ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 студзеня 1999 г. N 10
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ Ў ДЗЯРЖАЎНЫЯ
СЯРЭДНIЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
-----------------------------------------------------------
Утратил силу приказом Министерства образования от
18 января 2000 г. N 20 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/2758 от 01.02.2000 г.)
1. Зацвердзiць Правiлы прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь.
2. Падаць Правiлы прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь у трохдзённы тэрмiн у
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь на прававую экспертызу.
3. Прадоўжыць дзейнасць Палажэння аб прыёмнай камiсii сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установы, зацверджанага загадам Мiнiстра
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20.02.1992 N 39.
4. Лiчыць страцiўшым сiлу загад Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ад 13 студзеня 1998 г. N 10.
Мiнicтр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
15.01.1999 N 10
ПРАВIЛЫ
прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь
Агульныя палажэннi, прыём заяў i дакументаў
1. У сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы (ССНУ)
Рэспублiкi Беларусь на конкурснай аснове прымаюцца асобы, якiя
пастаянна пражываюць у рэспублiцы, альбо маюць статус бежанца, а
таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя пражываюць за яе
межамi, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi.
Указаныя грамадзяне маюць права атрымаць на конкурснай аснове
бясплатную сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзяржаўных сярэднiх
спецыяльных навучальных установах, калi адукацыя дадзенага ўзроўню
атрымлiваецца ўпершыню.
2. Звыш кантрольных лiчбаў прыёму па ўсiх формах навучання на
падставе дагавораў за аплату ў ССНУ на конкурснай аснове могуць
залiчвацца грамадзяне, якiя станоўча здалi ўступныя экзамены.
Забараняецца заключэнне дагавораў да правядзення конкурсу.
Парадак прыёму грамадзян замежных дзяржаў вызначае ССНУ па
ўзгадненнi з органам кiравання, калi iншае не прадугледжана
мiждзяржаўнымi пагадненнямi.
3. Абмежаваннi па прыёме дапускаюцца па медыцынскiх паказаннях,
устаноўленых Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.
4. Для атрымання другой сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў ССНУ
рэспублiкi па дзённай, вячэрняй, завочнай формах навучання могуць
прымацца асобы на ўмовах поўнай аплаты навучання, за выключэннем
грамадзян, якiм супрацьпаказана работа па атрыманай раней
спецыяльнасцi ў сувязi з пагаршэннем стану здароўя пры наяўнасцi
заключэння адпаведнай медыцынскай камiсii, педагагiчных работнiкаў
пры паступленнi на педагагiчныя спецыяльнасцi пры наяўнасцi
хадайнiцтва з месца работы.
5. Прыём праводзiцца ў тэрмiны адпаведна дадатку 1.
6. Дакументы аб прыёме абiтурыенты падаюць у прыёмную камiсiю
навучальнай установы ў адпаведнасцi з дадаткам 2.
7. Асобам, якiя закончылi прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы па
дзённай форме навучання, даецца права паступлення ў сярэднiя
спецыяльныя навучальныя ўстановы непасрэдна пасля заканчэння
вучылiшча. Навучанне асоб гэтай катэгорыi па адпаведных
спецыяльнасцях можа ажыццяўляцца ў скарочаныя тэрмiны.
8. На спецыяльнасцi, па якiх на вытворчасцi праца непаўналетнiх
забаронена, на дзённае навучанне пасля заканчэння базавай
агульнаадукацыйнай школы прымаюцца толькi асобы, якiм да пачатку
вытворчай практыкi споўнiцца 18 гадоў.
9. Для забеспячэння патрэб у спецыялiстах па асобных
спецыяльнасцях сiстэм рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання
ў ССНУ можа ажыццяўляцца мэтавы, мэтавы кантрактны прыём, умовы якiх
рэгулююцца адпаведнымi палажэннямi.
10. Пры наяўнасцi вакантных месцаў у групах на базе
дзевяцiгадовай школы навучальныя ўстановы могуць прымаць на
адпаведны курс асоб, якiя закончылi сярэднюю школу i здалi ўступныя
экзамены, вызначаныя Правiламi прыёму для тых, хто паступае на базе
сярэдняй школы.
Прыём названых асоб на I курс у групы на базе дзевяцiгадовай
школы не дазваляецца (акрамя спецыяльнасцей мастацтва).
Уступныя экзамены
11. Абiтурыенты здаюць два ўступныя экзамены, адзiн з якiх - па
выбары абiтурыента па беларускай мове i лiтаратуры цi па рускай мове
i лiтаратуры (пiсьмова) праводзiцца па рашэннi прыёмнай камiсii ў
выглядзе дыктоўкi, пераказу або сачынення. Выключэннем з'яўляюцца
фiлалагiчныя спецыяльнасцi, пры паступленнi на якiя неабходна
здаваць экзамены ў адпаведнасцi з абранай спецыяльнасцю. Другi
экзамен i форму яго правядзення вызначаюць навучальныя ўстановы.
Форма правядзення другога экзамена па спецыяльнасцях тэхнiчнага
профiлю, як правiла, пiсьмовая.
Акрамя таго, паступаючыя на асобныя спецыяльнасцi культуры i
мастацтва, адукацыi, архiтэктуры i будаўнiцтва, аховы здароўя i
iнш., трымаюць дадатковы ўступны экзамен па спецыяльнасцi, якi
вызначаецца сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай i праводзiцца
па праграме, зацверджанай органам кiравання па падначаленасцi.
Экзамен па спецыяльнасцi праводзiцца ў першую чаргу.
12. Уступныя экзамены (акрамя экзаменаў па спецыяльнасцi)
праводзяцца па праграмах, складзеных у адпаведнасцi з вучэбнымi
праграмамi базавай (дзевяцiгадовай) або сярэдняй (адзiнаццацi -
дванаццацiгадовай) школы i зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
13. Па ўзгадненнi з органам кiравання навучальная ўстанова да
ўступных экзаменаў можа прыраўняць iншыя iспыты, якiя праводзяцца ў
сiстэме адукацыi з удзелам экзаменацыйных камiсiй дадзенай
навучальнай установы (экзамены ў сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай установе i iнш.).
14. Асобы, якiя не з'явiлiся на экзамен па ўважлiвай прычыне,
дапускаюцца да экзаменаў у тэрмiны, вызначаныя для iншых груп. Той,
хто не з'явiўся на адзiн з экзаменаў у прызначаны па раскладзе час
або атрымаў нездавальняючую адзнаку, да наступных экзаменаў не
дапускаюцца.
Пры атрыманнi нездавальняючай адзнакi паўторная здача ўступнага
экзамена па дадзеным прадмеце не дазваляецца.
Парадак залiчэння
15. Пераможцы (I, II, III месца) мiжнародных, рэспублiканскiх
конкурсаў прафесiйнага майстэрства навучэнцаў ПТВ па абранай у
тэхнiкуме роднаснай спецыяльнасцi, прымаюцца ў навучальную ўстанову
без уступных экзаменаў.
Асобы, якiя закончылi базавую (дзевяцiгадовую) школу з
адзнакай, сярэднюю (адзiнаццацi - дванаццацiгадовую) школу з залатым
цi сярэбраным медалём, прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча на базе
дзевяцiгадовай школы з дыпломам з адзнакай здаюць адзiн уступны
экзамен пiсьмова. Асобы, якiя атрымалi адзнаку "5" (выдатна),
залiчваюцца. Астатнiя асобы здаюць другi экзамен на абраную
спецыяльнасць i залiчваюцца па конкурсе.
На спецыяльнасцi, па якiх конкурс складае пяць i больш заяў на
адно планавае месца, здаюць усе ўступныя экзамены.
Па рашэннi прыёмных камiсiй па конкурсе сярэдняга бала
дакумента аб адукацыi на спецыяльнасцi, па якiх у папярэднi год
конкурс заяў на адно планавае месца не перавышаў 1,5, могуць
прымацца вышэй пералiчаныя ў гэтым пункце асобы, асобы, якiя
скончылi базавую цi сярэднюю школу, прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы
на базе дзевяцiгадовай школы з адзнакамi "4" i "5",
прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы на базе сярэдняй адукацыi з дыпломам
з адзнакай па выбранай у тэхнiкуме адпаведнай цi блiзкай
спецыяльнасцi. Залiчэнне гэтай катэгорыi абiтурыентаў праводзiцца за
5 дзён да пачатку ўступных экзаменаў у межах да 60% плана прыёму на
дадзеную спецыяльнасць. Астатнiя здаюць уступныя экзамены.
Вызваляюцца ад уступнага экзамена па адпаведным прадмеце з
выстаўленнем адзнакi "5" (выдатна) пераможцы (I, II, III месца)
мiжнародных, рэспублiканскiх, абласных (Мiнскай гарадской) тураў
прадметных алiмпiяд навучэнцаў школ i ПТВ.
Па-за конкурсам пры атрыманнi станоўчых адзнак на ўступных
экзаменах залiчваюцца:
- дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
- iнвалiды I i II групы, якiм, у адпаведнасцi з заключэннем
медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй, не супрацьпаказана
навучанне ў ССНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
- iнвалiды з дзяцiнства;
- асобы, якiя выконвалi воiнскi або службовы абавязак у
замежных краiнах, дзе адбывалiся баявыя дзеяннi;
- дзецi з сем'яў загiнуўшых (памерлых) цi стаўшых iнвалiдамi ў
час праходжання ваеннай службы, або працы ў складзе савецкiх войск
на тэрыторыi дзяржаў, дзе вялiся баявыя дзеяннi, а таксама дзецi з
сем'яў ваеннаслужачых, загiнуўшых (памерлых) у мiрны час пры
праходжаннi ваеннай службы;
- дзецi з сем'яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных спраў, загiнуўшых (памерлых) або стаўшых iнвалiдамi пры
выкананнi службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, дзе вялiся
баявыя дзеяннi, а таксама загiнуўшых (памерлых) у мiрны час пры
выкананнi cлужбовых абавязкаў;
- асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18
Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян,
пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
- асобы, якiя паступаюць на падставе ўстаноўленых
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання планаў мэтавай
падрыхтоўкi.
16. Пры аднолькавай агульнай колькасцi балаў пераважнае права
на залiчэнне маюць:
- грамадзяне, якiя маюць большы стаж практычнай работы па
профiлi абранай спецыяльнасцi, калi яны паступаюць на навучанне без
адрыву ад вытворчасцi;
- iнвалiды III групы пры адсутнасцi медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
- асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
- грамадзяне, якiя маюць больш высокi сярэднi бал у дакуменце
аб адукацыi.
Стаж практычнай работы асоб, якiя паступаюць на безадрыўныя
формы навучання, вызначаецца на пачатак навучальнага года агульна,
незалежна ад перапынкаў у працы. Час знаходжання на вайсковай службе
i часовая сезонная работа ўключаюцца ў агульны працоўны стаж.
Для членаў калгасаў стаж практычнай работы вызначаецца на
падставе запiсу ў кнiжцы калгаснiка аб выкананнi ўстаноўленага для
дадзенага калгаса мiнiмуму працоўнага ўдзелу ў грамадскай гаспадарцы
за кожны каляндарны год працы ў калгасе.
Час навучання ў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах не ўваходзiць у
стаж практычнай работы пры залiчэннi ў ССНУ.
Ва ўсiх астатнiх выпадках парадак залiчэння асоб, якiя маюць
пераважнае права на залiчэнне, вызначаюць прыёмныя камiсii
навучальных устаноў.
17. На месцы, што засталiся пасля залiчэння ўсiх асоб, якiя
вытрымалi ўступныя экзамены ў дадзеную навучальную ўстанову,
прыёмным камiсiям дазваляецца прымаць асоб, што здавалi такiя ж
уступныя экзамены, як у дадзеную навучальную ўстанову, але не
прайшлi па конкурсе ў iншыя сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя
навучальныя ўстановы, на падставе даведак устаноўленага ўзору.
18. Навучальным установам даецца права па ўзгадненнi з органам
кiравання ўстанаўлiваць iншыя дадатковыя патрабаваннi па прыёме з
улiкам профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў.
Умовы i парадак прыёму ў дадзеную навучальную ўстанову павiнны
быць даведзены да ведама тых, хто паступае, не пазней чым за два
месяцы да пачатку прыёму дакументаў.
19. Усе пытаннi па прыёме, якiя не акрэслены дадзенымi
Правiламi, аплаце за навучанне, адпаведнасцi спецыяльнасцей i
перазалiку дысцыплiн вырашае прыёмная камiсiя ў адпаведнасцi з
дзеючымi нарматыўнымi актамi.
Дадатак 1
да Правiлаў прыёму
ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаных загадам
Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
15.01.1999 N 10
----T-------------------------T------------T----------T----------
N ¦Формы навучання, ¦Прыём заяў ¦Уступныя ¦Залiчэнне
п/п ¦спецыяльнасцi ¦ ¦экзамены ¦ў лiк
¦ ¦ ¦ ¦навучэнцаў
----+-------------------------+------------+----------+----------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5
----+-------------------------+------------+----------+----------
I. Дзённае навучанне
1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за
выключэннем пазначаных у
пп.1.2, 1.3, 1.4.
У групы: на аснове з 15 чэрвеня з 1 жнiўня да 20 жнiўня
базавай адукацыi па 31 лiпеня
на аснове сярэдняй з 15 чэрвеня з 1 жнiўня да 20 жнiўня
адукацыi па 7 жнiўня
1.2. Музычныя, мастацкiя,
тэатральныя, цыркавога з 1 чэрвеня з 6 лiпеня да 25 жнiўня
i эстраднага мастацтва па 5 лiпеня
1.3. Харэаграфiчныя з 1 з 1 да 20 лiпеня
красавiка па чэрвеня
31 чэрвеня
1.4. Медыцынскiя з 15 з 16 да 20 жнiўня
чэрвеня па лiпеня
15 лiпеня
II. Вячэрняе навучанне
2.1. На ўсе спецыяльнасцi, з 3 мая па з 1 да 25
за выключэннем 15 верасня чэрвеня *) верасня
пазначаных у пп.2.2, 2.3.
2.2. Музычныя i мастацкiя з 1 па 30 з 1 лiпеня да 25 лiпеня
чэрвеня
2.3. Рачнога транспарту з 1 жнiўня з 1 да 25
па 31 лiстапада лiстапада
кастрычнiка
III. Завочнае навучанне
3.1. На ўсе спецыяльнасцi, за з 3 мая па з 10 да 30
выключэннем пазначаных 10 жнiўня чэрвеня *) жнiўня
у пп.3.2, 3.3, 3.4
3.2. Педагагiчныя з 1 з 3 мая *) да 15
красавiка чэрвеня
па 30 мая
3.3. Музычныя з 1 па 30 з 1 лiпеня да 25
чэрвеня лiпеня
3.4. Спецыяльнасцi, звязаныя з 3 з 1 да 25
з сезонными работами кастрычнiка лiстапада снежня
(сельскай гаспадаркi, па 30
геалогii, тарфяныя, лiстапада
марскога i рачнога
транспарту, геадэзiчныя)
Заўвага
Iнфармацыя аб уступных экзаменах, форме i тэрмiнах iх
правядзення, а таксама iншыя рашэннi прыёмнай камiсii, якiя
ўдакладняюць Правiлы прыёму, павiнны быць аб'яўлены не пазней, чым
за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.
Прыёмным камiсiям у залежнасцi ад канкрэтных умоў фармiравання
кантынгенту дазваляецца працягваць тэрмiн прыёму заяў на розныя
формы навучання i залiчэння да 1 месяца.
_____________________________
*) Экзамены праводзяцца ў некалькi перыядаў, што вызначаюцца
прыёмнымi камiсiямi з улiкам пажадання устаноў, арганiзацый i
прадпрыемстваў, на якiх працуюць будучыя абiтурыенты.
Дадатак 2
да Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя
сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаных загадам Мiнiстра
адукацыi Рэспублiкi Беларусь
15.01.1999 N 10
ПЕРАЛIК
дакументаў, якiя неабходна падаць абiтурыентам у
прыёмную камiсiю сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
1. Заява па адпаведнай форме.
2. Дакумент аб базавай або сярэдняй адукацыi ў арыгiнале.
3. Медыцынская даведка па форме N 086/У.
4. Выпiска з працоўнай кнiжкi або кнiжкi калгаснiка, завераная
адмiнiстрацыяй (падаецца тымi, хто мае стаж практычнай работы i хто
паступае на вячэрняе i завочнае навучанне).
5. Чатыры фатаграфii для дакументаў памерам 3х4 см.
6. Пашпарт (пасведчанне аб нараджэннi), дакумент аб адносiнах
да воiнскай павiннасцi прад'яўляюцца асабiста ў прыёмную камiсiю, аб
чым робiцца адпаведны запiс у асабовай справе.
Заўвага
Даведкi аб адукацыi, копii сапраўдных дакументаў, выдадзеных
навучальнымi ўстановамi або iншымi арганiзацыямi, не могуць служыць
падставай для паступлення ў сярэднюю спецыяльную навучальную
ўстанову.
Прыёмныя камiсii могуць прымаць ад тых, хто паступае, разам з
дакументамi, якiя прыкладаюцца да заявы, рэкамендацыi з месца вучобы
або працы i iншыя дакументы, што пацвярджаюць iх поспехi ў працы,
прафесiйна накiраванай творчасцi, агульнай i прафесiйнай
падрыхтоўцы.
|