РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
18 красавіка 2007 г. № 247
АБ УСТАНАЎЛЕННІ НАРМАТЫВАЎ НА СТРАТЫ ПА НЕ
АБСЛУГОЎВАЕМАМУ АРГАНІЗАЦЫЯМІ ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ
ГАСПАДАРКІ ЖЫЛЛЁВАМУ ФОНДУ НА 2007 ГОД
У адпаведнасці з Інструкцыяй па планаванні, фінансаванні і
кантролі за бюджэтнымі асігнаваннямі, вылучанымі на пакрыццё часткі
затрат на жыллёва-камунальныя паслугі, якія аказваюцца насельніцтву,
што пражывае, ў не абслугоўваемым арганізацыямі жыллёва-камунальнай
гаспадаркі жыллёвым фондзе, зацверджанай пастановай Міністэрства
жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка
2006 г. № 16, Шчучынскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. Устанавіць нарматывы на страты па не абслугоўваемым
арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі жыллёвым фондзе на 2007
год згодна з дадаткам.
2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на
фінансавы аддзел Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта (Бібікава
А. І.).
Старшыня С.І.Ушкевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
Дадатак
да рашэння
Шчучынскага раённага
выканаўчага камітэта
18.04.2007 № 247
НАРМАТЫВЫ
на страты па не абслугоўваемаму арганізацыямі жыллёва-камунальнай
гаспадаркі жыллёваму фонду на 2007 год
--------------------------------------T---------------------------------¬
¦Нарматыў на страты па тэхнiчнаму абс-¦313 рублёў ў год на 1 квадратны¦
¦лугоўванню жылых дамоў ¦метр ¦
+-------------------------------------+---------------------------------+
¦Нарматыў на страты па тэхнiчнаму абс-¦6 700 рублёў у год на 1 квадратны¦
¦лугоўванню iнтэрнатаў ¦метр ¦
+-------------------------------------+---------------------------------+
¦Нарматыў на страты па збору, вывазу ў¦143 рублi на аднаго пражываючага¦
¦абясшкоджванню цвёрдых бытавых адхо-¦ў год ¦
¦даў ¦ ¦
+-------------------------------------+---------------------------------+
¦Нарматыў на страты па водазабяспячэн-¦9 170 рублёў на аднаго пражыва-¦
¦ню ¦ючага ў год ¦
+-------------------------------------+---------------------------------+
¦Нарматыў на страты па водаадвядзенню ¦22 358 рублёў на аднаго пражыва-¦
¦ ¦ючага ў год ¦
+-------------------------------------+---------------------------------+
¦Нарматыў на страты па цеплавой¦22 695 рублёў на 1 гiгакалорыю ў¦
¦энергii ¦год ¦
L-------------------------------------+----------------------------------
|