РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
9 студзеня 2007 г. № 10
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАКАЗЧЫКА КОШТУ БУДАЎНІЦТВА 1
КВАДРАТНАГА МЕТРА АГУЛЬНАЙ ПЛОШЧЫ ЖЫЛОГА ПАМЯШКАННЯ
ТЫПАВЫХ СПАЖЫВЕЦКІХ ЯКАСЦЯЎ НА СТУДЗЕНЬ 2007 ГОДА
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства архітэктуры і
будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. № 28 «О
предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной
поддержкой» Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць паказчык кошту 1 квадратнага метра агульнай
плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў з улікам затрат
па засваенні і інжынернай падрыхтоўцы тэрыторыі, інжынерным
абсталяванні тэрыторыі, добраўпарадкаванні і азеляненні на студзень
2007 года:
1.1. пяціпавярховыя жылыя дамы:
у базісных цэнах 1991 года - 656,724 рубля;
у бягучых цэнах - 997 013 рублёў;
1.2. індывідуальныя жылыя дамы:
у базісных цэнах 1991 года - 638,0 рубля;
у бягучых цэнах - 968 586 рублёў.
2. Вызначыць, што прадугледжаныя пунктам 1 дадзенага рашэння
паказчыкі прымяняюцца для вызначэння памеру льготнага крэдыту і
(або) аднаразовай бязвыплатнай субсідыі пры будаўніцтве
(рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў.
Старшыня С.І.Ушкевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
|