ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 лютага 1998 г. № 66
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ВУЧЭБНА-НАВУКОВЫМ
АБ'ЯДНАННI "ВЫШЭЙШАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА - СЯРЭДНЯЯ
СПЕЦЫЯЛЬНАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА" (ВНУ - ССНУ)
У мэтах стварэння нарматыўна-прававой базы, забеспячэння
ўдасканалення падрыхтоўкi спецыялiстаў, рэалiзацыi сiстэмы
бесперапыннай i iнтэграванай адукацыi загадваю:
1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб вучэбна-навуковым
аб'яднаннi "Вышэйшая навучальная ўстанова - Сярэдняя спецыяльная
навучальная ўстанова" (ВНУ - ССНУ) на базе унiверсiтэта, акадэмii,
iнстытута, вышэйшага каледжа, каледжа, тэхнiкума, сярэдняга
спецыяльнага вучылiшча, вышэйшага тэхнiчнага вучылiшча, вышэйшага
прафесiянальнага вучылiшча.
2. Рэктарам (дырэктарам) навучальных устаноў сумесна з
ўпраўленнямi мiнiстэрств i ведамств, упраўленнямi адукацыi
аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама разгледзiць магчымасцi
стварэння аб'яднанняў "Вышэйшая навучальная ўстанова - Сярэдняя
спецыяльная навучальная ўстанова" (ВНУ - ССНУ).
3. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на Галоўнае
ўпраўленне вышэйшай адукацыi (Дабранскi В.М.), Упраўленне сярэдняй
спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.), Упраўленне прафесiйна-тэхнiчнай
адукацыi (Ганчар Э.М.).
Першы намеснiк Мiнiстра Б.М.ХРУСТАЛЁЎ
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб вучэбна-навуковым аб'яднаннi "Вышэйшая навучальная
ўстанова - Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова"
1. Агульнае палажэнне
1.1. Вучэбна-навуковае аб'яднанне "Вышэйшая навучальная
ўстанова - Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова" (далей -
аб'яднанне "ВНУ - ССНУ") *) з'яўляецца адной з форм рэалiзацыi
прынцыпу бесперапыннай i iнтэграванай адукацыi ў Рэспублiцы
Беларусь, якое ствараецца з мэтай удасканалення падрыхтоўкi
спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй.
_____________________________
*) Далей у тэксце да ВНУ адносяцца унiверсiтэт, акадэмiя,
iнстытут, вышэйшы каледж, да ССНУ - каледж, тэхнiкум, сярэдняе
спецыяльнае вучылiшча, вышэйшае тэхнiчнае вучылiшча, вышэйшае
прафесiянальнае вучылiшча.
1.2. Аб'яднанне навучальных устаноў сiстэмы Мiнiстэрства
адукацыi ствараецца загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь i ўпраўленняў адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў, якiм
непасрэдна падпарадкаваны вышэйшыя прафесiянальныя вучылiшчы, з
улiкам сумесных прапаноў навучальных устаноў.
Аб'яднаннi навучальных устаноў, якiя ўваходзяць у сiстэмы
розных рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, ствараюцца па
iх сумеснай прапанове сумесным загадам адпаведных органаў кiравання.
1.3. Спыненне дзейнасцi аб'яднання, выхад удзельнiкаў з саставу
аб'яднання ажыццяўляецца ў аналагiчным парадку. Кожная навучальная
ўстанова, якая ўваходзiць у аб'яднанне, мае права свабоднага выхаду
з яе.
1.4. Адносiны памiж навучальнымi ўстановамi, якiя ўваходзяць у
аб'яднанне, устанаўлiваюцца на аснове раўнапраўнага супрацоўнiцтва,
без змены iх падначаленасцi i статусу як юрыдычнай асобы i
прадугледжваюць iх фiнансавую самастойнасць.
1.5. Аб'яднанне дзейнiчае ў адпаведнасцi з гэтым Прыкладным
палажэннем або распрацоўвае на яго аснове сваё ўласнае палажэнне,
якое зацвярджаецца Саветам аб'яднання.
1.6. Аб'яднанне ажыццяўляе сваю работу ў адпаведнасцi з
сумеснымi iнтэграванымi вучэбнымi планамi гэтых устаноў па
спецыяльнасцях, распрацаваных на падставе тыпавых вучэбных планаў i
зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
1.7. У сваёй дзейнасцi аб'яднанне кiруецца Законам "Аб адукацыi
ў Рэспублiцы Беларусь", iншымi законамi, указамi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь i пастановамi Урада, прыкладнымi палажэннямi аб
вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай навучальных установах, нарматыўнымi
дакументамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i iншых
органаў дзяржаўнага кiравання, у непасрэдным падпарадкаваннi якiх
знаходзяцца навучальныя ўстановы, што ўваходзяць ў аб'яднанне, i
гэтым Прыкладным палажэннем.
2. Задачы аб'яднання
Асноўнымi задачамi аб'яднання з'яўляюцца:
2.1. Забеспячэнне павышэння якасцi бесперапыннай прафесiйнай
падрыхтоўкi спецыялiстаў на ўсiх этапах навучання за кошт
пераемнасцi зместу сярэдняй i вышэйшай адукацыi.
2.2. Больш поўнае i эфектыўнае выкарыстанне
прафесарска-педагагiчнага патэнцыялу, рацыянальнае ўжыванне
вучэбна-матэрыяльнай i лабараторнай базы навучальных устаноў, якiя
ўваходзяць у аб'яднанне.
2.3. Стварэнне спрыяльных умоў для рэалiзацыi адукацыйных
запытаў тэарэтычнага i практычнага навучання.
2.4. Далучэнне навучэнцаў да навукова-даследчай работы.
2.5. Вывучэнне i ўкараненне перадавога айчыннага i замежнага
вопыту.
2.6. Змяншэнне матэрыяльных затрат на падрыхтоўку спецыялiстаў
з вышэйшай адукацыяй.
2.7. Задавальненне патрэбнасцi галiн гаспадаркi ў
квалiфiкафаных кадрах.
2.8. Удасканаленне iснуючага механiзму адбору абiтурыетаў i
фармiраванне кантынгенту вышэйшых навучальных устаноў, якi дазваляе
паспяхова працягваць навучанне ў ВНУ па сiстэме бесперапыннай
прафесiянальнай адукацыi, у тым лiку са скарочаным тэрмiнам
навучання.
3. Арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу
3.1. Бесперапынная падрыхтоўка спецыялiстаў з сярэдняй
спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй ў рамках аб'яднання ажыццяўляецца
па прынцыпу паэтапнага авалодвання ведамi па адзiных iнтэграваных
вучэбных планах i праграмах, якiя сумесна распрацоўваюцца гэтымi
навучальнымi ўстановамi i зацвярджаюцца ва ўстаноўленным парадку
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
3.2. Залiчэнне навучэнцаў, якiя закончылi ССНУ, для атрымання
вышэйшай адукацыi ў ВНУ ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з нарматыўнымi
актамi, якiя рэгулююць парадак прыёму ў ВНУ, i Палажэннем аб умовах
i парадку залiчэння навучэнцаў ССНУ ў ВНУ ў рамках аб'яднання,
распрацаванага i зацверджанага Саветам аб'яднання па ўзгадненню з
адпаведнымi органамi кiравання.
3.3. Тэрмiны навучання вызначаюцца вучэбнымi планамi.
3.4. Пералiк спецыяльнасцей, па якiх ажыццяўляецца iнтэграванае
навучанне ў рамках аб'яднання, узгадняецца з органамi кiравання.
4. Кiраванне аб'яднаненнем
4.1. Кiраванне дзейнасцю аб'яднання ажыццяўляецца Саветам, якi
ствараецца на парытэтных асновах з удзелам прадстаўнiкоў
адмiнiстрацыi, прафесарска-выкладчыцкага саставу навучальных
устаноў, якiя ўваходзяць у аб'яднанне.
4.2. Савет аб'яднання ўзначальваюць сустаршынi-кiраўнiкi
навучальных устаноў, што ўваходзяць у аб'яднанне, i маюць роўныя
правы.
4.3. Савет аб'яднання:
4.3.1. арганiзуе распрацоўку i зацвярджае Палажэнне аб
аб'яднаннi i планы работы аб'яднання;
4.3.2. арганiзуе распрацоўку i ўдасканаленне iнтэграваных
вучэбных планаў i праграм па бесперапыннай падрыхтоўцы iнжынераў i
спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адуацыяй з улiкам запытаў галiн
вытворчасцi i iнтарэсаў навучальных устаноў, што ўваходзяць у
аб'яднанне;
4.3.3. арганiзуе распрацоўку i зацвярджае Палажэнне аб умовах i
парадку залiчэння навучэнцаў ССНУ ў ВНУ ў рамках аб'яднання па
ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi i iншымi оранамi дзяржаўнага
кiравання, якiя маюць у падпарадкаваннi навучальныя ўстановы;
4.3.4. арганiзуе падрыхтоўку i правядзенне сумесных пасяджэнняў
педагагiчных саветаў, метадычных i цыклавых камiсiй, канферэнцый,
семiнараў, творчых выстаў i iншых мерапрыемстваў, абмен вопытам
работы.
4.4. Пасяджэннi Савета праводзяцца не радзей 2 разоў у год, а
таксама па меры неабходнасцi. У перыяд памiж пасяджэннямi Савета
рашэннi бягучых пытанняў ажыццяўляюць сустаршынi.
4.5. Навукова-метадычнае забеспячэнне вучэбна-выхаваўчага
працэсу па профiлях падрыхтоўкi кадраў у рамках ВНУ - ССНУ
ажыццяўляе вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь.
5. Правы i абавязкi
5.1. Правы i абавязкi ўдзельнiкаў аб'яднання вызначаюцца
Прыкладным палажэннем аб вышэйшай навучальнай установе, Прыкладным
палажэннем аб сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе, дадзеным
Прыкладным палажэннем i двухбаковымi або шматбаковымi дагаворамi,
якiя могуць заключацца ва ўстаноўленным парадку.
5.2. Удзельнiкi аб'яднання маюць права ва ўстаноўленным парадку
ўносiць у Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i адпаведныя
органы кiравання прапановы па ўдасканаленнi, спыненнi дзейнасцi
аб'яднання. Спыненне дзейнасцi аб'яднання не мяняе статуса
навучальных устаноў, якiя ў яго ўваходзяць.
5.3. Вышэйшая навучальная ўстанова:
5.3.1. ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй
з лiку асоб, залiчаных у ВНУ, у адпаведнасцi з пунктам 4.3.3.
5.3.2. прадстаўляе магчымасць выкладчыкам i навучэнцам ССНУ
гэтай катэгорыi карыстацца бiблiятэкай, вучэбнымi лабараторыямi,
спартыўнай базай ВНУ.
5.3.3. па меры неабходнасцi накiроўвае сваiх выкладчыкаў для
правядзення заняткаў з навучэнцамi ССНУ або для ўдзелу ў рабоце
экзаменацыйнай камiсii.
5.4. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова:
5.4.1. праводзiць адпаведную работу з мэтай выяўлення
таленавiтай i творчай моладзi сярод навучэнцаў ССНУ;
5.4.2. праводзiць адбор i падрыхтоўку навучэнцаў ССНУ для
працягу навучання ў ВНУ па iнтэграваных вучэбных планах;
5.4.3. прадстаўляе магчымасць выкладчыкам ВНУ карыстацца
бiблiятэкамi, лабараторыямi, спартыўнай базай ССНУ.
|