоў дзiцяцi, дзiцячых дамоў,
школ-iнтэрнатаў, органаў аховы дзяцiнства
Вiцебскай вобласцi па выкананню Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi"
41. Аналiз i разгляд на калегii Пракуратуры захавання
заканадаўства па ахове правоў дзiцяцi
42. Разгляд у Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i
харчавання пытання аб вытворчасцi дзiцячага
харчавання ў рэспублiцы i пры неабходнасцi
ўнясенне прапаноў па гэтаму пытанню ў Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
43. Аналiз i абагульненне на пленуме Вярхоўнага Суда
практыкi разгляду спраў непаўналетнiх
44. Стварэнне ўмоў ва ўсiх тыпах навучальна-выхаваўчых
i выхаваўчых устаноў для выяўлення i развiцця
здольнасцей дзяцей i падлеткаў, пашырэнне сеткi
ўстаноў новага тыпу для таленавiтых дзяцей,
наладжванне адпаведнай сiстэмы адукацыi i
выхавання ў гэтых установах, удасканаленне
правядзення алiмпiяд, конкурсаў, аглядаў,
выставак, сiстэматычны аналiз стану работы па
гэтых напрамках
45. Распрацоўка i ўнясенне ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь прапаноў аб стварэннi
Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi
Працяг
----------------T------------------¬
Тэрмiн выканання¦ Адказныя за ¦
¦ выкананне ¦
----------------+------------------+
3 ¦ 4 ¦
----------------+-------------------
1995 год Мiнадукацыя
1995-2000 гады мiнiстэрствы, якiя
маюць навучальна-
выхаваўчыя
ўстановы
1995 год Мiнадукацыя
1995-2000 гады Мiнадукацыя
Мiнкультуры
1996 год Мiнадукацыя
Мiнздароўе
Мiнкультуры
1995 год Мiнадукацыя
Мiнздароўе
Мiнкультуры
1995 год Мiнкультуры
Мiнадукацыя
1995-2000 гады Мiнкультуры
1995-2000 гады Мiнкультуры
Мiнадукацыя
1995-2000 гады Мiнкультуры
Мiнадукацыя
1995-2000 гады Беларускi фонд
(штогод) сацыяльнай
падтрымкi дзяцей
i падлеткаў
"Мы - дзецям"
Мiнкультуры
1995 год Мiнадукацыя
Мiнфiн
1995 год Мiнадукацыя
Мiнюст
1995 год Мiнадукацыя
Мiнюст
1995 год Мiнадукацыя
1995 год Мiнадукацыя
1995 год Мiнадукацыя
1995-2000 гады Мiнюст
1995 год Мiнадукацыя
1995-1996 гады выканкомы
Мiнадукацыя
Мiнздароўе
1995-2000 гады выканкомы
Мiнадукацыя
Мiнздароўе
1995-2000 гады МЗС
Мiнадукацыя
1995 год Мiнадукацыя
выканкомы
1995-1996 гады Мiнадукацыя
выканкомы
1995 год Мiнстат
Мiнздароўе
Мiнадукацыя
выканкомы
1995-2000 гады Мiнадукацыя
Белтэлерадыёкампа-
нiя
дабрачынныя
фонды
выканкомы
1995-2000 гады выканкомы
Мiнадукацыя
Мiнздароўе
1995-2000 гады выканкомы
1995-2000 гады выканкомы
1995 год Мiнадукацыя
1995 год Мiнадукацыя
Мiнскi, Брэсцкi
абылвыканкомы
1995 год Мiнадукацыя
выканкомы
1995 год Мiнсацабароны
Мiнфiн
1995-2000 гады Вярхоўны Суд
Мiнюст
Мiнадукацыя
1995-2000 гады Мiнкультуры
Мiнадукацыя
МУС
выканкомы
1995-2000 гады выканкомы
1995 год Мiнадукацыя
Мiнскi гарвыканком
1995-1996 гады выканкомы
1995-2000 гады Мiнадукацыя
МЗС
выканкомы
1995-1996 гады Мiнадукацыя
мiнiстэрствы i
iншыя цэнтральныя
органы кiравання
дабрачынныя
фонды
выканкомы
1995 год Мiнадукацыя
1995-1996 гады Мiнадукацыя
1995-1996 гады Мiнадукацыя
1995-1997 гады Мiнадукацыя
выканкомы
1996 год Мiнадукацыя
1995 год выканкомы
1995-2000 гады мiнiстэрствы
выканкомы
1995 год Мiнадукацыя
Мiнздароўе
Вiцебскi
аблвыканком
1995 год Пракуратура
1995-2000 гады Мiнсельгасхарч
(штогод)
1995 год Вярхоўны Суд
1995-2000 гады выканкомы
мiнiстэрствы, якiя
маюць навучальна-
выхаваўчыя i
выхаваўчыя ўстановы
1995 год Мiнадукацыя
Мiнюст
|