РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
5 верасня 1991 г. N 167
АБ ГЕРБЕ г.МIНСКА I АБ ВЯРТАННI ГОРАДУ ЯГО ГIСТАРЫЧНАЙ
НАЗВЫ МЕНСК
-----------------------------------------------------------
Решение утратило силу решением Минского городского Совета
депутатов от 27 марта 2001 г. N 160 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 48, 9/1031)
Зыходзячы з неабходнасцi аднаўлення гiстарычнай справядлiвасцi
i з нагоды 400-годдзя надання месту Менску герба, Мiнгарсавет лiчыць
неабходным вярнуць гораду яго спрадвечнае гiстарычнае найменне -
Менск - i пацвердзiць герб, нададзены яму 12 студзеня 1591 г.
Згодна з названым вышэй сесiя Мiнгарсавета прымае рашэнне:
1. Пацвердзiць герб, нададзены гораду 12 студзеня 1591 г. у
вынiку атрымання Магдэбургскага права ў 1499 г.
2. Звярнуцца ў ВС БССР з прапановай адмянiць рашэнне 2-й сесii
ВС БССР I склiкання ад 29 лiпеня 1939 г., згодна з якiм горад Менск
быў перайменаваны ў Мiнск.
Старшыня А.ГЕРАСIМЕНКА
|