Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Витебского областного исполнительного комитета от 16 января 2003 г. №17 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб упраўленнi культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

         РАШЭННЕ ВIЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                      16 студзеня 2003 г. № 17

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УПРАЎЛЕННI КУЛЬТУРЫ ВIЦЕБСКАГА
АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА

     Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт рашыў:
     1. Зацвердзiць  прыкладаемае  Палажэнне  аб упраўленнi культуры
Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта.
     2. Прызнаць   страцiўшым  сiлу  рашэнне  Вiцебскага   абласнога
выканаўчага камiтэта ад 3 кастрычнiка 1996 г. № 455 "Аб зацвярджэннi
Палажэння  аб  упраўленнi  культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага
камiтэта".

Старшыня                                             У.П.АНДРЭЙЧАНКА

Кiраўнiк спраў                                         Я.П.ЕМЕЛЬЯНАЎ

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Вiцебскага абласнога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                16.01.2003 № 17

                             ПАЛАЖЭННЕ
            аб упраўленнi культуры Вiцебскага абласнога
                        выканаўчага камiтэта

     1. Упраўленне    культуры   Вiцебскага  абласнога   выканаўчага
камiтэта    (далей    -   упраўленне  культуры)  у  адпаведнасцi   з
заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь  ствараецца рашэннем Вiцебскага
абласнога    выканаўчага    камiтэта    (далей   -  аблвыканком)   i
падпарадкоўваецца   яму  ў  сваёй  дзейнасцi.  Упраўленне   культуры
ажыццяўляе  ў  рэгiёне  выкананне  дзяржаўнай  палiтыкi  ў  вобласцi
культуры,  дае  справаздачу  аб сваёй рабоце аблвыканкому, а таксама
Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь.
     Упраўленне   культуры  ажыццяўляе  ў  адпаведнасцi  з   дзеючым
заканадаўствам  рэгуляванне  дзейнасцi  арганiзацый  сферы культуры,
падтрымлiвае    дзейнасць    творчых   саюзаў  i  iншых   грамадскiх
аб'яднанняў,   якiя  спрыяюць  развiццю  культуры  i  мастацтва   на
тэрыторыi вобласцi.
     У  веданнi ўпраўлення культуры знаходзяцца арганiзацыi культуры
i  мастацтва  камунальнай  уласнасцi,  якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi
вобласцi.
     2. Упраўленне  культуры ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй
Рэспублiкi   Беларусь,  законамi  Рэспублiкi  Беларусь,   дэкрэтамi,
указамi    i    распараджэннямi   Прэзiдэнта  Рэспублiкi   Беларусь,
пастановамi  Урада  i  распараджэннямi  Прэм'ер-мiнiстра  Рэспублiкi
Беларусь,  загадамi,  пастановамi  Мiнiстэрства  культуры Рэспублiкi
Беларусь,  рашэннямi  i  распараджэннямi абласнога Савета дэпутатаў,
аблвыканкома,    Палажэннем    аб  упраўленнi  культуры   Вiцебскага
аблвыканкома (далей - Палажэнне).
     3. Апарат  упраўлення  культуры  фiнансуецца  за  кошт  сродкаў
абласнога  бюджэту.  Структура  i штатны расклад упраўлення культуры
зацвярджаюцца аблвыканкомам.
     4. Упраўленне культуры з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку
з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваiм найменнем.
     5. Асноўнымi мэтамi i задачамi ўпраўлення культуры з'яўляюцца:
     правядзенне  дзяржаўнай  палiтыкi,  вызначанай   заканадаўствам
Рэспублiкi    Беларусь    у    галiне  культуры,  мастацтва,   аховы
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     забеспячэнне  правоў  чалавека на свабоду мастацкай творчасцi i
культурнага адпачынку;
     спрыянне   развiццю  прафесiйнага  i  самадзейнага   мастацтва,
захаванню    традыцый   народнай  культуры  (фальклору,   рамёстваў,
промыслаў i гэтак далей);
     садзейнiчанне  стварэнню  i  папулярызацыi  твораў  духоўнай  i
матэрыяльнай  культуры, фармiраванню сiстэмы эстэтычнага выхавання i
ўдасканалення зместу культурнага адпачынку насельнiцтва;
     ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага кiраўнiцтва падведамнымi
ўстановамi    культуры    i    мастацтва,    iх    фiнансавае      i
матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне, укараненне навуковай арганiзацыi
працы i сiстэмы маркетынгавага кiравання;
     ажыццяўленне  мерапрыемстваў па ўмацаваннi творчай, эканамiчнай
i фiнансавай самастойнасцi ўстаноў культуры i мастацтва;
     ажыццяўленне  кантролю  за выкананнем заканадаўства аб культуры
арганiзацыямi  незалежна ад iх ведамаснай падпарадкаванасцi i формаў
уласнасцi;
     спрыянне  развiццю  беларускай мовы i iншых нацыянальных моў на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
     умацаванне  i  развiццё  матэрыяльна-тэхнiчнай  базы,  спрыянне
распрацоўцы  i  ажыццяўленню  праграм  развiцця  падведамных устаноў
культуры i мастацтва ва ўмовах пераходу да рыначных адносiн;
     вызначэнне  навукова  абгрунтаваных  напрамкаў  эканамiчнага  i
вытворча-тэхнiчнага    развiцця   падведамных  устаноў  культуры   i
мастацтва, аптымальнай палiтыкi iнвестыцый;
     забеспячэнне культурных патрэб нацыянальных меншасцей;
     развiццё  i  каардынацыя  супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi ў
галiне    культуры,    мастацтва,   захавання   гiсторыка-культурнай
спадчыны;
     процiдзеянне    стварэнню,   распаўсюджванню,  дэманстрацыi   i
рэкламаванню ва ўстановах культуры i мастацтва на тэрыторыi вобласцi
твораў, якiя прапагандуюць парнаграфiю, насiлле i жорсткасць;
     ажыццяўленне    падрыхтоўкi,    перападрыхтоўкi   i   павышэння
квалiфiкацыi кадраў устаноў культуры i мастацтва.
     6. Упраўленне  культуры  ў  адпаведнасцi  з ускладзенымi на яго
задачамi здзяйсняе наступныя функцыi:
     збiрае звесткi i аналiзуе сiтуацыю ў сацыяльна-культурнай сферы
i распрацоўвае канцэпцыi (праграмы) культурнай палiтыкi на тэрыторыi
вобласцi;
     стымулюе    развiццё  беларускага  нацыянальнага  мастацтва   i
культуры;
     ажыццяўляе  заказы  арганiзацыям,  творчым  калектывам, дзеячам
культуры  i  мастацтва  на  стварэнне мастацкiх твораў (тэатральных,
музычных, харэаграфiчных, манументальных i дэкаратыўна-прыкладных);
     садзейнiчае  развiццю  мiжнароднага  культурнага супрацоўнiцтва
рэгiёна  з  мэтай  папулярызацыi  здабыткаў  беларускай  культуры за
мяжой;
     устанаўлiвае   i  развiвае  культурныя  сувязi  з   беларускiмi
ўстановамi (арганiзацыямi) культуры i мастацтва замежных краiн;
     арганiзоўвае    правядзенне  на  сваёй  тэрыторыi   мiжнародных
канферэнцый,   фестываляў,  конкурсаў,  мастацкiх  выстаў  i   iншых
мерапрыемстваў,   звязаных  з  паказам  i  прапагандай   дасягненняў
культуры i мастацтва рэспублiкi i замежных дзяржаў;
     па    запытаннях  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi   Беларусь
iнфармуе яго аб вынiках i асноўных паказчыках мiжнароднай культурнай
дзейнасцi;
     ажыццяўляе  сацыяльны  заказ  установам  культуры  i  мастацтва
незалежна  ад  ведамаснай  прыналежнасцi  на  правядзенне канцэртаў,
святаў,  фестываляў,  iншых  культурна-масавых  мерапрыемстваў  i на
стварэнне творчых мастацкiх калектываў;
     арганiзоўвае  ва  ўстаноўленым  парадку  канцэртную  дзейнасць,
садзейнiчае    правядзенню  мастацкiх  выстаў,  гастроляў   тэатраў,
мастацкiх  калектываў  i  асобных  выканаўцаў,  фестываляў,  аглядаў
прафесiйнага   мастацтва  i  народнай  творчасцi,  святаў  i   iншых
мерапрыемстваў;
     вядзе  работу,  накiраваную  на  павышэнне мастацкага ўзроўню i
выканаўчага    майстэрства  падведамных  прафесiйных  i   аматарскiх
калектываў;
     каардынуе    дзейнасць   клубных  устаноў,  цэнтраў   культуры,
бiблiятэк,  дамоў  рамёстваў,  паркаў  культуры i адпачынку, музеяў,
дзiцячых школ мастацтваў;
     ажыццяўляе    рэгуляванне    дзейнасцi   сярэднiх   спецыяльных
навучальных  устаноў,  абласных  курсаў  павышэння  квалiфiкацыi   ў
вобласцi;
     аналiзуе   стан  i  распрацоўвае  прагноз  развiцця   мастацкай
адукацыi    вобласцi,  распаўсюджвае  перадавы  педагагiчны   вопыт,
прагрэсiўныя формы i метады мастацкай адукацыi i выхавання;
     арганiзуе  пошук  i  падбор  таленавiтых  дзяцей  i моладзi для
вучобы ў навучальных установах сферы;
     вывучае    сучасную    i   перспектыўную  патрэбу  вобласцi   ў
спецыялiстах  з  вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i ўносiць
прапановы  па  кантрольных  лiчбах  прыёму  ў  сярэднiя  спецыяльныя
навучальныя ўстановы вобласцi;
     забяспечвае  ва  ўстаноўленым  парадку  павышэнне  квалiфiкацыi
спецыялiстаў культуры i мастацтва;
     каардынуе    дзейнасць    музеяў  у   экспазiцыйна-выставачнай,
навукова-фондавай,  навукова-даследчай,  метадычнай  i   асветнiцкай
рабоце,  кантралюе  захаванасць  мастацкiх, гiстарычных i культурных
каштоўнасцей,  якiя  знаходзяцца ў фондах, мастацкiх галерэях, iншых
сховiшчах  незалежна  ад  iх  падпарадкаванасцi,  i  прымае  меры па
паляпшэннi iх захавання;
     наладжвае рэгiянальныя, а таксама мiжнародныя культурныя сувязi
ў  галiне прафесiйнага мастацтва, народнай творчасцi, бiблiятэчнай i
музейнай  справы, аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей, дзейнасцi
дзiцячых школ мастацтваў;
     садзейнiчае  развiццю  мiжнароднага  i  айчыннага  турызму   па
гiстарычных мясцiнах вобласцi;
     ажыццяўляе   рэгуляванне  дзейнасцi  падведамных   арганiзацый,
кiраванне маёмасцю, выпрацоўку рэкамендацыйных нарматываў;
     прадстаўляе  ў  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi  Беларусь па
заключэннi    абласной  атэстацыйнай  камiсii  калектывы   мастацкай
самадзейнасцi  да  прысваення  iм  наймення  "народны" або "ўзорны",
"заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь";
     распараджаецца   дзяржаўнай  маёмасцю  ў  межах,   устаноўленых
дзеючым заканадаўствам;
     фiнансуе  ва ўстаноўленым парадку падведамныя ўстановы культуры
i мастацтва;
     ажыццяўляе  каардынацыю  дзейнасцi  юрыдычных  асоб усiх формаў
уласнасцi  ў сферы прафесiйнага мастацтва, народнай творчасцi шляхам
выкарыстання эканамiчных рычагоў i стымулаў;
     ажыццяўляе  падбор  кiруючых  кадраў  у  арганiзацыях  культуры
абласнога  падпарадкавання,  у  тым  лiку  на  конкурснай аснове, па
прадстаўленнi  раённых  i  гарадскiх  выканаўчых  камiтэтаў узгадняе
кандыдатуры загадчыкаў аддзелаў культуры пры iх назначэннi на пасаду
альбо  вызваленнi  ад  пасады  ў  адпаведнасцi з кадравымi рэестрамi
аблвыканкома, гарадскiх i раённых выканаўчых камiтэтаў;
     арганiзуе першасны ўлiк на падведамных арганiзацыях, атрымлiвае
ва  ўстаноўленым  парадку  бухгалтарскую  i  iншую  справаздачнасць,
складае зводныя бухгалтарскiя справаздачы i балансы;
     забяспечвае  прафiлактыку  канфлiктаў,  своечасовы  i правiльны
разгляд  прапаноў,  заяў  i  скаргаў  грамадзян,  а  таксама меры па
выключэннi прычын, па якiх узнiкаюць скаргi;
     забяспечвае кантроль за мастацкiм узроўнем арганiзацый культуры
i мастацтва, добраўпарадкаванне тэрыторый;
     забяспечвае  эфектыўнае  выкарыстанне  капiтальных  укладанняў,
вырашае  iншыя  пытаннi  ў  межах  сваёй  кампетэнцыi,  звязаныя   з
капiтальным    будаўнiцтвам    i   рамонтам,   матэрыяльна-тэхнiчным
забеспячэннем падведамных арганiзацый;
     ажыццяўляе    мерапрыемствы    па  ўкараненнi  ўмоў   навуковай
арганiзацыi    працы  i  паляпшэнне  быту  работнiкаў,   забяспечвае
выкарыстанне  правiл  тэхнiкi  бяспекi, пажарнай бяспекi i вытворчай
санiтарыi;
     удзельнiчае  ў  распрацоўцы  праектаў-прагнозаў  i стратэгiчных
планаў  сацыяльнага,  эканамiчнага  i  навукова-тэхнiчнага  развiцця
галiны i забяспечвае iх выкананне;
     дапамагае    падведамным   арганiзацыям  у  набыццi   сыравiны,
матэрыялаў, запасных частак i абсталявання;
     удзельнiчае       ў    правядзеннi    комплексных       рэвiзiй
фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi падведамных арганiзацый культуры;
     садзейнiчае  падведамным  арганiзацыям  культуры  ў  рэалiзацыi
праграм,  якiя садзейнiчаюць пашырэнню сферы аказання платных паслуг
насельнiцтву,  атрыманню  дадатковага  даходу  ў  мэтах  развiцця  i
ўдасканалення  паслуг  насельнiцтву,  атрыманню дадатковага даходу ў
мэтах развiцця i ўдасканалення галiны культуры i захаванню працоўных
месцаў;
     плануе    сваю    дзейнасць  i  аказвае  дапамогу   падведамным
арганiзацыям у фармiраваннi бiзнес-планаў iх дзейнасцi.
     Упраўленне    культуры    можа   выконваць  i  iншыя   функцыi,
прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам.
     7. Упраўленне  культуры  ўзначальвае начальнiк, якi назначаецца
на    пасаду    i  звальняецца  з  пасады  распараджэннем   старшынi
аблвыканкома  ў  адпаведнасцi  з  кадравым рэестрам. Яго кандыдатура
ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
     Начальнiк упраўлення культуры мае намеснiка, якi назначаецца на
пасаду i звальняецца з пасады ва ўстаноўленым парадку.
     8. Начальнiк упраўлення культуры:
     8.1. кiруе  дзейнасцю  ўпраўлення  культуры i нясе персанальную
адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач;
     8.2. выдае  ў  межах  сваёй  кампетэнцыi загады на аснове i для
выканання  рашэнняў  аблвыканкома,  а  таксама  актаў   вышэйстаячых
органаў дзяржаўнай улады;
     8.3. ва  ўстаноўленым  парадку  зацвярджае  структуру  i штатны
расклад  апарату ўпраўлення культуры ў межах колькасцi, фонду аплаты
i сродкаў на яго ўтрыманне;
     8.4. размяркоўвае  абавязкi  i  ўстанаўлiвае ступень адказнасцi
намеснiка,    кiраўнiкоў    структурных    падраздзяленняў   апарату
ўпраўлення;
     8.5. у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам назначае на пасаду
i    вызваляе   ад  пасады  работнiкаў  упраўлення  культуры  i   па
ўстаноўленым кадравым рэестры - работнiкаў падведамных арганiзацый;
     8.6. зацвярджае  палажэннi  аб  структурных  падраздзяленнях  i
службовыя абавязкi работнiкаў апарату ўпраўлення культуры, палажэннi
i статуты арганiзацый, падведамных упраўленню культуры;
     8.7. нясе  адказнасць  за  правiльнае  выкарыстанне   бюджэтных
асiгнаванняў;
     8.8. ад iмя ўпраўлення культуры прадстаўляе яго iнтарэсы;
     8.9. ва ўстаноўленым парадку распараджаецца сродкамi i маёмасцю
ўпраўлення культуры, адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы;
     8.10. узгадняе з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь:
     планы работы ўпраўлення культуры аблвыканкома;
     правядзенне мiжнародных i рэспублiканскiх мерапрыемстваў;
     прадстаўленне  работнiкаў  культуры  i  мастацтва  да ганаровых
званняў, дзяржаўных узнагарод.
     9. Дзейнасць   упраўлення  культуры  ажыццяўляецца  на   аснове
спалучэння прынцыпаў калегiяльнасцi i адзiнаначалля.
     10. Ва  ўпраўленнi  культуры ва ўстаноўленым парадку ствараецца
калегiя.
     Калегiя  на  сваiх  пасяджэннях  абмяркоўвае  асноўныя  пытаннi
работы    практычнага    кiраўнiцтва   падведамнымi   арганiзацыямi,
заслухоўвае  кiраўнiкоў падведамных арганiзацый, а таксама разглядае
iншыя пытаннi, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення культуры.
     Рашэннi  калегii  праводзяцца  ў  жыццё,  як  правiла, загадамi
начальнiка ўпраўлення культуры.
     11. Пры  ўпраўленнi  культуры могуць стварацца саветы ў складзе
работнiкаў    упраўлення   культуры,  прадстаўнiкоў  iншых   органаў
кiравання,  арганiзацый, навуковых i навучальных устаноў, грамадскiх
аб'яднанняў  для  выпрацоўкi  i  ажыццяўлення  абласных   дзяржаўных
праграм па культуры i мастацтве ў адпаведных напрамках дзейнасцi.

УЗГОДНЕНА
Пiсьмо Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
12.12.2002 № 16-05/4251



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations