РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
6 красавіка 2007 г. № 224
АБ АРГАНІЗАЦЫІ АПЛАЧВАЕМЫХ ГРАМАДСКІХ РАБОТ І АБ
ЗАЦВЯРДЖЭННІ МЕСЯЧНАЙ НОРМЫ ЎДЗЕЛУ Ў АПЛАЧВАЕМЫХ
ГРАМАДСКІХ РАБОТАХ У 2007 ГОДЗЕ
На падставеПалажэння аб парадку арганізацыі і ўмовах
правядзення аплачваемых грамадскіх работ, зацверджанага пастановай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2006 г. № 1716,
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Устанавіць:
пералік суб’ектаў гаспадарання Шчучынскага раёна, якія
плануюць арганізацыю аплачваемых грамадскіх работ у 2007 годзе,
згодна здадаткам 1;
пералік відаў аплачваемых грамадскіх работ у 2007 годзе згодна
з дадаткам 2;
наступныя нормы ўдзелу беспрацоўных у аплачваемых грамадскіх
работах на 2007 год:
красавік - 4 рабочыя дні;
май - 3 рабочыя дні.
2. Упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта (Куц М.М.) забяспечыць
кантроль за выкананнем беспрацоўнымі месячнай нормы ўдзелу ў
аплачваемых грамадскіх работах і своечасовым інфармаваннем
беспрацоўных і асоб, якія звяртаюцца па пытаннях працаўладкавання, а
таксама наймальнікаў аб відах і ўмовах правядзення аплачваемых
грамадскіх работ.
3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на
намесніка старшыні Шчучынскага раённага выканаўчага камiтэта
Мацюка В.I.
4. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».
Старшыня С.І.Ушкевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
Дадатак 1
да рашэння
Шчучынскага раённага
выканаўчага камітэта
06.04.2007 № 224
ПЕРАЛІК
суб’ектаў гаспадарання Шчучынскага раёна, якія плануюць арганізацыю
аплачваемых грамадскіх работ у 2007 годзе
1. Рэспубліканскае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства
«Саўгас «Вялікае Мажэйкава».
2. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Шчучынаграпрадукт».
3. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Балічы».
4. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Ракавічы».
5. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Астрына».
6. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Жалудоцкі».
7. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Хадзілоні».
8. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Дзембрава».
9. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Орля».
10. Камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства
«Саўгас «Першамайск-агра».
11. Сельскагаспадарчае вытворчае ўпраўленне «Пратасаўшчына»
вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз».
12. Камунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства
«Саўгас «Навадворскі».
13. Рэспубліканскае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства
«Эксперыментальная база «Руткевічы».
14. Рэспубліканскае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства
«Эксперыментальная база «Усход».
15. Рэспубліканскае унітарнае сельскагаспадарчае вытворчае
прадпрыемства «Шчучынская племянная птушкагадоўчая рэпрадуктыўная
гаспадарка».
16. Рэспубліканскае унітарнае навуковае прадпрыемства
«Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі
навук Беларусі».
17. Адкрытае акцыянернае таварыства «Шчучынаграхімсэрвіс».
18. Адкрытае акцыянернае таварыства «Васілішкі».
19. Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Шчучынскі лясгас».
20. Шчучынская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў
аграпрамысловага комплексу.
21. Вытворчы кааператыў «Шчучынскае пчалярства».
22. Іншыя прадпрыемствы, якія могуць арганізаваць
агульнадаступныя віды часовай дзейнасці, якія не патрабуюць
дадатковай прафесійнай падрыхтоўкі.
Дадатак 2
да рашэння
Шчучынскага раённага
выканаўчага камітэта
06.04.2007 № 224
ПЕРАЛІК
відаў аплачваемых грамадскіх работ у 2007 годзе
1. Экалагічнае аздараўленне тэрыторый (добраўпарадкаванне і
азеляненне тэрыторый, захаванне і развіццё лесапаркавай гаспадаркі,
зон адпачынку).
2. Работы ў лясной гаспадарцы.
3. Дарожна-рамонтныя работы.
4. Рамонтна-будаўнічыя работы і добраўпарадкаванне аб’ектаў
сацыяльна-культурнага прызначэння.
5. Сельскагаспадарчыя работы.
6. Збор другаснай сыравіны.
7. Добраўпарадкаванне тэрыторыі дзіцячай аздараўленчай установы
«Лагер «Касмадром» Шчучынскай раённай арганiзацыi прафсаюза
работнiкаў аграпрамысловага комплексу.
8. Іншыя агульнадаступныя віды працоўнай дзейнасці, якія не
патрабуюць дадатковай прафесійнай падрыхтоўкі.
|