ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 лютага 2001 г. № 12
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ АБЛАСНЫМ
(МIНСКIМ ГАРАДСКIМ) ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫМ ЦЭНТРЫ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНАЙ АДУКАЦЫI
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361, Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пункт 14 Прыкладнага палажэння аб абласным (Мiнскiм гарадскiм)
вучэбна-метадычным цэнтры прафесiянальнай адукацыi, зацверджанага
загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 8
жнiўня 1996 г. № 353 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб
абласным (Мiнскiм гарадскiм) вучэбна-метадычным цэнтры
прафесiянальнай адукацыi", выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"14. Абласны (Мiнскi гарадскi) вучэбна-метадычны цэнтр
прафесiянальнай адукацыi дзейнiчае на падставе статута, якi
распрацоўваецца ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Прыкладным палажэннем. Статут
абласнога (Мiнскага гарадскога) вучэбна-метадычнага цэнтра
прафесiянальнай адукацыi зацвярджаецца заснавальнiкам. Дзяржаўная
рэгiстрацыя ствараемага (рэарганiзуемага) абласнога (Мiнскага
гарадскога) вучэбна-метадычнага цэнтра прафесiянальнай адукацыi як
юрыдычнай асобы, змяненняў i дапаўненняў у статут абласнога
(Мiнскага гарадскога) вучэбна-метадычнага цэнтра прафесiянальнай
адукацыi ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi
актамi".
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў Намеснiк Мiнiстра працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж А.П.Колас
05.02.2001 05.02.2001
|