МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
8 чэрвеня 1995 г. N 377
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯ Ў РАШЭННЕ ВЫКАНКОМА ГАРСАВЕТА N 215
АД 23.04.1992 г. "АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ДОМЕ
ВЕТЭРАНАЎ N 1 ДЛЯ АДЗIНОКIХ САСТАРЭЛЫХ I IНВАЛIДАЎ"
===
Улiчваючы спецыфiчнасць прызначэння дома ветэранаў N 1, Мiнскi
гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Устанавiць кошт паслугi ў месяц за гараж-стаянку аўтамабiляў
у доме ветэранаў N 1 у памеры затрат на iх утрыманне па стану на 1
красавiка 1995 г. у суме 95240 тыс.руб. для физичных асоб. За
стаянку прычэпа - у памеры 50% ад кошту стаянкi аўтамабiля.
2. На кошт паслугi за гараж-стаянку аўтамабiля, якi належыць
арганiзацыi, распаўсюдзiць павышаючы каэфiцыент 3 (тры).
3. Знiзiць на 50% кошт паслугi для iнвалiдаў ВАВ i iншых
катэгорый iнвалiдаў, пражываючых у доме ветэранаў N 1.
4. Пры змяненнi ўмоў аплаты працы, тарыфаў на цепла- i
электраэнергiю i iнш. паслугi забяспечыць пераразлiк кошту паслугi з
улiкам змяненняў.
5. Дазволiць стаянку службовых аўтамабiляў, якiя належаць
упраўленню сацыяльнага забеспячэння.
6. Кантроль за выкананнем рашэння ўскласцi на начальнiка
ўпраўлення сацыяльнага забяспячэння У.П.Локiса.
Першы нам.старшынi выканкома Г.П.Сенькевiч
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
|