Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 18 января 2000 г. №20 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       18 студзеня 2000 г. N 20

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ Ў ДЗЯРЖАЎНЫЯ СЯРЭДНIЯ
 СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

       ![Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства образования от 5 февраля 2001
         г. N 6 (зарегистрировано в Национальном реестре  - N 8/4979
         от 14.02.2001 г.);
            Постановление Министерства  образования  от  26  декабря
         2001 г.  N 64 (зарегистрировано в Национальном реестре -  N
         8/7673 от 11.01.2002 г.)].

     1. Утратил силу. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт   1   утратил    силу   постановлением   Министерства
         образования от  5 февраля 2001  г. N 6  (зарегистрировано в
         Национальном реестре - N 8/4979 от 14.02.2001 г.)

            1.  Зацвердзiць  Правiлы  прыёму  ў  дзяржаўныя сярэднiя
         спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь.
         -----------------------------------------------------------

     2.  Падаць  Правiлы  прыёму  ў  дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя
навучальныя  ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь  у  трохдзённы  тэрмiн у
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь на прававую экспертызу.

     3. Утратил силу. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 3    утратил    силу    постановлением   Министерства
         образования от 26 декабря 2001 г.  N 64 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - N 8/7673 от 11.01.2002 г.)

            3. Прадоўжыць  дзеянне  Палажэння  аб  прыёмнай  камiсii
         сярэдняй спецыяльнай  навучальнай  установы,  зацверджанага
         загадам  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь ад 20
         лютага 1992 г. N 39.
         -----------------------------------------------------------

     4.   Лiчыць   страцiўшым   сiлу   загад  Мiнiстэрства  адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  15  студзеня 1999 г. N 10 "Аб зацвярджэннi
Правiлаў   прыёму  ў  дзяржаўныя  сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя
ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь"  (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 1999 г., N 8, 8/32).

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ
         
         -----------------------------------------------------------
         Правила    утратили   силу    постановлением   Министерства
         образования от  5 февраля 2001  г. N 6  (зарегистрировано в
         Национальном реестре - N 8/4979 от 14.02.2001 г.)

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Загад Мiнiстэрства
                                                 адукацыi
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 18.01.2000 N 20

                              ПРАВIЛЫ
   прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы
                        Рэспублiкi Беларусь

            Агульныя палажэннi, прыём заяў i дакументаў

     1.  У  сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы (далей - ССНУ)
Рэспублiкi  Беларусь  на  конкурснай  аснове  прымаюцца  асобы, якiя
пастаянна  пражываюць  у  рэспублiцы  альбо  маюць статус бежанца, а
таксама  грамадзяне  Беларусi  i  беларусы,  якiя  пражываюць  за яе
межамi,   грамадзяне   Расiйскай  Федэрацыi,  Рэспублiкi  Казахстан,
Кiргiзскай Рэспублiкi.
     Указаныя  грамадзяне  маюць права атрымаць на конкурснай аснове
бясплатную  сярэднюю  спецыяльную  адукацыю  ў  дзяржаўных  сярэднiх
спецыяльных  навучальных  установах, калi адукацыя дадзенага ўзроўню
атрымлiваецца ўпершыню.

     2.  Звыш  кантрольных лiчбаў прыёму па ўсiх формах навучання на
падставе  дагавораў  за  аплату  ў  ССНУ на конкурснай аснове могуць
залiчвацца   грамадзяне,  якiя  станоўча  здалi  ўступныя  экзамены.
Забараняецца заключэнне дагавораў да правядзення конкурсу.
     Парадак  прыёму  грамадзян  замежных  дзяржаў  вызначае ССНУ па
ўзгадненню   з   органам  кiравання,  калi  iншае  не  прадугледжана
мiждзяржаўнымi пагадненнямi.

     3. Абмежаваннi па прыёму дапускаюцца па медыцынскiх паказаннях,
устаноўленых Мiнiстэрствам аховы здароўя Pэспублiкi Беларусь.

     4.  Для  атрымання  другой сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў ССНУ
рэспублiкi  па  дзённай,  вячэрняй, завочнай формах навучання могуць
прымацца  асобы  на  ўмовах  поўнай аплаты навучання, за выключэннем
грамадзян,   якiм   супрацьпаказана   работа   па   атрыманай  раней
спецыяльнасцi  ў  сувязi  з  пагаршэннем стану здароўя пры наяўнасцi
заключэння  адпаведнай  медыцынскай камiсii, педагагiчных работнiкаў
пры   паступленнi   на   педагагiчныя  спецыяльнасцi  пры  наяўнасцi
хадайнiцтва з месца работы.

     5. Прыём праводзiцца ў тэрмiны ў адпаведнасцi з дадаткам 1.

     6.  Дакументы  аб прыёме абiтурыенты падаюць у прыёмную камiсiю
навучальнай установы ў адпаведнасцi з дадаткам 2.
     Абiтурыенты,  якiя  паступаюць  не  ў  год атрымання базавай цi
сярэдняй    адукацыi,    абавязаны   прадставiць   дакументы,   якiя
пацвярджаюць  iх  вучобу  цi  работу  за  гады,  якiя  папярэднiчалi
паступленню  (дыплом,  выпiска  з  працоўнай  кнiжкi, даведка службы
занятасцi насельнiцтва цi iншыя).

     7.  Асобам,  якiя  закончылi  прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы па
дзённай   форме  навучання,  даецца  права  паступлення  ў  сярэднiя
спецыяльныя   навучальныя   ўстановы   непасрэдна  пасля  заканчэння
вучылiшча.    Навучанне   асоб   гэтай   катэгорыi   па   адпаведных
спецыяльнасцях можа ажыццяўляцца ў скарочаныя тэрмiны.

     8. На спецыяльнасцi, па якiх на вытворчасцi праца непаўналетнiх
забаронена,   на   дзённае   навучанне   пасля   заканчэння  базавай
агульнаадукацыйнай  школы  прымаюцца  толькi  асобы, якiм да пачатку
вытворчай практыкi споўнiцца 18 гадоў.

     9.   Для   забеспячэння   патрэб   у  спецыялiстах  па  асобных
спецыяльнасцях  сiстэм рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання
ў ССНУ можа ажыццяўляцца мэтавы, мэтавы кантрактны прыём, умовы якiх
рэгулююцца адпаведнымi палажэннямi.

     10.   Пры   наяўнасцi   вакантных   месцаў  у  групах  на  базе
дзевяцiгадовай   школы   навучальныя   ўстановы  могуць  прымаць  на
адпаведны  курс асоб, якiя закончылi сярэднюю школу i здалi ўступныя
экзамены,  вызначаныя Правiламi прыёму для тых, хто паступае на базе
сярэдняй школы.
     Прыём  названых  асоб  на I курс у групы на базе дзевяцiгадовай
школы не дазваляецца (акрамя спецыяльнасцей мастацтва).

                         Уступныя экзамены

     11. Абiтурыенты здаюць два ўступныя экзамены, адзiн з якiх - па
выбары абiтурыента па беларускай мове i лiтаратуры цi па рускай мове
i  лiтаратуры  (пiсьмова)  праводзiцца па рашэнню прыёмнай камiсii ў
выглядзе  дыктоўкi,  пераказу  або сачынення. Выключэннем з'яўляюцца
фiлалагiчныя   спецыяльнасцi,  пры  паступленнi  на  якiя  неабходна
здаваць  экзамены  ў  адпаведнасцi  з  абранай  спецыяльнасцю. Другi
экзамен  i форму яго правядзення вызначаюць навучальныя ўстановы. На
спецыяльнасцi,  па  якiх у папярэднi год конкурс перавышаў 5 чалавек
на месца, другi экзамен праводзiцца ў пiсьмовай форме.
     Акрамя  таго,  паступаючыя  на асобныя спецыяльнасцi культуры i
мастацтва,  адукацыi,  архiтэктуры  i  будаўнiцтва,  аховы здароўя i
iншыя  трымаюць  дадатковы  ўступны  экзамен  па  спецыяльнасцi, якi
вызначаецца сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай i праводзiцца
па  праграме,  зацверджанай  органам  кiравання  па  падначаленасцi.
Экзамен па спецыяльнасцi праводзiцца ў першую чаргу.
     Уступныя  экзамены  праводзяцца з ацэнкай ведаў па шасцiбальнай
сiстэме (2; 3; 3,5; 4; 4,5; 5).

     12.  Уступныя  экзамены  (акрамя  экзаменаў  па  спецыяльнасцi)
праводзяцца  па  праграмах,  складзеных  у  адпаведнасцi з вучэбнымi
праграмамi      базавай      (дзевяцiгадовай)      або      сярэдняй
(адзiнаццацi-дванаццацiгадовай)  школы  i зацверджаных Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     13.  Па  ўзгадненню з органам кiравання навучальная ўстанова да
ўступных  экзаменаў можа прыраўняць iншыя iспыты, якiя праводзяцца ў
сiстэме   адукацыi   з   удзелам   экзаменацыйных  камiсiй  дадзенай
навучальнай  установы  (экзамены  ў  сярэдняй,  прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай установе i iншыя).
     Залiчваюцца вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання ў адпаведнасцi
з прадстаўленым дзяржаўным сертыфiкатам у якасцi ўступных экзаменаў.

     14.  Асобы,  якiя не з'явiлiся на экзамен па ўважлiвай прычыне,
дапускаюцца  да экзаменаў у тэрмiны, вызначаныя для iншых груп. Той,
хто  не  з'явiўся  на адзiн з экзаменаў у прызначаны па раскладу час
або  атрымаў  нездавальняючую  адзнаку,  да  наступных  экзаменаў не
дапускаецца.
     Пры атрыманнi нездавальняючай адзнакi паўторная здача ўступнага
экзамену па дадзенаму прадмету не дазваляецца.

                         Парадак залiчэння

     15.  Пераможцы  (I,  II, III месца) мiжнародных рэспублiканскiх
конкурсаў  прафесiйнага  майстэрства  навучэнцаў  ПТВ  па  абранай у
тэхнiкуме  роднаснай  спецыяльнасцi прымаюцца ў навучальную ўстанову
без уступных экзаменаў.
     Асобы,   якiя   закончылi   базавую  (дзевяцiгадовую)  школу  з
адзнакай,  сярэднюю  (адзiнаццацi-дванаццацiгадовую) школу з залатым
цi   сярэбраным  медалём,  прафесiйна-тэхнiчнае  вучылiшча  на  базе
дзевяцiгадовай  школы  з  дыпломам  з адзнакай, здаюць адзiн уступны
экзамен  пiсьмова.  Асобы,  якiя  атрымалi  адзнаку  "5"  (выдатна),
залiчваюцца.   Астатнiя   асобы  здаюць  другi  экзамен  на  абраную
спецыяльнасць i залiчваюцца па конкурсе.
     На  спецыяльнасцi, па якiх конкурс складае пяць i больш заяў на
адно  планавае  месца,  вышэйпералiчаныя ў гэтым пункце асобы здаюць
усе ўступныя экзамены.
     Па   рашэнню   прыёмных  камiсiй  па  конкурсу  сярэдняга  бала
дакумента  аб  адукацыi  на  спецыяльнасцi,  па якiх у папярэднi год
конкурс  заяў  на  адно  планавае  месца  не  перавышаў  1,5, могуць
прымацца   вышэйпералiчаныя   ў  гэтым  пункце  асобы,  асобы,  якiя
закончылi базавую цi сярэднюю школу,  прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы
на    базе   дзевяцiгадовай   школы   з   адзнакамi   "4"   i   "5",
прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы на базе сярэдняй адукацыi з  дыпломам
з   адзнакай   па   выбранай   у  тэхнiкуме  адпаведнай  цi  блiзкай
спецыяльнасцi. Залiчэнне гэтых катэгорый абiтурыентаў праводзiцца за
5 дзён да пачатку ўступных экзаменаў у межах да 60%  плана прыёму на
дадзеную спецыяльнасць. Астатнiя здаюць уступныя экзамены.
     Вызваляюцца  ад  уступнага  экзамену  па адпаведнаму прадмету з
выстаўленнем  адзнакi  "5"  (выдатна)  пераможцы  (I, II, III месца)
мiжнародных,  рэспублiканскiх,  абласных (Мiнскага гарадскога) тураў
прадметных алiмпiяд навучэнцаў школ i ПТВ.
     Па-за  конкурсам  пры  атрыманнi  станоўчых  адзнак на ўступных
экзаменах залiчваюцца:
     дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     iнвалiды  I  i  II  групы,  якiм  у  адпаведнасцi з заключэннем
медыка-рэабiлiтацыйных   экспертных   камiсiй   не   супрацьпаказана
навучанне ў ССНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
     iнвалiды з дзяцiнства;
     асобы,  якiя выконвалi воiнскi або службовы абавязак у замежных
краiнах, дзе адбывалiся баявыя дзеяннi;
     дзецi  з  сем'яў  загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў
час праходжання ваеннай службы або працы ў складзе савецкiх войск на
тэрыторыi  дзяржаў,  дзе  вялiся  баявыя  дзеяннi, а таксама дзецi з
сем'яў   ваеннаслужачых,  загiнуўшых  (памёршых)  у  мiрны  час  пры
праходжаннi ваеннай службы;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных  спраў,  загiнуўшых  (памёршых) або стаўшых iнвалiдамi пры
выкананнi  службовых  абавязкаў  на  тэрыторыi  дзяржаў,  дзе вялiся
баявыя  дзеяннi,  а  таксама  загiнуўшых  (памёршых) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
     асобы,  якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
катастрофы   на  Чарнобыльскай  АЭС"  (Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета
Беларускай ССР, 1991 г., N 10, арт.111).

     16.  Пры  аднолькавай агульнай колькасцi балаў пераважнае права
на залiчэнне маюць:
     грамадзяне, якiя маюць большы стаж практычнай работы па профiлю
абранай  спецыяльнасцi,  калi яны паступаюць на навучанне без адрыву
ад вытворчасцi;
     iнвалiды     III     групы     пры    адсутнасцi    медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
     асобы,  якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23,  24,  25  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  сацыяльнай  абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     грамадзяне,  якiя маюць больш высокi сярэднi бал у дакуменце аб
адукацыi.
     Ва  ўсiх  астатнiх  выпадках парадак залiчэння асоб, якiя маюць
пераважнае   права   на   залiчэнне,   вызначаюць  прыёмныя  камiсii
навучальных устаноў.

     17.  Залiчэнне  на  ўсе  спецыяльнасцi  праводзiцца  па асобным
конкурсе сярод выпускнiкоў гарадскiх i сельскiх школ прапарцыянальна
пададзеным   заявам  у  адпаведнасцi  з  колькасцю  балаў,  набраных
абiтурыентамi.  Калi  конкурсны  бал сярод выпускнiкоў сельскiх школ
перавышае  конкурсны бал сярод выпускнiкоў гарадскiх школ, залiчэнне
праводзiцца па агульным конкурсе.

     18.   На   навучанне   без   адрыву  ад  вытворчасцi  залiчэнне
праводзiцца  па  конкурсе.  У  першую чаргу залiчваюцца абiтурыенты,
якiя  маюць  прафесiйна-тэхнiчную  адукацыю  з  атрыманнем  сярэдняй
адукацыi  або  стаж  практычнай  работы  не  менш  за  6  месяцаў  i
паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi. Колькасць iншых
асоб, якiя залiчаны па дадзенай спецыяльнасцi, не павiнна перавышаць
20% ад кантрольных лiчбаў прыёму.

     19.   Залiчэнне  абiтурыентаў  на  ўмовах  мэтавай  кантрактнай
падрыхтоўкi  спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна з
адпаведным палажэннем.

     20.  На  месцы,  што  засталiся пасля залiчэння ўсiх асоб, якiя
вытрымалi   ўступныя   экзамены  ў  дадзеную  навучальную  ўстанову,
прыёмным  камiсiям  дазваляецца  прымаць  асоб,  што здавалi такiя ж
уступныя  экзамены,  як  у  дадзеную  навучальную  ўстанову,  але не
прайшлi   па  конкурсе  ў  iншыя  сярэднiя  спецыяльныя  i  вышэйшыя
навучальныя ўстановы, на падставе даведак устаноўленага ўзору.

     21.  Навучальным установам даецца права па ўзгадненню з органам
кiравання  ўстанаўлiваць  iншыя  дадатковыя патрабаваннi па прыёму з
улiкам профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў.
     Умовы  i парадак прыёму ў дадзеную навучальную ўстанову павiнны
быць  даведзены  да  ведама  тых, хто паступае, не пазней чым за два
месяцы да пачатку прыёму дакументаў.

     22.   Усе  пытаннi  па  прыёму,  якiя  не  акрэслены  дадзенымi
Правiламi,   аплаце  за  навучанне,  адпаведнасцi  спецыяльнасцей  i
перазалiку  дысцыплiн  вырашае  прыёмная  камiсiя  ў  адпаведнасцi з
дзеючымi нарматыўнымi актамi.

                                        Дадатак 1
                                        да Правiлаў прыёму
                                        ў дзяржаўныя сярэднiя
                                        спецыяльныя навучальныя
                                        ўстановы Рэспублiкi Беларусь
                                        18.01.2000 N 20

 ----T-------------------------T----------------T--------T----------
  N  ¦    Форма навучання,     ¦                ¦Уступныя¦Залiчэнне
 п/п ¦    спецыяльнасць        ¦   Прыём заяў   ¦экзамены¦ў лiк
     ¦                         ¦                ¦        ¦навучэнцаў
 ----+-------------------------+----------------+--------+----------
   1 ¦          2              ¦        3       ¦   4    ¦    5
 ----+-------------------------+----------------+--------+----------

       I. Дзённае навучанне:

 1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за
      выключэннем пазначаных у
      пунктах 1.2, 1.3
      У групы: на аснове        з 15 чэрвеня па  з 1      да 20
               базавай адукацыi 31 лiпеня        жнiўня   жнiўня

               на аснове        з 15 чэрвеня па  з 1      да 20
               сярэдняй         7 жнiўня         жнiўня   жнiўня
               адукацыi

 1.2. Музычныя, мастацкiя,      з 1 чэрвеня па   з 6      да 25
      тэатральныя, цыркавога i  5 лiпеня         лiпеня   жнiўня
      эстраднага мастацтва

 1.3. Харэаграфiчныя            з 1 красавiка па з 1      да 20
                                31 чэрвеня       чэрвеня  лiпеня

       II. Вячэрняе навучанне

 2.1. На ўсе спецыяльнасцi, за  з 3 мая па       з 1      да 25
      выключэннем пазначаных у  15 верасня       чэрвеня  верасня
      пунктах 2.2, 2.3                           *)

 2.2. Музычныя i мастацкiя      з 1 па 30        з 1      да 25
                                чэрвеня          лiпеня   лiпеня

 2.3. Рачнога транспарту        з 1 жнiўня па    з 1 лiс- да 25
                                31 кастрычнiка   тапада   лiстапада

       III. Завочнае навучанне

 3.1. На ўсе спецыяльнасцi, за  з 3 мая па 10    з 10     да 30
      выключэннем пазначаных у  жнiўня           чэрвеня  жнiўня
      пунктах 3.2, 3.3, 3.4                      *)

 3.2. Педагагiчныя              з 1 красавiка па з 3 мая  да 15
                                30 мая           *)       чэрвеня

 3.3. Музычныя                  з 1 па 30        з 1      да 25
                                чэрвеня          лiпеня   лiпеня

 3.4. Спецыяльнасцi, звязаныя   з 3 кастрычнiка  з 1 лiс- да 25
      з сезоннымi работамi      па 30 лiстапада  тапада   снежня
      (сельскай гаспадаркi,
      геалогii, тарфяныя,
      марскога i рачнога
      транспарту, геадэзiчныя)
 -------------------------------------------------------------------

 ____________________________
     *) Экзамены  праводзяцца  ў некалькi перыядаў, якiя вызначаюцца
прыёмнымi  камiсiямi  з  улiкам  пажадання  ўстаноў,  арганiзацый  i
прадпрыемстваў, на якiх працуюць будучыя абiтурыенты.

     Заўвага.  Iнфармацыя аб уступных экзаменах, форме i тэрмiнах iх
правядзення,   а   таксама  iншыя  рашэннi  прыёмнай  камiсii,  якiя
ўдакладняюць Правiлы прыёму, павiнны быць аб'яўлены не пазней чым за
два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.
     Прыёмным  камiсiям у залежнасцi ад канкрэтных умоў фармiравання
кантынгенту  дазваляецца  працягваць  тэрмiн  прыёму  заяў на розныя
формы навучання i залiчэння да 1 месяца.

                                        Дадатак 2
                                        да Правiлаў прыёму
                                        ў дзяржаўныя сярэднiя
                                        спецыяльныя навучальныя
                                        ўстановы Рэспублiкi Беларусь
                                        18.01.2000 N 20

       Пералiк дакументаў, якiя неабходна падаць абiтурыентам
    у прыёмную камiсiю сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы

     1. Заява па адпаведнай форме.

     2. Дакумент аб базавай або сярэдняй адукацыi ў арыгiнале.

     3. Медыцынская даведка па форме 086/У.

     4.  Выпiска з працоўнай кнiжкi або кнiжкi калгаснiка, завераная
адмiнiстрацыяй  (падаецца тымi, хто мае стаж практычнай работы i хто
паступае на вячэрняе i завочнае навучанне).

     5. Чатыры фатаграфii для дакументаў памерам 3х4 см.

     6.  Пашпарт  (пасведчанне аб нараджэннi), дакумент аб адносiнах
да воiнскай павiннасцi прад'яўляюцца асабiста ў прыёмную камiсiю, аб
чым робiцца адпаведны запiс у асабiстай справе.

     Заўвага.  Даведкi  аб  адукацыi,  копii  сапраўдных дакументаў,
выдадзеных  навучальнымi  ўстановамi  або  iншымi  арганiзацыямi, не
могуць  служыць  падставай  для  паступлення  ў сярэднюю спецыяльную
навучальную ўстанову.
     Прыёмныя  камiсii  могуць прымаць ад тых, хто паступае, разам з
дакументамi, якiя прыкладаюцца да заявы, рэкамендацыi з месца вучобы
або  працы  i  iншыя дакументы, што пацвярджаюць iх поспехi ў працы,
прафесiйна    накiраванай    творчасцi,   агульнай   i   прафесiйнай
падрыхтоўцы.  





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations