УКАЗАННЕ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 жнiўня 1998 г. № 269
АБ ПАЛЯПШЭННI РАБОТЫ З ДЗЕЦЬМI ПА МЕСЦЫ ЖЫХАРСТВА I
ВЫКАНАННI РЭСПУБЛIКАНСКАЙ МIЖВЕДАМАСНАЙ ПРАГРАМЫ ПА
АРГАНIЗАЦЫI РАБОТЫ З ДЗЕЦЬМI, ПАДЛЕТКАМI I МОЛАДДЗЮ ПА
МЕСЦЫ ЖЫХАРСТВА
Як сведчыць аналiз сiтуацыi, у апошнiя гады, нягледзячы на
iснуючыя цяжкасцi ў сацыяльна-выхаваўчай сферы, на аснове новых
падыходаў актывiзавалася работа з дзецьмi i моладдзю па месцы
жыхарства.
Работа ў гэтым накiрунку разглядаецца як важнейшая састаўляючая
агульнай стратэгii сацыялiзацыi i выхавання ў сучасных умовах i
абапiраецца на лепшыя традыцыi, якiя былi напрацаваны на працягу
многiх гадоў.
Дзейнасць клубаў i пакояў школьнiка па месцы жыхарства ўсё
больш скiроўваецца на iндывiдуальныя запатрабаваннi дзяцей i моладзi
ў сферы вольнага часу, грамадска карыснай дзейнасцi, дадатковай
адукацыi, на стварэнне ўмоў для пазiтыўнай самарэалiзацыi ў
фармальных i нефармальных аб'яднаннях дзяцей, моладзi, дарослых.
Работа па месцы жыхарства не з'яўляецца клопатам аднаго
ведамства, а дазваляе аб'яднаць i скаардынаваць намаганнi ўсiх
зацiкаўленых у развiццi i станаўленнi асобы ва ўмовах блiжэйшага
сацыяльнага акружэння.
У рэспублiцы актыўна фармiруюцца комплексы пазашкольнай работы,
аб'яднаннi пазашкольных устаноў сiстэмы адукацыi, аб'яднаннi
маладзёжных i падлеткавых клубаў камiтэтаў (аддзелаў) па справах
моладзi, цэнтры сацыяльна-псiхалагiчнай дапамогi моладзi, асновы
сацыяльна-педагагiчнай службы для дзяцей. Менавiта з пашырэннем
гэтых устаноў звязаны перспектывы ўдасканалення работы па месцы
жыхарства. У iх рамках магчыма рэалiзацыя галоўных прынцыпаў
сучаснай палiтыкi ў галiне сацыялiзацыi i выхавання падрастаючых
пакаленняў: комплекснасць у вырашэннi праблем дзяцей i моладзi,
адраснасць уздзеянняў i iндывiдуальны падыход; iнтэграцыя сацыяльных
iнстытутаў у iнтэрэсах асобы.
Аднак далейшае развiццё работы з дзецьмi i моладдзю па месцы
жыхарства стрымлiваецца шэрагам фактараў. На правядзенне
культурна-масавай работы па месцы жыхарства не хапае 2 працэнтных
адлiчэнняў ад даходаў жыллёва-эксплуатацыйных арганiзацый. У многiх
рэгiёнах дапушчана скарачэнне клубаў i пакояў школьнiка па месцы
жыхарства, iх плошча не адпавядае дзеючаму нарматыву. Не ўсюды
прымаюцца канкрэтныя меры па ўмацаванню матэрыяльнай базы
комплексаў, цэнтраў, клубаў i пакояў школьнiка па месцы жыхарства.
Патрабуе пэўнай сiстэматызацыi павышэнне квалiфiкацыi i аказанне
метадычнай дапамогi спецыялiстам, якiя арганiзуюць работу з дзецьмi
i моладдзю па месцы жыхарства.
З улiкам пашырэння сацыяльна-педагагiчных функцый навучання i
выхавання i фармiравання рэгiянальных сiстэм выхавання работа па
месцы жыхарства набывае ўсё большую важнасць i актуальнасць.
Дзяржкамiтэтам па справах моладзi, Мiнадукацыi i
Мiнжылкамунгасам зацверджана Дзяржаўная мiжведамасная праграма па
арганiзацыi работы з дзецьмi, падлеткамi i моладдзю па месцы
жыхарства (дадаецца). Савет Мiнiстраў разглядае ўказанную праграму
як праграму першачарговых мер па арганiзацыi работы па месцы
жыхарства.
З мэтай далейшага ўдасканалення работы з дзецьмi, падлеткамi i
моладдзю па месцы жыхарства i выканання Рэспублiканскай
мiжведамаснай праграмы па арганiзацыi работы з дзецьмi, падлеткамi i
моладдзю па месцы жыхарства абавязваю:
1. Упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама,
аддзелы адукацыi рай(гар)выканкамаў:
1.1. Распрацаваць i зацвердзiць да 1 снежня 1998 г. рашэннямi
мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў рэгiянальныя праграмы на
перыяд да 2000 года па стварэнню, развiццю i ўмацаванню матэрыяльнай
базы пазашкольных устаноў (цэнтраў творчасцi, экалагiчнай,
турыстычнай i краязнаўчай работы, комплексаў пазашкольнай работы,
клубаў, пакояў школьнiка па месцы жыхарства, сацыяльна-педагагiчных
цэнтраў, сацыяльных прыютаў i г.д.) сiстэмы адукацыi, прадугледзеўшы
ў iх канкрэтныя тэрмiны выканання, аб'ёмы i крынiцы фiнансавання.
Абласныя праграмы i г.Мiнска прадставiць у Галоўнае ўпраўленне
сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнадукацыi да 1 снежня 1998 г.
1.2. Уносiць штогод мясцовым выканаўчым i распарадчым органам
прапановы аб мэтавым выдзяленнi сродкаў для работы з дзецьмi па
месцы жыхарства з улiкам далейшага развiцця комплексаў пазашкольнай
работы аб'яднанняў пазашкольных устаноў, клубаў, пакояў школьнiка па
месцы жыхарства сацыяльна-педагагiчных цэнтраў,
сацыяльна-педагагiчнай службы сiстэмы адукацыi.
1.3. Прааналiзаваць узровень квалiфiкацыi i вынiкi атэстацыi
спецыялiстаў, якiя працуюць з дзецьмi i моладдзю па месцы жыхарства,
i прыняць меры па арганiзацыi павышэння квалiфiкацыi адзначаных
спецыялiстаў на базе абласных iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi i
Мiнскага гарадского iнстытута ўдасканалення настаўнiкаў i атэстацыi
ў вызначаныя тэрмiны.
1.4. Прыняць неабходныя меры па паляпшэннi метадычнай дапамогi
спецыялiстам, якiя працуюць з дзецьмi i падлеткамi па месцы
жыхарства, стварыць абласныя (рэгiянальныя) i актывiзаваць работу
дзеючых метадычных аб'яднанняў педагагiчных работнiкаў клубаў,
пакояў школьнiка па месцы жыхарства сiстэмы адукацыi.
1.5. Правесцi на працягу 1998-1999 гг. абласныя (рэгiянальныя)
семiнары, навукова-практычныя канферэнцыi па арганiзацыi работы з
дзецьмi i моладдзю па месцы жыхарства.
1.6. Планаваць штогод абагульненне станоўчага вопыту па
арганiзацыi работы з дзецьмi i навучэнскай моладдзю па месцы
жыхарства i садзейнiчаць яго распаўсюджванню праз метадычныя
выданнi, журналы "Сацыяльна-педагагiчная работа", "Праблемы
выхавання", "Праблемы псiхалогii", "Пазашкольнае выхаванне".
1.7. Стварыць на працягу 1998-1999 гг. у клубах i пакоях
школьнiка па месцы жыхарства, пазашкольных установах сiстэмы
адукацыi грамадскiя рознаўзроставыя аб'яднаннi дзяцей i навучэнскай
моладзi па аказаннi мiласэрнасцi i шэфскай дапамогi пажылым людзям,
iнвалiдам, ветэранам вайны i працы.
1.8. Пашырыць практыку правядзення ў клубах i пакоях школьнiка
па месцы жыхарства, пазашкольных установах калектыўных i
iндывiдуальных мерапрыемстваў i кансультацый па праблемах
падрыхтоўкi дзяцей i моладзi да сямейнага жыцця, фармiравання
здаровага ладу жыцця, прафiлактыкi шкодных звычак i ВIЧ-iнфекцыi з
прыцягненнем адпаведных спецыялiстаў: урачоў, псiхолагаў, сацыяльных
педагогаў, юрыстаў, валеолагаў.
1.9. Забяспечыць правядзенне сумесна з зацiкаўленнымi
ўстановамi i арганiзацыямi рэгiянальных масавых
фiзкультурна-аздараўленчых спаборнiцтваў "Скураны мяч", "Залатая
шайба", "Цуд шашкi", "Белая ладдзя", "Мяч над сеткай", "Хуткi мяч",
фестывалей "Спорт i мастацтва", "Алiмпiйцы сярод нас" i ўдзел клубаў
i пакояў школьнiка па месцы жыхарства, цэнтраў творчасцi i iншых
пазашкольных устаноў у адзначаных мерапрыемствах усiх узроўняў.
1.10. Прымаць удзел у правядзеннi разам з зацiкаўленнымi
органамi i ўстановамi спартакiяд дапрызыўнай моладзi.
2. Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай i выхаваўчай работы
(Бутрым Г.А.):
2.1. Сумесна з планава-эканамiчным упраўленнем (Астроўская
Н.А.), упраўленнем развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы (Сакольчык
А.Ф.) i ўпраўленнем па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi
(Пыжоў А.А.) штогод прадугледжваць у планах работы меры па
ўмацаваннi матэрыяльнай базы, паляпшэннi фiнансавання, кадравага
забеспячэння i аплаты працы супрацоўнiкаў рэспублiканскiх
пазашкольных устаноў з мэтай далейшага ўдасканалення iх работы,
пашырэння метадычных i сацыяльна-педагагiчных функцый.
2.2. Аказаць на працягу 1998 года дапамогу Дзяржкамiтэту па
справах моладзi ў арганiзацыi павышэння квалiфiкацыi кадраў для
работы з дзецьмi i падлеткамi па месцы жыхарства цэнтраў i
аб'яднанняў камiтэтаў (аддзелаў) па справах моладзi.
2.3. Забяспечыць падрыхтоўку i правесцi ў 2000 годзе сумесна з
Дзяржкамiтэтам па справах моладзi, iншымi зацiкаўленымi
рэспубiканскi навукова-практычны семiнар па рабоце з дзецьмi i
моладдзю па месцы жыхарства.
3. Рэспублiканскiм пазашкольным установам:
3.1. Пашырыць практыку стварэння клубаў, студый, аматарскiх
аб'яднанняў, грамадскiх рознаўзроставых аб'яднанняў i рухаў дзяцей i
навучэнскай моладзi па iнтарэсах, за здаровы лад жыцця, па аказаннi
мiласэрнай i шэфскай дапамогi пажылым людзям, iнвалiдам, ветэранам
вайны i працы, садзейнiчаць развiццю валанцёрскага руху сярод
навучэнскай моладзi.
3.2. Праводзiць калектыўныя i iндывiдуальныя мерапрыемствы i
кансультацыi па праблемах падрыхтоўкi дзяцей i навучэнскай моладзi
да сямейнага жыцця, фармiравання здаровага ладу жыцця i прафiлактыкi
шкодных звычак i ВIЧ-iнфекцыi з прыцягненнем адпаведных
спецыялiстаў: псiхолагаў, сацыяльных педагогаў, урачоў, юрыстаў,
валеолагаў.
4. Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў
навучання (Зносенка Г.П.), Акадэмii паслядыпломнай адукацыi (Жук
А.I.), рэспублiканскiм пазашкольным установам штогод планаваць
абагульненне вопыту па арганiзацыi работы з дзецьмi i навучэнскай
моладдзю па месцы жыхарства i прымаць меры па яго распаўсюджванню.
5. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама,
адпаведным рэспублiканскiм падведамным установам прадставiць да 1
снежня 1998 г. iнфармацыю аб рабоце з дзецьмi i навучэнскай моладдзю
па месцы жыхарства i ходзе выканання дадзенага ўказання.
6. Кантроль за выкананнем указання ўскласцi на Галоўнае
ўпраўленне сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым Г.А.).
Намеснiк Мiнiстра А.Г.СЛУКА
|