РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
4 ліпеня 2007 г. № 454
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ НАРМАТЫВАЎ РАСХОДУ ЦЕПЛАВОЙ ЭНЕРГІІ
На падставе Інструкцыі аб парадку разліку і зацвярджэння
нарматываў расходу цеплавой энергіі на падаграванне 1кубічнага метра
вады, на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых
памяшканняў, зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты
населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению», Шчучынскі
раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі на
падаграванне 1кубічнага метра вады з улiкам яе фактычнага спажывання
для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой
энергіі, на чэрвень 2007 года для разлiку памiж цеплазабяспечваючымi
i падраднымi арганiзацыямi:
для дамоў з рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным пакоі -
0,0527 гігакалорыі (далей - Гкал);
для дамоў без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным пакоі -
0,0526 Гкал.
2. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».
Старшыня С.І.Ушкевіч
Выконваючы абавязкі У.Р.Дубок
кіраўніка спраў
УЗГОДНЕНА
Начальнік упраўлення
жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта
К.У.Банцавіч
04.07.2007
|