Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 19 февраля 2001 г. №62
"Аб зацвярджэннi Палажэння аб правядзеннi рэспублiканскага фестывалю аўтарскай песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у 2001 годзе"
Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)
Правовая библиотека (архив)
ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 лютага 2001 г. № 62
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПРАВЯДЗЕННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА
ФЕСТЫВАЛЮ АЎТАРСКАЙ ПЕСНI "МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ" СЯРОД НАВУЧЭНЦАЎ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ I СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ У 2001 ГОДЗЕ
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб
Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь", планам работы
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь на I паўгоддзе 2001 года,
зацверджаным Мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь 22 снежня 2000
г., i ў мэтах далейшага развiцця i прапаганды жанру аўтарскай песнi
загадваю:
Зацвердзiць Палажэнне аб правядзеннi рэспублiканскага фестывалю
аўтарскай песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
у 2001 годзе (прыкладаецца).
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
19.02.2001 № 62
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзеннi рэспублiканскага фестывалю аўтарскай
песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у 2001 годзе
1. Асноўнымi мэтамi i задачамi рэспублiканскага фэстывалю
аўтарскай песнi "Маладыя галасы" сярод навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
у 2001 годзе (далей - фестываль) з'яўляюцца:
эстэтычнае выхаванне навучэнскай моладзi;
адкрыццё новых творчых талентаў у жанры аўтарскай песнi сярод
навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў;
садзейнiчанне творчаму росту маладых аўтараў i выканаўцаў;
далучэнне навучэнскай моладзi да паэтычнай i песеннай
творчасцi.
2. Першы этап фестывалю праводзiцца прафесiянальна-тэхнiчнымi i
сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi ў рамках
аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў.
3. Лепшыя выканаўцы аўтарскай песнi накiроўваюцца
прафесiянальна-тэхнiчнымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi
ўстановамi на другi этап фестывалю ў лютым для ўдзелу ў абласных i
Мiнскiм гарадскiм аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнай творчасцi
навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў.
4. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта запрашаюць для ўдзелу ў рамках
аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў.
5. Журы конкурсу другога этапа вызначае лепшых аўтараў i
выканаўцаў з лiку навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў.
6. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта па вынiках другога этапа
аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнай творчасцi навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
вызначаюць i накiроўваюць у лютым 2001 года лепшых аўтараў i
выканаўцаў аўтарскай песнi сярод навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных
i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў для ўдзелу ў заключным
этапе фестывалю.
7. Па прапанове журы другога этапа сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы накiроўваюць лепшых аўтараў i выканаўцаў сярод
навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў для ўдзелу ў
заключным трэцiм этапе фестывалю.
8. Заключны трэцi этап фестывалю аўтарскай песнi праводзiцца
16-18 сакавiка 2001 г. у Рэспублiканскай вучэбна-метадычнай установе
"Цэнтр мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва".
9. Журы другога этапа фестывалю вызначае для ўдзелу ў трэцiм
этапе не больш як 20 пераможцаў ад кожнай вобласцi i горада Мiнска.
Колькасны састаў удзельнiкаў заключнага трэцяга этапа фестывалю не
павiнен перавышаць 150 чалавек.
10. Кожны ўдзельнiк выконвае 2-3 творы аўтарскай песнi.
Удзельнiкi павiнны прадставiць членам журы друкаваныя тэксты
выконваемых твораў з указаннем аўтараў слоў i музыкi.
11. Не дапускаюцца ў якасцi музычнага суправаджэння
электраiнструменты i фанаграмы.
12. Журы заключнага трэцяга этапа фестывалю фармiруецца
Рэспублiканскай вучэбна-метадычнай установай "Цэнтр мастацкай
творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва" з вядучых бардаў Беларусi,
музыкантаў, паэтаў.
13. На ўсiх этапах фестывалю журы вылучае ўдзельнiкаў у
наступных намiнацыях:
аўтарская (паэтычная i музычная асновы твораў);
выканаўчая (вакал i валоданне музычным iнструментам);
ансамблi (выбар рэпертуару, лепшая аранжыроўка твора i
сцэнiчная культура).
14. Праезд удзельнiкаў на фестываль i назад бяруць на сябе
камандыруючыя навучальныя ўстановы.
15. Фiнансаванне выдаткаў на правядзенне заключнага этапа
фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
16. У мэтах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывалю праводзiцца
ўзнагароджванне прызамi па кожнай намiнацыi (1-3 месцы, па 1
заахвочвальнаму прызу ў кожнай намiнацыi).
17. Заключны канцэрт пераможцаў фестывалю адбудзецца 18
сакавiка 2001 г. у Рэспублiканскай вучэбна-метадычнай установе
"Цэнтр мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi "Юнацтва".
|
Предыдущий | Следующий
< Содержание
|
Новости законодательства
Новости сайта
Новости Беларуси
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Полезные ресурсы
Разное
|