ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лiпеня 2001 г. № 48
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА
ФОРМЕ 1-ёмк "СПРАВАЗДАЧА АБ НАЯЎНАСЦI РЭЗЕРВУАРАЎ ДЛЯ
ЗАХАВАННЯ НАФТЫ I НАФТАПРАДУКТАЎ"
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 31 мая 2004 г. № 81 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/11089 от 09.06.2004 г.)
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 1-ёмк "Справаздача аб наяўнасцi рэзервуараў для
захавання нафты i нафтапрадуктаў" i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы
са справаздачы за 2001 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеную iнструкцыю па запаўненню дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання
нафты i нафтапрадуктаў (форма 1-ёмк) i ўвесцi яе ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы за 2001 год.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх
адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi, якiя маюць
рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў.
Выконваючы абавязкi Мiнiстра Г.I.ГАСЮК
-----------------------------------------------------------------¬
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦ Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi ¦
L-----------------------------------------------------------------
----------------------------------------------------------------¬
¦ СПРАВАЗДАЧА ¦
¦ аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў ¦
¦ на "___"________________ 200_ г. ¦
L----------------------------------------------------------------
Форма 1-ёмк
----------------------------------------¬
¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
¦ (поўная назва ў ¦ статыстыкi i аналiзу
¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
¦ адпаведнасцi са статутам) ¦ 13.07.2001 № 48
¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ________¦
¦_______________________________________¦ 1 раз у 3 гады
¦ (галоўнае ўпраўленне (упраўленне), ¦-------------------------¬
¦ трэст, аб'яднанне, канцэрн) ¦¦Прадстаўляюць юрыдычныя ¦
¦Орган кiравання _______________________¦¦асобы, iх адасобленыя ¦
¦ (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦падраздзяленнi ўсiх форм¦
¦_______________________________________¦¦уласнасцi, якiя маюць ¦
¦ камiтэт, iншы орган кiравання, ¦¦рэзервуары для захавання¦
¦ грамадскае аб'яднанне) ¦¦нафты i нафтапрадуктаў, ¦
¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦1 лютага: ¦
¦_______________________________________¦¦органу дзяржаўнай ¦
¦Паштовы адрас _________________________¦¦статыстыкi па ўказанню ¦
¦_______________________________________¦¦абласнога, Мiнскага ¦
L----------------------------------------¦гарадскога ўпраўленняў ¦
¦статыстыкi; ¦
¦сваёй вышэйстаячай ¦
¦арганiзацыi. ¦
L-------------------------
----------------------------------------------------------------¬
¦ КОДЫ ¦
+-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
¦ па ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па ¦нага ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
¦ ОКУД ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду ¦па ¦улас- ¦прававой¦
¦ ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦ ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
¦ ¦даль-¦даль-¦мад- ¦ ¦мiчнай ¦ ¦па ¦ОКОПФ ¦
¦ ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦ ¦дзей- ¦ ¦ОКФС ¦ ¦
¦ ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦ ¦насцi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦мента¦мента¦нання)¦ ¦па ОКЭД¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦па ¦па ¦па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦0608020¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------
------------------------------------T------T---------T--------------
¦Нумар ¦Колькасць¦ Iх агульная
Тып i прызначэнне рэзервуараў ¦радка ¦рэзерву- ¦ўмяшчальнасць,
¦ ¦араў ¦ куб.м
------------------------------------+------+---------+--------------
A ¦ Б ¦ 1 ¦ 2
------------------------------------+------+---------+--------------
1. Рэзервуары металiчныя
стацыянарныя для нафты i
нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад
3 куб.м i больш 01
З iх рэзервуары металiчныя
падземныя 02
З рэзервуараў металiчных
стацыянарных для нафты i
нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад
3 куб.м i больш:
для сырой нафты 03
для бензiнаў 04
у тым лiку з пантонамi 05
для дызельнага палiва 06
для iншых светлых нафтапрадуктаў
(акрамя бензiнаў i дызельнага
палiва) 07
для топачнага мазуту 08
для iншых цёмных нафтапрадуктаў
(акрамя топачнага мазуту i нафтавых
маслаў) 09
для нафтавых маслаў 10
2. Рэзервуары жалезабетонныя
стацыянарныя для нафты i
нафтапрадуктаў - усяго 11
У тым лiку для топачнага мазуту 12
3. Падземныя сховiшчы для нафты i
нафтапрадуктаў 13
З iх:
для сырой нафты 14
для бензiнаў 15
для дызельнага палiва 16
--------------------------------------------------------------------
__________________________ _____________________
(пасада кiраўнiка, подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
_____________________
(дата)
___________________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
13.07.2001 № 48
Iнструкцыя па запаўненню дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i
нафтапрадуктаў (форма 1-ёмк)
1. Справаздачу аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i
нафтапрадуктаў складаюць адзiн раз у 3 гады па стану на 1 студзеня
юрыдычныя асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi,
якiя маюць рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў.
2. Юрыдычныя асобы, якiя знаходзяцца на самастойным балансе,
прадстаўляюць справаздачу 1 лютага органу дзяржаўнай статыстыкi па
ўказанню абласнога, Мiнскага гарадскога ўпраўленняў статыстыкi па
месцы свайго знаходжання i сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.
3. Уваходзячыя ў склад юрыдычнай асобы яе адасобленыя
падраздзяленнi (фiлiялы), якiя знаходзяцца на самастойным балансе,
маюць разлiковы (бягучы) рахунак, высылаюць справаздачу 1 лютага
органу дзяржаўнай статыстыкi па ўказанню абласнога, Мiнскага
гарадскога ўпраўленняў статыстыкi па месцы знаходжання адасобленага
падраздзялення (фiлiяла) i сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.
Справаздачнасць па адасобленых падраздзяленнях, якiя не
знаходзяцца на самастойным балансе, прадстаўляецца юрыдычнай асобай
цi самiмi адасобленымi падраздзяленнямi ў адпаведнасцi з парадкам,
якi ўстаноўлены юрыдычнай асобай па ўзгадненню са статыстычным
органам па месцы знаходжання адасобленага падраздзялення.
4. Улiку падлягаюць усе спраўныя i няспраўныя стацыянарныя
рэзервуары металiчныя ўмяшчальнасцю ад 3 кубiчных метраў (далей -
куб.м) i болей i жалезабетонныя любой умяшчальнасцi, прызначаныя для
захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя лiчацца на балансе гаспадаркi
(акрамя здадзеных у арэнду) i арандаваныя. Па арандаваных
рэзервуарах складае справаздачу арандатар.
Да стацыянарных рэзервуараў, якiя належаць улiку, адносяцца
таксама чыгуначныя i аўтамабiльныя цыстэрны i налiўныя судны
(баржы), якiя выкарыстоўваюцца ў якасцi стацыянарных рэзервуараў для
захавання нафты i нафтапрадуктаў.
5. Не ўключаюцца ў склад улiчваемых стацыянарных рэзервуараў
для захавання нафты i нафтапрадуктаў наступныя рэзервуары:
стацыянарныя металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары для
захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя лiчацца на балансе
гаспадаркi, але здадзены ў арэнду;
металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары для захавання нафты i
нафтапрадуктаў, якiя з'яўляюцца тэхналагiчным абсталяваннем
(мернiкi, цэхавыя прамежкавыя ёмiстасцi);
металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары для захавання нафты i
нафтапрадуктаў, якiя выдзелены для вады ў супрацьпажарных мэтах i
залiтыя вадой, а таксама пустыя, вызваленыя ад нафты i
нафтапрадуктаў па загаду пажарнага нагляду;
рэзервуары, прызначаныя спецыяльна для вады i iншых вадкасцей;
зусiм не прыгодныя металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары, якiя
ва ўстаноўленым парадку спiсаны ў лом i не лiчацца на балансе
гаспадаркi;
ямныя ёмiстасцi, уключаючы бетонныя i бетанiраваныя, а таксама
выкладзеныя цэглай i iншымi матэрыяламi;
перасоўныя металiчныя рэзервуары (аўтамабiльныя цыстэрны,
бочкi);
металiчныя рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў
умяшчальнасцю менш за 3 куб.м.
6. Для складання справаздачы неабходны правераныя па стану на 1
студзеня года, наступнага за справаздачным, даныя iнвентарных
картачак улiку асноўных сродкаў (на рэзервуары) цi iнвентарнай кнiгi
(вопiсу) i iншых дакументаў, якiя знаходзяцца ў бухгалтэрыi
гаспадаркi.
Iнвентарныя картачкi павiнны быць папярэдне згрупаваны па тыпах
i прызначэнню рэзервуараў, якiя пералiчаны ў графе А справаздачы.
Пры адсутнасцi iнвентарных картачак на рэзервуары рэкамендуецца
скласцi дапаможную ведамасць па ўлiку наяўнасцi ў гаспадарцы
стацыянарных рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў. Пры
запаўненнi i гэтай ведамасцi даныя павiнны быць згрупаваны, як
указана вышэй, i па кожнаму рэзервуару ўказаны ў асобным радку, з
наступным падвядзеннем вынiкаў па кожнай групе рэзервуараў.
Дапаможную ведамасць неабходна складаць па наступнай форме:
iнвентарны нумар i назва рэзервуара;
прадукт, якiм заняты цi для якога прызначаны рэзервуар;
умяшчальнасць кожнага рэзервуара па калiбровачнай таблiцы цi па
абмеру.
Пры групаваннi даных па тыпах i прызначэнню рэзервуараў
належыць зыходзiць з таго, што ў справаздачы павiнны быць прыведзены
наступныя даныя:
у радку 01 - аб усiх улiчваемых стацыянарных металiчных
рэзервуарах для захавання нафты i нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад 3
куб.м i больш з размеркаваннем гэтых даных па радках 03, 04 i 06-10
у залежнасцi ад прызначэння рэзервуараў;
у радку 02 - аб усiх металiчных падземных рэзервуарах для
захавання нафты i нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад 3 куб.м i больш.
Да падземных металiчных рэзервуараў адносяцца рэзервуары, калi
найвышэйшы ўзровень вадкасцi ў рэзервуары нiжэй за найнiжэйшую
планаваную метку прылеглай пляцоўкi (у межах 3 метраў ад сценкi
рэзервуара) не менш як на 0,2 метра;
у радку 03 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання сырой нафты;
у радку 04 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання бензiну ўсiх
гатункаў, яго дыстылятаў i кампанентаў;
у радку 05 - у тым лiку рэзервуары з пантонамi, якiя фактычна
выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання
бензiну ўсiх гатункаў, яго дыстылятаў i кампанентаў;
у радку 06 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання дызельнага палiва
ўсiх гатункаў i кампанентаў;
у радку 07 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання iншых светлых
нафтапрадуктаў (акрамя бензiну i дызельнага палiва), а менавiта:
усiх гатункаў лiграiну, газы, а таксама iх дыстылятаў, кампанентаў i
пiролiзнай сыравiны;
у радку 08 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання топачнага мазуту;
у радку 09 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання iншых цёмных
нафтапрадуктаў, а менавiта: мазуту флоцкага, маторнага палiва, iншых
нафтапрадуктаў, якiя не ўказаны вышэй, акрамя топачнага мазуту i
нафтавых маслаў;
у радку 10 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i
не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання ўсiх гатункаў
нафтавых маслаў i iх дыстылятаў, уключаючы змазачныя i прызначаныя
для тэхналагiчных мэт;
у радку 11 - аб усiх стацыянарных жалезабетонных рэзервуарах
для нафты i нафтапрадуктаў, якiя належаць улiку;
у радку 12 - у тым лiку жалезабетонныя рэзервуары, якiя
фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для
захавання топачнага мазуту;
у радку 13 - аб усiх падземных сховiшчах для нафты i
нафтапрадуктаў, якiя належаць улiку. Пад падземнымi сховiшчамi для
нафты i нафтапрадуктаў належыць разумець сховiшчы, збудаваныя
геатэхналагiчнымi i горнымi спосабамi ў непранiкальных для гэтых
прадуктаў масiвах горных парод: у адкладах каменнай солi, гiпсу,
ангiдрыду, даламiту, мергелю, вапняку, глiны, магматычных i
вечнамёрзлых парод (дадатак 1 да ГОСТ 1510-84 "Нефть и
нефтепродукты" (маркировка, упаковка, транспортировка и хранение);
СНиП 2.11.04.85 "Подземные хранилища нефти, нефтепродуктов и
сжиженных газов");
у радку 14 - аб падземных сховiшчах, якiя фактычна
выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання
сырой нафты;
у радку 15 - аб падземных сховiшчах, якiя фактычна
выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання
бензiнаў;
у радку 16 - аб падземных сховiшчах, якiя фактычна
выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для
дызельнага палiва.
7. Даныя аб умяшчальнасцi рэзервуараў заносяць у дапаможную
ведамасць i ў справаздачу па форме 1-ёмк у кубiчных метрах i ў цэлых
адзiнках без дзесятых частак.
Калi ў гаспадарцы ўмяшчальнасць рэзервуараў улiчваецца не па
кубатуры, а па вазе нафты i нафтапрадуктаў, якiя туды ўмяшчаюцца, то
вагавую ўмяшчальнасць неабходна перавесцi ў ёмiстасць, якая
паказваецца ў кубiчных метрах. Для гэтага належыць колькасць тон
нафтапрадукту цi нафты, якiя змяшчаюцца ў рэзервуар, падзялiць на
ўдзельную вагу дадзенага нафтапрадукту цi нафты. Удзельная вага
нафты i нафтапрадуктаў прымаецца наступная: сырая нафта - 0,890,
авiяцыйны бензiн - 0,720, аўтамабiльны бензiн - 0,750, лiграiн -
0,785, газа - 0,830, дызельнае i маторнае палiва - 0,865, мазут
флоцкi - 0,900, iншыя мазуты - 0,998, нафтавыя маслы - 0,900.
8. Пасля падлiку вынiкаў па кожнай групе рэзервуараў атрыманыя
падрахункавыя сумы пераносяць у бланк справаздачы. Пры гэтым у графе
1 справаздачы паказваецца агульная лiчба адзiнак улiчаных
рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў (якiя
выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, спраўных i якiя патрабуюць
рамонту), а ў графе 2 - iх агульная поўная ўмяшчальнасць у кубiчных
метрах, а не занятая.
9. Пры складаннi справаздачы павiнна быць праведзена
арыфметычная праверка з улiкам таго, што па кожнай графе паказчыкi
радка 01 павiнны раўняцца суме паказчыкаў радкоў 03, 04, 06-10.
10. Паказчыкi справаздачы аб наяўнасцi рэзервуараў для
захавання нафты i нафтапрадуктаў неабходна супаставiць з данымi
папярэдняй справаздачы для прадухiлення магчымых памылак.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прыведзена ў дадзенай iнструкцыi,
выкарыстоўваецца толькi для запаўнення гэтай справаздачы.
|