Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 16 января 1999 г. №44 "Аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў i правоз багажу ў пасажырскiм транспарце г.Мiнска"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                      16 студзеня 1999 г. N 44

 АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ I ПРАВОЗ
 БАГАЖУ Ў ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ г.МIНСКА

         -----------------------------------------------------------
         Решение   утратило   силу   решением   Минского  городского
         исполнительного  комитета   от  13  мая   1999  г.  N   458
         
  

     У  адпаведнасцi  з пратаколам пасяджэння камiсii па каардынацыi
дзейнасцi  рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання па пытаннях
цэнаўтварэння   пры  Савеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад  14
студзеня  1999  г.  N  11/9  i  пiсьмом  Камiтэта  цэн  Мiнэканомiкi
Рэспублiкi  Беларусь N 27-7/8-66 ад 16 студзеня 1999 г. "Аб змяненнi
тарыфаў  на  праезд  у  гарадскiм  пасажырскiм  транспарце"  ў мэтах
паэтапнага  скарачэння  бюджэтнай  датацыi  на гарадскiя пасажырскiя
перавозкi Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт рашыў:

     1.  Зацвердзiць  адзiны  тарыф  на  праезд пасажыраў, а таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:

     1.1. у метро,  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе - у памеры  4000
руб., а для пенсiянераў,  студэнтаў i навучэнцаў - 2000 руб. за адну
паездку;

     1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху - у памеры 8000 руб.,
а для  пенсiянераў,  студэнтаў  i  навучэнцаў  -  4000 руб.  за адну
паездку.

     2.  Увесцi  ў  дзеянне  зацверджаныя  пунктам  1 гэтага рашэння
адзiныя тарыфы:

     2.1. на праезд у метро - з 18 студзеня 1999 г.;

     2.2. на праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з 25
студзеня 1999 г.

     3. Устанавiць, што з 25 студзеня 1999 г. пры рэалiзацыi бiлетаў
на   адну   паездку   вадзiцелямi  ў  рухомым  саставе  кошт  бiлета
павялiчваецца на 1 000 руб. да зацверджанага тарыфу.

     4.  Зацвердзiць  кошт  месячных  i дэкадных праязных бiлетаў на
праезд у гарадскiм транспарце згодна з дадаткам.

     5. Устанавiць,   што  пры  праездзе  ў  гарадскiх  аўтобусах  з
экспрэсным рэжымам руху пасажыры,  якiя маюць месячны праязны  бiлет
на   права   праезду  ў  аўтобусах  гарадскiх  маршрутаў,  дадаткова
аплачваюць 4000 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 2000 руб.
за кожную паездку.
     Аплата  праезду  ў  аўтобусах спецыяльных гарадскiх маршрутаў N
110,  111,  112,  113,  113а, якiя выходзяць за межы гарадской рысы,
праводзiцца па тарыфу для экспрэсных маршрутаў.

     6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус  з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.

     7.  Прадаставiць  пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды
гарадскога  транспарту  (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро),  права на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.

     8.  Вытворчаму  ўпраўленню  транспарту i сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):

     8.1.  прыняць  меры  для  забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi  МГАРП  "Белсаюздрук",  гандлёвую  сетку,  у  спецыялiзаваных
бiлетных  касах,  на  дыспетчарскiх  пунктах,  вадзiцелямi ў салонах
аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

     8.2.  iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;

     8.3.  узмацнiць  кантроль  вадзiцелямi,  кантралёрамi  i iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.

     9.  Абавязаць  усе  гандлёвыя  арганiзацыi  незалежна  ад  форм
уласнасцi  распаўсюджваць  бiлетную  прадукцыю на праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавораў.

     10. ГУУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне
вытворчаму  ўпраўленню  транспарту  i  сувязi  ў  пытаннях  праверкi
паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм пасажырскiм транспарце.

     11.  Рашэнне  Мiнгарвыканкома  ад 14 кастрычнiка 1998 г. N 1103
лiчыць страцiўшым сiлу.

     12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi гарвыканкома Сямашку П.М.

 Старшыня                                                У.В.ЯРМОШЫН

 Кiраўнiк спраў                                      Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА

                                          Дадатак
                                          да рашэння Мiнгарвыканкома
                                          16.01.1999 N 44

                                КОШТ
         праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм
                  транспарце пры тарыфе 4000 руб.

                                                              (руб.)
 ---------------------------------T-----------------T---------------
                                  ¦   Месячныя      ¦   Дэкадныя
                                  +--------T--------+--------T------
                                  ¦ 100%   ¦ 50%    ¦ 100%   ¦ 50%
 ---------------------------------+--------+--------+--------+------

 На адзiн вiд транспарту            180000   90000    65000    33000
 (аўтобус, тралейбус, трамвай,
 метро)

 Аўтобус-экспрэс                    240000   120000   85000    43000

 На два вiды транспарту             240000   120000   85000    43000
 (метро-аўтобус,
 метро-тралейбус,
 метро-трамвай,
 аўтобус-тралейбус,
 аўтобус-трамвай,
 трамвай-тралейбус)

 На тры вiды транспарту             280000   140000   100000   50000
 (аўтобус-тралейбус-трамвай,
 аўтобус-тралейбус-метро,
 аўтобус-трамвай-метро,
 трамвай-тралейбус-метро)

 Адзiны на чатыры вiды              320000   160000   110000   55000
 транспарту
 (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро)
 - прыгодны для праезду ў
 аўтобусе-экспрэсе                                                  

 




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations