Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Новополоцкого городского Совета депутатов от 31 октября 2006 г. №279 "Аб зацвярджэннi Праграмы развiцця галiны культуры горада Наваполацка на 2006 - 2010 гады"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

          РАШЭННЕ НАВАПОЛАЦКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                    31 кастрычніка 2006 г. № 279

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПРАГРАМЫ РАЗВІЦЦЯ ГАЛІНЫ КУЛЬТУРЫ
ГОРАДА НАВАПОЛАЦКА НА 2006-2010 ГАДЫ

     На  падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991  года
«О  местном  управлении  и самоуправлении в Республике  Беларусь»  у
рэдакцыі  Закона  Рэспублікі  Беларусь  ад  10  студзеня  2000  года
Наваполацкі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
     1.   Зацвердзіць  Праграму  развіцця  галіны  культуры   горада
Наваполацка на 2006-2010 гады.
     2.  Кантроль  за рэалізацыяй Праграмы развіцця галіны  культуры
горада  Наваполацка  на  2006-2010  гады  ўскласці  на  Наваполацкую
нязменную дэпутацкую камісію па пытаннях сацыяльнай, гуманітарнай  і
бюджэтнай сферы (Гарадовіч В.М.).
     
Старшыня                                                А.А.Завадскі
     
УЗГОДНЕНА                           
Начальнік упраўлення культуры
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта
        Н.П.Пашынскі
          30.10.2006
     
                                            ЗАЦВЕРДЖАНА
                                            Рашэнне
                                            Наваполацкага гарадскога
                                            Савета дэпутатаў
                                            31.10.2006 № 279

ПРАГРАМА
развіцця галіны культуры горада Наваполацка на 2006-2010 гады

                                  
                               ГЛАВА 1
            АБГРУНТАВАННЕ НЕАБХОДНАСЦІ ПРЫНЯЦЦЯ ПРАГРАМЫ
                                  
     1.  Праграма  развіцця  галіны культуры горада  Наваполацка  на
2006-2010  гады  (далей  -  Праграма)  вызначае  асноўныя   напрамкі
развіцця  галіны культуры з улікам дзяржаўнай палітыкі:  развіццё  і
распаўсюджванне  культуры,  арганізацыйнае,  прававое,   фінансавае,
матэрыяльна-тэхнічнае, кадравае, інфармацыйнае і іншае  забеспячэнне
культурнай  дзейнасці. Неабходнасць распрацоўкі  Праграмы  адзначана
некалькімі абставінамі:
     1.1.   улічваючы   шматлікія  запатрабаванні   жыхароў   горада
Наваполацка (далей - горад), Праграма прадугледжвае развіццё  галіны
культуры па разнастайных напрамках дзейнасці;
     1.2.    сучаснае   сацыяльна-культурнае   становішча   патрабуе
сацыяльнага запаўнення вольнага часу;
     1.3.   рэалізацыя   Праграмы  павінна  забяспечыць   устраненне
праблем у распаўсюджванні дасягненняў культуры сярод жыхароў горада.
     2.  Праграма  павінна  забяспечыць належны ўзровень  культурных
дасягненняў і мерапрыемстваў, іх захаванне і распаўсюджванне.
     Праграма разлічана на:
     2.1.   адраджэнне,   захаванне,  развіццё   і   распаўсюджванне
беларускай нацыянальнай культуры;
     2.2.  асваенне  і папулярызацыю твораў народнага  і  сусветнага
мастацтва;
     2.3.   стварэнне,   захаванне   і   распаўсюджванне   мастацка-
эстэтычных каштоўнасцей;
     2.4. патрыятычнае выхаванне моладзі;
     2.5.  раскрыццё і рэалізацыю творчага патэнцыялу і  здольнасцей
насельніцтва;
     2.6. прапаганду здаровага ладу жыцця;
     2.7.  забеспячэнне  даступнасці  культурных  каштоўнасцей  усім
катэгорыям насельніцтва;
     2.8. рэарганізацыю сеткі ўстаноў культуры;
     2.9.   актывізацыю   творчай   ініцыятывы   насельніцтва   праз
фестывалі, конкурсы і іншыя акцыі;
     2.10. забеспячэнне інфарматызацыі галіны культуры;
     2.11.  павышэнне  прафесійнага  майстэрства  работнікаў  галіны
культуры;
     2.12.   удасканаленне   зместу   арганізацыі   вольнага   часу,
павышэнне яго значнасці, якасці і эфектыўнасці.
                                  
                               ГЛАВА 2
                       МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ
                                  
     3.   Асноўнымі   мэтамі   і   задачамі   Праграмы   з’яўляюцца:
забеспячэнне    сучаснага    ўзроўню    культурнага    абслугоўвання
насельніцтва і фарміраванне культурнай палітыкі як фактара сацыяльна-
эканамічнага развіцця горада.
     4. Мэтамі Праграмы з’яўляюцца:
     4.1. забеспячэнне доступу кожнага да культурных каштоўнасцей  і
iнфармацыйных рэсурсаў;
     4.2.  забеспячэнне  свабоды творчасці дзеля прыняцця  ўдзелу  ў
культурным жыцці горада;
     4.3.     фарміраванне    культурнай    дзейнасцю    станоўчага,
пазнаваемага сярод іншых гарадоў вобраза горада;
     4.4.  павышэнне  даступнасці, якасці, аб’ёма  і  разнастайнасці
паслуг у галіне культуры і мастацтва;
     4.5.   развіццё  сеткі  ўстаноў  культуры  і  мастацтва  і   іх
мадэрнізацыя.
     5. Задачамі Праграмы з’яўляюцца:
     5.1. захаванне культурнай спадчыны;
     5.2. далейшае развіццё аматарскай мастацкай творчасці;
     5.3.  фарміраванне  адзінай культурнай прасторы,  якая  стварае
рэальны рынак культурных паслуг для забеспячэння галіны культуры;
     5.4.  стварэнне найлепшых умоў для творчай дзейнасці работнікаў
культуры і мастацтва;
     5.5.  забеспячэнне культурнага абмену падтрымкай гастрольнай  і
выставачнай дзейнасці;
     5.6.   паляпшэнне  і  мадэрнізацыя  матэрыяльна-тэхнічнай  базы
ўстаноў культуры;
     5.7. інфарматызацыя галіны культуры.
                                  
                               ГЛАВА 3
            АСНОВЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ
                                  
     6.   Дзяржаўная  палітыка  ў  галіне  культуры  грунтуецца   на
прызнанні  культуры ў якасці аднаго з галоўных фактараў самабытнасці
беларускага народа, іншых нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць
у  Рэспубліцы Беларусь, пераемнасці пакаленняў, а таксама  ў  якасці
асновы  развіцця і самарэалізацыі асобы, адукацыі і выхавання дзяцей
і моладзі.
     7.  Асноўнымі  мэтамі  дзяржаўнай палітыкі  ў  галіне  культуры
з’яўляюцца:
     7.1.  забеспячэнне  і  абарона  канстытуцыйнага  права  кожнага
чалавека на ўдзел у культурным жыцці;
     7.2.  устанаўленне гарантый свабоды мастацкай творчасці і іншай
творчай дзейнасці;
     7.3.   садзейнічанне  захаванню,  развіццю  і   распаўсюджванню
культуры ў інтарэсах чалавека і грамадства;
     7.4.   сацыяльная   абарона  работнікаў  культуры   і   творчых
работнікаў;
     7.5. развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне культуры.
     8.   Прыярытэтамі   дзяржаўнай  палітыкі  ў   галіне   культуры
з’яўляюцца:
     8.1.   захаванне,   развіццё   і   распаўсюджванне   беларускай
нацыянальнай культуры і мовы;
     8.2.   стварэнне,   распаўсюджванне  і   папулярызацыя   твораў
мастацкай літаратуры і мастацтва для дзяцей і моладзі;
     8.3.  стварэнне  ўмоў  для эстэтычнага выхавання,  мастацкай  і
культуралагічнай адукацыі для дзяцей і моладзі;
     8.4.  папулярызацыя  класічных твораў  мастацкай  літаратуры  і
мастацтва,  іншых  эстэтычных і маральных  каштоўнасцей  айчыннай  і
сусветнай культуры.
                                  
                               ГЛАВА 4
   АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ, ЯЕ РЭГУЛЯВАННЕ, АДКАЗНЫЯ
                              ВЫКАНАЎЦЫ
                                  
     9.  У Праграме прадугледжаны наступныя напрамкі развіцця галіны
культуры згодна з дадаткамі 1-3:
     9.1.   гісторыка-культурная  спадчына  (уключае   папулярызацыю
культурнай   спадчыны,   захаванне   і   ўдасканаленне   гістарычных
каштоўнасцей, разлічана на паляпшэнне стану гістарычных аб’ектаў);
     9.2.   музейная   справа   (уключае  рэканструкцыю,   тэхнічнае
забеспячэнне  музейных  фондаў, мадэрнізацыю сістэмы  аховы  фондаў,
распаўсюджванне ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры,
стварэнне новых экспазіцый);
     9.3.  бібліятэкі горада (уключае фарміраванне эстэтычнага густу
праз  мастацкія  творы,  стварэнне для  жыхароў  горада  паўнацэннай
культурна-інфармацыйнай прасторы, стварэнне якасна новай матэрыяльна-
тэхнічнай  базы  бібліятэк,  развіццё  новых  інфармацыйных   паслуг
насельніцтву);
     9.4.   народная  творчасць  (уключае  адраджэнне   і   развіццё
нацыянальнай культуры, народных традыцый, святаў, абрадаў, песеннага
фальклора, традыцыйных народных рамёстваў);
     9.5.  тэатральнае  мастацтва  (уключае  развіццё  і  прапаганду
тэатральнай творчасці);
     9.6.    музычнае   мастацтва   (уключае   развіццё   аматарскай
творчасці, выяўленне і падтрымку талентаў);
     9.7.  выяўленчае,  дэкаратыўна-прыкладное  мастацтва  і  дызайн
(уключае эстэтычнае выхаванне насельніцтва, раскрыццё індывідуальных
здольнасцей,   творчае  самавылучэнне,  пашырэнне  відаў   мастацкай
творчасці,  захаванне  традыцыйных рамёстваў і вырабаў  дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва);
     9.8. кіна- і відэамастацтва;
     9.9.  кадры  культуры  (уключае кадравае  забеспячэнне  ўстаноў
культуры і мастацтва высокакваліфікаванымі спецыялістамі);
     9.10. навуковая дзейнасць у галіне культуры;
     9.11.    міжнароднае    культурнае   супрацоўніцтва    (уключае
прапаганду  беларускага мастацтва і народнай творчасці, забеспячэнне
культурнага абмену падтрымкай гастрольнай дзейнасці);
     9.12.  эканамічная  дзейнасць і фінансавае забеспячэнне  галіны
(уключае   забеспячэнне   абнаўлення   фінансава-матэрыяльнай   базы
бюджэтных  устаноў,  пашырэнне фінансавай і  прававой  самастойнасці
ўстаноў   культуры,   актывізацыю  эканамічных   працэсаў   развіцця
культуры,  паступленне  недзяржаўных сродкаў,  неабходных  установам
культуры).
     10.   Выкананне   Праграмы  ўскладзена   на   аддзел   культуры
Наваполацкага  гарадскога  выканаўчага  камітэта  (далей  -   аддзел
культуры),   структурныя  падраздзяленні  аддзела  культуры   (Цэнтр
рамёстваў  і  традыцыйнай  культуры, гарадскі  Палац  культуры,  Дом
культуры   і   вольнага   часу,  Палац   культуры   г.п.   Баравуха,
Цэнтралізаваная  бібліятэчная сістэма,  Музей  гісторыі  і  культуры
г.  Наваполацка, Наваполацкая дзіцячая мастацкая школа, Наваполацкая
дзіцячая  музычная  школа,  дзіцячая музычная  школа  г.п.  Баравуха
(далей - структурныя падраздзяленні аддзела культуры).
     
                                      Дадатак 1
                                      да Праграмы развіцця галіны
                                      культуры горада Наваполацка на
                                      2006-2010 гады
                                  
                                ПЛАН
   мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы развіцця галіны культуры
                горада Наваполацка на 2006-2010 гады
                                  
     
-------T----------------------------T------------T------------------¬ 
¦№ п/п ¦       Мерапрыемства        ¦Тэрмiн выка-¦Адказныя за выка- ¦
¦      ¦                            ¦   нання    ¦      нанне       ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦                    ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА                  ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  1   ¦Выраб  i  устаноўка  ахоўных¦ 2006-2007  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦дошак на матэрыяльныя аб'ек-¦            ¦                  ¦
¦      ¦ты      гiсторыка-культурнай¦            ¦                  ¦
¦      ¦спадчыны                    ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  2   ¦Рэстаўрацыя i добраўпарадка-¦ 2007-2008  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦ванне  аб'екта гiсторыка-ку-¦            ¦                  ¦
¦      ¦льтурнай  спадчыны  "Брацкая¦            ¦                  ¦
¦      ¦магiла"                     ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  3   ¦Стварэнне  электроннай даве-¦ 2007-2010  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦дачнай  базы гiсторыка-куль-¦            ¦                  ¦
¦      ¦турных каштоўнасцей         ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦                          МУЗЕЙНАЯ СПРАВА                          ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  4   ¦Развiццё  тыпалогii музейнай¦            ¦Музей  гiсторыi  i¦
¦      ¦сеткi     (адкрыццё    новых¦            ¦культуры  г. Нава-¦
¦      ¦фiлiялаў):                  ¦            ¦полацка,    аддзел¦
¦      ¦                            ¦            ¦культуры          ¦
¦      ¦Музей узбраення пад адкрытым¦    2008    ¦                  ¦
¦      ¦небам г.п. Баравуха         ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦Карцiнная галерэя горада    ¦ 2006-2008  ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦Рэарганiзацiя  народнага му-¦    2008    ¦                  ¦
¦      ¦зея  баявой  славы  установы¦            ¦                  ¦
¦      ¦адукацыi "Наваполацкая дзяр-¦            ¦                  ¦
¦      ¦жаўная    агульнаадукацыйная¦            ¦                  ¦
¦      ¦сярэдняя школа № 2" у фiлiял¦            ¦                  ¦
¦      ¦Музея  гiсторыi  i  культуры¦            ¦                  ¦
¦      ¦г. Наваполацка              ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  5   ¦Камп'ютэрызацыя     музейнай¦            ¦                  ¦
¦      ¦сферы:                      ¦            ¦                  ¦
¦      ¦закупка   тэхнiчных  сродкаў¦ 2006-2010  ¦Музей  гiсторыi  i¦
¦      ¦праграмнага забеспячэння для¦            ¦культуры  г. Нава-¦
¦      ¦ўкаранення   аўтаматызаваных¦            ¦полацка           ¦
¦      ¦музейных сiстэм             ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦падключэнне  музеяў да сеткi¦ 2006-2010  ¦                  ¦
¦      ¦iнтэрнэт                    ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦стварэнне сайта музея       ¦ 2006-2007  ¦Аддзел культуры   ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  6   ¦Удасканаленне   матэрыяльна-¦            ¦Музей  гiсторыi  i¦
¦      ¦тэхнiчнай  базы  музеяў: ра-¦            ¦культуры  г. Нава-¦
¦      ¦монт, рэканструкцыя музейных¦            ¦полацка,    аддзел¦
¦      ¦будынкаў i набыццё музейнага¦            ¦культуры          ¦
¦      ¦абсталявання:               ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦музей  гiсторыi  i  культуры¦ 2006-2010  ¦                  ¦
¦      ¦г. Наваполацка              ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦музей узбраення пад адкрытым¦ 2006-2010  ¦                  ¦
¦      ¦небам г.п. Баравуха         ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦карцiнная галерэя горада    ¦ 2006-2008  ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  7   ¦Стварэнне новых экспазiцый i¦            ¦Музей  гiсторыi  i¦
¦      ¦выставак:                   ¦            ¦культуры  г. Нава-¦
¦      ¦                            ¦            ¦полацка           ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦па гiсторыi горада          ¦ 2006-2008  ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦адкрыццё экспазiцыi ўзбраен-¦ 2007-2010  ¦                  ¦
¦      ¦ня                          ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦адкрыццё          экспазiцый¦ 2008-2010  ¦аддзел культуры   ¦
¦      ¦карцiннай галерэi горада    ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦                          БIБЛIЯТЭКI ГОРАДА                        ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  8   ¦Удасканаленне          сеткi¦            ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦бiблiятэк:                  ¦            ¦Цэнтралiзаваная   ¦
¦      ¦                            ¦            ¦бiблiятэчная   сi-¦
¦      ¦                            ¦            ¦стэма             ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦адкрыццё фiлiяла цэнтралiза-¦ 2008-2010  ¦                  ¦
¦      ¦ванай бiблiятэчнай сiстэмы i¦            ¦                  ¦
¦      ¦новым мiкрараёне № 9        ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦перавод   бiблiятэкi-фiлiяла¦ 2006-2007  ¦                  ¦
¦      ¦№ 6   у   новае   памяшканне¦            ¦                  ¦
¦      ¦(вул. Маладзёжная, 169)     ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  9   ¦Камплектаванне бiблiятэчнага¦            ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦фонду:                      ¦            ¦Цэнтралiзаваная   ¦
¦      ¦                            ¦            ¦бiблiятэчная   сi-¦
¦      ¦                            ¦            ¦стэма             ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦забеспячэнне  15-працэнтнага¦ 2006-2010  ¦                  ¦
¦      ¦нарматыву     камплектавання¦            ¦                  ¦
¦      ¦бiблiятэчнага фонду (набыццё¦            ¦                  ¦
¦      ¦кнiг i падпiска)            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦набыццё   сацыяльна  значнай¦            ¦                  ¦
¦      ¦лiтаратуры   без   гандлёвай¦            ¦                  ¦
¦      ¦надбаўкi                    ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  10  ¦iнфарматызацыя  бiблiятэчнай¦            ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦сеткi:                      ¦            ¦Цэнтралiзаваная   ¦
¦      ¦                            ¦            ¦бiблiятэчная   сi-¦
¦      ¦                            ¦            ¦стэма             ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦укараненне   аўтаматызаванай¦ 2006-2010  ¦                  ¦
¦      ¦iнфармацыйнай   бiблiятэчнай¦            ¦                  ¦
¦      ¦сiстэмы i поўным аб'ёме     ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦стварэнне  сайта цэнтралiза-¦    2007    ¦                  ¦
¦      ¦ванай бiблiятэчнай сiстэмы  ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦аснашчэнне  камп'ютэрамi но-¦ 2006-2010  ¦                  ¦
¦      ¦вага    пакалення   (набыццё¦            ¦                  ¦
¦      ¦камп'ютэраў,  прынтэраў  для¦            ¦                  ¦
¦      ¦бiблiятэк)                  ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦адкрыццё     мультымедыйнага¦    2008    ¦                  ¦
¦      ¦цэнтра  на базе сектара мас-¦            ¦                  ¦
¦      ¦тацтваў          цэнтральнай¦            ¦                  ¦
¦      ¦бiблiятэкi iмя У.Маякоўскага¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  11  ¦Умацаванне      матэрыяльна-¦            ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦тэхнiчнай базы бiблiятэк:   ¦            ¦Цэнтралiзаваная   ¦
¦      ¦                            ¦            ¦бiблiятэчная   сi-¦
¦      ¦                            ¦            ¦стэма             ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦набыццё мiкрааўтобуса       ¦    2008    ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦набыццё  капiравальна-множы-¦ 2006-2007  ¦                  ¦
¦      ¦льнай тэхнiкi               ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦набыццё бiблiятэчнага абста-¦ 2006-2010  ¦                  ¦
¦      ¦лявання                     ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦афармленне      знадворкавай¦ 2006-2007  ¦                  ¦
¦      ¦светлавой  рэкламы цэнтраль-¦            ¦                  ¦
¦      ¦най бiблiятэкi iмя У.Маякоў-¦            ¦                  ¦
¦      ¦скага                       ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦                         НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ                        ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  12  ¦Развiццё   аўтэнтычных  форм¦            ¦Структурныя   пад-¦
¦      ¦народнай творчасцi:         ¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦                            ¦            ¦ла культуры       ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦удзел  у  этнаграфiчным кан-¦    2007    ¦                  ¦
¦      ¦цэрце "Майстры этнаграфiчнай¦            ¦                  ¦
¦      ¦традыцыi Вiцебшчыны"        ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦удзел  у  абласных конкурсах¦ 2007-2010  ¦                  ¦
¦      ¦фальклорнага мастацтва      ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  13  ¦Падтрымка   аматарскiх  форм¦            ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦народнай творчасцi:         ¦            ¦структурныя   пад-¦
¦      ¦                            ¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦                            ¦            ¦ла культуры       ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦распрацоўка   плана  падрых-¦    2006    ¦                  ¦
¦      ¦тоўкi  аматарскiх калектываў¦            ¦                  ¦
¦      ¦горада да прысваення ганаро-¦            ¦                  ¦
¦      ¦вых  званняi "Народны калек-¦            ¦                  ¦
¦      ¦тыi", "Узорны калектыў"     ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦падрыхтоўка   калектываў  да¦    2008    ¦                  ¦
¦      ¦прысваення звання "Заслужаны¦            ¦                  ¦
¦      ¦аматарскi  калектыў Рэспубл-¦            ¦                  ¦
¦      ¦iкi  Беларусь" узорнаму хору¦            ¦                  ¦
¦      ¦"Звонкiя   галасы"  ўстановы¦            ¦                  ¦
¦      ¦адукацыi "Наваполацкая дзяр-¦            ¦                  ¦
¦      ¦жаўная    агульнаадукацыйная¦            ¦                  ¦
¦      ¦сярэдняя  школа № 3 з музыч-¦            ¦                  ¦
¦      ¦на-харавым ухiлам"          ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦падрыхтоўка   калектываў  да¦ 2006-2010  ¦                  ¦
¦      ¦прысваення ганаровага звання¦            ¦                  ¦
¦      ¦"Народны калектыў"          ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦арганiзацыя  работы  творчых¦ 2006-2010  ¦                  ¦
¦      ¦калектываў горада           ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  14  ¦Арганiзацыя    фестывальнага¦            ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦руху i самадзейнай мастацкай¦            ¦структурныя   пад-¦
¦      ¦творчасцi:                  ¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦                            ¦            ¦ла культуры       ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦удзел  калектываў  горада  i¦   Штогод   ¦                  ¦
¦      ¦рэгiянальных, абласных, рэс-¦            ¦                  ¦
¦      ¦публiканскiх фестывалях ама-¦            ¦                  ¦
¦      ¦тарскай творчасцi розных на-¦            ¦                  ¦
¦      ¦прамкаў                     ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦правядзенне гарадскiх фесты-¦   Штогод   ¦                  ¦
¦      ¦валяў,  конкурсаў аматарскай¦            ¦                  ¦
¦      ¦творчасцi (гарадскога фесты-¦            ¦                  ¦
¦      ¦валю  моды,  стылю  i прыга-¦            ¦                  ¦
¦      ¦жосцi "Анёлы моды",         ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦гарадскога   агляду-конкурсу¦ 1 раз у 2  ¦                  ¦
¦      ¦аматарскай  творчасцi  памiж¦    гады    ¦                  ¦
¦      ¦установамi,  прадпрыемствамi¦            ¦                  ¦
¦      ¦горада,                     ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦фестывалю дзiцячай творчасцi¦   Штогод   ¦                  ¦
¦      ¦"Вясёлка",                  ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦фестывалю  спартыўнага танца¦ 1 раз у 2  ¦                  ¦
¦      ¦"Вясенняя фантазiя",        ¦    гады    ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦гарадскога  конкурсу  прыга-¦   Штогод   ¦                  ¦
¦      ¦жосцi "Мiс Наваполацк",     ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦фестывалю-конкурсу  аматараў¦   Штогод   ¦                  ¦
¦      ¦танца     ўсходу    "Залатая¦            ¦                  ¦
¦      ¦манiста")                   ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦                       ТЭАТРАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА                       ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  15  ¦Прэм'ерныя  паказы  спектак-¦   Штогод   ¦Структурныя   пад-¦
¦      ¦ляў,   арганiзацыя   выязных¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦спектакляў  па  вобласцi,  у¦            ¦ла культуры       ¦
¦      ¦сельскую мясцовасць         ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  16  ¦Удзел  аматарскiх  тэатраў у¦Згодна з аб-¦Структурныя   пад-¦
¦      ¦фестывалях тэатральнага мас-¦ласным пла- ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦тацтва вобласцi             ¦    нам     ¦ла культуры       ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  17  ¦Стварэнне гумарыстычных пра-¦   Штогод   ¦Структурныя   пад-¦
¦      ¦грам ("капуснiкаў")         ¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦                            ¦            ¦ла культуры       ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦                         МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА                        ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  18  ¦Удасканаленне    культурнага¦ 2006-2010  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦ўзроўню   насельнiцтва:  ар-¦            ¦                  ¦
¦      ¦ганiзацыя  канцэртнай  дзей-¦            ¦                  ¦
¦      ¦насцi                       ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  19  ¦Дзейнасць       Наваполацкай¦            ¦Наваполацкая      ¦
¦      ¦дзiцячай музычнай школы:    ¦            ¦дзiцячая  музычная¦
¦      ¦                            ¦            ¦школа             ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦правядзенне  на базе Навапо-¦    2008    ¦                  ¦
¦      ¦лацкай   дзiцячай   музычнай¦            ¦                  ¦
¦      ¦школы  абласнога агляду-кон-¦            ¦                  ¦
¦      ¦курсу аркестравых калектываў¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦прыманне  ўдзелу  ў абласным¦    2009    ¦                  ¦
¦      ¦аглядзе-конкурсе харавых ка-¦            ¦                  ¦
¦      ¦лектываў                    ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦прыманне  ўдзелу ў IV аблас-¦    2010    ¦                  ¦
¦      ¦ным  конкурсе юных скрыпачоў¦            ¦                  ¦
¦      ¦i вiяланчэлiстаў            ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  20  ¦Набыццё   абсталявання   для¦ 2009-2010  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦студыi   гуказапiсу   i  га-¦            ¦                  ¦
¦      ¦радскiм Палацы культуры     ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦        ВЫЯўЛЕНЧАЕ, ДЭКАРАТЫўНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА i ДЫЗАЙН      ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  21  ¦Арганiзацыя  работы  Навапо-¦            ¦Наваполацкая      ¦
¦      ¦лацкай   дзiцячай  мастацкай¦            ¦дзiцячая мастацкая¦
¦      ¦школы:                      ¦            ¦школа             ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦стварэнне выставачнай залы i¦    2009    ¦                  ¦
¦      ¦Наваполацкай  дзiцячай  мас-¦            ¦                  ¦
¦      ¦тацкай школе                ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦адкрыццё    платнай   студыi¦ 2008-2010  ¦                  ¦
¦      ¦выяўленчага   мастацтва  для¦            ¦                  ¦
¦      ¦дарослых  на базе Наваполац-¦            ¦                  ¦
¦      ¦кай дзiцячай мастацкай школы¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦пашырэнне   спецыялiзацый  у¦    2010    ¦                  ¦
¦      ¦рамках  прадмета "Кампазiцыя¦            ¦                  ¦
¦      ¦дэкаратыўнага   мастацтва  i¦            ¦                  ¦
¦      ¦работа ў матэрыяле" (мастац-¦            ¦                  ¦
¦      ¦кая   апрацоўка  дрэва,  ке-¦            ¦                  ¦
¦      ¦рамiка,  габелен, бацiк, са-¦            ¦                  ¦
¦      ¦ломка)                      ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  22  ¦Арганiзацыя выстаў дэкараты-¦ 2006-2010  ¦Структурныя   пад-¦
¦      ¦ўна-прыкладнога мастацтва   ¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦                            ¦            ¦ла культуры       ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  23  ¦Арганiзацыя работы самадзей-¦ 2006-2010  ¦Структурныя   пад-¦
¦      ¦ных мастакоў горада         ¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦                            ¦            ¦ла культуры       ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦                       КIНА- i ВIДЭАМАСТАЦТВА                      ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  24  ¦Арганiзацыя  кiна-, вiдэапа-¦ 2006-2010  ¦Гарадскi Палац ку-¦
¦      ¦казаў для насельнiцтва      ¦            ¦льтуры            ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  25  ¦Вытворчасць       конкурсных¦ 2006-2010  ¦Цэнтр  рамёстваў i¦
¦      ¦фiльмаў   дзеля   ўдзелу   i¦            ¦традыцыйнай  куль-¦
¦      ¦мiжнародных, рэспублiканскiх¦            ¦туры              ¦
¦      ¦фестывалях       аматарскага¦            ¦                  ¦
¦      ¦фiльма                      ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦                           КАДРЫ КУЛЬТУРЫ                          ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  26  ¦Ажыццяўленне     падрыхтоўкi¦   Штогод   ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦спецыялiстаў  у  навучальных¦            ¦                  ¦
¦      ¦установах культуры i мастац-¦            ¦                  ¦
¦      ¦тва  на  дзённай  i завочнай¦            ¦                  ¦
¦      ¦форме навучання             ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  27  ¦Забеспячэнне накiравання ра-¦   Штогод   ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦ботнiкаў  культуры i навуча-¦            ¦                  ¦
¦      ¦льныя  ўстановы  культуры  i¦            ¦                  ¦
¦      ¦мастацтва    рэспублiкi   на¦            ¦                  ¦
¦      ¦дзённую i завочную форму на-¦            ¦                  ¦
¦      ¦вучання                     ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  28  ¦Распрацоўка i распаўсюджван-¦ 2006-2010  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦не  праграмы  па арганiзацыi¦            ¦                  ¦
¦      ¦планамернай работы з кадрамi¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  29  ¦Удасканаленне  работы кадра-¦ 2006-2010  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦вай  службы аддзела культуры¦            ¦                  ¦
¦      ¦шляхам  набыцця  электронных¦            ¦                  ¦
¦      ¦кадравых праграм            ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  30  ¦Павелiчэнне   колькаснага  i¦ 2006-2010  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦паляпшэнне  якаснага  складу¦            ¦                  ¦
¦      ¦работнiкаў аддзела культуры ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  31  ¦Складанне  заяўкi i кантроль¦ 2006-2010  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦за патрэбнасцямi ўстаноў ку-¦            ¦                  ¦
¦      ¦льтуры  i  маладых спецыялi-¦            ¦                  ¦
¦      ¦стах                        ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  32  ¦Зацвярджэнне плана павышэння¦ 2006-2010  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦квалiфiкацыi   кiраўнiкоў  i¦            ¦                  ¦
¦      ¦спецыялiстаў                ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  33  ¦Рэгулярнае  вывучэнне работы¦ 2006-2010  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦па   падборы  i  расстаноўцы¦            ¦                  ¦
¦      ¦кадраў, выкарыстанне мер ма-¦            ¦                  ¦
¦      ¦ральнага   i   матэрыяльнага¦            ¦                  ¦
¦      ¦стымулявання   працы  лепшых¦            ¦                  ¦
¦      ¦работнiкаў                  ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  34  ¦Правядзенне атэстацыi спецы-¦ 2006-2010  ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦ялiстаў  i кiраўнiкоў, ства-¦            ¦установы культуры ¦
¦      ¦рэнне рэзерву кадраў        ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  35  ¦Павышэнне   квалiфiкацыi  на¦ 2006-2010  ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦базе  ўстановы адукацыi "Бе-¦            ¦структурныя   пад-¦
¦      ¦ларускi  дзяржаўны  iнстытут¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦праблем           культуры":¦            ¦ла культуры       ¦
¦      ¦выкладчыкi  школ  мастацтваў¦            ¦                  ¦
¦      ¦клубныя            работнiкi¦            ¦                  ¦
¦      ¦бiблiятэчныя работнiкi      ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  36  ¦Павышэнне   квалiфiкацыi  на¦ 2006-2010  ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦базе   дзяржаўнай   установы¦            ¦структурныя   пад-¦
¦      ¦адукацыi "Вiцебскiя абласныя¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦курсы павышэння квалiфiкацыi¦            ¦ла культуры       ¦
¦      ¦работнiкаў        культуры":¦            ¦                  ¦
¦      ¦выкладчыкi  школ  мастацтваў¦            ¦                  ¦
¦      ¦клубныя            работнiкi¦            ¦                  ¦
¦      ¦бiблiятэчныя работнiкi      ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦                НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ              ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  37  ¦Работа над навуковымi дасле-¦   Штогод   ¦Музей  гiсторыi  i¦
¦      ¦даваннямi згодна з навуковым¦            ¦культуры  г. Нава-¦
¦      ¦планам музея                ¦            ¦полацка           ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  38  ¦Правядзенне   навукова-прак-¦ 2006-2009  ¦Музей  гiсторыi  i¦
¦      ¦тычных  канферэнцый,  выпуск¦            ¦культуры  г. Нава-¦
¦      ¦зборнiка  матэрыялаў  канфе-¦            ¦полацка           ¦
¦      ¦рэнцый                      ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  39  ¦Выданне  метадычных  матэры-¦   Штогод   ¦Цэнтралiзаваная   ¦
¦      ¦ялаў   па  розных  напрамках¦            ¦бiблiятэчная      ¦
¦      ¦працы бiблiятэк             ¦            ¦сiстэма           ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦                МIЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОУНIЦТВА              ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  40  ¦Развiццё  культурнага супра-¦ 2006-2010  ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦цоўнiцтва  з  гарадамi Расii¦            ¦структурныя   пад-¦
¦      ¦(згодна   з   пагадненнямi),¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦развiццё  культурных сувязей¦            ¦ла культуры       ¦
¦      ¦з краiнамi-суседзямi: Латвi-¦            ¦                  ¦
¦      ¦яй,     Лiтвой,    Польшчай,¦            ¦                  ¦
¦      ¦Украiнай; з краiнамi дальня-¦            ¦                  ¦
¦      ¦га замежжа: Германiяй, Фран-¦            ¦                  ¦
¦      ¦цыяй                        ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  41  ¦Удзел у мiжнародных фестыва-¦ 2006-2010  ¦Аддзел культуры   ¦
¦      ¦лях, аглядах-конкурсах, свя-¦            ¦                  ¦
¦      ¦тах, канферэнцыях           ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦       ЭКАНАМIЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ГАЛIНЫ      ¦
¦                                                                   ¦
+------T----------------------------T------------T------------------+ 
¦  42  ¦Капiтальнае   будаўнiцтва  i¦            ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦рэканструкцыя:              ¦            ¦структурныя   пад-¦
¦      ¦                            ¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦                            ¦            ¦ла культуры       ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦Карцiнная галерэя           ¦ 2007-2009  ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦Музей узбраення пад адкрытым¦ 2008-2010  ¦                  ¦
¦      ¦небам г.п. Баравуха         ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦будаўнiцтва цеплатрасы Пала-¦ 2006-2007  ¦                  ¦
¦      ¦ца культуры г.п. Баравуха   ¦            ¦                  ¦
+------+----------------------------+------------+------------------+ 
¦  43  ¦Капiтальны i бягучы рамонт: ¦            ¦Аддзел   культуры,¦
¦      ¦                            ¦            ¦структурныя   пад-¦
¦      ¦                            ¦            ¦раздзяленнi аддзе-¦
¦      ¦                            ¦            ¦ла культуры       ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦гарадскi Палац культуры     ¦ 2006-2009  ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦Цэнтр  рамёстваў i традыцый-¦ 2006-2008  ¦                  ¦
¦      ¦най культуры                ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦культурна-забаўляльны   ком-¦ 2006-2009  ¦                  ¦
¦      ¦плекс                       ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦Палац культуры г.п. Баравуха¦ 2006-2010  ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦Наваполацкая  дзiцячая  мас-¦ 2006-2009  ¦                  ¦
¦      ¦тацкая школа                ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦дзiцячая    музычная   школа¦ 2006-2008  ¦                  ¦
¦      ¦г.п. Баравуха               ¦            ¦                  ¦
¦      ¦                            ¦            ¦                  ¦
¦      ¦бiблiятэкi                  ¦ 2006-2008  ¦                  ¦
L------+----------------------------+------------+------------------- 

     
                                         Дадатак 2
                                         да Праграмы развіцця галіны
                                         культуры горада Наваполацка
                                         на 2006-2010 гады
                                  
 Фінансава-эканамічнае забеспячэнне галіны культуры згодна з планам
    сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, выкананне сацыяльных
                             стандартаў
                                  
     
-----T--------------T-----------------------------------------------¬ 
¦ №  ¦Назва сацыяль-¦   Нарматыў абслугоўвання (базавая велічыня)   ¦
¦п/п ¦нага стандарту¦                                               ¦
+----+--------------+---------T--------T---------T---------T--------+ 
¦    ¦              ¦2006 год ¦2007 год¦2008 год ¦2009 год ¦2010 год¦
+----+--------------+---------+--------+---------+---------+--------+ 
¦ 1  ¦Нарматыў  бюд-¦   0,6   ¦  0,6   ¦   0,7   ¦   0,7   ¦  0,8   ¦
¦    ¦жэтнай  забяс-¦         ¦        ¦         ¦         ¦        ¦
¦    ¦печанасці на 1¦         ¦        ¦         ¦         ¦        ¦
¦    ¦чалавека -    ¦         ¦        ¦         ¦         ¦        ¦
¦    ¦усяго         ¦         ¦        ¦         ¦         ¦        ¦
+----+--------------+---------+--------+---------+---------+--------+ 
¦ 2  ¦У   тым  ліку:¦   0,5   ¦  0,5   ¦   0,6   ¦   0,6   ¦  0,6   ¦
¦    ¦за  кошт  бюд-¦         ¦        ¦         ¦         ¦        ¦
¦    ¦жэтнага фінан-¦         ¦        ¦         ¦         ¦        ¦
¦    ¦савання       ¦         ¦        ¦         ¦         ¦        ¦
+----+--------------+---------+--------+---------+---------+--------+ 
¦ 3  ¦за  кошт  ака-¦   0,1   ¦  0,1   ¦   0,1   ¦   0,1   ¦  0,2   ¦
¦    ¦зання  платных¦         ¦        ¦         ¦         ¦        ¦
¦    ¦паслуг        ¦         ¦        ¦         ¦         ¦        ¦
L----+--------------+---------+--------+---------+---------+--------- 

     
     
                                         Дадатак 3
                                         да Праграмы развіцця галіны
                                         культуры горада Наваполацка
                                         на 2006-2010 гады
                                  
 Фінансава-эканамічнае забеспячэнне галіны культуры згодна з планам
       сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, выкананне плана
                        пазабюджэтных сродкаў
                                  

-----T--------------T----------------------------------------T-------¬ 
¦ №  ¦Назва паказчы-¦Нарматыў абслугоўвання (базавая велiчы- ¦Усяго  ¦
¦п/п ¦      ка      ¦                  ня)                   ¦ за 5  ¦
¦    ¦              ¦                                        ¦гадоў  ¦
+----+--------------+-------T-------T-------T-------T--------+-------+ 
¦    ¦              ¦ 2006  ¦ 2007  ¦ 2008  ¦ 2009  ¦2010 год¦       ¦
¦    ¦              ¦  год  ¦  год  ¦  год  ¦  год  ¦        ¦       ¦
+----+--------------+-------+-------+-------+-------+--------+-------+ 
¦ 1  ¦Аб'ём пазабюд-¦ 13,4  ¦ 13,6  ¦ 13,8  ¦ 14,0  ¦  14,3  ¦ 13,8  ¦
¦    ¦жэтных  пасту-¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
¦    ¦пленняў,     у¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
¦    ¦працэнтах (да-¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
¦    ¦лей - %),   да¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
¦    ¦бюджэтнага    ¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
¦    ¦фiнансавання  ¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
+----+--------------+-------+-------+-------+-------+--------+-------+ 
¦ 2  ¦Аб'ём  платных¦ 299,0 ¦ 329,9 ¦ 361,8 ¦ 398,0 ¦ 437,8  ¦1825,5 ¦
¦    ¦паслуг культу-¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
¦    ¦ры,   мiльёнаў¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
¦    ¦рублёў        ¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
+----+--------------+-------+-------+-------+-------+--------+-------+ 
¦ 3  ¦Тэмп     росту¦109-110¦109-110¦109-110¦109-110¦109-110 ¦150-160¦
¦    ¦платных паслуг¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
¦    ¦культуры, %   ¦       ¦       ¦       ¦       ¦        ¦       ¦
L----+--------------+-------+-------+-------+-------+--------+-------- 



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations