ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 сакавiка 1995 г. № 99/34
АБ ВЫКАНАННI ГIГIЕНIЧНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ ПРЫ АРГАНIЗАЦЫI
ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛIКI
Стан здароўя вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў у
апошнiя гады не мае тэндэнцый да паляпшэння. Назiраецца рост
нервова-псiхiчных расстройстваў, захвораванняў стрававальнай
сiстэмы, эндакрынных, алергiчных захвораванняў i iнш.
Па дадзеных за 1993 год 22,7% дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў
знаходзяцца на дыспансерным улiку ў лячэбна-прафiлактычных установах
рэспублiкi; на момант заканчэння агульнаадукацыйных навучальных
устаноў 28,9% падлеткаў маюць тую цi iншую хранiчную паталогiю,
большасць вучняў - марфафункцыянальныя адхiленнi. Адным з фактараў,
якiя спрыяюць фармiраванню i праяўленню хранiчных захвораванняў у
падлеткаў, з'яўляецца неадпавядаючая патрабаванням арганiзацыя
вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных
установах.
Недастатковая ўвага i кантроль за выкананнем гiгiенiчных
патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу,
задавальненнi дадатковых адукацыйных запатрабаванняў вучняў у
масавых школах i, асаблiва, у навучальных установах новага тыпу
(лiцэi, гiмназii, каледжы) прыводзяць да неабгрунтаваных вучэбных
нагрузак вучняў. Профiльнае цi паглыбленае вывучэнне прадметаў
суправаджаецца значным фiзiчным i псiхiчным напружаннем, што нярэдка
заканчваецца фармiраваннем "школьнага" неўрозу, вядзе да ўзнiкнення
той цi iншай хранiчнай паталогii.
У мэтах аховы здароўя падрастаючага пакалення, выканання
санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi
вучэбна-выхаваўчага працэсу i патрабаванняў Законаў Рэспублiкi
Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i "Аб
санiтарна-эпiдэмiялагiчным дабрабыце насельнiцтва" загадваем:
1. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства
адукацыi i навукi (Фяськоў М.С.):
1.1. Базавы вучэбны план агульнаадукацыйнай школы распрацоўваць
у адпаведнасцi з дзеючымi гiгiенiчнымi патрабаваннямi да арганiзацыi
вучэбна-выхаваўчага працэсу i прадстаўляць на ўзгадненне ў
Мiнiстэрства аховы здароўя не пазней 1 студзеня года, папярэдняга
навучальнаму.
1.2. Эксперыментальныя вучэбныя планы, якiя адрознiваюцца ад
дзеючых, прадстаўляць для ўзгаднення з Мiнiстэрствам аховы здароўя.
1.3. Ажыццяўляць сiстэматычнае вывучэнне i аналiз дзейнасцi
абласных, раённых (гарадскiх) аддзелаў адукацыi па кантролю за
выкананнем гiгiенiчных патрабаванняў да арганiзацыi
вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных
установах.
2. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукацыi i навукi (Канановiч У.Я.):
2.1. Атэстацыю лiцэяў, гiмназiй, каледжаў праводзiць з улiкам
санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў да ўстройства, утрымання
агульнаадукацыйных навучальных устаноў i арганiзацыi ў iх вучэбнага
працэсу.
Уключаць у склад атэстацыйных камiсiй прадстаўнiкоў
Дзяржсаннагляду.
2.2. Сiстэматычна ўключаць у планы работы пытаннi кантролю за
захаваннем гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi i правядзеннi
вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных
установах.
3. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама,
раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi:
3.1. Забяспечыць аказанне дапамогi агульнаадукацыйным
навучальным установам у стварэннi належных умоў для захавання
гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага
працэсу.
3.2. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама
прыцягваць да работы ў складзе калегii прадстаўнiкоў
Дзяржсаннагляду.
4. Iнстытуту павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, абласным, Мiнскаму гарадскому
iнстытутам удасканалення настаўнiкаў уключыць у праграмы
перападрыхтоўкi спецыялiстаў адукацыi пытаннi санiтарна-гiгiенiчнай
тэматыкi.
5. Дырэктарам агульнаадукацыйных навучальных устаноў:
5.1. Пры арганiзацыi навучання кiравацца вучэбнымi планамi
(лiчбавая i тэкставая часткi), якiя зацверджаны Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi i ўзгоднены з Мiнiстэрствам аховы здароўя.
5.2. Перавышэнне агульнай вучэбнай нагрузкi ў X-XI класах
гiмназiй, лiцэяў, каледжаў, школах з ухiлам, профiльным i
паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў звыш 40 гадзiн у тыдзень па
двух кампанентах вучэбнага плана дапускаць пры:
- забеспячэннi належных санiтарна-гiгiенiчных умоў для
правядзення заняткаў i выкананнi патрабаванняў да камплектавання
класаў у адпаведнасцi з палажэннямi аб гэтых навучальных установах;
- засваеннi вучэбнага матэрыялу пераважна на ўроках i
рацыянальным вызначэннi аб'ёма дамашнiх заданняў;
- арганiзацыi правядзення вучэбных заняткаў у першай i другой
палове дня з перапынкам на абед i адпачынак;
- арганiзацыi гарачага харчавання ў навучальных установах у
адпаведнасцi з гiгiенiчнымi патрабаваннямi;
- наяўнасцi ўмоў для заняткаў фiзiчнай культурай i спортам
(абсталяваныя трэнажорныя залы, спортзалы i пляцоўкi).
5.3. Курсы па выбару, факультатывы, стымулюючыя i
падтрымлiваючыя заняткi, што ўваходзяць у школьны кампанент
вучэбнага плана, павiнны наведвацца толькi пры iндывiдуальнай
зацiкаўленасцi вучня (пiсьмовай заявы бацькоў альбо вучняў) i пры
выкананнi санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў пры правядзеннi
заняткаў (з перапынкам на абед i адпачынак пасля заняткаў
дзяржаўнага кампанента). Яны ўключаюцца ў расклад абавязковых
урокаў.
5.4. Аб'ём дамашнiх заданняў павiнен сiстэматычна кантралявацца
i, каб пазбегнуць перагрузкi вучняў, узгадняцца памiж настаўнiкамi,
якiя працуюць у адпаведным класе.
5.5. У 1, 2, 5 класах заняткi павiнны праводзiцца ў першую
змену.
5.6. Пераход на 5-дзённы вучэбны тыдзень пачатковых класаў у
агульнаадукацыйных школах дапускаць пры:
- рабоце па базавых вучэбных планах (у 1 класах - па базаваму i
дыферэнцыраванаму кампанентах);
- правядзеннi заняткаў школьнага кампанента вучэбнага плана ў
днi найменшай нагрузкi па дзяржаўнаму кампаненту;
- захаваннi працягласцi перапынкаў: не менш 10 хвiлiн пасля
кожнага ўрока i аднаго перапынку ў 30 хвiлiн (або па 20 хвiлiн);
- арганiзацыi харчавання вучняў у адпаведнасцi з гiгiенiчнымi
патрабаваннямi.
Увядзенне 5-дзённага вучэбнага тыдня ў сярэднiх i старэйшых
класах магчыма толькi па дазволу абласных i Мiнскага гарадскога
ўпраўленняў адукацыi, узгодненаму з органамi Дзяржсаннагляду.
6. Галоўнаму ўпраўленню гiгiены, эпiдэмiялогii i прафiлактыкi
Мiнiстэрства аховы здароўя (Германовiч Ф.А.) сумесна з Галоўным
упраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i
навукi (Фяськоў М.С.) да 1 лiпеня 1995 г. распрацаваць
Рэспублiканскiя санiтарна-гiгiенiчныя нормы i правiлы "Устройства,
утрыманне агульнаадукацыйных устаноў i арганiзацыя
вучэбна-выхаваўчага працэсу".
7. Галоўным урачам Рэспублiканскага i тэрытарыяльных цэнтраў
гiгiены i эпiдэмiялогii:
7.1. Забяспечыць кантроль Дзяржсаннагляда за выкананнем
гiгiенiчных патрабаванняў пры арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага
працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах рэспублiкi ў
адпаведнасцi з дзеючымi санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi i правiламi.
7.2. Забяспечыць удзел прадстаўнiкоў Дзяржсаннагляду ў рабоце
камiсiй па атэстацыi лiцэяў, гiмназiй, каледжаў.
8. Да зацвярджэння Рэспублiканскiх санiтарных норм i правiл пры
арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу кiравацца метадычнымi
ўказаннямi, якiя зацверджаны Галоўным Дзяржаўным санiтарным урачом
Рэспублiкi Беларусь i начальнiкам Галоўнага ўпраўлення агульнай
сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi (28 кастрычнiка
1993 г. № 07-14/4687 i № 06-14/241).
9. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на начальнiка
Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства
адукацыi i навукi (Фяськоў М.С.) i намеснiка Галоўнага Дзяржаўнага
санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь (Жукоўскi У.Г.).
Мiнiстр адукацыi i навукi Мiнiстр аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
В.I.СТРАЖАЎ I.М.ДРАБЫШЭЎСКАЯ
|