ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 студзеня 1999 г. N 29
АБ ПРАВЯДЗЕННI III ЭТАПА УСЕБЕЛАРУСКАЙ
ТУРЫСЦКА-КРАЯЗНАЎЧАЙ ЭКСПЕДЫЦЫI НАВУЧЭНЦАЎ "НАШ КРАЙ"
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Усебеларускай
турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэнцаў "Наш край", якое
зацверджана пастановай калегii Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь N 5 ад 24.04.1992 i загадам Мiнiстэрства N 482 ад
21.12.1995, праведзены II этап экспедыцыi. Яго вынiкi сведчаць аб
пашырэннi краязнаўчага руху ў навучальна-выхаваўчых установах
рэспублiкi, што звязана з ажыццяўленнем комплекснага падыходу да
вырашэння праблем школьнага краязнаўства. Сумеснымi намаганнямi
ўстаноў адукацыi, грамадскiх арганiзацый, настаўнiкаў-краязнаўцаў
створаны належныя ўмовы для дынамiчнага развiцця ўсiх накiрункаў
школьнага краязнаўства, ладзяцца злёты, канферэнцыi i семiнары па
праблемах патрыятычнага выхавання, краязнаўства, масавымi сталi
турысцка-краязнаўчыя паходы i экспедыцыi навучэнцаў, ствараюцца
летапiсы i радаводы. Такiя формы работы выклiкаюць у навучэнцаў
цiкавасць да вывучэння роднага краю, спадчыны народа, пашыраюць
уяўленнi моладзi аб свеце, грамадстве, узаемасувязi з'яў i часу.
Асаблiва значных поспехаў дасягнулi калектывы навучальных устаноў
Вiцебскай i Гродзенскай абласцей.
У сувязi з вышэйадзначаным i ў адпаведнасцi з Палажэннем аб
Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэнцаў "Наш край"
загадваю:
1. Правесцi з 1 студзеня 1999 г. па 31 снежня 2003 г. III этап
Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэнцаў "Наш край".
2. Зацвердзiць мэтавыя праграмы III этапа Усебеларускай
турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэнцаў "Наш край", склад
цэнтральнага савета Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыi
навучэнцаў "Наш край" i перспектыўны план аб правядзеннi III этапа
Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэнцаў "Наш край"
(дадаюцца).
2.1. У 3-дзённы тэрмiн прадставiць у Мiнiстэрства юстыцыi
Рэспублiкi Беларусь на прававую экспертызу.
3. Рэспублiканскаму цэнтру дзiцяча-юнацкага турызму i экскурсiй
(С.С.Мiтраховiч) да 1 мая 1999 г. правесцi рэспублiканскi злёт
(канферэнцыю) удзельнiкаў Усебеларускай турысцка-краязнаўчай
экспедыцыi навучэнцаў "Наш край".
4. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на галоўнае
ўпраўленне сацыяльнай i выхаваўчай работы (Г.А.Бутрым).
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
25.01.1999 N 29
МЭТАВЫЯ ПРАГРАМЫ
III этапа Усебеларускай турысцка-краязнаўчай
экспедыцыi навучэнцаў "Наш край"
1. Летапiсанне родных мясцiн.
2. Патрыёты Бацькаўшчыны.
3. Адраджэнне культурных традыцый.
4. Прыродная спадчына.
Дзейнасць экспедыцыйных груп па мэтавых праграмах III этапа
Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэнцаў "Наш край"
прадугледжвае ўдзел навучэнцаў у пошукавай i даследчай працы
непасрэдна на тэрыторыi мясцовасцi, з якой звязаны сваiм
нараджэннем. Маштаб гэтай мясцовасцi можа быць па выбары кiраўнiка
экспедыцыйнай групы: ад вулiцы, вёскi, мястэчка да раёна цi
вобласцi, або асобнага гiсторыка-этнаграфiчнага рэгiёну (Палессе,
Цэнтральная Беларусь, iнш.). Кiраўнiк групы вызначае аб'екты
даследаванняў, методыку экспедыцыйнай работы з улiкам мясцовых умоў
i ўласных магчымасцей.
Уся праца па вывучэнню, захаванню i аднаўленню
гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны свайго краю праводзiцца
сродкамi турызму i краязнаўства - у экскурсiях, паходах,
экспедыцыях. На працягу III этапа экспедыцыi праводзяцца масавыя
краязнаўчыя мерапрыемствы - вечарыны, канферэнцыi, семiнары,
краязнаўчыя месячнiкi, рэгiянальныя злёты юных краязнаўцаў, вядзецца
культурна-асветнiцкая i выдавецкая праца з мэтай распаўсюджвання
сярод навучэнцаў, iх бацькоў i настаўнiкаў краязнаўчых i экалагiчных
ведаў, адраджэння забытых культурных традыцый нашых продкаў.
Экспедыцыйным групам установамi адукацыi i грамадскiмi
арганiзацыямi даручаюцца пошукавыя заданнi па шматлiкiх праблемах
мясцовага краязнаўства. Вынiкам працы юных краязнаўцаў мусяць быць
складанне турысцка-краязнаўчых маршрутаў па маляўнiчых i гiстарычных
мясцiнах свайго краю, краязнаўчых i тапанiмiчных карт, слоўнiкаў i
даведнiкаў, стварэнне летапiсу родных мясцiн, адраджэнне народных
рамёстваў, традыцыйных вiдаў мастацтва, спрадвечных беларускiх
звычаяў (святы, абрады, iнш.). Аб вынiках сваёй працы паведамляецца
ў сродкi масавай iнфармацыi. У навучальна-выхаваўчых установах
арганiзуюцца пастаянна дзеючыя iнфармацыйныя стэнды па дзейнасцi
экспедыцыйных груп, у школьных кабiнетах геаграфii, гiсторыi, iншых
афармляюцца адмысловыя краязнаўчыя выставы, рукапiсныя газеты.
Вынiкi экспедыцыйнага пошуку i збору краязнаўчых матэрыялаў
абавязкова адлюстроўваюцца ў экспазiцыях школьных музеяў. Уся
дзейнасць у рамках Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыi
навучэнцаў "Наш край" накiравана на комплекснае i сiстэматычнае
даследаванне гiсторыi свайго краю, сваёй школы, свайго роду i сям'i,
на выхаванне i развiццё творчых i навуковых здольнасцей навучэнцаў.
1. ЛЕТАПIСАННЕ РОДНЫХ МЯСЦIН
Пазнаю я Радзiму i юнаю, i старажытнаю,
У сузор'ях агнёў i ў паводках бяроз.
Сто разоў кожным нервам сваiм,
кожнай жылкаю
Перажыў я твой мужны i велiчны лёс.
Г.Бураўкiн
Мэта праграмы - арганiзацыя дзейнасцi юных краязнаўцаў па
стварэнню летапiсаў родных мясцiн, сваёй школы i сям'i, уласнага
радаводу. Удзел у праграме ўключае краязнаўчы пошук i навуковыя
даследаваннi па такiх гiстарычных дысцыплiнах, як археалогiя,
нумiзматыка, геральдыка, этнаграфiя, генеалогiя, выкарыстанне
прыёмаў арганiзацыi музейнай справы, разнастайных форм краязнаўчай
дзейнасцi - экспедыцый, паходаў i экскурсiй. Даследчая дзейнасць у
археалагiчных разведках, этнаграфiчных экспедыцыях, iншых пошукавых
мерапрыемствах павiнна садзейнiчаць развiццю працавiтасцi,
дакладнасцi, сiстэмнасцi, уменняў працаваць з музейнымi экспанатамi,
павышэнню культурнага ўзроўню навучэнцаў.
Асноўныя формы работы
- арганiзацыя археалагiчных i этнаграфiчных экспедыцый
навучэнцаў з мэтай выяўлення i вывучэння помнiкаў археалогii i
этнаграфii сваёй мясцовасцi;
- вывучэнне i складанне турысцка-краязнаўчых i экскурсiйных
маршрутаў па славутых мясцiнах айчыннай гiсторыi, да закiнутых i
разбураных помнiкаў этнаграфii, археалогii i архiтэктуры;
- выяўленне i збор крынiц па страчаных помнiках гiсторыi i
культуры краю, манiторынг (сачэнне) iх сучаснага стану;
- складанне тапанiмiчнай карты i слоўнiка мясцовай тапанiмiкi
(старажытных назваў крынiц, рэк, урочышчаў, населеных пунктаў,
асобных вулiц);
- стварэнне летапiсу свайго роду, сям'i, школы, летапiсанне
родных мясцiн з выкарыстаннем мясцовага краязнаўчага матэрыялу i
вынiкаў краязнаўчых даследаванняў навучэнцаў.
Асноўныя накiрункi дзейнасцi
Археалогiя. Помнiкi археалогii з'яўляюцца неад'емнай часткай
гiсторыка-культурнай спадчыны народа. Сляды старажытнай цывiлiзацыi
засведчылi высокi ўзровень культуры i працавiтасцi нашых продкаў.
Асноўная задача дзейнасцi па накiрунку - вывучэнне i захаванне
старажытных помнiкаў археалогii - курганоў, гарадзiшчаў, селiшчаў,
частак фартыфiкацыйных збудаванняў, афармленне наглядных стэндаў
(фотагазет, планшэтаў) экспазiцый школьных музеяў, стварэнне
археалагiчнай "старонкi" ў летапiсе роднага краю.
Этнаграфiя. Аб'ектам вывучэння i даследавання этнаграфii як
гiстарычнай дысцыплiны з'яўляюцца прадметы i з'явы духоўнай i
матэрыяльнай культуры народа. Дзейнасць па гэтым накiрунку дазваляе
навучэнцам пашырыць сваю эрудыцыю i этнакультурны кругагляд,
атрымаць дадатковыя веды па этнагенэзе беларусаў, iх культуры i
побыце.
Страчаная спадчына. Самабытная культура Беларусi, яе
шматвяковая гiсторыя адлюстраваная ў мностве не дайшоўшых да нашых
дзён помнiкаў гiсторыi i культуры. Беларусь згубiла значную
колькасць помнiкаў архiтэктуры, горадабудаўнiцтва, археалогii,
навукi i тэхнiкi, выяўленчага мастацтва, народнай творчасцi,
дакументальных помнiкаў. Сярод iх - цэлыя гарады i вёскi, тэатры i
музеi, архiвы i бiблiятэкi, культавыя будынкi, сядзiбы i паркi,
унiкальныя калекцыi жывапiсу, ткацтва i iнш. Але не ўсе помнiкi
знiклi бясследна. Захавалiся планы, чарцяжы, фотаздымкi, копii.
Праца юных краязнаўцаў па выяўленню i зборы iнфармацыi па страчаных
помнiках гiсторыi i культуры краю дазволiць больш глыбока даведацца
аб рэгiянальнай гiсторыi, сфармiраваць адпаведныя банкi дадзеных, на
базе якiх магчымы ўзнаўленне, рэканструкцыя i рэстаўрацыя помнiкаў
матэрыяльнай i духоўнай культуры. Жудасны лёс напаткаў i шматлiкiя
некропалi на беларускай зямлi - мемарыяльныя месцы пахаванняў людзей
(могiлкi). Яны нясуць у сабе багатую гiстарычную iнфармацыю i
з'яўляюцца месцам ушанавання памяцi продкаў. Але вельмi часта пры
нашай маўклiвай абыякавасцi iх разбураюць, а на чалавечых касцях
будуюць паркi i гарадскiя мiкрараёны. Грамадска карысная праца па
адраджэнню гiстарычнай памяцi, ахове помнiкаў сваёй зямлi, вяртанню
нацыянальных скарбаў з'яўляецца прыярытэтнай у дзейнасцi па гэтым
накiрунку.
Летапiсанне сям'i i роду. Сям'я з'яўляецца асновай
жыццядзейнасцi народа-этнасу. Напiсанне летапiсу сям'i, складанне
ўласнага радаводу з'яўляюцца адной з распаўсюджаных форм краязнаўчай
дзейнасцi. Сямейныя летапiсы не толькi ўзнаўляюць у памяцi iмёны
продкаў, але i раскрываюць сацыяльна-эканамiчныя асновы сваiх родаў,
расказваюць аб працоўных, прафесiйных, адукацыйных, навуковых
поспехах папярэднiкаў, аб iх адносiнах да жыццёвых падзей i з'яў,
узаемаадносiнах у сям'i, працоўных калектывах, iх стане ў
грамадстве. Складанне ўласнага радаводу дае падмурак для духоўнага i
маральнага развiцця асобы, спрыяе захаванню непарыўнай сувязi памiж
пакаленнямi.
Развiццё мясцовага краязнаўства. Важнае значэнне надаецца
развiццю краязнаўчага руху ў родным краi. Дзейнасць па гэтым
накiрунку прадугледжвае даследаванне гiсторыi школ, вёсак, гарадоў,
вывучэнне жыцця i дзейнасцi вядомых землякоў, збор археалагiчных,
этнаграфiчных i фальклорных матэрыялаў. Iстотнай дапамогай у
вывучэннi гiсторыi Бацькаўшчыны з'яўляюцца мясцовыя летапiсы. Яны
дазваляюць навучэнцам параўноўваць вядомыя гiстарычныя падзеi з
падзеямi, што адбывалiся ў гэты час у iх родных мясцiнах. Падчас
даследаванняў роднага краю навучэнцы ўдзельнiчаюць у краязнаўчых,
археалагiчных i этнаграфiчных экспедыцыях, займаюцца актыўнай працай
у архiвах, бiблiятэках i музеях. Намаганнямi юных краязнаўцаў -
удзельнiкаў экспедыцыйных груп арганiзуюцца сустрэчы, краязнаўчыя
вiктарыны з удзелам мясцовых краязнаўцаў, папаўняюцца экспазiцыi
школьных краязнаўчых музеяў.
2. ПАТРЫЁТЫ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Дык не кажыце, што яго не стала!
О мацi - Беларусь, твой сын жыве...
Якуб Колас
Мэта праграмы - аднавiць i захаваць для нашчадкаў iмёны i
гiстарычныя здзяйсненнi нашых славутых землякоў - патрыётаў
Бацькаўшчыны. Кожны куток роднай Беларусi ганарыцца сваiмi дзецьмi -
адважнымi ваярамi i партызанамi - абаронцамi Радзiмы, славутымi
вучонымi i асветнiкамi, настаўнiкамi i краязнаўцамi, дзеячамi
культуры i мастацтва, усiмi сваiмi землякамi, якiя праз любоў да
роднай зямлi, сваю працавiтасць i самаахвярнасць здабывалi мiр,
дабрабыт i гонар беларускаму народу, захоўвалi яго спрадвечныя
традыцыi i гiстарычную памяць.
Асноўныя формы работы
- збор матэрыялаў, звязаных з удзелам жыхароў родных мясцiн у
ваенных падзеях i нацыянальна-вызваленчым руху на тэрыторыi краiны i
па-за яе межамi;
- складанне карт, даведнiкаў ваенна-гiстарычнай i бiяграфiчнай
тэматыкi, удзел у стварэннi i папаўненнi кнiг "Памяць" - помнiка
iмёнаў усiх загiнуўшых;
- правядзенне экскурсiй, паходаў i экспедыцый па мясцiнах
ваеннай гiсторыi, выяўленне i добраўпарадкаванне помнiкаў вайсковай
славы, мемарыяльных мясцiн, звязаных з жыццём i дзейнасцю славутых
землякоў;
- наладжванне ўстойлiвых сувязей з землякамi, якiя апынулiся па
розных прычынах у далечынi ад сваёй малой Радзiмы, але не забываюць
аб ёй, шануюць традыцыi сваiх продкаў i годна прадстаўляюць Беларусь
ў свеце;
- правядзенне святочных i тэматычных сустрэч патрыятычнай
накiраванасцi з удзельнiкамi вайны, ветэранамi школы - настаўнiкамi,
мясцовымi краязнаўцамi, дзеячамi культуры, людзьмi iншых прафесiй;
- удзел у выкананнi заданняў навуковых i грамадскiх
арганiзацый, дзяржаўных музеяў, афармленне экспазiцыi "Нашы славутыя
землякi" ў школьным музеi.
Асноўныя накiрункi дзейнасцi
Летапiсанне вайсковай славы. Краязнаўчая праца па летапiсанню
ваенных падзей на тэрыторыi рэгiёну, аднаўленню iмёнаў змагароў за
свабоду i незалежнасць Бацькаўшчыны, беларускiх вайсковых традыцый
праводзiцца ў кантэксце даследаванняў нацыянальнай
ваенна-гiстарычнай навукi. Перыяд даследаванняў ахоплiвае летапiсную
гiсторыю краю, часы ваенных лiхалеццяў i нацыянальна-вызваленчай
барацьбы народа. Падчас дзейнасцi па накiрунку афармляюцца
тэматычныя экспазiцыi школьных музеяў, вучэбных кабiнетаў,
складаюцца маляўнiчыя альбомы ваенна-патрыятычнай тэматыкi.
Подзвiг народа ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Вялiкая Айчынная
вайна - важны этап у беларускай гiсторыi, якi трагiчна закрануў лёс
кожнага беларуса. Народ Беларусi разам з iншымi народамi перамог
фашысцкую навалу, праявiўшы мужнасць i гераiзм, страцiўшы кожнага
чацвёртага свайго суайчыннiка. Вайна 1939-1945 гадоў да апошняга
часу з'яўляецца незагойнай ранай нашай зямлi. Не забываць жывых
удзельнiкаў вайны i шанаваць памяць аб загiнуўшых - наш грамадзянскi
абавязак i асноўная мэта даследаванняў i пошуку па гэтым накiрунку.
Экспедыцыйная дзейнасць арганiзуецца на месцах былых баёў, масавых i
адзiночных пахаванняў, у апаленых вайной вёсках i мястэчках, дзе
яшчэ можна знайсцi жывых сведак той эпохi, у бiблiятэках, музеях i ў
архiўных фондах. Сабраныя матэрыялы вывучаюцца i захоўваюцца ў
школьных музеях, выкарыстоўваюцца ў навучальна-выхаваўчых мэтах i
грамадска карыснай працы.
Нашы славутыя землякi. Гiсторыя Беларусi, фармiраванне
народнасцi, культуры i дзяржаўнасцi нашай краiны звязаны з
бiяграфiямi грамадска-палiтычных i рэлiгiйных дзеячаў, фiлосафаў,
вучоных, пiсьменнiкаў i мастакоў незалежна ад iх нацыянальнай
прыналежнасцi, веравызнання i светапогляду. Галоўным крытэрыем у
даследаваннi дзейнасцi такiх людзей павiнен быць iх асабiсты ўклад у
падмурак беларускай дзяржаўнасцi, сусветнай навукi i культуры.
Вядома, што нашы землякi працавалi за межамi Бацькаўшчыны i пакiнулi
прыкметны след у культуры iншых краiн i народаў. Жыццёвы шлях
знакамiтых землякоў павiнен стаць аб'ектам даследаванняў школьных
краязнаўцаў. Патрабуюць таксама вывучэння i даследванняў дзейнасць i
творчая спадчына выдатных, але малавядомых дзеячаў нашай мiнуўшчыны,
якiя жылi на Беларусi i плённа развiвалi яе навуку i культуру.
3. АДРАДЖЭННЕ КУЛЬТУРНЫХ ТРАДЫЦЫЙ
Не пагарджаць святым сваiм мiнулым,
А заслужыць яшчэ i вартым быць яго.
Ул.Караткевiч
Мэта праграмы - адраджэнне культурных традыцый народа, яго
самабытнасцi i непаўторнасцi. Кожны куток Беларусi захаваў моўныя,
фальклорныя, этнаграфiчныя i iншыя асаблiвасцi, звычаi i традыцыi.
Адметнасцi культурнай прасторы насельнiкаў Беларусi ствараюць
своеасаблiвы вобраз свету, асабiстае ўспрыманне навакольнага
асяроддзя, у якiм фармiруецца духоўны строй чалавека, яго
светапогляд, патрыятызм. Вядома, што на гiстарычным этапе развiцця
беларуская традыцыйная культура шчыльна ўзаемадзейнiчала з суседнiмi
еўрапейскiмi культурамi, таму асноўнымi крынiцамi даследаванняў
з'яўляюцца сведчаннi гiсторыi, летапiсы, старажытная мiфалогiя,
фальклор, археалагiчныя помнiкi i г.д. Удзельнiкi экспедыцыi
займаюцца даследчай i пошукавай працай, вучацца вызначаць адметнасць
i самабытнасць культурнага асяроддзя мясцовасцi, вывучаюць iх уплыў
на нацыянальную i агульначалавечую культуру. Пад кiраўнiцтвам
настаўнiкаў навучэнцы займаюцца аналiзам фактаў i з'яў,
сiстэматызуюць матэрыял адносна яго месца i часу, знаходзяць сувязi
памiж традыцыйнымi культурамi народаў, што спрыяе iх духоўнаму
ўдасканаленню, развiццю мыслення i адказнасцi за захаванне
гiсторыка-культурнай спадчыны.
Асноўныя формы работы
- вывучэнне традыцый духоўнасцi ў фальклоры i нацыянальнай
абрадавай культуры;
- даследаваннi беларускай славеснасцi, асветнiцтва i
кнiгадрукавання;
- вывучэнне i захаванне традыцый мясцовага дойлiдства i
горадабудаўнiцтва;
- адраджэнне народных рамёстваў i промыслаў, развiццё
традыцыйных вiдаў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Асноўныя накiрункi дзейнасцi
Духоўная культура. Найбольш адметнай рысай кожнага народа
з'яўляецца яго духоўная культура. У гэты накiрунак уваходзяць
вывучэнне фальклору, мастацтва i лiтаратуры, навукi, асветнiцтва,
рэлiгii, абрадавай культуры i г.д. Духоўная культура - аснова
станаўлення чалавека як асобы, а неад'емнай якасцю асобы з'яўляецца
духоўнае жыццё. Духоўная дзейнасць пастаянна ўзаемадзейнiчае з
духоўнымi каштоўнасцямi, назапашанымi, атрыманымi ў спадчыну i
апрадмечанымi ў матэрыяльных аб'ектах, iдэалах, вобразах, маральных
прынцыпах. Сукупнасць матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей, а
таксама вопыт вытворчасцi, абмену i размеркавання гэтых
каштоўнасцей, якi перадаецца з пакалення ў пакаленне, складае
культурную спадчыну. Бесперапыннае духоўнае ўзбагачэнне народа
спрыяе адраджэнню яго спрадвечных культурных традыцый.
Мясцовае дойлiдства. Для кожнага рэгiёна Беларусi характэрны
свае асаблiвасцi народнага дойлiдства. Вывучэнне гэтых асаблiвасцей
дае магчымасць канкрэтна ацанiць iндывiдуальныя рысы, уласцiвыя
пэўнаму раёну, гораду, вёсцы, мастацкiя, канструктыўныя i
функцыянальныя вартасцi, якiя павiнны шырэй выкарыстоўвацца ў
сучасным будаўнiцтве, умацоўваючы пачуццё любовi да родных мясцiн.
Выкарыстоўванне традыцый мясцовага дойлiдства з'яўляецца неабходным
звяном у непарыўным ланцужку пераемнасцi пакаленняў.
Народныя рамёствы. Распаўсюджанай з'явай раней з'яўлялiся
народныя рамёствы. Кожная вёска, кожны гаспадар iмкнулiся быць ва
ўсiм незалежнымi, самастойнымi, абыходзiцца без чыёй бы i якой бы
там нi было дапамогi. Самi будавалi, шылi, ткалi, выраблялi посуд,
прылады працы. Вельмi развiтымi былi ганчарства, бондарства,
кавальства, ткацтва, гарбарства, пляценне i iнш. З цягам часу
носьбiты традыцыйных беларускiх рамёстваў адыходзяць у нябыт.
Прылады працы, прадметы побыту, рэчы хатняга ўжытку, якiя яны
выраблялi, саступiлi месца прамысловым вырабам. Але нельга
дапусцiць, каб бясследна знiклi сакрэты рамяства старадаўнiх
майстроў, ўзоры народнай мастацкай творчасцi. Гэта наш нацыянальны
здабытак, аснова для развiцця сучаснай эстэтычнай культуры. Трэба
рабiць усё, каб выявiць, сабраць, зберагчы тыя ўзоры народнай
мастацкай творчасцi, якiя яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце,
пераняць i адрадзiць сакрэты рамяства даўнiх майстроў.
4. ПРЫРОДНАЯ СПАДЧЫНА
Дзе рэчкай, дзе борам, дзе лугам
Ты вабiш сабою здаля,
Зямля мiж Дняпром i мiж Бугам,
Спрадвечная наша зямля.
А.Бачыла
Мэта праграмы - фармiраванне экалагiчнага светапогляду
навучэнцаў праз выяўленне i вывучэнне аб'ектаў прыроды сваёй
мясцовасцi, распрацоўку прапаноў па iх ахове i рацыянальным
выкарыстаннi. Сэнс экалагiчнай культуры - павага да законаў жывой
прыроды, уменне суадносiць з iмi свае паводзiны i гаспадарчую
дзейнасць.
Асноўныя формы работы
- вывучэнне сучаснага экалагiчнага стану сваёй мясцовасцi
шляхам правядзення назiранняў за прыродай, збору матэрыялаў па
геалагiчнай будове, рэльефу, воднай сiстэме, глебава-раслiнным
покрыве i жывёльным свеце;
- вывучэнне i даследаванне мясцовых прыродных ландшафтаў,
помнiкаў прыроды i садова-паркавых комплексаў, iх карцiраванне;
- распрацоўка i апiсанне турысцка-краязнаўчых маршрутаў з мэтай
папулярызацыi маляўнiчых краявiдаў сваёй мясцовасцi, складанне iх
атласаў i каталогаў, арганiзацыя экскурсiйнай дзейнасцi;
- iнфармаванне грамадскасцi аб фактах разбуральнага ўплыву
вытворчасцi на навакольнае асяроддзе.
Асноўныя накiрункi дзейнасцi
"Жывая крынiца" - даследаванне экалагiчнага стану вадаёмаў,
добраўпарадкаванне крынiц, ручаёў, рэк, барацьба з механiчным i
хiмiчным iх забруджваннем.
"Чырвоны сшытак" - вывучэнне бiялагiчнага развiцця i жыццёвых
прастораў жывёл i раслiн, iх зменаў; выяўленне разнастайных
экалагiчных парушэнняў, складанне "Чырвоных сшыткаў" свайго рэгiёну
з мэтай улiку i захавання рэдкiх вiдаў мясцовай флоры i фауны,
запаведных тэрыторый i помнiкаў прыроды.
"Экалагiчная сцежка" - складанне экалагiчных карт i картасхем
экалагiчных маршрутаў па асобных рэгiёнах i паселiшчах з мэтай аховы
экалагiчна чыстых тэрыторый i вывучэння агульнай экалагiчнай
сiтуацыi.
"Прырода i чалавек" - вывучэнне народных традыцый
прыродакарыстання, гiсторыi ўзаемадачыненняў чалавека з прыродай
праз гаспадарку, побыт, промыслы i рамёствы, абрадавую культуру,
пашырэнне ведаў па асновах прамысловай i сельскагаспадарчай
вытворчасцi, даследаванне ступенi ўздзеяння чалавека на навакольнае
асяроддзе, аднаўленне старажытных геаграфiчных назваў.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
25.01.1999 N 29
СКЛАД
цэнтральнага савета Усебеларускай турысцка-краязнаўчай
экспедыцыi навучэнцаў "Наш край"
Бутрым - Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Георгiй Аляксеевiч Беларусь, начальнiк галоўнага ўпраўлення
сацыяльнай i выхаваўчай работы, старшыня
Мiтраховiч - Рэспублiканскi цэнтр дзiцяча-юнацкага
Сяргей Сцяфанавiч турызму i экскурсiй, дырэктар, намеснiк
старшынi
Сергiеня - Рэспублiканскi цэнтр дзiцяча-юнацкага
Уладзiмiр Васiльевiч турызму i экскурсiй, загадчык аддзела,
адказны сакратар
члены цэнтральнага савета
Антоненка - Геаграфiчнае таварыства, адказны
Людмiла Iсаеўна сакратар
Баркун - Музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны,
Генадзь Iванавiч дырэктар
Вечар - Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Сяргей Уладзiмiравiч Беларусь, галоўны спецыялiст
Гатоўка - Мiнскi абласны цэнтр фiзiчнага выхавання
Святлана Вiктараўна i спорту, метадыст
Грыневiч - Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
Нiна Канстанцiнаўна навакольнага асяроддзя, галоўны
спецыялiст
Жукава - Нацыянальны музей гiсторыi i культуры,
Аксана Мiкалаеўна старшы навуковы супрацоўнiк
Захарына - "Настаўнiцкая газета", загадчык аддзела
Таццяна Канстанцiнаўна
Зубко - Педагагiчнае таварыства Беларусi,
Дзмiтрый Аляксеевiч намеснiк старшынi
Кажэўнiкава - Нацыянальны цэнтр творчасцi дзяцей i
Наталля Мiкалаеўна моладзi, намеснiк дырэктара
Катовiч - Нацыянальны iнстытут адукацыi, аддзел
Наталля Канстанцiнаўна выхавання, дактарант
Кулажанка - Нацыянальны навукова-асветнiцкi цэнтр
Лiдзiя Яўгенаўна iмя Ф.Скарыны, старшы навуковы
супрацоўнiк
Лозка - Беларускi цэнтр гульнi i цацкi, дырэктар
Алесь Юр'евiч
Малашэвiч - Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Уладзiмiр Уладзiмiравiч Беларусь, галоўны спецыялiст
Рысянкова - Рэспублiканскi экалагiчны цэнтр,
Тамара Адамаўна загадчык аддзела
Саўчанка - Прэзiдыум Рэспублiканскага савета
Галiна Аляксееўна Беларускага добраахвотнага таварыства
аховы помнiкаў гiсторыi i культуры,
намеснiк старшынi
Саўчык - СШ N 137 iмя П.М.Машэрава г.Мiнска,
Маргарыта Аляксееўна дырэктар
Холеў - СШ N 90 г.Мiнска, настаўнiк геаграфii,
Станiслаў Бранiслававiч кiраўнiк школьнага музея
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
25.01.1999 N 29
ПЕРСПЕКТЫЎНЫ ПЛАН
правядзення III этапа Усебеларускай турысцка-краязнаўчай
экспедыцыi навучэнцаў "Наш край"
1. Арганiзацыя работы экспедыцыйных груп,
турысцка-краязнаўчых гурткоў i клубаў на працягу года
2. Раённыя, гарадскiя, абласныя злёты, у тэрмiн,
канферэнцыi, агляды-конкурсы устаноўлены саветамi
экспедыцыi
3. Раённыя, гарадскiя, абласныя,
рэспублiканскiя спаборнiцтвы (завочныя)
на лепшы турысцкi паход штогод
4. Рэспублiканскiя профiльныя лагеры юных
краязнаўцаў - удзельнiкаў экспедыцыi
навучэнцаў "Наш край" штогод
5. Усебеларускi турысцка-краязнаўчы злёт
удзельнiкаў экспедыцыi навучэнцаў "Наш край" 1 раз у 3 гады
6. Рэспублiканскi семiнар-нарада кiраўнiкоў
школьных музеяў 1 раз у 2 гады
7. Пасяджэннi цэнтральнага савета экспедыцыi
навучэнцаў "Наш край" штогод
Падчас экспедыцыi праводзяцца:
- агляды работы музеяў школ i ПТВ;
- завочныя конкурсы на лепшы турысцка-краязнаўчы паход
(экскурсiю);
- конкурсы творчых работ навучэнцаў;
- канферэнцыi, семiнары i злёты актывiстаў школьнага
краязнаўства па накiрунках экспедыцыi;
- конкурсы на лепшую метадычную распрацоўку па краязнаўству
сярод настаўнiкаў;
- завочныя конкурсы сярод профiльных школьных музеяў.
|