ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 красавiка 2003 г. № 47
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-лг "СПРАВАЗДАЧА АБ ПРАВЯДЗЕННI
ЛЕСАКУЛЬТУРНЫХ РАБОТ" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 1-лг "Справаздача аб правядзеннi лесакультурных
работ"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са
справаздачы за 2003 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-лг "Справаздача аб
правядзеннi лесакультурных работ"* i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы
са справаздачы за 2003 год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы ўсiх форм
уласнасцi, якiя выконваюць лесакультурныя работы, акрамя юрыдычных
асоб, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца сельскагаспадарчая
вытворчасць.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
|