РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
12 чэрвеня 2007 г. № 391
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ НАРМАТЫВАЎ РАСХОДУ ЦЕПЛАВОЙ ЭНЕРГІІ
На падставе Інструкцыі аб парадку разліку і зацвярджэння
нарматываў расходу цеплавой энергіі на падаграванне 1кубічнага метра
вады, на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых
памяшканняў, зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты
населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению», Шчучынскі
раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі на
падаграванне 1 кубічнага метра вады з улікам яе фактычнага
спажывання для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога
ўліку цеплавой энергіі, на май 2007 года для разліку паміж
цеплазабяспечваючымі і падраднымі арганізацыямі:
для дамоў з рэгістрамі для сушкі ручнікоў у ванным пакоі -
0,053 гігакалорыі (далей - Гкал);
для дамоў без рэгістраў для сушкі ручнікоў у ванным пакоі -
0,052 Гкал.
2. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».
Старшыня С.І.Ушкевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
УЗГОДНЕНА
Начальнік упраўлення
жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта
К.У.Банцэвіч
11.06.2007
|