РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
23 лютага 2007 г. № 119
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАКАЗЧЫКА КОШТУ БУДАЎНІЦТВА
1 КВАДРАТНАГА МЕТРА АГУЛЬНАЙ ПЛОШЧЫ ЖЫЛОГА ПАМЯШКАННЯ
ТЫПАВЫХ СПАЖЫВЕЦКІХ ЯКАСЦЯЎ НА ЛЮТЫ 2007 ГОДА
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства архітэктуры і
будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. № 28 «О
предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной
поддержкой» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць паказчык кошту 1 квадратнага метра агульнай
плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў з улікам затрат
па засваенню і інжынернай падрыхтоўцы тэрыторыі, інжынернаму
абсталяванню тэрыторыі, добраўпарадкаванню і азеляненню на люты 2007
года:
1.1. пяціпавярховыя жылыя дамы са сценамі з цэглы,
газасілікатных блокаў і іншых матэрыялаў:
у базісных цэнах 1991 года - 656,724 рубля;
у бягучых цэнах - 1 002 545 рублёў;
1.2. індывідуальныя жылыя дамы:
у базісных цэнах 1991 года - 638,0 рубля;
у бягучых цэнах - 973 962 рубля.
2. Вызначыць, што прадугледжаныя пунктам 1 дадзенага рашэння
паказчыкі прымяняюцца для вызначэння памеру ільготнага крэдыту і
(або) аднаразовай бязвыплатнай субсідыі пры будаўніцтве
(рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў.
Старшыня С.І.Ушкевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
|