ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 жнiўня 2002 г. № 32
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ДАДАТАК 2 ДА
ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЫФЕРЭНЦЫРАВАНАЙ ПЛАЦЕ ЗА КАРЫСТАННЕ
IНТЭРНАТАМ ДЗЯРЖАЎНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ, ЗАЦВЕРДЖАНАГА
ЗАГАДАМ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 6
САКАВIКА 1997 г. № 117
У выкананне пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
15 лiпеня 2002 г. № 946 "О внесении изменений в постановление
Правительства Республики Беларусь от 31 декабря 1996 г. № 851"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №
81, 5/10796) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
У дадатак 2 да Палажэння аб дыферэнцыраванай плаце за
карыстанне iнтэрнатам дзяржаўнай навучальнай установы, зацверджанага
загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 6 сакавiка 1997
г. № 117 (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1997 г., № 9),
унесцi змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi:
"Дадатак 2
да Палажэння аб
дыферэнцыраванай плаце
за карыстанне
iнтэрнатам дзяржаўнай
навучальнай установы
(у рэдакцыi пастановы
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
15.08.2002 № 32)
Залежнасць платы за карыстанне iнтэрнатам дзяржаўнай
навучальнай установы ад разраду iнтэрната
-----------T--------------------------------------------------------
¦ Працэнт ад базавай велiчынi для ўстанаўлення платы за
¦ карыстанне iнтэрнатам дзяржаўнай навучальнай установы
Разрад +-----------------------T--------------------------------
iнтэрната ¦ ¦ Навучэнцы
¦ Студэнты вышэйшых +-------------T------------------
¦ навучальных устаноў, ¦ сярэднiх ¦ прафесiянальна-
¦ слухачы падрыхтоўчых ¦ спецыяльных ¦ тэхнiчных
¦ аддзяленняў ¦ навучальных ¦ навучальных
¦ ¦ устаноў ¦ устаноў
-----------+-----------------------+-------------+------------------
Першы 50 40 30
Другi 48 38 28
Трэцi 46 36 26
Чацвёрты 42 32 24
--------------------------------------------------------------------
Заўвага. Плата за карыстанне пасцельнымi рэчамi асобна не
бярэцца, яна ўлiчваецца ў кошт платы за карыстанне iнтэрнатам.".
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Намеснiк Першы намеснiк
Мiнiстра фiнансаў Мiнiстра эканомiкi -
Рэспублiкi Беларусь дырэктар дэпартамента
А.М.Курлыпа антыманапольнай i
14.08.2002 цэнавай палiтыкi
Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
У.К.Адашкевiч
14.08.2002
|