МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
23 жнiўня 1996 г. N 153
Аб зацвярджэннi Палажэння аб размеркаваннi
выпускнiкоў дзяржаўных медыцынскiх вышэйшых
i сярэднiх навучальных устаноў
З мэтай паляпшэння кадравага забеспячэння ўстаноў аховы
здароўя, аказання садзеяння ў працаўладкаваннi выпускнiкоў
медыцынскiх навучальных устаноў i ў адпаведнасцi з пастановай
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6.09.96 г. N 370 "Аб
размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных медыцынскiх i педагагiчных
навучальных ўстаноў" -
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў
дзяржаўных медыцынскiх вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).
2. Палажэнне аб размеркаваннi ўвесцi ў дзеянне з 1 снежня
1996 г.
3. Галоўнаму ўпраўленню кадраў давесцi дадзены загад для
выканання кiраўнiкамi навучальных устаноў i органаў аховы здароўя
рэспублiкi.
4. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на першага намеснiка
мiнiстра Арахоўскага У.М.
5. Загад Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi ад 8.08.96 г.
N 140 "Аб зацверджаннi часовага Палажэння аб размеркаваннi..."
лiчыць страцiўшым сiлу.
Мiнiстр I.М.Драбышэўская
Зацверджана загадам
Мiнiстра аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь
Узгоднена:
Мiнiстэраства працы Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
5 жнiўня 1996 г. 6 жнiўня 1996 г. 6 лiпеня 1996 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных медыцынскiх
вышэйшых i сярэднiх навучальных устаноў Рэспублiкi
Беларусь
===
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам "Аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", Законам "Аб занятасцi насельнiцтва
Рэспублiкi Беларусь", праграмай кадравага забеспячэння эканамiчнай
рэформы, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 16.11.92 г. N 690, пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 6.06.1996 г. N 370 "Аб размеркаваннi
выпускнiкоў дзяржаўных медыцынскiх i педагагiчных навучальных
устаноў", Палажэннем аб парадку заключэння дагавароў на падрыхтоўку
спецыялiстаў i рабочых кадраў ў навучальных установах Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ад 14.06.94 г. N 170, Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы педагагiчных
кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах
Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 13.05.93 г. N 144 (з дапаўненнямi i
змяненнямi, зацверджанымi загадам Мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь ад 11.03.96 г. N 88), Палажэннем аб мэтавай
кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, зацверджаным загадам Мiнiстра
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 1.07.1996 г. N 286.
Рэгiстрацыйны нумар 1526/12 ад 30.07.96 г.
1.2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для выканання
ўсiмi мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання,
установамi, прадпрыемствамi i арганiзацыямi розных формаў уласнасцi.
1.3. Размеркаванне выпускнiкоў ажыццяўляецца ў мэтах паляпшэння
кадравага забеспячэння ўстаноў аховы здароўя i павышэння ўзроўня
аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву.
1.4. Пытаннi, звязаныя з накiраваннем на работу выпускнiкоў,
вырашаюцца камiсiямi па размеркаваннi ў навучальных установах.
1.5. Накiраванне на работу выпускнiкоў вышэйшых i сярэднiх
медыцынскiх навучальных устаноў рэспублiкi ажыццяўляецца па
наступных групах:
1.5.1. выпускнiкi, якiя паступiлi ў навучальныя ўстановы на
агульных падставах;
1.5.2. выпускнiкi, якiя паступiлi ў навучальныя ўстановы па
планах мэтавай падрыхтоўкi;
1.6. Выпускнiк вышэйшай i сярэдняй медыцынскай навучальнай
установы, якi закончыў поўны курс навучання i накiраваны на работу
камiсiяй па персанальнаму размеркаванню (пры наяўнасцi пасведчання),
лiчыцца маладым спецыялiстам i абавязаны адпрацаваць пры накiраваннi
на работу 2 гады з дня заключэння працоўнага дагавору памiж iм i
кiраўнiком прадпрыемства, установы, арганiзацыi (наймальнiкам).
1.7. Кантроль за арганiзацыяй працаўладкавання выпускнiкоў,
правiльнасцю выдачы дакументаў ажыццяўляе Мiнiстрэрства аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь.
2. ПАРАДАК РАЗМЕРКАВАННЯ ВЫПУСКНIКОЎ ВЫШЭЙШЫХ
I СЯРЭДНIХ МЕДЫЦЫНСКIХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
2.1. Персанальнае размеркаванне выпускнiкоў медыцынскiх
навучальных устаноў праводзiцца камiсiяй, састаў якой зацвярджаецца
рэктарам (дырэктарам) навучальнай установы па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам аховы здароўя не пазней чым за два месяцы да
заканчэння iмi навучальных устаноў.
У медыцынскiх навучальных установах, у якiх колькасць
выпускнiкоў перавышае 500 чалавек, дапускаецца стварэнне некалькiх
камiсiй па персанальнаму размеркаванню.
У рабоце камiсiй па размеркаванню могуць прымаць удзел
прадстаўнiкi Мiнiстэрства аховы здароўя, практычнай службы аховы
здароўя, прафсаюзаў работнiкаў аховы здароўя, органаў кiравання
галiной (упраўлення аховы здароўя выканкомаў), работнiкi службаў
занятасцi насельнiцтва.
2.2. Кiраўнiкi навучальных устаноў абавязаны да пачатку работы
камiсii па персанальнаму размеркаванню арганiзаваць работу па
азнаямленню выпускнiкоў з гэтым палажэннем, дагаворамi, якiя
заключаны навучальнымi установамi з прадпрыемствамi, установамi,
арганiзацыямi на падрыхтоўку спецыялiстаў, заяўкамi на спецыялiстаў
з прадкам работы камiсiй.
Парадак работы камiсiй, чарговасць размеркавання выпускнiкоў
вызначаецца навучальнай установай.
2.3. Камiсiя па персанальнаму размеркаванню вядзе пратакол
пасяджэння i ведамасць персанальнага размеркавання выпускнiкоў
(дадатак, форма N 1).
2.4. Накiраванне вупускнiкоў на работу ажыццяўляецца
навучальнай установай шляхам выдачы пасведчання аб накiраваннi на
работу (дадатак, форма N 2).
Вупускнiк абавязаны прыбыць да месца працы ў тэрмiн, вызначаны
ў пасведчаннi аб накiраваннi на работу.
2.5. Асобы, якiя прайшлi поўны курс навучання, але не здалi
дзяржаўныя экзамены, падлягаюць размеркаванню на работу ў
адпаведнасцi з рашэннем камiсii па персанальнаму размеркаванню.
2.7. Студэнты i навучэнцы вышэйшых i сярэднiх медыцынскiх
навучальных устаноў, якiя навучаюцца на дагаворных умовах,
накiроўваюцца на работу ў адпаведнасцi з дагаворам.
2.8. Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiкоў прымаецца, як
правiла, у прысутнасцi вупускнiка.
Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiкоў, якiя без
уважлiвых прычын не з'явiлiся на пасяджэнне камiсii, прымаецца ў iх
адсутнасць. Пры размеркаваннi могуць улiчвацца раней выказаныя
пажаданнi выпускнiка.
Камiсiя прымае рашэнне ў ходзе адкрытага галасавання большасцю
галасоў. Пры аднолькавай колькасцi галасоў меркаванне старшынi
камiсii з'яўляецца рашаючым.
2.9. Выпускнiкам - жонцы (мужу) ваеннаслужачых афiцэрскага
саставу, прапаршчыкаў i ваеннаслужачым звыштэрминовай службы
Узброеных сiл Рэспублiкi Беларусь, органаў Камiтэта дзяржаўнай
бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства ўнутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь работа прадстаўляецца па месцы праходжання
службы iх мужа (жонкi).
На супругаў ваеннаслужачых тэрмiновай службы, а таксама
курсантаў ваенных вучылiшчаў дзеянне дадзенага Палажэння не
распаўсюджваецца.
2.10. Калi адзiн з супругаў, якiя заканчваюць навучальную
ўстанову, займаўся на дагаворных умовах цi умовах мэтавага прыему,
то другому супругу работа прапаноўваецца ў тым жа горадзе (раене),
дзе знаходзiцца прадпрыемства, установа, арганiзацыя, якая
накiравала на вучобу аднаго з iх.
2.11. Выпускнiкам - цяжарным жанчынам, мацi цi бацьку, якiя
маюць дзiця ва ўзросце да 3 гадоў на момант заканчэння навучальнай
установы, работа прадстаўляецца па iх просьбе па месцы пастаяннага
жыхарства сям'i (мужа, жонкi, бацькоў).
2.12. Выпускнiкам, якiя маюць iнвалiднасць першай цi другой
групы або аднаго з бацькоў цi (супруга) супругу iнвалiда першай цi
другой групы, работа прадастаўляецца з улiкам iх здароўя i просьбы
па месцы пастаяннага жыхарства бацькоў, супруга (супругi) або з iх
згоды ў адно з месцаў згодна плану размеркавання маладых
спецыялiстаў.
2.13. Калi камiсiя па персанальнаму размеркаванню не можа
прадаставiць работу выпускнiку ў выпадках, якiя прадугледжаны
пунктамi 2.9-2.12 гэтага Палажэння, яму прадастаўляецца магчымасць
самастойнага працаўладкавання з выдачай даведкi аб самастойным
працаўладкаваннi (дадатак, форма N 3).
Па просьбе гэтых асоб i з згоды прымаючай iх на работу
арганiзацыi Мiнiстэрства аховы здароўя мае права аформiць iм
накiраванне на работу шляхам выдачы пасведчання ўстаноўленага ўзору.
2.14. Выдача пасведчанняў аб накiраваннi на працу або даведак
аб самастойным размеркаваннi выпускнiкам ажыццяўляецца навучальнай
установай не пазней чым 5 дзен пасля заканчення iмi вучобы.
III. ГАРАНТЫI I КАМПЕНСАЦЫI
3.1. Выпускнiкам вышэйшых i сярэднiх медыцынскiх навучальных
устаноў па заканчэннi навучальнай установы даецца адпачынак
працягласцю ў адзiн каляндарны месяц незалежна ад таго, калi яны
мелi апошнiя канiкулы ў навучальнай установе. За перыяд адпачынку iм
выплачваецца грашовая дапамога ў размеры месячнай стыпендыi за кошт
сродкаў прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, у якiя яны накiраваны
на работу.
У тых выпадках, калi выпускнiк не атрымлiваў стыпендыi ў
апошнiм перад выпускам семестры, адпаведная грашовая дапамога
выплачваецца, зыходзячы з разлiку сацыяльнай стыпендыi.
Выпускнiкам вышэйшых i сярэднiх медыцынскiх навучальных
устаноў, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, за час
адпачынку акрамя стыпендыi выплачваецца месячная грашовая
кампенсацыя за харчаванне, зыходзячы з устаноўленых норм.
Акрамя вышэйазначанага, выпускнiкам з лiку дзяцей-сiрот i
дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, пасля заканчэння
навучальнай установы выдаецца аддзенне, мяккi iнвентар, абсталяванне
i грашовая дапамога ў адпаведнасцi з дзеючымi на гэты час
пастановамi ўрада Рэспублiкi Беларусь.
3.2. Выпускнiкам вышэйшых i сярэднiх медыцынскiх навучальных
устаноў, якiя атрымалi магчымасць самастойнага працаўладкавання,
грашовая дапамога за час адпачынку не выплачваецца.
3.3. Выпускнiкi, накiраваныя пасля заканчэння навучальнай
установы ў iншую мясцовасць, маюць права на кампенсацыю расходаў,
звязаную з пераездам, выплату службовага месячнага акладу (стаўкi)
за час знаходжання ў дарозе i выплату выпускнiкам аднаразавай
дапамогi ў памеры месячнага акладу (стаўкi) i на кожнага члена сям'i
- у памеры чвэрцi дапамогi самаго работнiка.
3.4. Выпускнiкi па прыбыццi на месца працы забяспечваюцца
жыллем у парадку, вызначаным жыллевым заканадаўствам рэспублiкi.
3.5. Прадпрыемствам, установам, арганiзацыям, а таксама
выканкомам пры недастатковасцi ўласнага жыллевага фонду дазваляецца
арэндаваць у грамадзян жылыя памяшканнi для выпускнiкоў навучальных
устаноў, якiя прыбылi на працу ў сельскую мясцовасць, з аплатай у
адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi з кватэраздатчыкамi.
3.6. Кiраўнiкам прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў не
дазваляецца пераводзiць на работу, якая не звязана з атрыманай
спецыяльнасцю, квалiфiкацыяй выпускнiкоў вышэйшых, сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў на працягу 2 гадоў пасля заканчэння
iмi навучальнай установы.
3.7. Прадпрыемствы, установы, арганiзацыi могуць выдаваць
маладым спецыялiстам пазыкi на iндывiдуальнае будаўнiцтва, набыцце
мэблi i iншага жыллева-бытавога i сельскагаспадарчага iнвентару,
прымаць без чаргi ў жыллева-будаўнiчыя кааператывы.
3.8. Кiраўнiкам прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый розных
формаў уласнасцi забараняецца прымаць на работу маладых
спецыялiстаў, якiя закончылi медыцынскiя навучальныя ўстановы
(спецыяльнасцi), без пасведчання аб накiраваннi на работу або
даведкi аб магчымасцi самастойнага працаўладкавання i звальняць iх
да заканчэння абавязковага тэрмiну работы.
3.9. Пасады, на якiя павiнны быць прыняты выпускнiкi, не
падлягаюць замяшчэнню iншымi работнiкамi. Пры вытворчай неабходнасцi
на гэтыя пасады могуць быць прынятыя супрацоўнiкi на тэрмiн да
назначэння на iх выпускнiка.
Дадатак
разлiковы рахунак навучальнай
установы ____________
галоўны бухгалцер
ВЕДАМАСЦЬ
персанальнага размеркавання маладых спецыялiстаў
назва навучальнай установы _____________________
у __________________ 199 г.
--T---------------T----------T-------------T-------T-----------T
NN¦Прозвiшча, iмя,¦Год ¦Спецыяльнасць¦Сямейны¦Адрас ¦
пп¦iмя па бацьку ¦нараджэння¦ ¦стан ¦пастаяннага¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦месца ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦жыхарства ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
--+---------------+----------+-------------+-------+-----------+
Працяг
---------------T------------------------------------------------
Спецыяльнасць ¦ на якую рабрту накiроўваецца
i спецыялiзацыя+-------------T--------------T-----------T------T
выпускнiка ¦назва ¦назва ¦месца ¦пасада¦
¦мiнiстэрства/¦установы, ¦знаходжання¦ ¦
¦ведамства ¦прадпрыемства,¦установы ¦ ¦
¦ ¦арганiзацыi ¦ ¦ ¦
---------------+-------------+--------------+-----------+------+
Працяг
--------------T-----------T----------
¦Згодзен/ ¦Подпiс
--------------+не згодзен/¦выпускнiка
вiд ¦- прычына ¦
прадстаўляемай¦нязгоды ¦
жылой ¦ ¦
плошчы ¦ ¦
--------------+-----------+----------
Рэктар iнстытута /дырэктар вучылiшча/
Начальнiк аддзела кадраў
Дадатак 2
________________________________________________
назва навучальнай установы
ПАСВЕДЧАННЕ N _____
аб накiраваннi на работу
________________________________________________
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
________________________________________________
Закончыў/ла/ у _________________________ 199 г.
________________________________________________
назва навучальнай установы
________________________________________________
па спецыяльнасцi _______________________________
________________________________________________
накiроўваецца ў распараджэнне __________________
________________________________________________
адпаведнасцi ___________________________________
________________________________________________
для работы на пасадзе __________________________
i забеспячэннем жылой плошчай у адпаведнасцi з
заканадаўствам
тэрмiн прыбыцця " " _______________ 199 г.
Рэктар /дырэктар/
навучальнай установы _______________
подпiс
Належыць звароту ў запоўненым выглядзе ў
навучальную ўстанову ў пяцiдзенны тэрмiн з дня
прыбыцця выпускнiка да месца работы
ПАЦВЯРДЖЭННЕ ПРЫБЫЦЦЯ
да пасведчання аб накiраваннi на работу N ______
________________________________________________
назва ўстановы, арганiзацыi, прадпрыемства
________________________________________________
________________________________________________
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
________________________________________________
закончыў/ла/ ___________________________________
________________________________________________
назва навучальнай установы
прыбыў/ла/ на работу " " ______________ 199 г.
i назначаны/а/ на пасаду _______________________
________________________________________________
указаць падраздзяленне
i ______________________________________________
вiд выдзеленай жылплошчы
Начальнiк АК
Дадатак 3
________________________________________________
ДАВЕДКА
аб самастойным працаўладкаваннi
N ______
________________________________________________
________________________________________________
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
________________________________________________
закончыў/ла/ у _________________________ 199 г.
________________________________________________
назва навучальнай установы
________________________________________________
па спецыяльнасцi _______________________________
________________________________________________
даецца магчымасць самастойнага працаўладкавання
ў сувязi з атсутнасцю мест накiравання
Рэктар /дырэктар/
навучальнай установы _______________
подпiс
М.П.
Належыць звароту ў запоўненым выглядзе ў
навучальную ўстанову ў пяцiдзенны тэрмiн з дня
прыбыцця спецыялiста да месца работы
________________________________________________
назва навучальнай установы
ПАЦВЯРДЖЭННЕ ПРЫБЫЦЦЯ ДА ДАВЕДКI
аб самастойным працаўладкаваннi
N ___
________________________________________________
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
________________________________________________
закончыў/ла/ у ______________ 199 г.
________________________________________________
назва навучальнай установы
________________________________________________
прыняты/а/ на работу " " ______________ 199 г.
i назначаны/а/ на пасаду _______________________
________________________________________________
назва прадпрыемства, арганiзацыi, установы
________________________________________________
вiд выдзеленай жылплошчы
Начальнiк АК
-------------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1575/12.
Дата: 05.09.96 г.
|