Зацверджана
загадам Мiнiстра адукацыi
i навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 20 кастрычнiка 1995 г. N 410
УЗГОДНЕНА
з Мiнiстэрствам аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь
Першы намеснiк мiнiстра
Арэхоўскi У.М.
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
А.I.Сверж
з Мiнiстэрствам працы
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
В.I.Паўлаў
з Мiнiстэрствам юстыцыi
Рэспублiкi Беларусь
Першы намеснiк мiнiстра
I.С.Андрэеў
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб санаторнай дашкольнай установе
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу постановлением Министерства образования от 5
мая 2005 г. № 34 (зарегистрировано в Национальном реестре -
№ 8/12624 от 26.05.2005 г.)
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Санаторныя дашкольныя ўстановы для аслабленых, часта i
працягла хварэючых дзяцей i iнш. *) з'яўляюцца лячэбнымi
выхаваўча-навучальнымi ўстановамi для дзяцей ва ўзросце ад 1 года 6
месяцаў да 7 гадоў.
_____________________________
*) далей па тэксту называюцца - санаторнымi дашкольнымi
ўстановамi
2. Санаторныя дашкольныя ўстановы адкрываюцца пры наяўнасцi
кантынгенту дзяцей, педагагiчных, медыцынскiх работнiкаў i належнай
базы для выхавання, лячэння i аздараўлення дзяцей з захворваннямi
лёгкiх i верхнiх дыхальных шляхоў, частымi вострымi рэспiраторнымi
вiруснымi, анкагематалагiчнымi, функцыянальнымi парушэннямi
шчытападобнай залозы i iнш.
3. Асноўным тыпам санаторнай дашкольнай установы з'яўляецца
дзiцячыя яслi-сад. Пры неабходнасцi на базе дзiцячых дашкольных
устаноў агульнага прызначэння i iншых могуць быць створаны групы для
аслабленых, часта i працягла хварэючых дзяцей.
4. Санаторныя дашкольныя ўстановы /групы/ ствараюцца па рашэнню
выканкамаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, органамi адукацыi,
дзяржаўнымi прадпрыемствамi, установамi, калгасамi, iншымi
грамадскiмi арганiзацыямi, у падпарадкаванасцi якiх яны знаходзяцца,
па ўзгадненню з органамi аховы здароўя i тэрытарыяльнымi органамi
дзяржсаннагляду.
5. Санаторныя дашкольныя ўстановы:
- адкрываюцца ў будынках, якiя павiнны адпавядаць усiм дзеючым
санiтарна-гiгiенiчным нормам i правiлам пажарнай бяспекi, пры
наяўнасцi неабходнага набору памяшканняў i медыцынскага абсталявання
для правядзення аднаўленчага лячэння i аздараўлення дзяцей;
- у адпаведнасцi з нормамi СНiП павiнны мець агароджаны
азелянёны ўчастак, абсталяваны для гульнi i заняткаў дзяцей на
паветры;
- забяспечваюцца ўсiм неабходным мяккiм i цвердым
абсталяваннем, апаратурай, вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi, цацкамi
i г.д. - у адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi дашкольных устаноў
агульнага прызначэння.
6. Харчаванне дзяцей у санаторных дашкольных установах
ажыццяўляецца па дзеючых натуральных нормах. Для дзяцей, якiя маюць
адхiленнi ў рабоце органаў стрававання, арганiзуецца дыетычнае
харчаванне.
7. Аплата за ўтрыманне дзяцей у санаторных дашкольных установах
/групах/ ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
II. ПАРАДАК НАКIРАВАННЯ I ПРЫЁМУ Ў
САНАТОРНЫЯ ДАШКОЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ
8. Адбор дзяцей у санаторныя дашкольныя ўстановы праводзiць
рэабiлiтацыйная камiсiя, якая арганiзуецца мясцовымi органамi аховы
здароўя пры дзiцячай палiклiнiцы альбо дзiцячым аддзяленнi агульнай
палiклiнiкi, у сельскiх раёнах - пры раённай бальнiцы. У састаў
камiсii ўваходзiць гарадскi /раённы/ педыятр, загадчык
школьна-дашкольным аддзяленнем палiклiнiкi /намеснiк галоўнага
ўрача/, прадстаўнiк аддзела адукацыi, урач санаторнай дашкольнай
установы. Пры адборы дзяцей у ведамасныя санаторныя дашкольныя
ўстановы ў састаў камiсii ўключаецца прадстаўнiк ведамства.
Дзецi накiроўваюцца на камiсiю па сумеснаму рашэнню ўрача, якi
абслугоўвае дашкольную ўстанову агульнага прызначэння, участковага
педыятра i загадчыка дашкольна-школьнага аддзялення палiклiнiкi
/намеснiка галоўнага ўрача/.
9. У санаторныя дашкольныя ўстановы накiроўваюцца:
- аслабленыя дзецi, якiя хварэюць вострымi рэспiраторнымi
захворваннямi 4 i больш разоў у год з зацяжным i ўскладненым
цячэннем на фоне алергii, анемii, рахiта, гiпатрафii i iнш.;
- дзецi з рэцыдывiруючымi бранхiтамi, пнеўманiяй у перыяд
рэканвамсцэнацыi, бранхiальнай астмай па-за абвастрэннем, у
мiжпрыступны перыяд;
- дзецi з выяўленымi хранiчнымi ачагамi iнфекцыi,
падтрымлiваючымi частыя вострыя рэспiраторныя захворваннi i хранiчны
танзiлiт, атыт, адэнаiдыд, субкампенсiраваная i дэкампенсiраваная
форма карыеса i iнш. /прымаюцца толькi пасля санацыi ачагоў
iнфекцыi/.
Адбор i прыём дзяцей у санаторныя дашкольныя ўстановы для
дзяцей, якiя перанеслi анкалагiчна-гематалагiчныя захворваннi, з
функцыянальнымi парушэннямi шчытападобнай залозы i iнш.,
здзяйсняюцца ў адпаведнасцi з медыцынскiмi паказчыкамi.
10. Не падлягаюць прыёму ў санаторныя дашкольныя ўстановы дзецi
з захворваннямi цэнтральнай нервовай сiстэмы, хранiчнымi i вострымi
iнфекцыйнымi захворваннямi i дзецi, якiя маюць значныя парушэннi
слыху i мовы, апорна-рухальнага апарата, а таксама пакутуючых
небяспечнымi для акружаючых скурна-венерычнымi хваробамi.
11. Спiсы дзяцей, адабраных камiсiяй, з абавязковым указаннем
хатняга адрасу дзiцяцi i месца працы бацькоў накiроўваюцца ў раённы
/гарадскi/ аддзел адукацыi цi адмiнiстрацыi i прафсаюзнаму камiтэту
прадпрыемства, установы, арганiзацыi, у падпарадкаваннi якiх
знаходзяцца санаторныя дашкольныя ўстановы.
12. Залiчэнне дзяцей у санаторныя дашкольныя ўстановы
праводзiцца загадчыкам пры наяўнасцi пуцёўкi адпаведнага раённага
/гарадскога/ аддзела адукацыi цi прадпрыемства, установы,
арганiзацыi, падрабязнай выпiскi з гiсторыi развiцця дзiцяцi з
заключэннем рэалiбiтацыйнай камiсii, даведкi аб адсутнасцi кантакту
з iнфекцыйнымi хворымi, прад'яўленнi пасведчання аб нараджэннi
дзiцяцi.
13. Дзецi з санаторных дашкольных устаноў пераводзяцца ў
дашкольныя ўстановы агульнага прызначэння на аснове сумеснага
заключэння ўрача, якi абслугоўвае гэтую санаторную дашкольную
ўстанову, участковага педыятра i загадчыка дашкольна-школьным
аддзяленнем /намеснiка галоўнага ўрача/ палiклiнiкi, за якой
замацавана санаторная дашкольная ўстанова. Звесткi аб праведзеным
аздараўленнi дзяцей перадаюцца ў дашкольныя ўстановы агульнага
прызначэння, а таксама ў палiклiнiку па месцы назiрання.
III. ПАРАДАК РАБОТЫ I СТРУКТУРА
САНАТОРНЫХ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ /ГРУП/
14. Санаторныя дашкольныя ўстановы працуюць, як правiла, 5-6
дзён у тыдзень з кругласутачным цi 12-гадзiнным наведваннем дзяцей,
пры неабходнасцi без перапынку на выхадныя i святочныя днi.
15. У санаторных дашкольных установах /групах/ устанаўлiваюцца
наступныя нормы напаўняльнасцi груп:
да 3 гадоў - 10 дзяцей,
ад 3 да 6-7 гадоў - 15 дзяцей,
у рознаўзроставай групе - 12 дзяцей.
Зыходзячы з мясцовых умоў i наяўнасцi сродкаў прадпрыемствы,
ведамствы i iншыя арганiзацыi, якiя маюць санаторныя дашкольныя
ўстановы /групы/, могуць памяншаць напаўняльнасць груп.
16. Працягласць знаходжання дзяцей у санаторных установах
/групах/ устанаўлiваецца рэабiлiтацыйнай камiсiяй па медыцынскiх
паказчыках.
17. За дзiцем на тэрмiн знаходжання ў санаторнай дашкольнай
установе захоўваецца права на далейшае знаходжанне ў дашкольнай
установе агульнага тыпу.
IV. ЛЯЧЭБНАЯ БАЗА САНАТОРНЫХ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ
I ЛЯЧЭБНАЯ АЗДАРАЎЛЕНЧАЯ РАБОТА
18. Лячэбная база размяшчаецца ў памяшканнях, якiя
забяспечваюць вядзенне фiзiятэрапеўтычных працэдур, iнгаляцый,
масажу, заняткаў лячэбнай фiзкультурай, плаваннем.
Лячэбныя кабiнеты аснашчаюцца ў адпаведнасцi з iх прызначэннем
фiзiятэрапеўтычнай апаратурай, неабходным абсталяваннем i iнвентаром
для правядзення масажу, загартавання, заняткаў лячэбнай
фiзкультурай, навучання дзяцей плаванню i iнш.
19. Лячэбна-аздараўленчая i санiтарна-гiгiенiчная работа ў
санаторнай дашкольнай установе ажыццяўляецца ўрачамi-спецыялiстамi i
сярэднiм медыцынскiм персаналам. Яна вядзецца на аснове метадычных
рэкамендацый, загадаў, iншых дакументаў, якiя выдаюцца органамi
аховы здароўя i адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
V. КIРАЎНIЦТВА, ШТАТЫ САНАТОРНЫХ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ,
ПРАВЫ I АБАВЯЗКI СУПРАЦОЎНIКАЎ
20. Кiраўнiцтва дзейнасцю санаторнай дашкольнай установы
ажыццяўляе яе загадчык.
Загадчык прызначаецца заснавальнiкам санаторнай дашкольнай
установы па ўзгадненню з раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi.
21. Структура i штатны расклад санаторнай дашкольнай установы
вызначаецца самастойна загадчыкам у межах сродкаў, выдзеленых на
аплату працы i разлiчанных па штатных нарматывах для дашкольных
устаноў агульнага тыпу.
Прыкладныя штатныя нарматывы па медыцынскiх работнiках
разлiчваюцца ў адпаведнасцi з дадаткам.
Для работы ў санаторных дашкольных установах выдзяляюцца
найбольш квалiфiкаваныя ўрачы-педыятры.
Тэрытарыяльная дзiцячая палiклiнiка арганiзойвае кансультацыi
ўрачоў-спецыялiстаў, лабараторныя даследаваннi,
кансультацыйна-метадычную дапамогу iнстытутаў, рэспублiканскiх,
абласных дзiцячых бальнiц.
22. Кiраўнiцтва ўсёй дзейнасцю санаторнай дашкольнай установы,
правы i функцыянальныя абавязкi яго супрацоўнiкаў, акрамя
медыцынскiх сясцёр, якiя непасрэдна выконваюць лячэбна-аздараўленчыя
мерапрыемствы, i ўрача, якi выдзелены для работы ў гэтай установе,
вызначаны Палажэннем аб дзiцячай дашкольнай установе.
23. Урач-педыятр санаторнай дашкольнай ўстановы незалежна ад
тыпу i назвы:
- кiруецца ў сваёй рабоце загадамi, iнструкцыямi вышэйстаячых
органаў аховы здароўя i службовых асоб;
- праводзiць агляд дзяцей у прысутнасцi педагога пры
паступленнi ў дашкольную ўстанову; ацэньвае стан здароўя дзiцяцi на
аснове аб'ектыўных даных агляду, медыцынскай дакументацыi,
анамнестычных даных;
- складае iндывiдуальны план назiрання за станам здароўя
дзiцяцi i яго аздараўлення, вызначае адпаведны рэжым, харчаванне,
аздараўленчыя мерапрыемствы; у працэсе далейшага назiрання за дзiцем
уносiць неабходную карэкцыю ў iх выкананнi;
- дае рэкамендацыi па фiзiчнаму выхаванню i загартоўванню
дзяцей, кантралюе правядзенне фiзкультурна-аздараўленчых
мерапрыемстваў, вызначае адпаведнасць фiзiчнай нагрузкi стану
здароўя дзяцей;
- укараняе ў практыку работы сучасныя эфектыўныя метады
аднаўленчага лячэння дзяцей;
- у тэрмiны, устаноўленыя органамi аховы здароўя, праводзiць
планавыя прафiлактычныя агляды дзяцей /па паказаннях агляды
праводзяцца ў iндывiдуальныя тэрмiны/;
- назначае неабходныя лабараторныя i дыягнастычныя
даследаваннi;
- вядзе або ажыццяўляе сiстэматычны кантроль за выкананнем
рэжыму, арганiзацыяй рацыянальнага харчавання, правядзеннем
комплексу прафiлактычных i аздараўленчых мерапрыемстваў з дзецьмi;
- ацэньвае эфектыўнасць аздараўленчых мерапрыемстваў;
- адзiн раз у 3 месяцы дакладвае загадчыку дашкольна-школьным
альбо педыятрычным аддзяленнем па падпарадкаванасцi аб стане здароўя
дзяцей, наяўнасцi захворвання i мерах, што прымаюцца па яе знiжэнню;
- рэгулярна праводзiць з работнiкамi ўстаноў заняткi па
пытаннях арганiзацыi харчавання, аздараўлення дзяцей, прафiлактыкi
розных захворванняў i атручванняў, санiтарна-гiгiенiчнага i
супрацьэпiдэмiялагiчнага рэжыму, санiтарна-асветную работу сярод
бацькоў;
- пастаянна пашырае ўзровень тэарэтычных i практычных ведаў,
прафесiйнай падрыхтоўкi сярэдняга медыцынскага персаналу.
24. На пасады медыцынскiх сясцёр, што ажыццяўляюць
лячэбнапрафiлактычныя мерапрыемствы, фiзiятэрапеўтычныя працэдуры,
загартоўванне, фiтатэрапiю, масаж i iнш. назначаюцца асобы, якiя
маюць сярэднюю медыцынскую адукацыю. Пры ўмовах праходжання
спецыяльнай падрыхтоўкi яны могуць правадзiць лячэбную фiзкультуру з
дзецьмi.
Акрамя таго, на пасаду iнструктара ЛФК могуць прынiмацца асобы,
якiя маюць вышэйшую педагагiчную адукацыю i квалiфiкацыю метадыста
цi iнструктара ЛФК.
Аб'ём iх працы (нагрузка) устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з
дзеючымi нарматывамi.
Медыцынскiя сёстры i iнструктары ЛФК, якiя выконваюць
лячэбнааздараўленчыя мерапрыемствы, у сваёй рабоце кiруюцца гэтым
Палажэннем, службовай iнструкцыяй для персаналу
амбулаторна-палiклiнiчных устаноў, загадамi i распараджэннямi
вышэйстаячых органаў аховы здароўя i службовых асоб;
у адпаведнасцi з ускладзенымi абавязкамi па назначэнню ўрача
праводзяць фiзiятэрапеўтычныя працэдуры, iнгаляцыi, масаж, заняткi
лячэбнай фiзкультурай i г.д.;
назiраюць за станам дзяцей у час правядзення працэдур,
паведамляюць урачу аб усiх зменах у стане здароўя дзiцяцi;
вядуць устаноўленую медыцынскую дакументацыю.
25. Кiраўнiцтва дзiцячай палiклiнiкi /галоўны ўрач, загадчык
дашкольнашкольным аддзяленнем/ ажыццяўляюць сiстэматычны кантроль i
нясуць асабiстую адказнасць за правiльную арганiзацыю i правядзенне
ўсяго комплексу лячэбна-аздараўленчых мерапрыемтваў, накiраваных на
карэкцыю адхiленняў у стане здароўя дзяцей, укараненне сучасных
метадаў лячэння, павышэнне квалiфiкацыi медыцынскiх работнiкаў
санаторных дашкольных устаноў; праводзяць аналiз эфектыўнасцi работы
санаторнай дашкольнай установы па аздараўленнi дзяцей.
26. Аплата працы i працягласць чарговых адпачынкаў работнiкаў
санаторных дашкольных устаноў, устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з
дзеючымi заканадаўчымi актамi.
VI. ФIНАНСАВАННЕ I СПРАВАЗДАЧА
САНАТОРНЫХ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ
27. Фiнансаванне санаторнай дашкольнай установы вядзецца ў
адпаведнасцi з устаноўленай сметай за кошт сродкаў бюджэту органаў
адукацыi цi прадпрыемства /арганiзацыi/, у падпарадкаваннi якога
знаходзiцца дашкольная ўстанова, а таксама за кошт бацькоўскай
платы, дадатковых адукацыйных паслуг i iншых сродкаў, атрыманне якiх
не забаронена дзеючым заканадаўствам.
28. Санаторная дашкольная ўстанова мае зацверджаны ва
ўстаноўленым парадку гадавы каштарыс расходаў з паквартальнай
разбiўкай з адпаведнымi разлiкамi да яе.
У каштарысе разам з iншымi расходамi прадугледжваюцца
асiгнаваннi на абсталяванне лячэбнай базы i набыццё лекавых
прэпаратаў.
Загадчык санаторнай дашкольнай установай з'яўляецца
распарадчыкам крэдытаў.
29. Санаторная дашкольная ўстанова вядзе дакументацыю ў
адпаведнасцi з зацверджанай наменклатурай i прадстаўляе зацверджаную
фiнансавую i статыстычную справаздачу ва ўстаноўленыя тэрмiны па
падпарадкаванасцi.
VII. КАНТРОЛЬ I КIРАЎНIЦТВА ДЗЕЙНАСЦЮ САНАТОРНЫХ
ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ
30. Метадычнае кiраўнiцтва i забеспячэнне педгагiчнымi кадрамi
санаторных дашкольных устаноў, незалежна ад iх падпарадкаванасцi,
ажыццяўляюць органы адукацыi.
31. Лячэбна-прафiлактычную работу з дзецьмi i забеспячэнне
санаторных дашкольных устаноў медыцынскiмi кадрамi, незалежна ад яго
падпарадкаванасцi, ажыццяўляюць органы аховы здароўя.
32. Кiраўнiцтва i кантроль за фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю
санаторных дашкольных устаноў усiх тыпаў i назваў ажыццяўляецца
органамi адукацыi i арганiзацыямi ў залежнасцi ад падпарадкаванасцi
санаторнай дашкольнай установы.
Дадатак
да Прыкладнага палажэння аб
санаторнай дашкольнай установе
ПРЫКЛАДНЫЯ ШТАТНЫЯ НАРМАТЫВЫ
медыцынскiх работнiкаў санаторных дашкольных устаноў
---T----------------T----------------T--------------------------¬
N ¦ Назва пасады ¦ Колькасць ¦ Заўвагi ¦
---+----------------+----------------+---------------------------
1. Урач-педыятр О,25 стаўкi але не больш 1,5 стаўкi
з разлiку на на ўстанову
2
групы
2. Медыцынская О,25 стаўкi але не больш 2 ставак
сястра-масажыст на на ўстанову
групу
3. Медыцынская сястра О,25 стаўкi але не больш 1,5 стаўкi
па фiзiятэрапii на 1 на ўстанову
групу
4. Медыцынская сястра О,25 стаўкi але не больш 1 стаўкi на
па водпуску на 1 ўстанову /гэта пасада
iнгаляцый, цеплавых групу ўводзiцца пры наяўнасцi
працэдур i iнгаляторыя, устаноўкi для
кiслародных кiслародных кактэйляў/
кактэйляў
5. Iнструктар ЛФК 0,25 стаўкi але не больш 1 стаўкi на
на 1 ўстанову
групу
Заўвагi:
1. Прыкладныя штатныя нарматывы з'яўляюцца рэкамендацыйнымi i
выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы i зацвярджэннi штатаў санаторных
дашкольных устаноў з улiкам мясцовых умоў.
Дадатак 1
да Прыкладнага палажэння аб
санаторнай дашкольнай установе
ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛIК
рэкамендуемых метадаў лячэння i фiзiятэрапеўтычнага абсталявання
для санаторных дзiцячых дашкольных устаноў
1. Санаторныя дашкольныя ўстановы для часта i працягла
хварэючых дзяцей
1. Аэразольтэрапiя Туман-1, Туман-2, VIIП-1, IЗI-50, IЗI-3,
Томек-аз
2. Уф-апрамянiцель УГД-2, УГД-3/для агульнага апрамянення
групавога/, УГН-1/для групавых
лакалiзаваных апрамяненняў/
3. Тубусны кварц БОП-4/для лакалiзаваных апрамяненняў,
ЭОД-1%, ОКР-21/агульнае
iндывiдуальнае апрамяненне/
4. Электрафарэз "Паток-1"
5. Масаж, ЛФК, дыхальная
гiмнастыка
6. Водалячэбныя плаванне i заняткi ў басейне,
працэдуры душ/дажджавы/,
агульныя ванны лекавыя/хвойныя,
валяр'янавыя, йёдабромныя i г.д./
мiнеральныя, мiнеральныя газавыя
7. Цеплалячэнне сауна
парафiна-азакерытавыя аплiкацыi
8. Фiтатэрапiя
2. Для санаторных дашкольных устаноў з эндакрыннай
паталогiяй/цукравы дыябет/
1. Iндуктатэрмiя IКВ-4
2. Нiзкачастотная "Полюс-1" цi "Полюс-2", "Полюс-101"
магнiтатэрапiя
3. Аэразольтэрапiя "Туман-1", "Туман-2", VIIП-1, IЗI-50,
IЗI-3, Тамех-аз
4. Уф-апрамяненне агульнае групавое-УГД-2, УГД-3,
агульнае iндывiдуальнае -ЭОД-10, ОКР-21,
лакалiзаванае-БОП-4, УГН-1
5. Ультравысокачастотная УВЧ-30, "Ундатерм"
6. Прыём мiнеральнай вады унутр /гiдракарбанатныя, хларыдныя,
сульфатныя, натрыевыя, кальцыевыя, магнiевыя воды сярэдняй i
малай мiнералiзацыi i рН 6,8 i больш 2-3 разы ў дзень за 10-30
па 1/3 шклянкi на прыём/.
7. Агульныя ванны: мiнеральныя, мiнеральныя газавыя /вуглякiслыя,
сульфiдныя, лекавыя/.
8. Фiтатэрапiя.
9. Плаванне ў басейне, ЛФК у вадзе, фiзiчныя практыкаваннi ў вадзе.
10. Масаж
11. ЛФК
3. Для санаторных дашкольных устаноў для дзяцей
з анкапаталогiяй
1. Аэразольтэрапiя "Туман-1", "Туман-2", "УIIП-1",
IЗI-50, IЗI-3, "Тамех-аз"
2. Нiзкачастотная "Полюс-1" цi "Полюс-2", цi
магнщтатэрапiя "Полюс-101"
3. УФ-апрамяненне БОП-4, УГН-1
лакалщзаванае
4. Плаванне ў басейне, заняткi фiзiчнымi практыкаваннямi ў вадзе
5. Фiтатэрапiя
6. ЛФК
-----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1139/12.
Дата: 08.11.95 г.
|