РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
23 жніўня 2007 г. № 1911
АБ ТАРЫФАХ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКІМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая
1999 г. № 285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике Беларусь» Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 600
рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, - 300
рублёў за адну паездку;
1.2. у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з
дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг - гранічныя
максімальныя ў памеры 900 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на
iльготны праезд, - 450 рублёў за адну паездку.
2. Права ільготнага праезду на ўсіх відах гарадскога
транспарта агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям
пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку па поўнаму і
льготнаму тарыфу вадзіцелямі ў гарадскім камунальным транспарце
агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 50 рублёў да
зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Устанавіць, што білеты на адну паездку папярэдняга
намінальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяці дзён са дня
змянення тарыфаў.
6. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам
агульнага карыстання і гранічныя максімальныя тарыфы на перавозку
пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з
дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг, зацверджаныя
дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх формаў
уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.
7. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна
зацвярджаюць:
7.1. пэўны ўзровень тарыфаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах
гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай
масай больш за 5000 кг, якія не перавышаюць гранічныя максімальныя
тарыфы, зацверджаныя дадзеным рашэннем;
7.2. кошт праязных бiлетаў шматразовага карыстання на
перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных
маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг адпаведна
нарматыўным прававым дакументам.
8. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству
«Мінсктранс» (Папянок Л.Т.):
8.1. забяспечыць залічэнне намінальнага кошту білетаў на адну
паездку папярэдняга ўзору пры набыцці білетаў па новых тарыфах на
працягу ўсяго тэрміну іх дзеяння;
8.2. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі
ў гарадскім транспарце агульнага карыстання;
8.3. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
8.4. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання білетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мінскага гарадскога
аптова-рознічнага прадпрыемства «Белсаюздрук», рэспубліканскага
унітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта», сетку ўласных
кіёскаў па распаўсюджванні білетнай прадукцыi, гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
і кандуктарамі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах.
9. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з
транспартным камунальным унітарным прадпрыемствам «Мiнсктранс»
дагавораў.
10. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд
у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на
праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.
11. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на чатыры
віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на праезд у
аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў.
12. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд
у аўтобусах звычайных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах
гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з даплатай у памеры
дзеючага тарыфу.
13. Сумяшчальны з метро праязны білет на папяровым носьбіце
сапраўдны толькі пры наяўнасці пластыкавай карты з магнітнай паласой
для праезду ў метро на адпаведны перыяд.
14. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мiнскага гарадскога
выканаўчага камітэта ад 20 ліпеня 2006 г. № 1455 «Аб тарыфах на
перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г.,
№ 115, 9/5290).
15. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на
намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Вырко Г.Я.
16. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыяльнага
апублікавання.
Першы намеснік старшыні А.Я.Кунцэвіч
Кіраўнік спраў М.Ф.Савановіч
УЗГОДНЕНА
Міністр эканомікі
Рэспублікі Беларусь
М.П.Зайчанка
23.08.2007
Дадатак
да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
23.08.2007 № 1911
Кошт месячных і дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў
гарадскім транспартам агульнага карыстання
------T-----------------------------T-----------------T------------------¬
¦ № ¦ В$ды б$лета$ ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦
¦ п/п ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ +--------T--------+--------T---------+
¦ ¦ ¦ 100 % ¦ 50 % ¦ 100 % ¦ 50 % ¦
+-----+-----------------------------+--------+--------+--------+---------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту¦ 23 670 ¦ 11 840 ¦ 8 300 ¦ 4 150 ¦
¦ ¦(аўтобус, тралейбус, трамвай,¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-----+-----------------------------+--------+--------+--------+---------+
¦ 2 ¦Аўтобус-экспрэс ¦ 31 570 ¦ 15 780 ¦ 11 080 ¦ 5 530 ¦
+-----+-----------------------------+--------+--------+--------+---------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту (аўто-¦ 31 570 ¦ 15 780 ¦ 11 080 ¦ 5 530 ¦
¦ ¦бус-тралейбус, аўтобус-трам-¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вай, трамвай-тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-----+-----------------------------+--------+--------+--------+---------+
¦ 4 ¦На два вiды транспарту, суме-¦ 31 570 ¦ - ¦ 11 080 ¦ - ¦
¦ ¦шчаныя з метро (аўтобус-мет-¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ро, тралейбус-метро, трам-¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вай-метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-----+-----------------------------+--------+--------+--------+---------+
¦ 5 ¦На тры вiды транспарту (аўто-¦ 37 660 ¦ 18 830 ¦ 13 210 ¦ 6 600 ¦
¦ ¦бус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-----+-----------------------------+--------+--------+--------+---------+
¦ 6 ¦На тры вiды транспарту, суме-¦ 37 660 ¦ - ¦ 13 210 ¦ - ¦
¦ ¦шчаныя з метро (аўтобус-тра-¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦лейбус-метро, аўтобус-трам-¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вай-метро, трамвай-тралейбус-¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦-метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-----+-----------------------------+--------+--------+--------+---------+
¦ 7 ¦На чатыры вiды транспарту¦ 42 610 ¦ - ¦ 14 950 ¦ - ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трам- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вай-метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L-----+-----------------------------+--------+--------+--------+----------
|