Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 13 декабря 2000 г. №26 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Нацыянальным банку даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       13 снежня 2000 г. № 26

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКУ ДАНЫХ У
 ГАЛIНЕ НАРОДНАГА МАСТАЦТВА, НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАЎ (РАМЁСТВАЎ)

     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9  лiпеня  1999
г.  № 282-З "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у
Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов  Республики
Беларусь,  1999  г.,  №  56,  2/62) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць прыкладзенае  Палажэнне аб Нацыянальным банку даных
у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

 Выконваючы абавязкi Мiнiстра                            У.П.РЫЛАТКА

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.12.2000 № 26

                             ПАЛАЖЭННЕ
           аб Нацыянальным банку даных у галiне народнага
             мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)
     
                    Глава 1. Агульныя палажэннi

     1. Нацыянальны  банк  даных  у  галiне   народнага   мастацтва,
народных  промыслаў  (рамёстваў)  (далей - Нацыянальны банк даных) -
адзiная   аўтаматызаваная   iнфармацыйная   сiстэма,   створаная   ў
адпаведнасцi  з  артыкулам 28 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня
1999  г.  №  282-З  "Аб  народным  мастацтве,   народных   промыслах
(рамёствах)  у  Рэспублiцы  Беларусь"  (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь,  1999 г.,  № 56,  2/62)  у  мэтах  збору,
сiстэматызацыi  i  захавання  iнфармацыйных рэсурсаў па разнастайных
вiдах  беларускага  народнага  мастацтва,   народных   промыслаў   i
рамёстваў, а таксама забеспячэння гэтымi рэсурсамi карыстальнiкаў.
     2. Iнфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнага банка  даных  з'яўляюцца
часткай   сiстэмы   дзяржаўных   iнфармацыйных  рэсурсаў  Рэспублiкi
Беларусь.
     3. Нацыянальны  банк  даных  ствараецца  Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi  Беларусь  у  адпаведнасцi  з  заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь i Палажэннем аб Нацыянальным банку даных у галiне народнага
мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) (далей - Палажэнне).
     4. Нацыянальны  банк даных мае адрасы ў сiстэме Iнтэрнэт i свой
лагатып,  якi абавязкова выкарыстоўваецца пры перадачы iнфармацыi па
каналах  сувязi  i  распаўсюджваннi  прыналежных  яму  iнфармацыйных
рэсурсаў на машынных i iншых носьбiтах.
     5. Поўнае найменне сiстэмы:
     на беларускай мове - Нацыянальны банк даных у галiне  народнага
мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў);
     на рускай  мове  -  Национальный  банк  данных   по   народному
искусству, народным промыслам (ремеслам).
     
           Глава 2. Асноўныя мэты стварэння Нацыянальнага
                 банка даных, яго задачы i функцыi

     6. Асноўнымi    мэтамi  стварэння  Нацыянальнага  банка   даных
з'яўляюцца  назапашванне,  сiстэматызацыя  i захаванне iнфармацыйных
рэсурсаў  па  беларускаму  народнаму мастацтву, народных промыслах i
рамёствах, забеспячэнне гэтымi рэсурсамi карыстальнiкаў.
     7. Асноўнымi задачамi Нацыянальнага банка даных з'яўляюцца:
     збор,  апрацоўка,  захаванне  iнфармацыйных  рэсурсаў  у галiне
народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў;
     папулярызацыя    i  распаўсюджванне  каштоўнасцей   беларускага
народнага мастацтва, промыслаў i рамёстваў у краiне i ў свеце;
     iнфармацыйнае    забеспячэнне    навукова-даследчай,   творчай,
арганiзацыйнай,  вытворчай, камерцыйнай дзейнасцi ў галiне народнага
мастацтва, промыслаў i рамёстваў.
     8. Нацыянальны  банк  даных  ахоплiвае наступныя вiды народнага
мастацтва, промыслаў i рамёстваў:
     народныя абрады i святы;
     народныя звычаi, вераваннi;
     народная вусна-паэтычная творчасць;
     народныя спевы;
     народныя танцы;
     народныя гульнi;
     народная iнструментальная музыка;
     народнае дойлiдства;
     народнае адзенне;
     арнамент;
     традыцыйныя мастацкiя рамёствы;
     традыцыйныя    тэхналогii   апрацоўкi  матэрыялаў  у   народных
промыслах i рамёствах;
     народная пластыка;
     народны жывапiс iнсiтнага характару;
     атрыбуты народных абрадаў i свят;
     народная кулiнарыя.
     9. Аб'ектамi  iнфармацыйных  рэсурсаў Нацыянальнага банка даных
з'яўляюцца:
     фiксаваныя    творы  i  ўзоры  народнага  мастацтва,   народных
промыслаў    i    рамёстваў   у  тэкставых,  аўдыё-,   вiдэазапiсах,
фотаздымках;
     архiвы,  дакументы  i  матэрыялы па традыцыйных вiдах народнага
мастацтва, промыслах i рамёствах;
     бiблiяграфiя   i  публiкацыi  ў  галiне  народнага   мастацтва,
народных промыслаў i рамёстваў;
     рэестры,  дакументы  i  матэрыялы  аб  аўтэнтычных  гуртах   са
статусам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
     рэестры,    дакументы  i  матэрыялы  аб  творчых   аб'яднаннях,
грамадскiх  арганiзацыях  у  галiне  народнага  мастацтва,  народных
промыслаў i рамёстваў;
     рэестры,    дакументы   i  матэрыялы  аб  лаўрэатах  прэмiй   i
стыпендыятах  у  галiне  народнага  мастацтва,  народных промыслаў i
рамёстваў;
     рэестры,  дакументы  i матэрыялы аб установах культуры ў галiне
народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў;
     дакументы  i  матэрыялы  па  асноўных мерапрыемствах (выстаўкi,
конкурсы,    фестывалi)  у  галiне  народнага  мастацтва,   народных
промыслаў i рамёстваў;
     штогадовы    каляндар  рэспублiканскiх,  абласных,  раённых   i
мiжнародных  мерапрыемстваў  у  галiне народнага мастацтва, народных
промыслаў i рамёстваў.
     10. Нацыянальны банк даных ствараецца дзеля выканання наступных
функцый:
     ажыццяўлення    навукова    абгрунтаванага  збору,  аналiзу   i
падрыхтоўкi    даных    па  змесце,  структуры,  формах   iснавання,
распаўсюджваннi    i   лакалiзацыi  пералiчаных  вiдаў   традыцыйнай
беларускай культуры;
     правядзення  адбору  i,  пры неабходнасцi, навуковай экспертызы
твораў   i  ўзораў  народнага  мастацтва,  промыслаў  i   рамёстваў,
носьбiтаў традыцый, майстроў, гуртоў у якасцi аб'ектаў захавання;
     ажыццяўлення    вырабу   электронных  копiй  твораў   народнага
мастацтва,  народных  промыслаў  i  рамёстваў  i  стварэння аб'ектаў
захавання;
     увядзення аб'ектаў захавання ў базы даных;
     забеспячэння падтрымкi цэласнасцi баз даных;
     забеспячэння  функцыянавання  ВЕБ-сервера i падтрымкi ВЕБ-сайта
Нацыянальнага банка даных у Iнтэрнэце;
     забеспячэння  доступу да захоўваемай iнфармацыi карыстальнiкам,
аказанне iм кансультацыйных паслуг;
     забеспячэння  падтрымкi  сувязей  i  абмену данымi па народнаму
мастацтву,    народных    промыслах  i  рамёствах  з   мiжнароднымi,
нацыянальнымi i iншымi арганiзацыямi, фiзiчнымi асобамi;
     ажыццяўлення    падрыхтоўкi,    стварэння   i   распаўсюджвання
матэрыялаў  па  народнаму мастацтву i народных промыслах i рамёствах
па  каналах  сувязi  на  машынных  носьбiтах iнфармацыi, а таксама ў
выглядзе раздруковак цi палiграфiчна аформленых матэрыялаў.
     
           Глава 3. Характарыстыка сiстэмы iнфармацыйных
                 рэсурсаў Нацыянальнага банка даных

     11. Нацыянальны    банк    даных  уяўляе  сабой   тэрытарыяльна
размеркаваную  сiстэму  iнфармацыйных  рэсурсаў, якая забяспечвае iх
збор,  захаванне  i  развiццё,  а  таксама  доступ  да iнфармацыйных
рэсурсаў карыстальнiкаў па лакальных i тэлекамунiкацыйных сетках.
     12. Iнфармацыйныя  рэсурсы Нацыянальнага банка даных складаюцца
з баз даных па прадметнай галiне, якую ён ахоплiвае.
     13. Аб'ектамi  захавання  з'яўляюцца  электронныя  копii твораў
народнага  мастацтва  i  вырабаў  народных  промыслаў  i  рамёстваў,
тэкставая, графiчная, вiдэа- i аўдыёiнфармацыя.
     14. Доступ    карыстальнiкаў    да    iнфармацыйных    рэсурсаў
ажыццяўляецца  па  лакальных вылiчальных сетках галоўнага аддзялення
Нацыянальнага  банка даных i па тэлекамунiкацыйных сетках (Iнтэрнэт,
Iнтранэт).
     15. Праграмна-тэхнiчны   комплекс  Нацыянальнага  банка   даных
уключае:
     сервер баз даных;
     ВЕБ-сервер Iнтэрнэт;
     сродкi падрыхтоўкi даных i вырабу аб'ектаў захавання;
     сродкi ўводу i забеспячэння цэласнасцi iнфармацыйных рэсурсаў;
     сродкi перадачы даных.
     
           Глава 4. Арганiзацыйнае забеспячэнне дзейнасцi
                     Нацыянальнага банка даных

     16. У    арганiзацыйных    адносiнах  Нацыянальны  банк   даных
з'яўляецца    шматузроўневай    сiстэмай,   якая  ўключае   галоўнае
(рэспублiканскае), абласныя i спецыялiзаваныя аддзяленнi.
     17. Галоўнае    аддзяленне   ствараецца  на  базе   Беларускага
iнстытута  праблем  культуры  i  функцыянiруе  як  яго   структурная
адзiнка.
     18. Галоўнае аддзяленне:
     арганiзуе,  забяспечвае  стварэнне, функцыянiраванне i развiццё
Нацыянальнага банка даных;
     ажыццяўляе    кiраўнiцтва   сiстэмай  у  цэлым  i   забяспечвае
ўзаемадзеянне  абласных  i спецыялiзаваных аддзяленняў Нацыянальнага
банка даных;
     ажыццяўляе  мерапрыемствы  па навукова-метадычнаму забеспячэнню
сiстэмы,    арганiзуе   падрыхтоўку,  перападрыхтоўку  i   павышэнне
квалiфiкацыi персаналу абласных i спецыялiзаваных аддзяленняў;
     вывучае    iнфармацыйныя    запатрабаваннi       карыстальнiкаў
Нацыянальнага  банка даных, рынак iнфармацыйных прадуктаў i паслуг у
галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў;
     ажыццяўляе  выраб  i  распаўсюджванне iнфармацыйных прадуктаў у
галiне  народнага  мастацтва,  народных  промыслаў  i  рамёстваў  на
машынных i традыцыйных носьбiтах;
     забяспечвае  падтрымку  сувязей  i  абмен  данымi  па народнаму
мастацтву,    народных    промыслах  i  рамёствах  з   мiжнароднымi,
нацыянальнымi i iншымi цэнтрамi, арганiзацыямi, прыватнымi асобамi.
     19. Абласныя  аддзяленнi  ствараюцца i функцыянiруюць у складзе
абласных  навукова-метадычных  цэнтраў  народнай  творчасцi цi iншых
устаноў культуры вобласцi.
     Абласныя аддзяленнi:
     ажыццяўляюць    агульнае    кiраўнiцтва    абласной    сiстэмай
Нацыянальнага банка даных;
     садзейнiчаюць   стварэнню  i  функцыянiраванню   тэрытарыяльных
фiлiялаў  (на  базе  раённых  устаноў  культуры)  i  спецыялiзаваных
аддзяленняў Нацыянальнага банка даных на тэрыторыi вобласцi;
     ажыццяўляюць  метадычнае  суправаджэнне  дзейнасцi  фiлiялаў  i
аддзяленняў Нацыянальнага банка даных на тэрыторыi вобласцi;
     ствараюць базу даных па народнаму мастацтву, народных промыслах
i рамёствах абласнога значэння;
     прадстаўляюць  у  галоўнае аддзяленне Нацыянальнага банка даных
iнфармацыю  аб  аб'ектах  народнага  мастацтва, народных промыслаў i
рамёстваў па каналах электроннай сувязi i на машынных носьбiтах;
     вывучаюць  iнфармацыйныя  запатрабаваннi  карыстальнiкаў   базы
даных  абласнога аддзялення Нацыянальнага банка даных, абласны рынак
iнфармацыйных  прадуктаў  i  паслуг  у  галiне  народнага мастацтва,
народных промыслаў i рамёстваў;
     забяспечваюць  доступ  карыстальнiкам да iнфармацыйных рэсурсаў
базы  даных  абласных  i iншых аддзяленняў Нацыянальнага банка даных
праз  тэрмiналы  лакальнай  i тэлекамунiкацыйных сетак, аказваюць iм
кансультацыйныя паслугi.
     20. Спецыялiзаваныя па пэўнай тэматыцы аддзяленнi Нацыянальнага
банка  даных  могуць  стварацца  i  функцыянiраваць  ва  ўстановах i
арганiзацыях  рознай  ведамаснай  прыналежнасцi, а таксама ў творчых
саюзах, пры грамадскiх аб'яднаннях.
     Спецыялiзаваныя аддзяленнi:
     назапашваюць  iнфармацыйныя  рэсурсы па пэўных вiдах, жанрах цi
тэматыцы   ў  галiне  народнага  мастацтва,  народных  промыслаў   i
рамёстваў;
     ствараюць   спецыялiзаваную  базу  даных  у  галiне   народнага
мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў;
     прадстаўляюць  iнфармацыю  аб  аб'ектах  народнага   мастацтва,
народных  промыслаў  i  рамёстваў  у  галоўнае i абласныя аддзяленнi
Нацыянальнага  банка  даных па каналах электроннай сувязi i машынных
носьбiтах iнфармацыi;
     забяспечваюць  доступ  карыстальнiкам да iнфармацыйных рэсурсаў
спецыялiзаванай базы даных;
     ажыццяўляюць    абмен    iнфармацыйнымi   рэсурсамi  з   iншымi
аддзяленнямi Нацыянальнага банка даных.
     21. Абласныя  аддзяленнi  Нацыянальнага банка даных могуць мець
фiлiялы. Фiлiялы абласных аддзяленняў ствараюцца i функцыянiруюць на
базе  раённых  (гарадскiх)  устаноў  культуры i забяспечваюць збор i
прадстаўленне  ў  абласныя  аддзяленнi  Нацыянальнага  банка   даных
iнфармацыю  аб  аб'ектах  народнага  мастацтва, народных промыслаў i
рамёстваў.
     
          Глава 5. Карыстальнiкi Нацыянальнага банка даных

     22. Нацыянальны   банк  даных  з'яўляецца   шматкарыстальнiцкай
iнфармацыйнай  сiстэмай.  Карыстальнiкамi яго iнфармацыйных рэсурсаў
з'яўляюцца  арганiзацыi  розных  форм уласнасцi, фiзiчныя асобы як у
краiне, так i па-за яе межамi.
     23. Доступ    карыстальнiкам    да    iнфармацыйных    рэсурсаў
ажыццяўляецца:
     праз лакальныя i тэлекамунiкацыйныя сеткi;
     пры  непасрэдным  звароце ў галоўнае цi рэгiянальнае аддзяленне
Нацыянальнага банка даных.
     24. Фiнансаванне  работ  па  стварэнню i забеспячэнню дзейнасцi
Нацыянальнага    банка    даных   ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi   з
заканадаўствам.
     
      Глава 6. Кантроль за дзейнасцю Нацыянальнага банка даных

     25. Кантроль  за  дзейнасцю  галоўнага аддзялення Нацыянальнага
банка  даных  ажыццяўляе  Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь,
абласных  аддзяленняў  -  упраўленнi  культуры  абласных  выканаўчых
камiтэтаў.





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations