Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 1 апреля 2003 г. №28 "Аб унясеннi змяненняў у Палажэнне аб пункце карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      1 красавiка 2003 г. № 28

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ АБ ПУНКЦЕ
КАРЭКЦЫЙНА-ПЕДАГАГIЧНАЙ ДАПАМОГI

     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29  кастрычнiка
1991  г.  "Аб  адукацыi"  (у рэдакцыi Закона ад 19 сакавiка 2002 г.)
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь,  1991  г.,  №  33,
ст.598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002
г.,  №  37,  2/844)  Мiнiстэрства   адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь
пастанаўляе:
     Унесцi ў Палажэнне аб пункце карэкцыйна-педагагiчнай  дапамогi,
зацверджанае пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
20 лiстапада 2000 г.  № 53  "Аб  зацвярджэннi  Палажэння  аб  пункце
карэкцыйна-педагагiчнай   дапамогi"  (Национальный  реестр  правовых
актов Республики  Беларусь,  2000  г.,  №  119,  8/4485),  наступныя
змяненнi:
     1. У  абзацы  другiм  пункта 1 слова "дэфекталагiчнай" замянiць
словам "карэкцыйна-педагагiчнай".
     2. У    пункце   2  слова  "дэфекталагiчная"  замянiць   словам
"карэкцыйна-педагагiчная".
     3. Пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "У залежнасцi  ад характару парушэння развiцця дзяцей на пункце
могуць быць сфармiраваны наступныя групы для дзяцей:
     з парушэннямi маўлення;
     з парушэннем слыху;
     з парушэннямi зроку;
     з цяжкасцямi ў навучаннi;
     з iнтэлектуальнай  недастатковасцю (разумовай адсталасцю лёгкай
ступенi);
     з iншымi асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.".
     4. Частку  першую  пункта  5  выкласцi  ў  наступнай  рэдакцыi:
"Напаўняльнасць  груп  дзяцей  з  неглыбокiмi  парушэннямi маўлення,
слыху,    зроку,    цяжкасцямi    ў    навучаннi,    iнтэлектуальнай
недастатковасцю    (разумовай  адсталасцю  лёгкай  ступенi)  -   5-6
чалавек.".
     5. Першы  сказ  часткi  першай  пункта  7  выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:  "У пункт прымаюцца дзецi дашкольнага i школьнага ўзросту,
якiя  абследуюцца  настаўнiкам-дэфектолагам сумесна са спецыялiстамi
Цэнтра  карэкцыйна-развiваючага  навучання  i  рэабiлiтацыi  i маюць
патрэбу ў карэкцыi (кампенсацыi) парушэнняў развiцця.".
     6. У пункце 10:
     часткi першай словы "14 мая" замянiць на словы "20 мая";
     першага абзаца часткi другой словы "з 15 па 25 мая" замянiць на
словы "з 20 па 30 мая".
     7. У   пункце  12  словы  "абследуюцца  спецыялiстамi   Цэнтра"
замянiць словамi "праходзяць абследаванне ў Цэнтры".
     8. У пункце 21:
     абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:  "карта абследавання
дзiцяцi (iндывiдуальная або агульная);";
     абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:  "спiс дзяцей,  якiм
рэкамендаваны заняткi на  пункце  карэкцыйна-педагагiчнай  дапамогi,
якi  зацверджаны дырэктарам Цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання
i рэабiлiтацыi;".
     9. У дадатку 1:
     пазiцыi 4 i 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"4. Групы для                               Разумовая
    дзяцей з                                адсталасць лёгкай
    iнтэлекту-                              ступенi
    альнай
    недастатко-
    васцю

 5. Групы для    Парушэннi псiхiчнага       Парушэннi
    дзяцей з     развiцця, абумоўленыя      псiхiчнага
    цяжкасцямi   затрымкай або              развiцця,
    ў навучаннi  расстройствам псiхiчнага   абумоўленыя
                 развiцця:                  затрымкай або
                 змешанае расстройства      расстройствам
                 вучэбных навыкаў;          псiхiчнага
                 iншыя агульныя             развiцця:
                 расстройствы развiцця      расстройства
                                            вучэбных навыкаў
                                            неўдакладненае;
                                            змешаныя
                                            спецыфiчныя
                                            расстройствы
                                            псiхалагiчнага
                                            развiцця;
                                            спецыфiчнае
                                            расстройства
                                            арыфметычных
                                            навыкаў; дзiцячы
                                            аўтызм па тыпе
                                            агульнага
                                            парушэння развiцця";

     пазiцыю 6 выключыць.

Мiнiстр                                                П.I.БРЫГАДЗIН

УЗГОДНЕНА               УЗГОДНЕНА            УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк          Намеснiк Мiнiстра    Першы намеснiк
Мiнiстра аховы здароўя  працы i сацыяльнай   Мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь     абароны              Рэспублiкi Беларусь
В.В.Калбанаў            Рэспублiкi Беларусь  А.I.Сверж
31.03.2003              В.П.Локiс            05.02.2003
                        03.02.2003



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations