РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
19 снежня 2006 г. № 831
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ НАРМАТЫВАЎ РАСХОДУ ЦЕПЛАВОЙ ЭНЕРГІІ
На падставе Інструкцыі аб парадку разліку і зацвярджэння
нарматываў расходу цеплавой энергіі на падагрэў 1 кубічнага метра
вады, на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых
памяшканняў, зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты
населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению», у рэдакцыі
рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 5 красавіка
2006 г. № 201 Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі з улiкам яе
фактычнага спажывання для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі
групавога ўліку цеплавой энергіі, на лістапад 2006 года:
1.1. на падагрэў 1 кубічнага метра (далей - куб. м) вады:
для дамоў з рэгістрамі для сушкі рушнікоў у ванных пакоях -
0,0625 гігакалорый (далей - Гкал)/куб. м;
для дамоў без рэгістраў для сушкі рушнікоў у ванных пакоях -
0,0607 Гкал/куб. м;
1.2. на ацяпленне 1 квадратнага метра (далей - кв. м) агульнай
плошчы жылых памяшканняў у жылых дамах па:
гораду Шчучыну - 0,0171 Гкал/кв. м;
гарадскім пасёлку Астрына - 0,0173 Гкал/кв. м;
гарадскім пасёлку Жалудок - 0,0170 Гкал/кв. м;
вёсцы Гурнофель - 0,0253 Гкал/кв. м;
вёсцы Дэмбрава - 0,0183 Гкал/кв. м;
вёсцы Каменка - 0,0171 Гкал/кв. м;
вёсцы Ражанка - 0,0191 Гкал/кв. м;
вёсцы Руткевічы - 0,0095 Гкал/кв. м;
вёсцы Тур’я - 0,0230 Гкал/кв. м;
сярэдні па раёну - 0,0172 Гкал/кв. м.
2. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».
Першы намеснік старшыні Г.І.Вількевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
|