Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
ад 3 студзеня 1996 г. N 3
АБ АЖЫЦЦЯЎЛЕННI ЭКСПЕРТЫЗЫ ДАГАВОРАЎ НА ПРАВЯДЗЕННЕ
НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫХ I ВОПЫТНА-КАНСТРУКТАРСКIХ РАБОТ
_______________________________________________ _______ ___ _
Постановление утратило силу постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 23 мая 1996 г. N 339
(Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
Министров Республики Беларусь, 1996 г., N 15, ст.377)
У мэтах забеспячэння экспертызы дагавораў на правядзенне
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ i выдачы
адпаведных экспертных заключэнняў, якiя з'яўляюцца падставай для
вызвалення ад падатку на дабаўленую вартасць згодна з пунктам 33
артыкула 5 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб падатку на дабаўленую
вартасць", Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што экспертыза дагавораў на правядзенне
навукова-даследчых i вопытна канструктарскiх работ, якiя фiнансуюцца
за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, ажыццяўляецца Камiтэтам па
навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi, а якiя
фiнансуюцца за кошт iншых крынiц - Беларускiм iнстытутам iнфармацыi
i прагнозу пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
2. Мiнiстэрству адукацыi i навукi сумесна з Беларускiм
iнстытутам iнфармацыi i прагнозу пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь i па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў
распрацаваць i зацвердзiць палажэнне аб парадку экспертызы дагавораў
на правядзенне навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 12 красавiка 1994 г. N 234 "Аб ажыццяўленнi
экспертызы дагавораў на правядзенне навукова-даследчых работ" (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 11, арт.186).
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
|