ПАСТАНОВА ДЗЯРЖАЎНАГА КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПА СТАТЫСТЫЦЫ I АНАЛIЗУ
14 жнiўня 1992 г. № 51
АБ ЗАЦВЕРДЖАННI СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА
АЎТАМАБIЛЬНАМУ ТРАНСПАРТУ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 17 ноября 2003 г. № 211 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/10242 от 25.11.2003 г.)
Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па статыстыцы i аналiзу
пастанаўляе:
1. Зацвердзiць для прадпрыемстваў i арганiзацый аўтамабiльнага
транспарту агульнага карыстання статыстычную справаздачнасць
адпаведна прыкладзеным узорам i ўвесцi яе ў дзеянне:
- 2-аўта "Справаздача аб рабоце аўтамабiляў агульнага
карыстання"*, тэрмiновая-месячная, пачынаючы са справаздачы за
верасень 1992 года, паштовая-квартальная, пачынаючы са справаздачы
за III квартал 1992 года, паштовая-гадавая, пачынаючы са справаздачы
за 1992 год;
- З-аўта "Справаздача аб выкананнi плана перавозак грузаў для
народнай гаспадаркi аўтатранспартам агульнага карыстання"*,
паштовая-месячная, пачынаючы са справаздачы за студзень-верасень
1992 года;
- З0-шаш (раскл) "Справаздача аб парушэннях раскладу прыбыцця
пасажырскiх маршрутных аўтобусаў агульнага карыстання ў канечны
пункт рэйса"*, паштовая-месячная, пачынаючы са справаздачы за
студзень-верасень 1992 года;
- 4-тр (шаш) "Справаздача аб здарэннях з транспартнымi
сродкамi"*, паштовая-квартальная, пачынаючы са справаздачы за
студзень-верасень 1992 года;
______________________________
*Не прыводзiцца.
2. У сувязi з уводам у дзеянне названых форм лiчыць страцiўшым
сiлу загад Дзяржкамстата БССР ад 21 лiстапада 1990 г. № 58 аб
зацвярджэннi форм 1-аўта, 2-аўта, З0-шаш (раскл), загад ад 29 снежня
1990 г. № 68 аб зацвярджэннi форм 3-аўта i 3-аўта (зводная), загад
ад 21 лiстапада 1990 г. № 37 аб зацвярджэннi формы 35-шаш (авар)
загад ад 12 студзеня 1989 г. № 6 у частцы форм 5-аўта i 2-аўта
(прадукцыйнасць).
Старшыня У.М.НIЧЫПАРОВIЧ
|