Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 27 февраля 2003 г. №11 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, на 2003 год"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       27 лютага 2003 г. № 11

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ ВА ЎСТАНОВЫ,
ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ, НА 2003 ГОД

       ![Изменения и дополнения:
            Постановление  Министерства  образования  от  28  апреля
         2003  г.  № 35 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
         8/9497 от 12.05.2003 г.)].

     У  адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка
1991 г.  "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад  19
сакавiка  2002 г.) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь,
1991  г.,  №  33,  арт.598;  Национальный  реестр   правовых   актов
Республики  Беларусь,  2002 г.,  № 37,  2/844) Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць  Правiлы  прыёму  ва  ўстановы,  якiя забяспечваюць
атрыманне вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, на 2003 год.

Мiнiстр                                                П.I.БРЫГАДЗIН

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               27.02.2003 № 11

                              ПРАВIЛЫ
          прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне
        вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, на 2003 год

     1. Права   на  паступленне  ва  ўстановы,  якiя   забяспечваюць
атрыманне  вышэйшай  адукацыi  (далей  -  ВНУ),  маюць  асобы,  якiя
атрымалi агульную сярэднюю цi сярэднюю спецыяльную адукацыю.
     2. У  дзяржаўных  ВНУ маюць права на конкурснай аснове атрымаць
бясплатную  вышэйшую адукацыю грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i асобы
беларускай   нацыянальнасцi,  якiя  з'яўляюцца  грамадзянамi   iншых
замежных    дзяржаў,  грамадзяне  Расiйскай  Федэрацыi,   Рэспублiкi
Казахстан,  Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан, а таксама
замежныя  грамадзяне  i  асобы  без  грамадзянства,  якiя  пастаянна
пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.
     Парадак  прыёму грамадзян iншых замежных дзяржаў вызначаецца па
ўзгадненнi   з  заснавальнiкамi  ў  адпаведнасцi  з   заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана законамi i мiжнароднымi
дагаворамi.
     3. Колькасць  месцаў  для  прыёму студэнтаў у дзяржаўныя ВНУ на
навучанне  за  кошт  сродкаў  рэспублiканскага  i  мясцовых бюджэтаў
вызначаецца  кантрольнымi  лiчбамi  прыёму па формах навучання, якiя
ўстанаўлiваюцца заснавальнiкамi.
     Звыш  даведзеных  кантрольных  лiчбаў  прыёму можа ажыццяўляцца
прыём на навучанне за аплату фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi.
     На звышпланавыя месцы, колькасць якiх i ўмовы прыёму вызначаюць
ВНУ, па конкурсе могуць залiчвацца абiтурыенты, якiя:
     не  прайшлi  па  конкурсе на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi
лiчбамi   прыёму  ў  гэтую  цi  iншую  дзяржаўную  ВНУ  (пры   ўмове
адпаведнасцi ўступных iспытаў незалежна ад формы iх правядзення);
     прайшлi  даiнстытуцкую  падрыхтоўку  (падрыхтоўчыя  аддзяленнi,
профiльныя  класы (групы) - па вынiках сумешчаных выпускных-уступных
iспытаў.
     4. Колькасць  месцаў  для  прыёму  студэнтаў  у  прыватныя  ВНУ
вызначаецца ў адпаведнасцi з лiцэнзiяй i ўлiкам квоты на падрыхтоўку
спецыялiстаў па юрыдычных спецыяльнасцях.
     Залiчэнне ажыццяўляецца па конкурсе сярод абiтурыентаў, якiя:
     вытрымалi ўступныя iспыты;
     не прайшлi па конкурсе ў дзяржаўныя ВНУ (пры ўмове адпаведнасцi
ўступных iспытаў незалежна ад формы iх правядзення);
     прайшлi  даiнстытуцкую  падрыхтоўку  (падрыхтоўчыя  аддзяленнi,
профiльныя  класы (групы) - па вынiках сумешчаных выпускных-уступных
iспытаў.
     5. Другую  i  наступную  вышэйшую  адукацыю  можна  атрымаць на
ўмовах аплаты навучання згодна адпаведнаму палажэнню.
     6. Тэрмiны прыёму на дзённую форму навучання:
     Акадэмiя    кiравання   пры  Прэзiдэнце  Рэспублiкi   Беларусь,
Беларускi  дзяржаўны  унiверсiтэт,  Беларускi  нацыянальны  тэхнiчны
унiверсiтэт,    Беларускi    дзяржаўны  унiверсiтэт  iнфарматыкi   i
радыёэлектронiкi,    Беларускi  дзяржаўны  медыцынскi   унiверсiтэт,
Акадэмiя    Мiнiстэрства    ўнутраных  спраў  Рэспублiкi   Беларусь,
Камандна-iнжынерны iнстытут, Гомельскае вышэйшае камандна-iнжынернае
вучылiшча,  Беларускi  дзяржаўны  унiверсiтэт  культуры,  Беларуская
дзяржаўная  акадэмiя  мастацтваў,  Беларуская  дзяржаўная   акадэмiя
музыкi, Беларуская дзяржаўная акадэмiя фiзiчнай культуры:
     прыём дакументаў - з 23 чэрвеня па 4 лiпеня;
     уступныя iспыты - з 6 па 20 лiпеня;
     залiчэнне на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму,
- да 22 лiпеня;
     прыём  дакументаў  для  ўдзелу  ў  конкурсе  на  залiчэнне   на
навучанне на ўмовах аплаты - да 15 жнiўня;
     залiчэнне на навучанне на ўмовах аплаты - да 17 жнiўня.
     Iншыя дзяржаўныя i прыватныя ВНУ:
     прыём дакументаў для ўдзелу ва ўступных iспытах - з 23  чэрвеня
па 23 лiпеня;
     уступныя iспыты - з 25 лiпеня па 8 жнiўня;
     залiчэнне    ў    дзяржаўныя  ВНУ  на  месцы,  якiя   вызначаны
кантрольнымi лiчбамi прыёму, - да 11 жнiўня;
     прыём  дакументаў  для  ўдзелу  ў  конкурсе  на  залiчэнне   на
навучанне на ўмовах аплаты:
     дзяржаўныя ВНУ - да 15 жнiўня;
     прыватныя ВНУ - да 28 жнiўня;
     залiчэнне на навучанне на ўмовах аплаты:
     дзяржаўныя ВНУ - да 17 жнiўня;
     прыватныя ВНУ - да 30 жнiўня.
     Тэрмiны  прыёму  ў  Ваенную  акадэмiю  Рэспублiкi  Беларусь,  а
таксама  на  завочную  i  вячэрнюю формы навучання вызначаюць ВНУ па
ўзгадненнi з заснавальнiкам.
     7. Дакументы,  якiя  падаюцца цi дасылаюцца па пошце ў прыёмную
камiсiю:  заява  ўстаноўленага  ўзору  на  iмя  рэктара,  а  таксама
арыгiналы   дакумента  ўстаноўленага  адзiнага  ўзору  аб   адукацыi
адпаведнага  ўзроўню, сертыфiката цэнтралiзаванага тэсцiравання (для
тых,  хто  ў  iм  удзельнiчаў),  медыцынскай  даведкi па форме 086У,
выпiскi    з  працоўнай  кнiжкi  (для  тых,  хто  працуе),   даведкi
выканаўчага  камiтэта  сельскага  савета,  што пацвярджае пастаяннае
пражыванне  ў  сельскiх  населеных пунктах, даведкi службы занятасцi
насельнiцтва  (для  тых,  хто знаходзiцца на яе ўлiку), 6 фотакартак
памерам 3х4;  для асоб беларускай  нацыянальнасцi,  якiя  з'яўляюцца
грамадзянамi iншых замежных дзяржаў i пражываюць на iх тэрыторыi,  -
копiя пасведчання аб нараджэннi.
     Разам  з пералiчанымi ў вызначаныя тэрмiны прадстаўляюцца iншыя
дакументы, якiя пацвярджаюць права на льготы.
     Абiтурыенты,  якiя  паступаюць  не  ў  год  атрымання  агульнай
сярэдняй  цi  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi, абавязаны прадставiць
дакументы,  якiя  пацвярджаюць  iх  вучобу  цi  работу  за гады, што
папярэднiчалi  паступленню (дакумент устаноўленага адзiнага ўзору аб
адукацыi адпаведнага ўзроўню, выпiска з працоўнай кнiжкi або даведка
службы занятасцi насельнiцтва, iншае).
     Пашпарт  або  iншае  пасведчанне  асобы,  выдадзенае   органамi
Мiнiстэрства  ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь або iншай замежнай
дзяржавы, прад'яўляецца абiтурыентам асабiста.
     8. Уступныя  iспыты  могуць  праводзiцца  ў  форме   экзаменаў,
тэсцiравання, субяседавання.
     Колькасць  (3-5) уступных iспытаў i iх пералiк вызначаюць ВНУ з
улiкам  патрабаванняў  адукацыйнага  стандарту.  Вызначаюцца таксама
профiльныя  (конкурсныя)  iспыты, адзiн з якiх праводзiцца першым i,
як правiла, у пiсьмовай форме.
     Абавязковымi     з'яўляюцца    пiсьмовыя  ўступныя  iспыты   па
беларускай  цi  рускай  мове  альбо  па  беларускай цi рускай мове i
лiтаратуры як дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь, якiя абiтурыенты
здаюць  па  выбары.  Пры  паступленнi  на фiлалагiчныя спецыяльнасцi
неабходна гэтыя iспыты здаваць па адпаведнай мове. Форму правядзення
ўступных    iспытаў:   экзамен  (пераказ,  дыктант,  сачыненне)   цi
тэсцiраванне    вызначаюць  ВНУ.  Для  абiтурыентаў  дзённай   формы
навучання  гэтыя  iспыты  праводзяцца  па цэнтралiзаваных заданнях у
фiксаваныя  днi,  якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь. 
         -----------------------------------------------------------
         Часть третья  пункта   8   -   в   редакции   постановления
         Министерства   образования  от  28  апреля  2003  г.  №  35
         (зарегистрировано в Национальном  реестре  -  №  8/9497  от
         12.05.2003 г.)

            Абавязковым з'яўляецца   пiсьмовы   ўступны  экзамен  па
         беларускай цi рускай мове як  дзяржаўных  мовах  Рэспублiкi
         Беларусь, якi абiтурыенты здаюць па выбары. Пры паступленнi
         на  фiлалагiчныя  спецыяльнасцi  неабходна   гэты   экзамен
         здаваць  па  адпаведнай  мове.  Форму  правядзення экзамену
         (пераказ, дыктант) вызначаюць ВНУ. Для абiтурыентаў дзённай
         формы навучання гэты экзамен праводзiцца па цэнтралiзаваных
         заданнях у фiксаваныя днi,  якiя вызначаюцца  Мiнiстэрствам
         адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
         -----------------------------------------------------------

     Уступныя  iспыты  па  замежнай  мове  (англiйскай, французскай,
нямецкай,  iспанскай)  абiтурыенты  могуць  здаваць  па  выбары. Пры
паступленнi  на фiлалагiчныя i лiнгвiстычныя спецыяльнасцi неабходна
здаваць iспыты па адпаведнай мове.
     Абiтурыенты  маюць  права  здаваць уступныя iспыты па выбары на
беларускай цi рускай мове.
     Уступныя  iспыты  праводзяцца  па  праграмах, якiя складзены на
аснове    адукацыйных   стандартаў  агульнай  сярэдняй  адукацыi   i
зацверджаны  Мiнiстэрствам  адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Выключэнне
складаюць  праграмы  ўступных  iспытаў  па  дысцыплiнах  мастацтва i
фiзiчнай культуры, якiя распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ВНУ.
     Расклад   уступных  iспытаў  ВНУ  абвяшчаюць  i   прадстаўляюць
Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь не пазней як за тыдзень да
пачатку iх правядзення.
     9. Ацэнка  ведаў  абiтурыентаў  ажыццяўляецца па дзесяцiбальнай
сiстэме  (0,  1,  2,  3,  4,  5,  6,  7,  8,  9,  10), якая ўведзена
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     10. Абiтурыенты,  якiя  не  з'явiлiся  на  ўступныя  iспыты без
уважлiвых  прычын  або  атрымалi ацэнкi 0, 1, 2 балы, а таксама якiя
забралi  дакументы,  да  астатнiх  iспытаў  i  ўдзелу  ў конкурсе на
залiчэнне не дапускаюцца.
     Абiтурыенты,  якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты па ўважлiвай
прычыне,  дапускаюцца  да  iх  здачы  па рашэннi адказнага сакратара
прыёмнай  камiсii  ў  тэрмiны,  якiя  абмежаваны  раскладам уступных
iспытаў адпаведнай формы навучання.
     11. Залiчэнне  ў ВНУ ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасцi з
колькасцю балаў,  набраных  абiтурыентамi  на  конкурсных   уступных
iспытах.   Конкурс   можа  праводзiцца:  па  ўстанове  адукацыi,  па
факультэту,  па   групе   спецыяльнасцей,   па   спецыяльнасцi,   па
спецыялiзацыi.
     На   спецыяльнасцi,  па  якiх  не  праводзiцца  мэтавы   набор,
абiтурыенты    залiчваюцца  па  асобным  конкурсе  на  месцы,   якiя
вызначаюцца прапарцыянальна пададзеным заявам, сярод выпускнiкоў:
     гарадскiх   устаноў,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыi;
     сельскiх    устаноў,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй   i  прафесiянальна-тэхнiчнай  адукацыi  (якiя  на   момант
атрымання агульнай сярэдняй адукацыi пастаянна пражываюць у сельскiх
населеных пунктах не менш як два гады).
     12. Парадак залiчэння абiтурыентаў, якiя ўзнагароджаны залатым,
сярэбраным    медалём  цi  скончылi  ўстановы,  якiя   забяспечваюць
атрыманне  сярэдняй  спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi
(на  аснове  агульнай  базавай  адукацыi)  з  дыпломам  з  адзнакай,
вызначаюць ВНУ.
     13. Пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх (дыплом I,  II, III
ступенi) прадметных алiмпiяд, якiя праведзены Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь у бягучым навучальным годзе ва  ўстановах,  якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай,
сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi,  пераможцы   алiмпiяд   "Абiтурыент
БДУ-2003"  Беларускага  дзяржаўнага  унiверсiтэта,  а таксама асобы,
якiя ўзнагароджаны  нагрудным  знакам  лаўрэата  спецыяльных  фондаў
Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  па  сацыяльнай  падтрымцы здольных
навучэнцаў,  студэнтаў i таленавiтай моладзi,  могуць залiчвацца без
уступных iспытаў пры паступленнi на спецыяльнасцi,  якiя вызначаюцца
ВНУ. 
         -----------------------------------------------------------
         Часть первая  пункта  13  -   с   изменениями,   внесенными
         постановлением  Министерства  образования от 28 апреля 2003
         г. № 35 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/9497
         от 12.05.2003 г.)

            13. Пераможцы  мiжнародных  i рэспублiканскiх (дыплом I,
         II,  III  ступенi)  прадметных  алiмпiяд,  якiя  праведзены
         Мiнiстэрствам   адукацыi   Рэспублiкi  Беларусь  у  бягучым
         навучальным  годзе   ва   ўстановах,   якiя   забяспечваюць
         атрыманне   агульнай   сярэдняй,  прафесiянальна-тэхнiчнай,
         сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi,  а  таксама  асобы,   якiя
         ўзнагароджаны  нагрудным знакам лаўрэата спецыяльных фондаў
         Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  па  сацыяльнай  падтрымцы
         здольных   навучэнцаў,  студэнтаў  i  таленавiтай  моладзi,
         могуць залiчвацца без уступных iспытаў пры  паступленнi  на
         спецыяльнасцi, якiя вызначаюцца ВНУ.
         -----------------------------------------------------------

     Пералiчаныя    абiтурыенты,    якiя    паступаюць    на   iншыя
спецыяльнасцi,  вызваляюцца  ад здачы ўступных iспытаў па адпаведным
прадмеце з выстаўленнем адзнакi 10 балаў.
     Парадак  залiчэння  пераможцаў  мiжнародных  i  рэспублiканскiх
конкурсаў  пры  паступленнi  на  спецыяльнасцi  культуры i мастацтва
вызначаюць прыёмныя камiсii адпаведных ВНУ.
     14. Па-за  конкурсам  пры атрыманнi на ўступных iспытах адзнакi
не нiжэй як 3 балы залiчваюцца:
     воiны-iнтэрнацыяналiсты;
     дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;
     дзецi  з  сем'яў  ваеннаслужачых,  або  рабочых i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi  iнвалiдамi  ў  час  праходжання  ваеннай  службы  або працы ў
складзе  савецкiх  войск  на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi,  а  таксама  дзецi  з  сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных  спраў,  якiя  загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры
выкананнi  службовых  абавязкаў  на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся
баявыя  дзеяннi,  а  таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
фiнансавых    расследаванняў  Рэспублiкi  Беларусь,  якiя   загiнулi
(памерлi) пры выкананнi службовых абавязкаў;
     iнвалiды  I  i  II  групы,  а  таксама  дзецi-iнвалiды, якiм не
супрацьпаказана навучанне i якiя могуць наведваць заняткi;
     абiтурыенты,  якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18
Закона  Рэспублiкi  Беларусь  ад  22  лютага  1991 г. "Аб сацыяльнай
абароне  грамадзян,  пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"
(Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета  Беларускай  ССР,  1991  г.,  №   10,
арт. 111).  Абiтурыенты  гэтай  катэгорыi,  якiя  закончылi ўстановы
адукацыi  на  выдатна (з выдатнымi ацэнкамi), залiчваюцца па вынiках
субяседавання па прадметах уступных iспытаў;
     асобы беларускай нацыянальнасцi,  якiя з'яўляюцца  грамадзянамi
замежных   дзяржаў   i   (або)   пражываюць   на  iх  тэрыторыi,  па
рэкамендацыях беларускiх суполак цi ўстаноў адукацыi  на  спецыяльна
выдзеленыя  заснавальнiкамi месцы ў межах кантрольных лiчбаў прыёму,
якiя  фiнансуюцца  за  кошт  сродкаў  рэспублiканскага  i   мясцовых
бюджэтаў.
     15. Пераважнае  права  на  залiчэнне  пры аднолькавай колькасцi
балаў маюць:
     iнвалiды III групы;
     абiтурыенты, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19,
20,  23,  24,  25  Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     звольненыя    ў  запас  ваеннаслужачыя,  якiя  маюць   iльготы,
устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей;
     пераможцы  абласных  прадметных  алiмпiяд,  рэспублiканскiх   i
абласных  турнiраў  i  конкурсаў  па  прадметах  уступных iспытаў, а
таксама  алiмпiяд,  якiя праведзены сярод абiтурыентаў i адпавядаюць
профiлю абранай спецыяльнасцi;
     выпускнiкi  Нацыянальнага  дзяржаўнага  гуманiтарнага лiцэя iмя
Якуба Коласа пры паступленнi на адпаведныя спецыяльнасцi;
     асобы, якiя маюць працоўны стаж не менш як два гады.
     16. На  завочную  i  вячэрнюю формы навучання ў першую чаргу па
конкурсе залiчваюцца абiтурыенты, якiя маюць сярэднюю спецыяльную цi
прафесiянальна-тэхнiчную  адукацыю або працуюць не менш як 6 месяцаў
i    паступаюць  на  адпаведныя  цi  роднасныя  спецыяльнасцi,   што
вызначаюцца ВНУ.
     Да 20%  ад кантрольных лiчбаў прыёму,  а таксама  на  вакантныя
месцы,  якiя  засталiся  пасля  залiчэння вышэйпералiчаных асоб,  па
конкурсе залiчваюцца iншыя абiтурыенты.
     17. Залiчэнне  абiтурыентаў на мэтавую падрыхтоўку спецыялiстаў
ажыццяўляецца  па асобным конкурсе згодна даведзеным планам мэтавага
прыёму.
     Абiтурыенты,  якiя  не  залiчаны  па  конкурсе мэтавага прыёму,
маюць права ўдзельнiчаць у агульным конкурсе.
     18. Вынiкi  цэнтралiзаванага  тэсцiравання,  якое  праведзена ў
Рэспублiцы  Беларусь  у  бягучым годзе, залiчваюцца ў якасцi вынiкаў
уступных  iспытаў  у адпаведнасцi з прадстаўленымi сертыфiкатамi пры
прыёме на ўсе спецыяльнасцi.
     19. Абiтурыенты,    якiя  прайшлi  даiнстытуцкую   падрыхтоўку,
паступаюць на агульных падставах.
     Па  рашэннi  ВНУ  экзаменацыйнымi  камiсiямi  могуць   прымацца
сумешчаныя  выпускныя-ўступныя  iспыты ў абiтурыентаў, якiя скончылi
падрыхтоўчыя  аддзяленнi  i  профiльныя  класы  (групы).  З вынiкамi
сумешчаных  iспытаў  яны  маюць  права  ўдзельнiчаць  у  конкурсе на
мэтавыя i платныя месцы.
     20. На    скарочаны  тэрмiн  навучання  па  рашэннi  ВНУ   можа
ажыццяўляцца  прыём  абiтурыентаў,  якiя  маюць сярэднюю спецыяльную
адукацыю,  пры ўмове выконвання патрабаванняў адукацыйных стандартаў
вышэйшай адукацыi.
     Залiчэнне праводзiцца на вакантныя месцы, а пры iх адсутнасцi -
у межах кантрольных лiчбаў прыёму.
     21. У  тэрмiн да 15 сакавiка ВНУ распрацоўваюць правiлы прыёму,
якiя  не  павiнны  супярэчыць  дадзеным  Правiлам  прыёму,  якiя для
дзяржаўных    ВНУ  ўзгадняюцца  з  заснавальнiкам  i   зацвярджаюцца
Мiнiстэрствам    адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь,  для  прыватных   -
зацвярджаюцца самiмi ВНУ.
     22. ВНУ  пры  прыёме  абавязаны  забяспечыць  захаванне  правоў
грамадзян  на адукацыю, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь,  галоснасць  у  правядзеннi  прыёму,  аб'ектыўнасць ацэнкi
ведаў  абiтурыентаў,  своечасовае  азнаямленне  з  правiламi прыёму,
патрабаваннямi    да    ўступных    iспытаў,  узроўнем   складанасцi
экзаменацыйных  заданняў,  парадкам  падачы  i  разгляду   апеляцый,
рашэннямi прыёмнай камiсii.
     23. Усе  iншыя  пытаннi  па  прыёме,  якiя  не  адлюстраваны  ў
Правiлах  прыёму  ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, на 2003 год, вырашаюцца ВНУ згодна з
нарматыўнымi прававымi актамi.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations