ПАЛАЖЭННЕ АБ АЎТЭНТЫЧНЫМ ФАЛЬКЛОРНЫМ ГУРЦЕ
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
Зацверджана: Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь А.У.Сасноўскi
30.04.1999
Узгоднена: намеснiк Мiнiстра фiнансаў А.I.Сверж 14.04.1999,
першы намеснiк Мiнiстра працы В.I.Паўлаў 29.04.1999
Агульныя палажэннi
1. Палажэнне аб аўтэнтычным фальклорным гурце ў Рэспублiцы
Беларусь рэгулюе адносiны памiж установамi культуры i аўтэнтычнымi
фальклорнымi гуртамi з мэтай аховы i зберажэння аўтэнтычных форм
класiчнай фальклорнай культурнай традыцыi вуснага тыпу, якая
з'яўляецца выразнiкам нацыянальнай культурнай самабытнасцi, мае
самадастатковую духоўную каштоўнасць, а таксама з'яўляецца асновай
для арганiзавана-аматарскiх другасных форм народнай творчасцi
(мастацкай самадзейнасцi) i для прафесiйных калектываў.
Аўтэнтычны фальклор - асобая, спецыфiчная галiна духоўнай
культуры, якая аб'ядноўвае ўсе вiды творчай дзейнасцi - славесную,
музычную, народныя абрады, танец, народны тэатр, прыкладное
мастацтва ў iх спрадвечным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе,
без якiх-небудзь апрацовак. Функцыянуе ў натуральным вясковым
асяроддзi; iснуе як вусная традыцыя; праяўляе сябе шматфункцыянальна
як калектыўная свядомасць, псiхалагiчна арыентаваная на непасрэдныя,
нефармальныя адносiны.
Другасны (секундарны) фальклор - розныя яго вiды i жанры,
прыстасаваныя для арганiзаваных аматарскiх калектываў мастацкай
самадзейнасцi. Могуць быць у апрацоўках, не набываючы, аднак, форм
уласна прафесiйнай творчасцi. Бытуюць у розных (пераважна сцэнiчных)
умовах вёскi i горада, выконваюць функцыю рэкрэатыўную.
Носьбiты аўтэнтычнага фальклору - асобы, якiя генетычна звязаны
з натуральным фальклорным асяроддзем пэўнай мясцовасцi, атрымалi
фальклорныя веды, творчае ўменне ад сваiх папярэднiкаў вусным шляхам
i такiм жа шляхам перадаюць iх наступным пакаленням.
Аматары фальклору - асобы, для якiх арганiзаваныя заняткi
фальклорам - адна з форм правядзення вольнага часу. Дзейнасць
аматараў фальклору арганiзоўвае мастацкi кiраўнiк.
Аўтэнтычны фальклорны гурт - гэта суполка, якая складаецца з
носьбiтаў аўтэнтычнага фальклору i дзейнасць якой ажыццяўляецца на
прынцыпах самаарганiзацыi i самарэгуляцыi.
Праява аўтэнтычнай традыцыйнай культуры - гэта канкрэтная
матэрыяльная або нематэрыяльная форма iснавання дадзенай культуры.
Да матэрыяльных праяў аўтэнтычнай традыцыйнай культуры належаць
па-мастацку аформленыя прадметы побыту, прылады працы, адзенне,
жыллё, мэбля, посуд, вырабленыя з прымяненнем мясцовых прыродных
матэрыялаў (дрэва, глiны, саломы, лазы, iльну, воўны i iнш.) па
традыцыйных тэхналогiях.
Да нематэрыяльных праяў аўтэнтычнай традыцыйнай культуры
належаць абрадавыя дзеяннi, песнi, iнструментальная музыка, гульнi,
танцавальны, празаiчны фальклор i iнш.
Аўтэнтычныя фальклорныя гурты i мясцовыя органы ўлады
2. Мясцовыя органы ўлады пры ўзаемадзеяннi з аўтэнтычнымi
фальклорнымi гуртамi кiруюцца Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб
культуры ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны", рэкамендацыямi ЮНЕСКО "Аб зберажэннi фальклору",
прынятымi Генеральнай асамблеяй Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па
пытаннях адукацыi, навукi i культуры на XXV сесii 17 кастрычнiка -
16 лiстапада 1989 г., гэтым Палажэннем, прынцыпамi аховы i
зберажэння фальклору ў Рэспублiцы Беларусь, заснаванымi на:
- разуменнi iснавання ў сучаснай Беларусi самастойнага,
арыгiнальнага тыпу культуры (аўтэнтычнага фальклору), заканамернасцi
якога прынцыпова адрознiваюць яго ад культуры
арганiзавана-аматарскай i прафесiйнай;
- аснове раздзялення ўсiх форм папулярызацыi i распаўсюджання
аўтэнтычнага i другаснага фальклору як вiдаў народнай творчасцi
рознай прыроды i розных каштоўнасных катэгорый.
Абавязкi мясцовых органаў улады ў дачыненнi да аўтэнтычных
гуртоў вызначаюцца артыкулам 42 Закона "Аб ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны", а iх выкананне забяспечваецца "праз
заахвочванне (у тым лiку i матэрыяльнае) носьбiтаў у захаваннi,
развiццi i перадачы нашчадкам навыкаў, якiя з'яўляюцца сутнасцю
каштоўнасцей, захаванне i аднаўленне ўмоў iснавання i перадачы
нашчадкам выпрацаваных пакаленнямi адметных навыкаў, традыцый i
асаблiвасцей ладу жыцця, фактараў фармiравання рэгiянальнага
менталiтэту".
3. Мясцовыя органы ўлады аказваюць садзейнiчанне ў ажыццяўленнi
прававых, сацыяльна-эканамiчных i арганiзацыйных захадаў па абароне
аўтэнтычных фальклорных гуртоў ад:
знiкнення або пагрозы знiкнення;
дзеянняў, якiя прыводзяць да частковага цi поўнага адыходу
аўтэнтычнага гурта ад асаблiвасцей мясцовай традыцыi.
Мясцовыя органы ўлады дапамагаюць захоўваць у натуральных
умовах такiя сутнасныя праявы аўтэнтычнай традыцыйнай культуры сваёй
мясцовасцi, як:
абрады i звычаi каляндарнага i сямейна-бытавога цыклаў;
традыцыйныя формы адпачынку i заняткаў характэрнымi вiдамi
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
уласцiвыя для спантанных праяўленняў традыцыйнай мастацкай
культуры спевы, музiцыраванне, танцы, гульнi на адкрытым паветры;
рэгiянальныя песенныя, iнструментальныя, танцавальныя,
гульнёва-мастацкiя стылi;
традыцыйныя склады гуртоў спевакоў, музыкантаў, танцораў;
вусныя формы перадачы фальклорных ведаў i ўмельстваў дзецям i
моладзi, якiя далучаюцца да традыцыйнай фальклорнай спадчыны сваёй
мясцовасцi натуральным, нязмушаным шляхам;
традыцыi вырабу нацыянальнага адзення;
iншыя праявы.
Мясцовыя органы ўлады забяспечваюць ажыццяўленне дзейнасцi
аўтэнтычнага фальклорнага гурта на базе дзяржаўных, ведамасных
устаноў культуры, грамадскiх аб'яднанняў, творчых саюзаў i iнш.
Аўтэнтычны фальклорны гурт як гiсторыка-культурная каштоўнасць
4. Аўтэнтычны фальклор у сваёй цэласнасцi цi асобных праявах
згодна з артыкулам 19 Закона "Аб ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны"
з'яўляецца:
- адным з фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;
- дакументальнай фiксацыяй адметных для свету i Беларусi з'яў i
працэсаў;
- вынiкам i сведчаннем недаследаваных працэсаў;
- матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльнай з'явай, характэрнай
толькi для культуры народа Беларусi;
мае:
адметныя, характэрныя для Беларусi i кожнага яе рэгiёну
традыцыi i народныя промыслы;
традыцыйныя тапанiмiчныя назвы;
рэдкiя i выдатныя ўзоры:
- прадметаў побыту i iншага прызначэння пэўных гiстарычных
перыядаў i рэгiёнаў;
- пэўных стылiстычных накiрункаў рэгiянальных i этнiчных
асаблiвасцей традыцыйнага мастацтва;
- твораў любога вiду народнай творчасцi пэўнага гiстарычнага
перыяду, рэгiёну i этнiчнай групы.
Аўтэнтычны фальклор аказвае значны ўплыў на развiццё мастацтва
i духоўнасць грамадства. У сувязi з гэтым аўтэнтычнаму фальклорнаму
гурту можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Парадак надання аўтэнтычнаму гурту статусу
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
5. Прапановы аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi з абавязковым абгрунтаваннем i пакетам неабходных
дакументаў (хадайнiцтва, творчая характарыстыка, якая змяшчае
iнфармацыю аб стане мясцовай традыцыi, аўдыё-, вiдэа-,
фотаматэрыялы, спiс удзельнiкаў) уносяцца любой юрыдычнай або
фiзiчнай асобай у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстэрства культуры арганiзуе квалiфiкаваны разгляд кожнай
паступiўшай прапановы i з гэтай мэтай стварае спецыяльную камiсiю ў
складзе вядучых экспертаў па фальклору.
6. Заключэнне экспертнай камiсii Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь перадаецца ў адпаведнасцi з Законам "Аб ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны" ў Камiтэт па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры для разгляду
Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны.
Аўтэнтычны фальклорны гурт, якому нададзены статус
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаецца ў Дзяржаўны спiс
гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
7. Пры наданнi фальклорнаму гурту статусу гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi ў штатны расклад установы культуры, якая бярэ на сябе
забеспячэнне яго жыццядзейнасцi, дадаткова ўводзяцца адна-дзве
адзiнкi штатных работнiкаў.
Задачы кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага гурта,
якi забяспечвае жыццядзейнасць аўтэнтычнага фальклорнага гурта
8. Прыярытэтным накiрункам дзейнасцi кiраўнiка аўтэнтычнага
фальклорнага гурта, якi забяспечвае жыццядзейнасць аўтэнтычнага
фальклорнага гурта, з'яўляецца ахова i зберажэнне аўтэнтычнага
фальклору.
Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага гурта:
садзейнiчае захаванню асяроддзя, неабходнага для натуральнага
функцыянавання ўсiх без выключэння традыцыйных форм мясцовай
мастацкай культуры;
стварае ўмовы для пераходу розных вiдаў i жанраў традыцыйнай
культуры з пасiўнага стану ў актыўныя формы iх бытавання; асаблiвая
ўвага пры гэтым надаецца каранёваму (абрадаваму) пласту;
непасрэдна ўдзельнiчае ў традыцыйных святах i абрадах;
актыўна далучае да мастацкiх традыцый сацыяльна-культурнай
супольнасцi дзяцей i моладзь;
падтрымлiвае мастацкае самапраяўленне носьбiтаў традыцый у iх
спантанных формах у натуральным асяроддзi;
iнiцыiруе вывучэнне трыдыцыйнага фальклорнага мастацтва ў
мясцовай агульнаадукацыйнай школе, пазашкольных, а таксама ў
спецыяльных навучальных установах;
устанаўлiвае i падтрымлiвае дзелавыя i творчыя сувязi з
роднаснымi мастацкiмi фармiраваннямi, навуковымi, грамадскiмi
творчымi ўстановамi i дзеячамi, якiя займаюцца пытаннямi культурнай
спадчыны;
ажыццяўляе аўдыё-, вiдэафiксацыю твораў традыцыйнай культуры,
робiць пiсьмовае апiсанне звычаяў, абрадаў, гульняў, празаiчнага
фальклору розных жанраў (казкi, паданнi, легенды, былiчкi, прыказкi,
прымаўкi i гэтак далей);
стварае фальклорны архiў (аўдыё-, фота-, вiдэа- i iнш.),
пастаянна клапоцiцца аб яго папаўненнi i захаваннi;
арганiзуе неабходную фiнансавую, матэрыяльна-тэхнiчную дапамогу
дзеля падтрымкi мастацка-творчай дзейнасцi аўтэнтычнага фальклорнага
гурта;
запрашае спецыялiстаў на выкананне асобных вiдаў работ:
навуковае i метадычнае кансультаванне па розных праблемах
аўтэнтычнага фальклору;
слайд-, фота-, вiдэа-, кiназдымка;
запiс i расшыфроўка фальклорных матэрыялаў;
iншыя работы.
Патрабаваннi да кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага гурта,
якi забяспечвае жыццядзейнасць аўтэнтычнага фальклорнага гурта
9. Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага гурта, якi забяспечвае
жыццядзейнасць аўтэнтычнага фальклорнага гурта, павiнен адпавядаць
наступным патрабаванням:
веданне гiсторыi, фальклору, этнаграфii адмiнiстрацыйнага
раёна, фальклорна-этнаграфiчных асаблiвасцей мясцовасцi, у якой
працуе;
валоданне беларускай мовай i адным з вiдаў традыцыйнага
мастацтва.
Пры наданнi аўтэнтычнаму фальклорнаму гурту статусу
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага
гурта, якi забяспечвае яго жыццядзейнасць, акрамя названых умоў
павiнен мець спецыяльную адукацыю або прайсцi перападрыхтоўку
(спецыялiзацыя "фальклорнае мастацтва").
Ацэнка дзейнасцi кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага гурта,
якi забяспечвае жыццядзейнасць аўтэнтычнага фальклорнага гурта
10. Вынiкi дзейнасцi кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага гурта,
якi забяспечвае жыццядзейнасць аўтэнтычнага фальклорнага гурта,
вызначаюцца па:
ступенi паўнаты i iнтэнсiўнасцi функцыянавання гурта ва ўмовах
мясцовай несцэнiчнай традыцыi (выкананне ў натуральных умовах
каляндарных i сямейных абрадаў, наяўнасць аўтэнтычных касцюмаў,
веданне мясцовых танцаў, казак, паданняў, легенд i гэтак далей), а
таксама садзейнiчання ў перадачы ўсiх праяў сваёй аўтэнтычнай
традыцыйнай культуры мясцовым дзецям i моладзi;
наяўнасцi створанага фальклорнага архiва, фонд якога складаюць
якасна зафiксаваныя рознымi тэхнiчнымi сродкамi матэрыялы ўсiх вiдаў
i жанраў фальклору, характэрнага для дадзенай мясцовасцi.
Матэрыяльная база падтрымкi аўтэнтычнага фальклорнага гурта
11. Установа культуры, на базе якой функцыянуе фальклорны гурт,
у межах сродкаў, прадугледжаных на яе ўтрыманне, прадастаўляе
будынак або асобныя памяшканнi, абсталяванне, музычныя iнструменты,
аўтэнтычныя касцюмы, сродкi для фiксацыi традыцыйнай культуры i
пераводу яе ў пiсьмовыя формы: аўдыёмагнiтафон, дыктафон, мiкрафоны,
фотаапаратуру, вiдэакамеру, вiдэамагнiтафон, тэлевiзар i iнш.
12. Адказнасць за захаванне i рацыянальнае выкарыстанне
матэрыяльных каштоўнасцей нясе кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага
гурта, якi забяспечвае жыццядзейнасць аўтэнтычнага гурта, i старшыня
гурта, абраны яго ўдзельнiкамi.
13. Функцыю кантролю ажыццяўляе кiраўнiк установы культуры, у
штат якой уваходзiць кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага гурта.
Фiнансавая падтрымка аўтэнтычных фальклорных гуртоў
14. На падтрымку дзейнасцi аўтэнтычных фальклорных гуртоў
могуць накiроўвацца сродкi з пазабюджэтных крынiц, якiя атрымлiвае
ўстанова культуры, пры якой дзейнiчае аўтэнтычны фальклорны гурт,
часткова бюджэтныя сродкi, прадугледжаныя ва ўстаноўленым парадку на
падтрымку гурта, а таксама дадатковыя:
дабрачынныя паступленнi ад прадпрыемстваў, устаноў i
арганiзацый усiх форм уласнасцi;
дабрачынныя паступленнi ад грамадскiх аб'яднанняў i грамадзян;
iншыя крынiцы, якiя не забаронены заканадаўствам.
15. Усе паступленнi залiчваюцца на рахунак установы культуры,
работнiкi якой забяспечваюць жыццядзейнасць аўтэнтычнага
фальклорнага гурта, i выкарыстоўваюцца мэтава. Выдаткаванне iх
кантралюецца кiраўнiком установы культуры.
16. Павелiчэнне сродкаў, якiя паступаюць з розных крынiц, не
з'яўляецца абгрунтаваннем для памяншэння памеру бюджэтных
асiгнаванняў.
17. З бюджэтных i дадатковых асiгнаванняў:
выплачваецца заработная плата кiраўнiку аўтэнтычнага
фальклорнага гурта за кошт бюджэтных асiгнаванняў, iншым
спецыялiстам, запрошаным для выканання асобных вiдаў работ, - за
кошт сродкаў, атрыманых ад аказання платных паслуг.
18. Службовы аклад кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага гурта
вызначаецца ва ўстаноўленым парадку. Умовы аплаты працы кiраўнiкоў
аўтэнтычных фальклорных гуртоў, якiм нададзены статус
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прыраўноўваюцца да ўмоў аплаты
працы кiраўнiкоў калектываў са званнем "народны" ("узорны").
19. Умовы матэрыяльнага заахвочвання кiраўнiка аўтэнтычнага
фальклорнага гурта вызначаюцца кiраўнiком установы культуры, пры
якой дзейнiчае гурт, у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
20. Бухгалтарскi ўлiк i фiнансавыя аперацыi ажыццяўляе
цэнтралiзаваная бухгалтэрыя пры аддзеле культуры.
21. Прыём i здача спраў i маёмасцi праводзiцца па акту ва
ўстаноўленым парадку.
|