ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 снежня 2000 г. № 60
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ Ў ДЗЯРЖАЎНЫЯ ВЫШЭЙШЫЯ
НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ НА 2001 ГОД
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб
Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладаемыя Правiлы прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 2001 год.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
28.12.2000 № 60
ПРАВIЛЫ
прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь на 2001 год
1. У дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi
Беларусь (далей - ВНУ) прымаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i
беларусы, якiя пражываюць за яе межамi, грамадзяне Расiйскай
Федэрацыi, Рэспублiкi Казахстан, Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi
Таджыкiстан, а таксама асобы, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы
Беларусь або маюць статус бежанца.
Пералiчаныя катэгорыi асоб маюць права атрымаць на базе
сярэдняй адукацыi на конкурснай аснове бясплатную вышэйшую адукацыю,
калi адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.
Парадак прыёму грамадзян iншых замежных дзяржаў вызначаюць ВНУ
па ўзгадненню з органамi дзяржаўнага кiравання ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана
мiждзяржаўнымi пагадненнямi.
2. Колькасць месц для прыёму студэнтаў на навучанне за кошт
сродкаў дзяржаўнага бюджэту вызначаецца кантрольнымi лiчбамi прыёму,
якiя ўстанаўлiваюцца мiнiстэрствамi, iншымi органамi дзяржаўнага
кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца ВНУ.
3. Звыш кантрольных лiчбаў прыёму ВНУ могуць ажыццяўляць прыём
студэнтаў на падставе дагавораў з аплатай навучання юрыдычнымi або
фiзiчнымi асобамi.
На звышпланавыя месцы, колькасць якiх i ўмовы залiчэння
вызначаюць ВНУ ў залежнасцi ад наяўнай вучэбна-лабараторнай базы i
прафесарска-выкладчыцкага складу, па конкурсу могуць залiчвацца
абiтурыенты, якiя станоўча здалi ўступныя iспыты, але не прайшлi па
конкурсу на месцы, якiя фiнансуюцца за кошт сродкаў дзяржаўнага
бюджэту, у гэтую цi iншую ВНУ пры ўмове адпаведнасцi ўступных
iспытаў незалежна ад формы iх правядзення (вусна цi пiсьмова), а
таксама па вынiках гутаркi па прадметах уступных iспытаў цi па
сярэдняму балу ацэнак дакумента аб сярэдняй адукацыi.
Памер аплаты за навучанне вызначаюць ВНУ.
4. Другую i наступную вышэйшую адукацыю можна атрымаць на
ўмовах поўнай аплаты навучання юрыдычнымi або фiзiчнымi асобамi.
Умовы прыёму i навучання вызначаюцца адпаведным палажэннем.
5. Тэрмiны прыёму на дзённую форму навучання: прыём
дакументаў - з 25 чэрвеня па 15 лiпеня, уступныя iспыты - з 16 па 31
лiпеня, залiчэнне на планавыя месцы - да 5 жнiўня, на ўмовах аплаты
навучання - да 25 жнiўня.
Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь,
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларуская дзяржаўная акадэмiя
мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi, Ваенная акадэмiя
i Камандна-iнжынерны iнстытут прыём ажыццяўляюць у тэрмiны, якiя
вызначаны ВНУ па ўзгадненню з органамi дзяржаўнага кiравання.
На завочную, вячэрнюю формы навучання, а таксама на ўмовах
аплаты прыём праводзiцца ў тэрмiны, якiя вызначаюць навучальныя
ўстановы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
6. Дакументы, якiя абiтурыенты падаюць цi дасылаюць па пошце ў
прыёмную камiсiю ВНУ:
заява ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара;
дакумент дзяржаўнага ўзору аб сярэдняй адукацыi ў арыгiнале.
Натарыяльна завераная копiя цi ксеракопiя можа прадстаўляцца ў iншую
ВНУ (ксеракопiя завяраецца прыёмнай камiсiяй па арыгiналу той ВНУ, у
якую яна прадстаўляецца);
сертыфiкат цэнтралiзаванага тэсцiравання ў арыгiнале або яго
натарыяльна завераная копiя цi ксеракопiя (ксеракопiя завяраецца
прыёмнай камiсiяй па арыгiналу той ВНУ, у якую яна прадстаўляецца);
медыцынская даведка па форме 086У;
выпiска з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе);
даведка службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца
на яе ўлiку);
6 фотакартак памерам 3х4.
Абiтурыенты, якiя паступаюць не ў год атрымання сярэдняй
адукацыi, абавязаны прадставiць дакументы, якiя пацвярджаюць iх
вучобу цi работу за гады, што папярэднiчалi паступленню (дыплом,
выпiска з працоўнай кнiжкi або даведка службы занятасцi
насельнiцтва, iншае).
Разам з пералiчанымi прадстаўляюцца дакументы, якiя
пацвярджаюць права абiтурыентаў на льготы, якiя ўстаноўлены
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, цi сведчаць аб асабiстых
здольнасцях i талентах абiтурыентаў.
Пашпарт або iншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамi
Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, прад'яўляецца
абiтурыентам асабiста.
7. Колькасць (3-5) уступных iспытаў i iх пералiк вызначаюць ВНУ
з улiкам профiлю спецыяльнасцi i ў адпаведнасцi з патрабаваннямi
адукацыйнага стандарту.
Абавязковым для ўсiх абiтурыентаў з'яўляецца пiсьмовы ўступны
экзамен па беларускай цi рускай мовах як дзяржаўных мовах Рэспублiкi
Беларусь, якi абiтурыенты здаюць на выбар. Пры паступленнi на
фiлалагiчныя спецыяльнасцi неабходна здаваць экзамен па адпаведнай
мове. Форму правядзення экзамену (сачыненне, пераказ, дыктант)
вырашаюць прыёмныя камiсii ВНУ. Гэты экзамен праводзiцца па
цэнтралiзаваных заданнях у фiксаваныя днi.
Прадугледжваецца ўвядзенне ўступнага экзамену па замежнай мове
(англiйскай, французскай, нямецкай, iспанскай). Абiтурыенты могуць
здаваць яго на выбар незалежна ад таго, якую замежную мову яны
вывучалi ў сярэдняй навучальнай установе. Абiтурыентам, якiя
пастаянна пражываюць не менш як два гады ў сельскiх населеных
пунктах або на тэрыторыях, якiя пацярпелi ад катастрофы на
Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi, i скончылi агульнаадукацыйныя
навучальныя ўстановы, а таксама прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя
ўстановы сельскагаспадарчага профiлю, якiя размешчаны ў гэтых
населеных пунктах, дазваляецца замест уступнага экзамену па замежнай
мове здаваць уступны экзамен па беларускай цi рускай мове. Пры
паступленнi на факультэты замежных моў неабходна здаваць уступны
экзамен па замежнай мове, якая адпавядае спецыяльнасцi.
На спецыяльнасцi, конкурс па якiх у папярэднi год перавышаў 2,7
чалавека на месца, уступныя iспыты па агульнаадукацыйных прадметах
праводзяцца, як правiла, у пiсьмовай форме.
Прыёмныя камiсii вызначаюць профiльныя (конкурсныя) iспыты,
адзiн з якiх праводзiцца першым i, як правiла, у пiсьмовай форме.
Уступныя iспыты праводзяцца па праграмах, якiя складзены ў
адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi агульнай сярэдняй адукацыi i
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Выключэнне
складаюць праграмы ўступных iспытаў па дысцыплiнах мастацтва i
фiзiчнай культуры, якiя распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ВНУ.
Абiтурыенты маюць права здаваць уступныя iспыты на выбар на
беларускай цi на рускай мовах. Ацэнка ведаў ажыццяўляецца па сiстэме
з шасцi (2; 3; 3,5; 4; 4,5; 5) цi дзесяцi (1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8,
9, 10) балаў.
Уступныя iспыты могуць праводзiцца ў форме экзаменаў,
тэсцiравання, гутаркi, аўдыравання, праслухоўвання, прагляду.
Расклад уступных iспытаў прыёмныя камiсii абвяшчаюць i
прадстаўляюць Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь не пазней як
за тыдзень да пачатку iх правядзення.
Беларускаму дзяржаўнаму унiверсiтэту дазваляецца праводзiць
уступныя iспыты па праграмах, якiя распрацаваны i зацверджаны гэтай
ВНУ.
8. Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты без
уважлiвых прычын або атрымалi нездавальняючую ацэнку, а таксама якiя
забралi дакументы, да астатнiх iспытаў не дапускаюцца.
Асобы, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты па ўважлiвай
прычыне, дапускаюцца да iх здачы па рашэнню старшынi цi адказнага
сакратара прыёмнай камiсii ў тэрмiны, якiя абмежаваны раскладам
уступных iспытаў ВНУ.
9. Залiчэнне праводзiцца толькi сярод асоб, якiя прадставiлi ў
вызначаныя навучальнымi ўстановамi тэрмiны ў прыёмную камiсiю
арыгiнал дакумента дзяржаўнага ўзору аб сярэдняй адукацыi.
Залiчэнне на ўсе спецыяльнасцi, акрамя спецыяльнасцей, па якiх
ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка, праводзiцца па асобнаму конкурсу
сярод выпускнiкоў гарадскiх, а таксама сельскiх школ i
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў сельскагаспадарчага
профiлю (якiя пастаянна пражываюць не менш як два гады ў сельскiх
населеных пунктах) прапарцыянальна пададзеным заявам у адпаведнасцi
з колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi на конкурсных уступных
iспытах. У тых выпадках, калi конкурсны бал выпускнiкоў сельскiх
школ аднолькавы або перавышае конкурсны бал выпускнiкоў гарадскiх
школ, залiчэнне праводзiцца па агульнаму конкурсу.
Конкурс можа праводзiцца па спецыяльнасцях (спецыялiзацыях),
групах спецыяльнасцей, факультэтах або па ВНУ.
Пры прыёме на спецыяльнасцi тэхнiчнага, сельскагаспадарчага i
ваеннага профiляў ВНУ залiчваюць вынiкi цэнтралiзаванага
тэсцiравання ў адпаведнасцi з прадстаўленым сертыфiкатам.
Навучальныя ўстановы маюць права залiчваць вынiкi цэнтралiзаванага
тэсцiравання таксама на iншыя спецыяльнасцi.
10. Абiтурыенты, якiя прайшлi даiнстытуцкую падрыхтоўку,
паступаюць на агульных падставах.
Сумешчаныя выпускныя i ўступныя экзамены, якiя прымаюцца
экзаменацыйнымi камiсiямi ВНУ, праводзяцца для асоб, якiя пастаянна
пражываюць не менш як два гады ў сельскiх населеных пунктах або на
тэрыторыях, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай
электрастанцыi, i скончылi агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы,
якiя размешчаны ў гэтых населеных пунктах, а таксама для асоб, якiя
скончылi прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы
сельскагаспадарчага профiлю i паступаюць на адпаведныя
спецыяльнасцi. З вынiкамi сумешчаных экзаменаў яны могуць
удзельнiчаць у агульным конкурсе.
11. Парадак залiчэння асоб, якiя скончылi сярэднюю
агульнаадукацыйную навучальную ўстанову з залатым (сярэбраным)
медалём, сярэднюю спецыяльную цi прафесiянальна-тэхнiчную
навучальную ўстанову (на аснове базавай школы з атрыманнем сярэдняй
адукацыi) з дыпломам з адзнакай, вызначаюць ВНУ.
12. Пераможцы мiжнародных, рэспублiканскiх (дыплом I ступенi)
прадметных алiмпiяд школьнiкаў, навучэнцаў сярэднiх спецыяльных i
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, якiя праведзены
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у бягучым навучальным
годзе, залiчваюцца без уступных iспытаў пры паступленнi на
адпаведныя спецыяльнасцi, якiя вызначаюцца ВНУ. Пералiчаныя асобы,
якiя паступаюць на iншыя спецыяльнасцi, а таксама пераможцы
рэспублiканскiх алiмпiяд (дыпломы II i III ступеняў) вызваляюцца ад
здачы ўступных iспытаў па адпаведнаму прадмету з выстаўленнем ацэнкi
"5".
Парадак залiчэння пераможцаў iншых рэспублiканскiх алiмпiяд,
турнiраў i конкурсаў, а таксама абласных алiмпiяд i алiмпiяд ВНУ
вызначаюць прыёмныя камiсii ВНУ па ўзгадненню з Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
13. Па-за конкурсам пры атрыманнi станоўчых ацэнак на ўступных
iспытах па ўсiх формах навучання залiчваюцца:
воiны-iнтэрнацыяналiсты;
дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;
дзецi з сем'яў ваеннаслужачых або рабочых i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi iнвалiдамi ў час праходжання ваеннай службы або працы ў
складзе савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi, а таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
дзецi з сем'яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных спраў, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры
выкананнi службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся
баявыя дзеяннi, а таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
iнвалiды I i II груп, а таксама дзецi-iнвалiды, якiм у
адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй
не супрацьпаказана навучанне i якiя могуць наведваць заняткi;
асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 г. № 634-ХII "Аб сацыяльнай
абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10,
арт.111). Абiтурыенты гэтай катэгорыi, якiя закончылi навучальныя
ўстановы на "выдатна" (з выдатнымi ацэнкамi), залiчваюцца па вынiках
гутаркi па прадметах уступных iспытаў;
беларусы замежжа па рэкамендацыях беларускiх суполак цi
навучальных устаноў на спецыяльна вылучаныя органамi дзяржаўнага
кiравання месцы ў межах кантрольных лiчбаў прыёму ў ВНУ, якiя
фiнансуюцца за кошт сродкаў бюджэту.
14. Пераважнае права на залiчэнне па ўсiх формах навучання пры
аднолькавай колькасцi балаў маюць:
iнвалiды III групы пры адсутнасцi медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якiя маюць iльготы,
устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей;
выпускнiкi Нацыянальнага дзяржаўнага гуманiтарнага лiцэя iмя
Якуба Коласа пры паступленнi на адпаведныя спецыяльнасцi;
асобы, якiя маюць працоўны стаж не менш як два гады.
Iншыя крытэрыi на аднясенне абiтурыентаў да гэтай катэгорыi
вызначаюць прыёмныя камiсii ВНУ.
15. Залiчэнне абiтурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкi
спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобнаму конкурсу згодна з даведзенымi
планамi мэтавага прыёму, парадкам прыёму ВНУ, якi распрацаваны на
падставе Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь на 2001 год.
16. ВНУ могуць ажыццяўляць прыём выпускнiкоў сярэднiх
спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў на
скарочаны тэрмiн навучання на ўмовах i ў аб'ёмах, вызначаных
вучэбна-навуковымi аб'яднаннямi адпаведных навучальных устаноў
згодна з дзеючымi нарматыўна-прававымi дакументамi.
Залiчэнне праводзiцца на вакантныя месцы, а пры iх адсутнасцi -
у межах кантрольных лiчбаў прыёму.
17. На завочную i вячэрнюю формы навучання ў першую чаргу па
конкурсу залiчваюцца абiтурыенты, якiя маюць сярэднюю спецыяльную цi
прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю або працуюць не менш як 6 месяцаў
i паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi, вызначаныя
ВНУ.
Iншыя асобы, якiя маюць аднолькавы цi вышэйшы бал, залiчваюцца
ў межах 20% ад кантрольных лiчбаў прыёму па дадзенай спецыяльнасцi
(спецыялiзацыi).
18. У тэрмiн да 15 сакавiка навучальныя ўстановы распрацоўваюць
парадак прыёму ВНУ, якi не павiнен супярэчыць заканадаўству
Рэспублiкi Беларусь, Правiлам прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 2001 год, узгадняюць яго
з органамi дзяржаўнага кiравання па падпарадкаванню i зацвярджаюць у
Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
19. ВНУ пры прыёме абавязаны забяспечыць захаванне правоў
грамадзян на адукацыю, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь, галоснасць i адкрытасць работы прыёмных камiсiй,
аб'ектыўнасць ацэнкi ведаў, здольнасцей i схiльнасцей абiтурыентаў,
а таксама своечасова знаёмiць абiтурыентаў з парадкам прыёму ВНУ,
патрабаваннямi да ўступных iспытаў, узроўнем складанасцi
экзаменацыйных заданняў уступных iспытаў у адпаведнасцi са
спецыяльнасцямi, парадкам падачы i разгляду апеляцый, рашэннямi
прыёмнай камiсii.
20. Усе iншыя пытаннi, звязаныя з прыёмам, якiя не адлюстраваны
ў Правiлах прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь на 2001 год, канчаткова вырашаюцца прыёмнымi
камiсiямi ВНУ.
21. Кантроль за правядзеннем прыёму ў ВНУ каардынуе Дзяржаўная
камiсiя, якая прызначаецца ў парадку, прадугледжаным
заканадаўствам.
|