ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 чэрвеня 2000 г. N 12
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ВЫСТАЎЦЫ ТВОРАЎ
НАРОДНАГА МАСТАЦТВА
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб народным
мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь"
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Нацыянальнай выстаўцы
твораў народнага мастацтва.
В.а.Мiнiстра У.П.РЫЛАТКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
08.06.2000 N 12
ПАЛАЖЭННЕ
аб Нацыянальнай выстаўцы твораў народнага мастацтва
Глава 1. Агульныя палажэннi. Мэты i задачы Нацыянальнай
выстаўкi твораў народнага мастацтва
1. Палажэннем аб Нацыянальнай выстаўцы твораў народнага
мастацтва вызначаецца зацiкаўленасць дзяржавы ў падтрымцы народнага
мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў як неад'емнай часткi
нацыянальнай культуры i гiсторыi беларускага народа, у захаваннi
традыцый i далейшым развiццi беларускага грамадства.
2. У адпаведнасцi з артыкулам 23 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы
Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
1999 г., N 56, 2/62) у мэтах стымулявання развiцця народнага
мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), папулярызацыi гэтай
галiны рэгулярна праводзяцца нацыянальныя выстаўкi твораў народнага
мастацтва i вырабаў народных промыслаў i рамёстваў.
3. Нацыянальная выстаўка твораў народнага мастацтва (далей -
Нацыянальная выстаўка) праводзiцца не радзей аднаго разу ў пяць
гадоў.
4. Месца правядзення Нацыянальнай выстаўкi, як правiла, сталiца
Рэспублiкi Беларусь - горад Мiнск.
5. Арганiзатары Нацыянальнай выстаўкi - Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь i Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi.
6. Галоўная мэта Нацыянальнай выстаўкi - адлюстраванне
сучаснага стану, асаблiвасцей i праблем сённяшняга бытавання i
напрамкаў развiцця народнага мастацтва, народных промыслаў i
рамёстваў, актывiзацыя цiкавасцi i ўвагi спецыялiстаў i грамадства
да гэтай галiны нацыянальнай культуры. У сувязi з гэтым арганiзатары
выстаўкi ставяць наступныя мэты i задачы:
прадэманстраваць узровень i характар сучаснага стану народнай
мастацкай творчасцi;
выявiць увесь дыяпазон сучасных формаў бытавання традыцыйнага
народнага мастацтва, мастацкiх рамёстваў i промыслаў, разнастайнасць
тэхналогiй i мастацкiх прыёмаў;
вызначыць асаблiвасцi i характар зменаў у сучаснай народнай
мастацкай творчасцi;
звярнуць увагу спецыялiстаў i шырокай грамадскасцi на рэдкiя i
забытыя рамёствы i промыслы з мэтай актывiзацыi iх адраджэння;
стымуляваць развiццё народнага мастацтва, мастацкiх рамёстваў i
промыслаў;
актывiзаваць працэсы пераемнасцi традыцый, папулярызаваць
розныя формы i спосабы iх арганiзацыi;
павысiць сацыяльны i творчы статус народных майстроў.
Глава 2. Канцэпцыя Нацыянальнай выстаўкi
7. У адпаведнасцi з мэтамi i задачамi Нацыянальнай выстаўкi для
яе адбiраюцца тыя творы, якiя прама цi апасродкавана прадаўжаюць i
развiваюць шматвекавыя традыцыi беларускага народнага мастацтва,
мастацкiх промыслаў i рамёстваў:
узоры традыцыйнага народнага мастацтва i мастацкiх рамёстваў,
якiя здаўна бытуюць у натуральным асяроддзi;
практычна забытыя, але адроджаныя на новым узроўнi вiды
народнага мастацтва i мастацкiх рамёстваў;
узоры сучаснай мастацкай творчасцi, якiя прама цi апасродкавана
развiваюць i прадаўжаюць традыцыi народнага мастацтва i мастацкiх
рамёстваў;
творы асобных народных майстроў, якiя працуюць на
прадпрыемствах мастацкiх промыслаў i дэманструюць аўтарскiя работы
традыцыйнага характару (акрамя ўзораў масавай прадукцыi
сувенiрна-мастацкага прызначэння).
8. Усе гэтыя накiрункi аб'ядноўваюць наступныя вiды народнага
мастацтва i мастацкiх рамёстваў:
мастацкая апрацоўка дрэва: бандарны, такарны, даўбаны посуд
(бочачкi, лыжкi, чарпакi, падносы i iнш.), мэбля, разьбяныя бытавыя
рэчы (кухонныя наборы i куфэркi i iнш.), драўляныя цацкi i iнш.;
ганчарства: традыцыйны глiняны посуд бытавога прызначэння,
фiгурныя сасуды, цацкi-свiстулькi;
кавальства: каваныя з металу рэчы сучаснага бытавога i
мастацкага прызначэння (падсвечнiкi, кухонныя i камiнныя прылады i
iнш.);
пляценне з прыродных матэрыялаў: саломы, лазы, кораню, лучыны,
чароту, бяросты, лубу, лыка, дранкi, стружкi i iнш. (кошыкi,
карзiны, сумкi, каробкi, падносы, латкi, фруктоўнiцы, мэбля,
аб'ёмная i фiгурная пластыка i iнш.);
аплiкацыя саломай па дрэве i палатне: дываны, пано, куфэркi,
дэкаратыўныя талеркi i iнш.;
дэкаратыўны роспiс па дрэве, шкле, палатне: дываны, пано,
куфэркi, талеркi i iнш., а таксама велiкодныя яйкi-пiсанкi;
вырабы са скуры: сумкi, кнiжныя абклады i iнш.;
карункапляценне: вязаныя шыдэлкам або плеценыя сятчастыя
абрусы, накiдкi, сурвэткi, падузорнiкi, прошвы, дарожкi i iнш.;
ткацтва: посцiлкi, дываны, ручнiкi, сурвэткi, абрусы, паясы,
ходнiкi i iнш.;
вышыўка: ручнiкi, кампаненты адзення, сурвэткi, абрусы, накiдкi
i iнш., аздобленыя як традыцыйнымi вiдамi вышыўкi (набор, лiчаная
гладзь, крыжык) з геаметрычным малюнкам чырвона-чорнай каларыстыкi,
так i папулярнай сёння палiхромнай адвольнай гладдзю раслiннага
характару;
тэкстыльная мазаiка: посцiлкi, дываны, пано, шытыя з абрэзкаў
тканiн;
выцiнанкi: сурвэткi, фiранкi, пано, паштоўкi, выразаныя з
чорнай, белай цi каляровай паперы.
Могуць быць прадстаўлены i iншыя, не названыя тут вiды народнай
мастацкай творчасцi, якiя бытуюць у тым цi iншым рэгiёне або
паселiшчы. Асобны крытэрый адбору ў такiх выпадках - адпаведнасць
мясцовым традыцыям, творчы падыход да iх развiцця.
9. Раздзел Нацыянальнай выстаўкi складаюць драўляная скульптура
i жывапiс самабытнага (наiўна-рэалiстычнага, iнсiтнага) характару.
10. На Нацыянальную выстаўку прадстаўляюцца работы, створаныя
за апошнiя 5-10 гадоў. Творы, якiя дэманстравалiся на ранейшых
Нацыянальных выстаўках, як правiла, паўторна не экспануюцца.
11. У аснову экспазiцыi Нацыянальнай выстаўкi закладваецца
рэгiянальны прынцып. Гэта дае магчымасць рабiць параўнальную
характарыстыку сучаснага народнага мастацтва на ўсёй тэрыторыi
Беларусi, выяўляць яе асаблiвасцi, характар, маштабы бытавання,
адметнасцi ў кожным кутку рэспублiкi. Акрамя таго, Нацыянальная
выстаўка можа ўключаць раздзелы па асобных вiдах i жанрах народнага
мастацтва, тэматычныя i персанальныя экспазiцыi.
Глава 3. Падрыхтоўка Нацыянальнай выстаўкi i яе этапы
12. У працэсе падрыхтоўкi Нацыянальнай выстаўкi прымаюць удзел
органы i ўстановы культуры Беларусi ўсiх узроўняў: упраўленнi i
аддзелы культуры абласных, раённых (гарадскiх) i Мiнскага гарадскога
выканаўчых камiтэтаў, абласныя i раённыя цэнтры народнай творчасцi,
дамы (цэнтры) рамёстваў, палацы i дамы культуры i iнш.
13. Удзельнiкамi Нацыянальнай выстаўкi могуць быць прадстаўнiкi
ўсiх катэгорый насельнiцтва незалежна ад узросту, роду асноўнага
занятку, месца пражывання, якiя пастаянна займаюцца тым цi iншым
вiдам мастацкай творчасцi традыцыйнага характару.
14. Загадам Мiнiстэрства культуры ствараюцца аргкамiтэт i
выканаўчая дырэкцыя Нацыянальнай выстаўкi, у якiя ўваходзяць вядучыя
спецыялiсты ад арганiзацый i аб'яднанняў - арганiзатараў
Нацыянальнай выстаўкi. Аргкамiтэт не пазней чым за 6 месяцаў да
Нацыянальнай выстаўкi паведамляе ва ўпраўленнi культуры абласных i
Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў аб правядзеннi абласных,
раённых, гарадскiх i мясцовых выставак, а таксама кантралюе працэс
падрыхтоўкi Нацыянальнай выстаўкi на ўсiх этапах.
15. Падрыхтоўка Нацыянальнай выстаўкi складаецца з трох этапаў.
Першы этап - правядзеннe раённых, гарадскiх i мясцовых
выставак. На iх могуць быць прадстаўлены ўсе вiды мясцовай народнай
мастацкай творчасцi.
Другi этап - абласныя i Мiнская гарадская выстаўкi, на якiя
адбiраюцца лепшыя творы з мясцовых i раённых выставак. Адбор твораў
на абласныя i Мiнскую гарадскую выстаўкi ўскладваецца на
супрацоўнiкаў цэнтраў народнай творчасцi, якiя робяць яго ў
адпаведнасцi з канцэпцыяй Нацыянальнай выстаўкi.
Трэцi этап - адбор твораў на Нацыянальную выстаўку аргкамiтэтам
у час дзейнасцi абласных i Мiнскай гарадской выставак. Пасля iх
закрыцця адабраныя ў адпаведнасцi з канцэпцыяй Нацыянальнай выстаўкi
творы дастаўляюцца ў Мiнск.
16. Сiстэма адукацыi i iншыя ведамствы могуць паралельна
праводзiць уласныя выстаўкi розных узроўняў, з якiх аргкамiтэт
Нацыянальнай выстаўкi робiць адпаведны адбор.
Глава 4. Выканаўчая дырэкцыя Нацыянальнай выстаўкi.
Афармленне, дастаўка i вяртанне экспанатаў
17. Выканаўчая дырэкцыя Нацыянальнай выстаўкi:
распрацоўвае i зацвярджае ў Мiнiстэрстве культуры каштарыс
выдаткаў на падрыхтоўку i правядзенне выстаўкi;
вызначае месца правядзення выстаўкi;
прымае экспанаты, нясе адказнасць за iх захаванне i своечасовае
iх вяртанне;
праводзiць мантаж i дэмантаж выстаўкi;
рыхтуе неабходную дакументацыю i рэкламныя мерапрыемствы;
рыхтуе да друку i выдае каталог выстаўкi.
18. Дастаўку адабраных i належным чынам аформленых работ на
Нацыянальную выстаўку ў горад Мiнск i вяртанне iх уладальнiкам
арганiзуюць упраўленнi культуры абласных i Мiнскага гарадскога
выканаўчых камiтэтаў.
19. Прадстаўленыя на Нацыянальную выстаўку творы павiнны мець
прымацаваныя (прышытыя, прывязаныя, прыклееныя) этыкеткi з поўнай
анатацыяй, якая патрабуецца для каталога: прозвiшча, iмя, iмя па
бацьку (поўнасцю), год нараджэння, месца пражывання аўтара, назва
твора, матэрыял, тэхнiка выканання, памеры.
20. Дырэкцыя Нацыянальнай выстаўкi афармляе прыём экспанатаў
адпаведнымi актамi i ў выпадку страты цi пашкоджання экспанатаў
кампенсуе iх кошт.
Глава 5. Падвядзенне вынiкаў i ўзнагароджанне пераможцаў
21. Аргкамiтэт Нацыянальнай выстаўкi ўстанаўлiвае для яе
ўдзельнiкаў прэмii i дыпломы.
22. Для падвядзення вынiкаў выстаўкi ствараецца журы, склад
якога зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
Журы ацэньвае прадстаўленыя на Нацыянальнай выстаўцы творы па
наступных крытэрыях:
мастацкi ўзровень;
адпаведнасць мясцовым традыцыям народнага мастацтва, рамяства
цi промыслу;
творчае развiццё i ўзбагачэнне мясцовых традыцый народнага
мастацтва.
23. Аўтары лепшых работ адзначаюцца дыпломамi "Лаўрэат
Нацыянальнай выстаўкi твораў народнага мастацтва" з адпаведнымi
грашовымi ўзнагароджаннямi.
24. Усе ўдзельнiкi Нацыянальнай выстаўкi атрымлiваюць дыплом
"Удзельнiк Нацыянальнай выстаўкi твораў народнага мастацтва".
25. З Нацыянальнай выстаўкi робiцца закупка лепшых i найбольш
характэрных твораў для Музея народнага мастацтва. Выдаткi на iх
набыццё прадугледжваюцца за кошт сродкаў музеяў. На базе
Нацыянальнай выстаўкi праводзяцца творчыя нарады, канферэнцыi i
семiнары па праблемах сучаснага стану народнай творчасцi.
|