РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
13 лютага 2007 г. № 90
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ НАРМАТЫВАЎ РАСХОДУ ЦЕПЛАВОЙ ЭНЕРГІІ
На падставе Інструкцыі аб парадку разліку і зацвярджэння
нарматываў расходу цеплавой энергіі на падагрэў 1 кубічнага метра
вады, на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых
памяшканняў, зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты
населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению» Шчучынскі
раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі з улiкам яе
фактычнага спажывання для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі
групавога ўліку цеплавой энергіі, на студзень 2007 года:
1.1. на падагрэў 1 кубічнага метра (далей - куб. м) вады:
для дамоў з рэгістрамі для сушкі рушнікоў у ванным пакоі -
0,0628 гігакалорыі (далей - Гкал) /куб. м;
для дамоў без рэгістраў для сушкі рушнікоў у ванным пакоі -
0,0610 Гкал/куб. м;
1.2. на ацяпленне 1 квадратнага метра (далей - кв. м) агульнай
плошчы жылых памяшканняў у жылых дамах па:
гораду Шчучыну - 0,0204 Гкал/кв. м;
гарадскім пасёлку Астрына - 0,0196 Гкал/кв. м;
гарадскім пасёлку Жалудок - 0,0212 Гкал/кв. м;
вёсцы Галавічполе - 0,0252 Гкал/кв. м;
вёсцы Гурнофель - 0,0308 Гкал/кв. м;
вёсцы Дэмбрава - 0,0415 Гкал/кв. м;
вёсцы Каменка - 0,0220 Гкал/кв. м;
вёсцы Ляшчанка - 0,0172 Гкал/кв. м;
вёсцы Ражанка - 0,0274 Гкал/кв. м;
вёсцы Руткевічы - 0,0223 Гкал/кв. м;
вёсцы Тур’я - 0,0290 Гкал/кв. м;
сярэдні па раёну - 0,0206 Гкал/кв. м.
2. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».
Старшыня С.І.Ушкевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
|