Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28 июня 2001 г. №43 "Аб зацвярджэннi дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па форме 4-сн (запасы) "Справаздача аб запасах палiва"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

            ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      28 чэрвеня 2001 г. № 43

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА
ФОРМЕ 4-сн (ЗАПАСЫ) "СПРАВАЗДАЧА АБ ЗАПАСАХ ПАЛIВА"

     На падставе  Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi  i аналiзу
Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi   Беларусь  ад  19  красавiка  2000  г.  №  547  "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь,  2000 г.,  № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Зацвердзiць   прыкладзеную  форму  дзяржаўнай   статыстычнай
справаздачнасцi  па  форме  4-сн  (запасы)  "Справаздача  аб запасах
палiва"  месячнай  перыядычнасцi  i  указаннi  аб  парадку складання
дзяржаўнай    статыстычнай    справаздачнасцi   аб  запасах   палiва
(форма 4-сн (запасы).
     2. Распаўсюдзiць  указаную  ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачнасцi  на  юрыдычныя  асобы,  iх
адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi.
     3. Прызнаць  страцiўшай  сiлу  пастанову  Дзяржаўнага  камiтэта
Рэспублiкi Беларусь па статыстыцы i аналiзу ад 7 кастрычнiка 1992 г.
№   80   "Аб   зацвярджэннi   iнструкцый   па  складанню  дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi па  статыстыцы  матэрыяльных  рэсурсаў"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2000 г., №
9, 8/790).

Мiнiстр                                                 У.I.ЗIНОЎСКI

 -----------------------------------------------------------------¬
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 L-----------------------------------------------------------------
 -----------------------------------------------------------------¬
 ¦                          СПРАВАЗДАЧА                           ¦
 ¦                       аб запасах палiва                        ¦
 ¦                на "___" ____________ 200 __ г.                 ¦
 ¦                           (месяц)                              ¦
 L-----------------------------------------------------------------

                                                 Форма 4-сн (запасы)
 ----------------------------------------¬
 ¦Назва арганiзацыi, якая складае        ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
 ¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
 ¦             (поўная назва ў           ¦ статыстыкi i аналiзу
 ¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
 ¦      адпаведнасцi са статутам)        ¦ 28.06.2001 № 43
 ¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ________¦
 ¦_______________________________________¦ Месячная
 ¦(галоўнае ўпраўленне (упраўленне),     ¦-------------------------¬
 ¦_______________________________________¦¦Прадстаўляюць юрыдычныя ¦
 ¦   трэст, аб'яднанне, канцэрн)         ¦¦асобы, iх адасобленыя   ¦
 ¦Орган кiравання _______________________¦¦падраздзяленнi ўсiх форм¦
 ¦               (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦уласнасцi 1-га чысла    ¦
 ¦_______________________________________¦¦пасля справаздачнага    ¦
 ¦ камiтэт, iншы орган кiравання,        ¦¦перыяду:                ¦
 ¦_______________________________________¦¦органу дзяржаўнай       ¦
 ¦ грамадскае аб'яднанне)                ¦¦статыстыкi па ўказанню  ¦
 ¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦абласнога, Мiнскага     ¦
 ¦Паштовы адрас _________________________¦¦гарадскога ўпраўленняў  ¦
 ¦_______________________________________¦¦статыстыкi;             ¦
 L----------------------------------------¦сваёй вышэйстаячай      ¦
                                          ¦арганiзацыi.            ¦
                                          L-------------------------
 ----------------------------------------------------------------¬
 ¦                            КОДЫ                               ¦
 +-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
 ¦   1   ¦  2  ¦  3  ¦  4   ¦  5   ¦   6   ¦  7  ¦  8   ¦   9    ¦
 +-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
 ¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
 ¦ па    ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па    ¦нага   ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
 ¦ ОКУД  ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду   ¦па   ¦улас- ¦прававой¦
 ¦       ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦      ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
 ¦       ¦даль-¦даль-¦мад-  ¦      ¦мiчнай ¦     ¦па    ¦ОКОПФ   ¦
 ¦       ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦      ¦дзей-  ¦     ¦ОКФС  ¦        ¦
 ¦       ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦      ¦насцi  ¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦мента¦мента¦нання)¦      ¦па ОКЭД¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦па   ¦па   ¦па    ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ  ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 +-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
 ¦0613004¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------

                                            (тон, код па ОКЕИ - 168)
-----T----------------------T----------T-----------------T----------
Нумар¦                      ¦          ¦Фактычныя запасы ¦Фактычны
радка¦                      ¦          ¦на 1 ________    ¦расход
     ¦    Вiд палiва        ¦Код па ОКП+---------T-------+за справа-
     ¦                      ¦          ¦справа-  ¦папя-  ¦здачны
     ¦                      ¦          ¦здачнага ¦рэдняга¦месяц
     ¦                      ¦          ¦года     ¦года   ¦
-----+----------------------+----------+---------+-------+----------
  А  ¦           Б          ¦    В     ¦    1    ¦   2   ¦   3
-----+----------------------+----------+---------+-------+----------

1160  Вугаль i прадукты      0320000000
      перапрацоўкi вугалю

1050  Топачны мазут          0252110000
--------------------------------------------------------------------
___________________________                    _____________________
(пасада кiраўнiка, подпiс)                     (iнiцыялы, прозвiшча)
___________________________
       (дата)
___________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Пастанова Мiнiстэрства
                                              статыстыкi i аналiзу
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              28.06.2001 № 43

       Указаннi аб парадку складання дзяржаўнай статыстычнай
       справаздачнасцi аб запасах палiва (форма 4-сн (запасы)

     1. Дзяржаўную   статыстычную   справаздачнасць  па  форме  4-сн
(запасы) "Справаздача  аб  запасах  палiва"  (далей  -  справаздача)
прадстаўляюць  юрыдычныя  асобы i iх адасобленыя падраздзяленнi ўсiх
форм уласнасцi 1-га чысла кожнага месяца (па стану на 0  гадзiн)  да
12 гадзiн:
     органу дзяржаўнай статыстыкi па  ўказанню  абласнога,  Мiнскага
гарадскога упраўленняў статыстыкi;
     сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.
     2. Справаздачы па адасобленым падраздзяленням (фiлiялам),  якiя
не знаходзяцца  на  самастойным  балансе,  прадстаўляюцца  юрыдычнай
асобай  альбо  самiмi адасобленымi падраздзяленнямi ў адпаведнасцi з
парадкам,  якi ўстаноўлены юрыдычнай асобай, статыстычнаму органу па
месцы знаходжання адасобленага падраздзялення (фiлiяла).
     3. Пры  прыёмцы  або  перадачы  на   баланс   юрыдычнай   асобы
палiваспажывецкiх   аб'ектаў   на   працягу   справаздачнага  месяца
справаздача за гэты месяц прадстаўляецца ў новай структуры юрыдычнай
асобы. Даныя за адпаведны месяц папярэдняга года прыводзяцца таксама
ў прымяненнi да новай структуры юрыдычнай  асобы  ў  адпаведнасцi  з
данымi  першаснага ўлiку,  якiя перадаюцца пры прыёмцы (перадачы) на
баланс аб'екта.
     4. Справаздачу складаюць на падставе даных бухгалтарскага ўлiку
або на падставе вывераных бухгалтэрыяй даных складскога ўлiку.
     Усе даныя ў справаздачы прыводзяцца ў тонах у цэлых лiчбах.
     5. У графах 1, 2 "Фактычныя запасы" паказваюцца эксплуатацыйныя
запасы  палiва,  якiя  знаходзяцца  па  стану на 0 гадзiн 1-га чысла
кожнага месяца на  ўсiх  агульназаводскiх,  прамежкавых,  цэхавых  i
iншых    складах    прадпрыемства,    уключаючы   склады   падсобных
прадпрыемстваў,  камунальных  i  культурна-бытавых   прадпрыемстваў,
жыллёва-камунальных    аддзелаў,   i   прызначаны   для   вытворчых,
камунальна-бытавых  патрэб  прадпрыемства,  на  водпуск  рабочым   i
служачым,  а таксама палiва, якое засталося не выкарыстаным на канец
месяца ў бункерах,  ёмiстасцях,  мернiках,  кладоўках, на будаўнiчых
пляцоўках, ля катлоў, вытворчых агрэгатаў i гэтак далей.
     Аддзелы   палiва  абласных  (Мiнскага  гарадскога)   выканаўчых
камiтэтаў    паказваюць  запасы  вугалю,  прызначаныя  для   продажу
насельнiцтву i прадпрыемствам.
     Калi  прадпрыемства  выкарыстоўвае  ў  якасцi  асноўнага   вiду
палiва,  якое  не  ўлiчваецца  ў справаздачы, а ў якасцi рэзервовага
палiва  мае  вугаль  цi топкавы мазут, тады гэта рэзервовае палiва ў
справаздачы  паказваецца  абавязкова,  прычым неабходна ўказаць, што
яно рэзервовае.
     Не ўключаецца ў запасы (графы 1 i 2) палiва,  якое  знаходзiцца
на  адказным захаваннi (дзяржрэзерв),  запасы палiва на транспартных
судах,  на паравозах, якiя знаходзяцца на дату складання справаздачы
ў рэйсах,  а таксама палiва, прыбыўшае на дату складання справаздачы
на канцавую чыгуначную станцыю  i  якое  знаходзiцца  ў  вагонах  цi
цыстэрнах,  якiя  належаць  Беларускай  чыгунцы,  дакументы  на якое
атрыманы i рахунак  аплачаны  прадпрыемствам,  але  палiва  яшчэ  не
апрыходавана бухгалтэрыяй.
     Прадпрыемствы  -  спажыўцы  палiва,  якiя з'яўляюцца адначасова
вытворцамi  палiва,  прыводзяць  у  графах  1 i 2 толькi спажывецкiя
астаткi  палiва, гэта значыць прызначаныя для ўласных тэхналагiчных,
энергетычных  i камунальна-бытавых патрэб прадпрыемстваў. Таварныя ж
астаткi  палiва, якiя падлягаюць непасрэднай рэалiзацыi спажыўцам як
таварная прадукцыя, у графах 1 i 2 не паказваюцца.
     6. У  графе  3  "Фактычны   расход   за   справаздачны   месяц"
паказваецца  фактычны  расход  вугалю  (топачнага мазуту) за мiнуўшы
месяц  справаздачнага  года,  выкарыстанага  ў   якасцi   палiва   ў
вытворчай,     эксплуатацыйнай,    будаўнiчай,    сельскагаспадарчай
дзейнасцi, на транспартныя патрэбы i iншыя вiды дзейнасцi.

     Заўвага. Тэрмiналогiя,  якая прыведзена ў  дадзеных  указаннях,
выкарыстоўваецца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations