Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 5 июня 2003 г. №874 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

          РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                      5 чэрвеня 2003 г. № 874

АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

         -----------------------------------------------------------
         Решение    утратило    силу   решением  Минского городского
         исполнительного    комитета  от  29 сентября 2003 г. № 1652
         (Национальный   реестр  правовых актов Республики Беларусь,
         2003 г., № 114, 9/2941)   

     У  адпаведнасцi  з  Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19
мая  1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў)
у    Рэспублiцы   Беларусь"  (Национальный  реестр  правовых   актов
Республики Беларусь, 1999 г., № 40, 1/371) i ў мэтах пакрыцця затрат
транспартных    арганiзацый,    ажыццяўляючых  гарадскiя   перавозкi
пасажыраў    транспартам   агульнага  карыстання,  Мiнскi   гарадскi
выканаўчы камiтэт вырашыў:
     1. Зацвердзiць    тарыф    на  перавозку  пасажыраў   гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
     1.1. у  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе,  метро  - у памеры 220
рублёў,  а  для  пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 110 рублёў за
адну паездку;
     1.2. у  аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры  440  рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 220
рублёў за адну паездку.
     2. Права  льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага  карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Пры  распаўсюджваннi  бiлетаў  на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм  транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 30 рублёў да зацверджанага тарыфу.
     4. Зацвердзiць  кошт  месячных  i  дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку  пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага   карыстання
згодна з дадаткам.
     5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi У.Г.):
     5.1. прыняць    меры    для     забеспячэння     бесперабойнага
распаўсюджвання  бiлетнай  прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага  карыстання  праз  кiёскi  Мiнскага  гарадскога
аптова-рознiчнага   прадпрыемства  "Белсаюздрук",  гандлёвую  сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў       аўтобусах,      трамваях,      тралейбусах,      грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
     5.2. iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага  карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
     5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     6. Гандлёвыя    арганiзацыi   незалежна  ад  формаў   уласнасцi
распаўсюджваюць  бiлетную  прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным  прадпрыемствам  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
     7. Галоўнаму  ўпраўленню  ўнутраных  спраў  Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне  камунальнаму
унiтарнаму  прадпрыемству  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты  аплаты
праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     8. Прызнаць    страцiўшым  сiлу  рашэнне  Мiнскага   гарадскога
выканаўчага камiтэта ад 10 студзеня 2003 г. № 6 "Аб змяненнi тарыфаў
на  перавозку  пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., №
12, 9/2352).
     9. Кантроль  за  выкананнем  гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка  старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ярохава
М.М.
     10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 1 лiпеня 2003 г.

Старшыня                                                  М.Я.ПАЎЛАЎ

Кiраўнiк спраў                                         М.Ф.САВАНОВIЧ

                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                05.06.2003 № 874

       Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
        пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

                                                            (рублёў)
----T-----------------------------------T-----------T--------------¬
¦ № ¦                                   ¦ Месячныя  ¦  Дэкадныя    ¦
¦п/п¦          Вiды бiлетаў             +-----T-----+-------T------+
¦   ¦                                   ¦100% ¦ 50% ¦ 100%  ¦ 50%  ¦
+---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,  ¦ 9900¦ 4950¦ 3475  ¦ 1735 ¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)         ¦     ¦     ¦       ¦      ¦
+---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                  ¦13200¦ 6600¦ 4630  ¦ 2315 ¦
+---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту             ¦13200¦ 6600¦ 4630  ¦ 2315 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус,                ¦     ¦     ¦       ¦      ¦
¦   ¦аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус)¦     ¦     ¦       ¦      ¦
+---+-----------------------------------+-----+-----+-------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту             ¦15400¦ 7700¦ 5400  ¦ 2700 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)        ¦     ¦     ¦       ¦      ¦
L---+-----------------------------------+-----+-----+-------+-------

         -----------------------------------------------------------



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations