Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 31 августа 2001 г. №73 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 4-км "Справаздача аб астатках, паступленнi i расходзе каштоўных металаў, якiя знаходзяцца у прыборах, абсталяваннi i iншых вырабах"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

  ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       31 жнiўня 2001 г. № 73

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 4-км "СПРАВАЗДАЧА АБ АСТАТКАХ, ПАСТУПЛЕННI
I РАСХОДЗЕ КАШТОЎНЫХ МЕТАЛАЎ, ЯКIЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА У ПРЫБОРАХ,
АБСТАЛЯВАННI I IНШЫХ ВЫРАБАХ"
         -----------------------------------------------------------
         Утратило силу  постановлением  Министерства   статистики  и
         анализа  от  16  июня  2004  г.  №  90  (зарегистрировано в
         Национальном  реестре  -  №  8/11188  от   02.07.2004   г.)
           

       ![Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства  статистики  и  анализа от 15
         октября 2003 г. № 153;
            Постановление Министерства  статистики  и  анализа от 15
         октября 2003 г. № 154].

     На  падставе  Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi   Беларусь  ад  19  красавiка  2000  г.  № 547   "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Зацвердзiць   прыкладзеную  форму  дзяржаўнай   статыстычнай
справаздачнасцi   4-км  "Справаздача  аб  астатках,  паступленнi   i
расходзе    каштоўных    металаў,   якiя  знаходзяцца  ў   прыборах,
абсталяваннi  i  iншых  вырабах" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў
дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2001 год.
     2. Зацвердзiць  прыкладзеную  iнструкцыю  па  запаўненню  формы
дзяржаўнай    статыстычнай  справаздачнасцi  4-км  "Справаздача   аб
астатках, паступленнi i расходзе каштоўных металаў, якiя знаходзяцца
ў  прыборах,  абсталяваннi  i  iншых вырабах" i ўвесцi яе ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы за 2001 год.
     3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай  пастановы  форму
дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачнасцi  на  юрыдычныя  асобы,  iх
адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм  уласнасцi,  акрамя  тых,  якiя
складаюць  форму  1-МП "Отчет о финансово-хозяйственной деятельности
субъекта  малого   предпринимательства",   зацверджаную   пастановай
Мiнiстэрства  статыстыкi  i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня
2003 г. № 73.
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 3  -   с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства  статистики и анализа от 15 октября 2003 г.  №
         153

            3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай  пастановы
         форму  дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя
         асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi.
         -----------------------------------------------------------

Мiнiстр                                                 У.I.ЗIНОЎСКI

 -----------------------------------------------------------------¬
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 L-----------------------------------------------------------------

  --------------------------------------------------------------¬
  ¦                         СПРАВАЗДАЧА                         ¦
  ¦    аб астатках, паступленнi i расходзе каштоўных металаў,   ¦
  ¦  якiя знаходзяцца ў прыборах, абсталяваннi i iншых вырабах  ¦
  ¦                         за 200__ год                        ¦
  L--------------------------------------------------------------

                                                          Форма 4-км
 ----------------------------------------¬
 ¦Назва арганiзацыi, якая складае        ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
 ¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
 ¦             (поўная назва ў           ¦ статыстыкi i аналiзу
 ¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
 ¦      адпаведнасцi са статутам)        ¦ 31.08.2001 № 73
 ¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ________¦
 ¦_______________________________________¦ Гадавая
 ¦  (галоўнае ўпраўленне (упраўленне),   ¦-------------------------¬
 ¦_______________________________________¦¦Прадстаўляюць 25        ¦
 ¦     трэст, аб'яднанне, канцэрн)       ¦¦студзеня юрыдычныя асобы¦
 ¦Орган кiравання _______________________¦¦i iх адасобленыя        ¦
 ¦               (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦падраздзяленнi ўсiх форм¦
 ¦______________________________________ ¦¦уласнасцi, акрамя тых,  ¦
 ¦                                       ¦¦якiя складаюць          ¦
 ¦                                       ¦¦форму 1-МП:             ¦
 ¦     камiтэт, iншы орган кiравання,    ¦¦органу дзяржаўнай       ¦
 ¦        грамадскае аб'яднанне)         ¦¦статыстыкi па ўказанню  ¦
 ¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦абласнога, Мiнскага     ¦
 ¦Паштовы адрас _________________________¦¦гарадскога ўпраўленняў  ¦
 ¦_______________________________________¦¦статыстыкi;             ¦
 L----------------------------------------¦сваёй вышэйстаячай      ¦
                                          ¦арганiзацыi.            ¦
                                          L-------------------------
         -----------------------------------------------------------
         Часть -   с    изменениями,    внесенными    постановлением
         Министерства  статистики и анализа от 15 октября 2003 г.  №
         153

 ----------------------------------------¬
 ¦Назва арганiзацыi, якая складае        ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
 ¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
 ¦             (поўная назва ў           ¦ статыстыкi i аналiзу
 ¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
 ¦      адпаведнасцi са статутам)        ¦ 31.08.2001 № 73
 ¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ________¦
 ¦_______________________________________¦ Гадавая
 ¦  (галоўнае ўпраўленне (упраўленне),   ¦-------------------------¬
 ¦_______________________________________¦¦Прадстаўляюць 25        ¦
 ¦     трэст, аб'яднанне, канцэрн)       ¦¦студзеня юрыдычныя асобы¦
 ¦Орган кiравання _______________________¦¦i iх адасобленыя        ¦
 ¦               (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦падраздзяленнi ўсiх форм¦
 ¦_______________________________________¦¦уласнасцi:              ¦
 ¦     камiтэт, iншы орган кiравання,    ¦¦органу дзяржаўнай       ¦
 ¦        грамадскае аб'яднанне)         ¦¦статыстыкi па ўказанню  ¦
 ¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦абласнога, Мiнскага     ¦
 ¦Паштовы адрас _________________________¦¦гарадскога ўпраўленняў  ¦
 ¦_______________________________________¦¦статыстыкi;             ¦
 L----------------------------------------¦сваёй вышэйстаячай      ¦
                                          ¦арганiзацыi.            ¦
                                          L-------------------------
         -----------------------------------------------------------

 ----------------------------------------------------------------¬
 ¦                            КОДЫ                               ¦
 +-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
 ¦   1   ¦  2  ¦  3  ¦  4   ¦  5   ¦   6   ¦  7  ¦  8   ¦   9    ¦
 +-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
 ¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
 ¦ па    ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па    ¦нага   ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
 ¦ ОКУД  ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду   ¦па   ¦улас- ¦прававой¦
 ¦       ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦      ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
 ¦       ¦даль-¦даль-¦мад-  ¦      ¦мiчнай ¦     ¦па    ¦ОКОПФ   ¦
 ¦       ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦      ¦дзей-  ¦     ¦ОКФС  ¦        ¦
 ¦       ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦      ¦насцi  ¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦мента¦мента¦нання)¦      ¦па ОКЭД¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦па   ¦па   ¦па    ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ  ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 +-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
 ¦0608019¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------

                                                      (грам - код па ОКЕИ 163)
--------------T-----T------T-----T-------T-----T--------T-----T---------T-----
              ¦     ¦      ¦Аста-¦Пасту- ¦Спi- ¦Рэалiза-¦Стра-¦Зрасхода-¦Аста-
    Назва     ¦     ¦      ¦так  ¦пiла ў ¦са-  ¦вана i  ¦чана ¦вана на  ¦так
  каштоўных   ¦Нумар¦ Код  ¦на   ¦справа-¦на ў ¦бязвып- ¦пры  ¦вытвор-  ¦на
  металаў у   ¦радка¦па ОКП¦пача-¦здачным¦лом i¦латна   ¦экс- ¦часць i  ¦канец
аб'ектах улiку¦     ¦      ¦так  ¦годзе  ¦адхо-¦перада- ¦плуа-¦мадэрнi- ¦года
              ¦     ¦      ¦года ¦       ¦ды   ¦дзена   ¦тацыi¦зацыю    ¦
--------------+-----+------+-----+-------+-----+--------+-----+---------+-----
     А        ¦  Б  ¦  В   ¦  1  ¦   2   ¦  3  ¦   4    ¦  5  ¦    6    ¦  7
--------------+-----+------+-----+-------+-----+--------+-----+---------+-----

Золата - усяго  100  178505

 У тым лiку:
 у асноўных
 сродках
 (фондах)       105

  з iх бытавая
  тэлерадыё-
  апаратура i
  iншыя
  прыборы i
  вырабы
  культурна-
  бытавога
  прызначэння   106

 у пакупных
 паўфабрыкатах
 i
 камплектуючых
 вырабах        110

 у запасных
 частках        115

 у
 абсталяваннi   120

 у
 малакаштоўных
 i хутказнош-
 вальных
 прадметах      125

 у гатовай
 прадукцыi      130

 у бытавой
 тэлерадыёапа-
 ратуры i
 прыборах,
 якiя
 прымаюцца ад
 насельнiцтва   135

Серабро -
усяго           200  178506

 У тым лiку:
 у асноўных
 сродках
 (фондах)       205

  з iх бытавая
  тэлерадыё-
  апаратура i
  iншыя
  прыборы i
  вырабы
  культурна-
  бытавога
  прызначэння   206

 у пакупных
 паўфабрыкатах
 i
 камплектуючых
 вырабах        210

 у кiнафота-
 рэнтгенаматэ-
 рыялах         215

 у кабельных
 вырабах        220

 у крынiцах
 сiлкавання     225

 у
 абсталяваннi   230

 у запасных
 частках        235

 у
 малакаштоўных
 i хутказнош-
 вальных
 прадметах      240

 у гатовай
 прадукцыi      245

 у бытавой
 тэлерадыё-
 апаратуры i
 прыборах,
 якiя
 прымаюцца ад
 насельнiцтва   250

Плацiна -
усяго           300  178507

 У тым лiку:
 у асноўных
 сродках
 (фондах)       310

  з iх бытавая
  тэлерадыё-
  апаратура i
  iншыя
  прыборы i
  вырабы
  культурна-
  бытавога
  прызначэння   311

 у пакупных
 паўфабрыкатах
 i
 камплектуючых
 вырабах        315

 у
 абсталяваннi   320

 у запасных
 частках        325

 у
 малакаштоўных
 i хутка-
 зношвальных
 прадметах      330

 у гатовай
 прадукцыi      335

 у бытавой
 тэлерадыё-
 апаратуры i
 прыборах,
 якiя
 прымаюцца ад
 насельнiцтва   340

Металы
плацiнавай
групы - усяго   400  178508

 У тым лiку:
 у асноўных
 сродках
 (фондах)       405

  з iх бытавая
  тэлерадыё-
  апаратура i
  iншыя
  прыборы i
  вырабы
  культурна-
  бытавога
  прызначэння   406

 у пакупных
 паўфабрыкатах
 i
 камплектуючых
 вырабах        410

 у
 абсталяваннi   415

 у запасных
 частках        420

 у
 малакаштоўных
 i хутка-
 зношвальных
 прадметах      425

 у гатовай
 прадукцыi      430

 у бытавой
 тэлерадыё-
 апаратуры i
 прыборах,
 якiя
 прымаюцца ад
 насельнiцтва   435
------------------------------------------------------------------------------

Кiраўнiк ___________                           _____________________
           (подпiс)                            (iнiцыялы, прозвiшча)

Галоўны бухгалтар ___________                  _____________________
                    (подпiс)                   (iнiцыялы, прозвiшча)
_______________________
       (дата)
____________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Пастанова Мiнiстэрства
                                              статыстыкi i аналiзу
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              31.08.2001 № 73

       Iнструкцыя па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
    справаздачнасцi 4-км "Справаздача аб астатках, паступленнi i
      расходзе каштоўных металаў, якiя знаходзяцца ў прыборах,
                   абсталяваннi i iншых вырабах"

                    Глава 1. Агульныя палажэннi

     1. Дзяржаўная   статыстычная   справаздачнасць  па  форме  4-км
"Справаздача аб астатках,  паступленнi i расходзе каштоўных металаў,
якiя знаходзяцца ў прыборах,  абсталяваннi i iншых вырабах" (далей -
справаздача) прадстаўляецца адзiн раз у год юрыдычнымi асобамi i  iх
адасобленымi  падраздзяленнямi  (далей  -  прадпрыемствы)  усiх форм
уласнасцi,  якiя  маюць  у  сваiм  распараджэннi  асноўныя   сродкi,
пакупныя камплектуючыя вырабы,  кiнафотарэнтгенаматэрыялы, кабельную
прадукцыю,  сярэбрана-цынкавыя  элементы  сiлкавання  (акумулятары),
запасныя  часткi,  малакаштоўныя i хутказношвальныя прадметы i iншыя
матэрыяльныя каштоўнасцi,  у складзе  якiх  утрымлiваюцца  каштоўныя
металы   акрамя   тых,   якiя   складаюць   форму   1-МП   "Отчет  о
финансово-хозяйственной      деятельности      субъекта       малого
предпринимательства",     зацверджаную    пастановай    Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня 2003 г.  № 73.
     Не  ўключаюцца  ў  справаздачу  каштоўныя  металы ў сыравiне, у
тэрмапарах i тэрмометрах супрацiўлення, тыглях i iншай тэхналагiчнай
аснастцы  з  каштоўных  металаў  i  iх  сплаваў,  а таксама ў ломе i
адходах. На ўказаныя вiды матэрыяльных каштоўнасцей распаўсюджваецца
справаздачнасць  па форме 2-км "Справаздача аб астатках, паступленнi
i  расходзе каштоўных металаў i вырабаў з iх, здача ў Дзяржаўны фонд
каштоўных  металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь каштоўных
металаў   у  выглядзе  лому  i  адходаў",  зацверджанай   пастановай
Мiнiстэрства  статыстыкi  i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 16 жнiўня
2000   г.  №  59  "Аб  зацвярджэннi  форм  дзяржаўнай   статыстычнай
справаздачнасцi  па  статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 85, 8/3954).
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 1  -   с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства  статистики и анализа от 15 октября 2003 г.  №
         154

            1. Дзяржаўная статыстычная справаздачнасць па форме 4-км
         "Справаздача аб астатках,  паступленнi i расходзе каштоўных
         металаў,  якiя знаходзяцца ў прыборах, абсталяваннi i iншых
         вырабах"  (далей  - справаздача) прадстаўляецца адзiн раз у
         год юрыдычнымi асобамi i iх  адасобленымi  падраздзяленнямi
         (далей  - прадпрыемствы) усiх форм уласнасцi,  якiя маюць у
         сваiм распараджэннi асноўныя сродкi, пакупныя камплектуючыя
         вырабы,   кiнафотарэнтгенаматэрыялы,  кабельную  прадукцыю,
         сярэбрана-цынкавыя   элементы   сiлкавання   (акумулятары),
         запасныя часткi,  малакаштоўныя i хутказношвальныя прадметы
         i  iншыя   матэрыяльныя   каштоўнасцi,   у   складзе   якiх
         утрымлiваюцца каштоўныя металы.
            Не ўключаюцца ў справаздачу каштоўныя металы ў сыравiне,
         у  тэрмапарах  i тэрмометрах супрацiўлення,  тыглях i iншай
         тэхналагiчнай аснастцы з каштоўных металаў i iх сплаваў,  а
         таксама  ў  ломе  i адходах.  На ўказаныя вiды матэрыяльных
         каштоўнасцей распаўсюджваецца справаздачнасць па форме 2-км
         "Справаздача аб астатках,  паступленнi i расходзе каштоўных
         металаў i вырабаў з iх,  здача ў Дзяржаўны  фонд  каштоўных
         металаў  i  каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь каштоўных
         металаў у выглядзе лому i адходаў", зацверджанай пастановай
         Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 16
         жнiўня 2000  г.  №  59  "Аб  зацвярджэннi  форм  дзяржаўнай
         статыстычнай  справаздачнасцi  па  статыстыцы  матэрыяльных
         рэсурсаў" (Национальный реестр  правовых  актов  Республики
         Беларусь, 2000 г., № 85, 8/3954).
         -----------------------------------------------------------

     2. Юрыдычныя асобы прадстаўляюць справаздачу 25 студзеня органу
дзяржаўнай  статыстыкi  па  ўказанню  абласнога, Мiнскага гарадскога
ўпраўленняў    статыстыкi  па  месцы  свайго  знаходжання  i   сваёй
вышэйстаячай арганiзацыi.
     3. Адасобленыя  падраздзяленнi, якiя знаходзяцца на самастойным
балансе,  маюць разлiковы (бягучы) рахунак, высылаюць справаздачу 25
студзеня   органу  дзяржаўнай  статыстыкi  па  ўказанню   абласнога,
Мiнскага    гарадскога   ўпраўленняў  статыстыкi  па  месцы   свайго
знаходжання i сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.
     4. Справаздачнасць  па  адасобленых  падраздзяленнях,  якiя  не
знаходзяцца  на самастойным балансе, прадстаўляецца юрыдычнай асобай
цi  самiмi  адасобленымi падраздзяленнямi ў адпаведнасцi з парадкам,
якi  ўстаноўлены  юрыдычнай  асобай  па  ўзгадненню  са статыстычным
органам па месцы знаходжання адасобленага падраздзялення.
     5. Справаздача  складаецца  адзiн  раз  у год на падставе даных
першаснага ўлiку, звераных з данымi iнвентарызацыi каштоўных металаў
у  асноўных сродках, пакупных камплектуючых вырабах, малакаштоўных i
хутказношвальных прадметах i iншых матэрыяльных каштоўнасцях.
     Iнвентарызацыя    ўказаных    каштоўных   металаў   праводзiцца
адначасова  з  iнвентарызацыяй  аб'ектаў  улiку  ў  адпаведнасцi   з
Метадычнымi  ўказаннямi  па  iнвентарызацыi  маёмасцi  i  фiнансавых
абавязацельстваў,  зацверджанымi  Мiнiстэрствам  фiнансаў Рэспублiкi
Беларусь  ад  5  снежня  1995 г. № 54 (Бюллетень нормативно-правовой
информации, 1996 г., № 3).
     6. У  справаздачу  ўключаюцца золата, серабро, плацiна i металы
плацiнавай  групы  (паладый, родый, iрыдый, рутэнiй, осмiй) сумарна,
якiя ўтрымлiваюцца ў наступных аб'ектах матэрыяльнага ўлiку:
     у    асноўных    сродках   у  складзе  будынкаў,   збудаванняў,
перадатачных  прылад,  машын,  абсталявання,  транспартных  сродкаў,
вытворчага       iнвентару,    сродкаў    вылiчальнай       тэхнiкi,
тэлерадыёапаратуры  i  iншых  прыборах  i вырабах культурна-бытавога
прызначэння,    якiя  знаходзяцца  ў  эксплуатацыi,  у  запасе,   на
кансервацыi, а таксама ў арандуемых аб'ектах;
     у    вытворчых  i  матэрыяльных  запасах  у  складзе   пакупных
паўфабрыкатаў   i  камплектуючых  вырабаў,  будаўнiчых   матэрыялаў,
кiнафотарэнтгенаматэрыялаў,  кабельнай  прадукцыi,  запасных частак,
усiх    вiдаў    абсталявання   -  устаноўленага,   неўстаноўленага,
патрабуючага  мантажу,  не  патрабуючага  мантажу,  спецыяльнага для
навукова-даследчых    iнстытутаў    i  канструктарскiх  бюро,   якiя
выкарыстоўваюцца  для  вытворчых  i рамонтна-эксплуатацыйных патрэб,
навуковых  i  вучэбных  мэт, а таксама ў будаўнiцтве, рэканструкцыi,
мадэрнiзацыi  i тэхнiчным пераўзбраеннi аб'ектаў. Пад камплектуючымi
вырабамi  трэба  разумець  гатовыя вырабы: паўправаднiковыя прыборы,
iнтэгральныя  схемы,  супрацiўленнi,  кандэнсатары, электравакуумныя
прыборы, магнiтныя пускачы, рэле, кабелi i iншае, якiя паступаюць на
прадпрыемствы праз збытавыя арганiзацыi, тэрытарыяльныя ўпраўленнi i
бiржы  па прамых сувязях, уключаючы бартэр, або ў парадку аптовага i
рознiчнага  гандлю  для  камплектацыi вырабляемай прадукцыi, рамонту
абсталявання,  апаратуры,  прыбораў  i  вырабаў,  якiя знаходзяцца ў
эксплуатацыi;
     у  малакаштоўных  i  хутказношвальных прадметах, iнструментах i
прыстасаваннях  агульнага  i  спецыяльнага  прызначэння, а таксама ў
часовых  (не  тытульных)  збудаваннях,  прыстасаваннях,  прыладах  i
прадметах пракату, якiя знаходзяцца на складах i ў эксплуатацыi;
     у    незавершанай   вытворчасцi,  будаўнiцтве  i   незакончаных
навукова-даследчых    i    вопытных   работах  у  складзе   пакупных
камплектуючых  вырабаў,  паўфабрыкатаў,  абсталявання, канструкцый i
дэталей;
     у гатовай прадукцыi, вырабляемай прадпрыемствам;
     у    бытавой  тэлерадыёапаратуры,  прыборах  i  iншых   вырабах
культурна-бытавога прызначэння i гаспадарчага ўжытку, якiя прымаюцца
ад  насельнiцтва  ў абмен на прыгодныя, у абсталяваннi, прынятым для
мантажу,  вучэбных  вырабах  i iншых аб'ектах, якiя ўлiчваюцца па-за
балансам.

            Глава 2. Парадак запаўнення граф справаздачы

     7. У  графе 1 "Астатак на пачатак года" адлюстроўваюцца астаткi
каштоўных  металаў,  якiя  ўтрымлiваюцца ў пералiчаных аб'ектах, што
знаходзяцца на бухгалтарскiм улiку.
     Астатак  на  пачатак года, адлюстраваны ў графе 1, павiнен быць
роўны  паказчыку  графы  7  "Астатак  на  канец года" справаздачы за
папярэднi  год.  Пры  несупадзеннi  ўказаных  даных  у  тлумачальнай
запiсцы належыць указаць прычыну разыходжанняў.
     8. У  графе  2  "Паступiла  ў  справаздачным годзе" паказваецца
агульная  колькасць каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў асноўных
сродках,    пакупных    паўфабрыкатах    i  камплектуючых   вырабах,
малакаштоўных  i  хутказношвальных  прадметах  i  iншых матэрыяльных
каштоўнасцях,    утрымлiваючых  каштоўныя  металы,  паступiўшыя   на
прадпрыемствы i ўзятыя на ўлiк з пачатку года.
     Пастаноўка  на  ўлiк  каштоўных  металаў, якiя ўтрымлiваюцца ва
ўказаных аб'ектах, вядзецца:
     па  даных  эксплуатацыйных  дакументаў:  пашпартоў, фармуляраў,
этыкетак i iншай тэхнiчнай дакументацыi;
     пры  адсутнасцi  ў  дакументацыi  даных  аб утрыманнi каштоўных
металаў  у  застарэлым  або iмпартным абсталяваннi, прыборах i iншых
вырабах  на  ўлiк  бярэцца колькасць металу, якая вызначана камiсiяй
прадпрыемства на падставе аналагаў або iншым шляхам, што афармляецца
адпаведным дакументам: актам, пратаколам.
     9. У  графе  3  "Спiсана  ў  лом i адходы" паказваецца агульная
колькасць  каштоўных  металаў,  атрыманая  ад  дэмантажу  спiсаных з
балансу прадпрыемства аб'ектаў улiку згодна з пашпартнымi або iншымi
данымi пры:
     лiквiдацыi  аб'ектаў  з  прычыны  зносу  або  непрыгоднасцi для
выкарыстання ў вытворчасцi;
     замене  дэталей, вузлоў i камплектуючых вырабаў, якiя прыйшлi ў
нягоднасць у працэсе эксплуатацыi, рамонту або мадэрнiзацыi асноўных
сродкаў, малакаштоўных i хутказношвальных прадметаў;
     выкарыстаннi    пакупных   камплектуючых  вырабаў  у   асноўнай
вытворчасцi    пры    вырабе    сродкаў    вылiчальнай      тэхнiкi,
нестандартызаванага    абсталявання,    прыбораў  i  iншых   вырабаў
электроннай тэхнiкi.
     У графу 3 уключаюцца:
     пры вытворчасцi асноўнай прадукцыi - брак камплектуючых вырабаў
пры настройцы i наладцы, адходы ад мантажу камплектуючых вырабаў;
     на рамонтна-эксплуатацыйныя работы - камплектуючыя вырабы, якiя
прыйшлi  ў  нягоднасць  i  зняты  пры  рамонце  асноўных  сродкаў  i
малакаштоўных i хутказношвальных прадметаў.
     Пры  спiсаннi  аб'ектаў улiку з балансу прадпрыемствы абавязаны
зняць  з  аб'ектаў  усе  вузлы i дэталi, якiя ўтрымлiваюць каштоўныя
металы.  На  знятыя  вузлы, дэталi складаецца акт, у якiм указваюцца
фактычна  знятая  колькасць  вузлоў,  дэталей,  маса iх у лiгатуры i
ўтрыманне каштоўных металаў па пашпартных або ўлiковых даных.
     У  гэтай  графе  паказваецца  колькасць  каштоўных  металаў   у
аб'ектах,  спiсаных  з балансу прадпрыемства за справаздачны перыяд,
вызначаная    на  падставе  пашпартных  даных,  нарматываў   звароту
каштоўных  металаў  з  вырабаў, якiя адпрацавалi поўны рэсурс, а пры
адсутнасцi    -  на  падставе  пашпартных  даных  або   лабараторных
аналiзаў.
     Даныя  графы  3  служаць  падставай  для  запаўнення  графы   4
"Утварылася  ў ломе i адходах за справаздачны перыяд" справаздачы па
форме   2-км  "Справаздача  аб  астатках,  паступленнi  i   расходзе
каштоўных  металаў  i вырабаў з iх, здача ў Дзяржаўны фонд каштоўных
металаў  i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь каштоўных металаў у
выглядзе  лому  i  адходаў",  зацверджанай  пастановай  Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 16 жнiўня 2000 г. № 59.
     10. У    графе   4  "Рэалiзавана  i  бязвыплатна   перададзена"
адлюстроўваецца колькасць каштоўных металаў у аб'ектах, перададзеных
у справаздачным перыядзе iншым прадпрыемствам.
     Перадача  залiшнiх,  нявыкарыстаных  на  прадпрыемстве асноўных
сродкаў  i  iншых прадметаў i вырабаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
парадкам, устаноўленым галiновымi iнструкцыямi.
     11. У  графе  5  "Страчана  пры  эксплуатацыi"  адлюстроўваюцца
страты  каштоўных  металаў  з  прычыны  зносу  дэталей  (кантактаў),
страты, якiя мелi месца пры выпрабаваннях ваеннай тэхнiкi i iншае.
     У  гэтай  жа  графе  спiсваюцца  выяўленыя  нястачы  i крадзяжы
прыбораў, дэталей i вузлоў, якiя ўтрымлiваюць каштоўныя металы.
     12. У  графе  6  "Зрасходавана  на  вытворчасць i мадэрнiзацыю"
адлюстроўваецца  расход  каштоўных  металаў,  якiя  ўтрымлiваюцца  ў
паўфабрыкатах    i    камплектуючых    вырабах,  запасных   частках,
малакаштоўных i хутказношвальных прадметах i iншых, якiя расходуюцца
на  вытворчасць вырабляемай прадукцыi, а таксама рамонтныя патрэбы i
мадэрнiзацыю.    Каштоўныя    металы  ў  пакупных  паўфабрыкатах   i
камплектуючых  вырабах, зрасходаваных на выраб прадукцыi, прыбораў i
нестандартнага   абсталявання  для  ўласных  патрэб   прадпрыемства,
паказваюцца таксама па графе 6 па адпаведных радках.
     13. У  графе  7  "Астатак  на  канец  года" паказваюцца астаткi
каштоўных  металаў,  якiя  ўтрымлiваюцца  на  канец  года ў асноўных
сродках,   малакаштоўных  i  хутказношвальных  прадметах,   пакупных
камплектуючых  i  iншых  вырабах,  што  знаходзяцца на бухгалтарскiм
улiку.

           Глава 3. Парадак запаўнення радкоў справаздачы

     14. У  радках  100 "Золата - усяго", 200 "Серабро - усяго", 300
"Плацiна   -  усяго"  i  400  "Металы  плацiнавай  групы  -   усяго"
паказваецца сумарная колькасць каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца
ва ўсiх аб'ектах улiку.
     15. У  радках 105, 205, 310 i 405 "у асноўных сродках (фондах)"
паказваецца  рух  каштоўных  металаў,  якiя ўтрымлiваюцца ў асноўных
сродках,  улiк  якiх вядзецца ў адпаведнасцi з тыпавой класiфiкацыяй
асноўных фондаў (асноўных сродкаў).
     Улiк  i  рух  каштоўных  металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў асноўных
сродках,  вядуцца  па  пашпартных  даных на аб'екты, якiя лiчацца на
балансе  прадпрыемстваў  у месцах iх захавання i эксплуатацыi, у тым
лiку  ў  аздараўленчых  лагерах,  дзiцячых  садках,  месцах  летняга
адпачынку,  медыцынскiх  i  лячэбных  установах,  салонах-магазiнах,
адмiнiстрацыйных    памяшканнях,    складах,    цэхах,     навуковых
падраздзяленнях i лабараторыях i гэтак далей.
     З  агульнай  колькасцi  каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў
складзе  асноўных фондаў, у радках 106, 206, 311 i 406 "з iх бытавая
тэлерадыёапаратура  i  iншыя  прыборы  i  вырабы  культурна-бытавога
прызначэння"  выдзяляюцца  каштоўныя  металы,  якiя  ўтрымлiваюцца ў
складзе  бытавой  тэлерадыёапаратуры  i  iншых  прыбораў  i  вырабаў
культурна-бытавога       прызначэння:       тэлевiдэарадыёапаратуры,
халадзiльнiках, пыласосах i гэтак далей, якiя знаходзяцца на балансе
прадпрыемства  ва  ўсiх  месцах  захавання  i выкарыстання: складах,
кладоўках,   адмiнiстрацыйных  карпусах,  кабiнетах,   лабараторыях,
дзiцячых  садках,  аздараўленчых лагерах для школьнiкаў, магазiнах i
гэтак далей.
     16. У  радках  110,  210, 315 i 410 "у пакупных паўфабрыкатах i
камплектуючых  вырабах" адлюстроўваецца сумарная колькасць каштоўных
металаў,  якiя  ўтрымлiваюцца ва ўказаных матэрыяльных каштоўнасцях,
набытых  для  камплектавання  вырабляемай прадукцыi або будаўнiцтва,
нестандартнага  абсталявання,  правядзення навукова-даследчых работ,
на рамонтна-эксплуатацыйныя патрэбы.
     Улiк  i рух каштоўных металаў у гэтых матэрыяльных каштоўнасцях
вядуцца  па  пашпартных  даных  у месцах захавання: складах, цэхавых
кладоўках;  у  вытворчасцi:  на  працоўных  месцах,  у  незакончаных
вузлах,    вырабах;    у    незавершаным  рамонце  цi   будаўнiцтве,
рэканструкцыi,    пераўзбраеннi    аб'ектаў    асноўных  сродкаў   i
малакаштоўных i хутказношвальных прадметаў.
     17. У  радку 215 "у кiнафотарэнтгенаматэрыялах" адлюстроўваецца
сумарная  колькасць  серабра,  якое  ўтрымлiваецца  ў   кiнаплёнках,
фотаплёнках,  аэраплёнках,  рэнтгенаўскiх  матэрыялах медыцынскага i
тэхнiчнага    прызначэння,  фотапаперы  i  iншых   святлоадчувальных
матэрыялах,  якiя  ўтрымлiваюць  серабро,  уключаючы  экспанаваныя i
хiмiка-фотаграфiчна   апрацаваныя  кiнафотарэнтгенаматэрыялы,   якiя
захоўваюцца     ў    архiвах.    Улiк    i    рух    серабра       ў
кiнафотарэнтгенаматэрыялах   вядуцца  на  падставе   суправаджальных
дакументаў:    пашпартоў,    фармуляраў,  этыкетак  i  iншых,   якiя
знаходзяцца  ў месцах захавання, у вытворчасцi, у навукова-даследчых
i  вопытных  работах,  а таксама ў складзе незавершанай вытворчасцi,
незакончаных  навукова-даследчых  i  вопытных  работах i iншае. Улiк
серабра ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб парадку ўлiку,
збору,    захавання  i  здачы  сярэбраўтрымлiваючых  адходаў,   якiя
ўтвараюцца    пры    выкарыстаннi    кiнафотарэнтгенаматэрыялаў   на
прадпрыемствах,  ва  ўстановах,  арганiзацыях  i  воiнскiх   часцях,
зацверджанай загадам Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ад 28
мая  1997 г. № 54 "Об утверждении Инструкции о порядке учета, сбора,
хранения   и  сдачи  серебросодержащих  отходов,  образующихся   при
использовании    кинофоторентгеноматериалов    на  предприятиях,   в
учреждениях,  организациях  и  воинских  частях", а таксама па iншых
даведачных даных.
     18. У  радку 220 "у кабельных вырабах" адлюстроўваецца сумарная
колькасць серабра, якое ўтрымлiваецца ў дроце, кабелях без экрана, з
экранам  i  радыёчастотных  кабелях,  якiя  знаходзяцца  ў запасе на
складах,    у    эксплуатацыi  на  вытворчасцi,  у  будаўнiцтве,   у
навукова-даследчых  i вопытных работах, а таксама якiя знаходзяцца ў
складзе   незавершанай  вытворчасцi,  будаўнiцтве,  у   незакончаных
навукова-даследчых i вопытных работах.
     Утрыманне  серабра  вызначаецца  па суправаджальных дакументах:
пашпартах, фармулярах, этыкетках або iншых даведачных даных.
     19. У  радку  225  "у  крынiцах сiлкавання" адлюстроўваецца рух
серабра,  якое  ўтрымлiваецца  ў  сярэбрана-цынкавых   акумулятарах,
акумулятарных  батарэях,  а таксама элементах сiлкавання да наручных
гадзiннiкаў,  мiкракалькулятараў  i  гэтак  далей,  паступаючых   на
прадпрыемствы для камплектацыi вырабляемай прадукцыi, эксплуатацыi ў
вытворчасцi,  рамонтных  патрэб,  правядзення  навукова-даследчых  i
вопытных работ i iншых мэт.
     Утрыманне серабра вызначаецца па суправаджальных дакументах або
па пералiку электратэхнiчнага абсталявання.
     20. У  радках  115,  235,  325  i  420  "у  запасных   частках"
адлюстроўваюцца  каштоўныя  металы,  якiя ўваходзяць у склад гатовых
дэталей,    вузлоў,  набытых  для  замены  зношаных  частак   машын,
абсталявання    i    гэтак    далей,   а  таксама  абменнага   фонду
поўнакамплектных  машын,  абсталявання i гэтак далей, якi ствараецца
ва  ўстаноўленым парадку ў рамонтных падраздзяленнях прадпрыемстваў,
на тэхнiчных абменных пунктах або рамонтных заводах.
     Утрыманне  каштоўных  металаў  вызначаецца  па  суправаджальных
дакументах пастаўшчыкоў.
     21. У  радках  120,  230, 320 i 415 "у абсталяваннi" ўключаюцца
каштоўныя  металы  ў  складзе  айчыннага  i iмпартнага абсталявання,
канструкцый  i  дэталей,  якiя  падлягаюць устаноўцы ў аб'ектах, што
будуюцца або рэканструюцца.
     Утрыманне  каштоўных  металаў  вызначаецца  па  суправаджальных
дакументах  пастаўшчыкоў або камiсiйна па аналагах, калi ў тэхнiчнай
дакументацыi  адсутнiчаюць  звесткi аб утрыманнi каштоўных металаў у
iмпартным абсталяваннi.
     22. У    радках  125,  240,  330  i  425  "у  малакаштоўных   i
хутказношвальных  прадметах" указваецца сумарная колькасць каштоўных
металаў,  якiя ўтрымлiваюцца ва ўказаных матэрыяльных каштоўнасцях i
знаходзяцца на балансе прадпрыемства ва ўсiх месцах iх захавання або
выкарыстання.
     23. У  радках  130,  245,  335  i  430  "у  гатовай  прадукцыi"
адлюстроўваюцца  каштоўныя  металы, якiя ўтрымлiваюцца ў вырабляемай
прадпрыемствам  гатовай  прадукцыi,  уключаючы  каштоўныя  металы  ў
пакупных   камплектуючых  вырабах,  якiя  выкарыстоўваюцца  пры   яе
вытворчасцi.  У  гэтых  жа  радках  адлюстроўваецца  прадукцыя, якая
падлягае  спiсанню  з-за браку, псавання, рэкламацый i гэтак далей i
прызначаецца да утылiзацыi.
     Утрыманне    каштоўных  металаў  у  гэтым  вiдзе   матэрыяльных
каштоўнасцей    вызначаецца    па   даных,  запiсаных  у   тэхнiчнай
дакументацыi на гэтую прадукцыю ў адпаведнасцi з Даст 2.608-78.
     24. У  радках 135, 250, 340 i 435 "у бытавой тэлерадыёапаратуры
i  прыборах, якiя прымаюцца ад насельнiцтва" неабходна адлюстроўваць
каштоўныя  металы,  што ўтрымлiваюцца ва ўсiх вiдах бытавой тэхнiкi,
якую здае насельнiцтва на пункты утылiзацыi.
     Утрыманне  каштоўных  металаў  вызначаецца  па  пералiках, якiя
выпускаюць вытворцы такiх вырабаў.

     Заўвага.  Тэрмiналогiя,  якая прыведзена ў дадзенай iнструкцыi,
выкарыстоўваецца толькi для запаўнення гэтай справаздачы.  



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations