РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
6 жніўня 2007 г. № 554
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ НАРМАТЫВАЎ РАСХОДУ ЦЕПЛАВОЙ ЭНЕРГІІ
На падставе Інструкцыі аб парадку разліку і зацвярджэння
нарматываў расходу цеплавой энергіі на падагрэў 1 кубічнага метра
вады, на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых
памяшканняў, зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты
населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению», Шчучынскі
раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі на падагрэў
1 кубічнага метра вады з улiкам яе фактычнага спажывання для жылых
дамоў, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі,
на ліпень 2007 года для разліку паміж цеплазабяспечваючымі і
падраднымі арганізацыямі:
для дамоў з рэгістрамі для сушкі рушнікоў у ванным пакоі -
0,0529 гігакалорыі (далей - Гкал);
для дамоў без рэгістраў для сушкі рушнікоў у ванным пакоі -
0,0514 Гкал.
2. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».
Старшыня С.І.Ушкевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
УЗГОДНЕНА
Начальнік упраўлення
жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта
К.У.Банцавіч
06.08.2007
|