ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 студзеня 1998 г. № 2
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯЎ У ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ IНТЭРНАЦЕ
НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
-----------------------------------------------------------
Утратил силу постановлением Министерства образования от 2
декабря 2005 г. № 106
У мэтах выканання Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 9
лiпеня 1997 г. № 380 "Аб дзяржаўнай падтрымцы Беларускага
патрыятычнага саюза моладзi" i павышэння эфектыўнасцi работы
пярвiчных арганiзацый Беларускага патрыятычнага саюза моладзi ў
навучальных установах загадваю:
1. Зацвердзiць дадаваемыя дапаўненнi ў Часовае палажэнне аб
iнтэрнаце навучальнай установы, якое зацверджана загадам
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 17 сакавiка 1993 г. №
89.
2. Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым
Г.А.) давесцi гэты загад да ведама ўпраўленняў адукацыi
аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, мiнiстэрстваў i iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, якiя маюць у сваiм
падпарадкаваннi навучальныя ўстановы.
3. Кiраўнiкам навучальных устаноў да 1 сакавiка 1998 г. унесцi
адпаведныя дапаўненнi ва ўласныя палажэннi аб iнтэрнаце.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
05.01.1998 № 2
Дапаўненнi ў Часовае палажэнне
аб iнтэрнаце навучальнай установы
1. У трэцiм абзацы пункта 4 пасля слоў: "па ўзгадненню з
органам самакiравання ў iнтэрнаце, прафсаюзным камiтэтам студэнтаў
або навучэнцаў" запiсаць словы: "i камiтэтам БПСМ".
2. У пункце 11 пасля слоў: "зацвярджаецца рэктарам або
дырэктарам навучальнай установы па ўзгадненню з прафсаюзным
камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў" запiсаць словы: "i камiтэтам
БПСМ".
3. У першым абзацы пункта 13 пасля слоў: "зацверджаны
адмiнiстрацыяй навучальнай установы па ўзгадненню з прафсаюзным
камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў" запiсаць: "i камiтэтам БПСМ".
4. У пункце 16 пасля слоў: "сумеснаму рашэнню адмiнiстрацыi,
прафсаюзнага камiтэта студэнтаў або навучэнцаў", запiсаць словы:
"камiтэта БПСМ" i далей па тэксту.
5. Пункт 21 пасля слоў: "прымаецца сумесна адмiнiстрацыяй,
прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў", дапоўнiць:
"камiтэтам БПСМ" i далей па тэксту.
6. У пункце 24 пасля слоў: "органаў самакiравання, прафсаюзнага
камiтэта студэнтау або навучэнцаў" запiсаць словы: "i камiтэта БПСМ"
i далей па тэксту.
7. Першы абзац пуыкта 29 пасля слоў: "з улiкам меркавання
прафсаюзнага камiтэта студэнтаў або навучэнцаў" дапоўнiць словамi:
"i камiтэта БПСМ i" i далей па тэксту.
8. У пункце 32 пасля слоў: "устанаўлiваецца адмiнiстрацыяй па
ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў"
запiсаць: "i камiтэтам БПСМ i" i далей па тэксту.
9. Пункт 34 пасля слоў: "па ўзгадненню з органам самакiравання
ў iнтэрнаце, прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або навучэнцаў"
дапоўнiць словамi: "i камiтэтам БПСМ" i далей па тэксту.
10. У пункце 47 другi абзац пасля слоў: "органа самакiравання
прафсаюзнага камiтэта студэнтаў або навучэнцаў" дапоўнiць словамi:
"i камiтэта БПСМ", а ў трэцiм абзацы пасля слоў: "органам
самакiравання ў iнтэрнаце, выхавальнiкамi, прафсаюзным камiтэтам
студэнтаў або навучэнцаў" запiсаць: "i камiтэтам БПСМ".
Намеснiк Мiнiстра А.Г.Слука
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Пiсьмо намеснiка Пiсьмо намеснiка
Мiнiстра юстыцыi Мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
В.Р.Галаванава А.I.Свержа
27.11.1997 № 04-2-2198 06.11.1997 № 06-6/1377
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Пiсьмо намеснiка Пiсьмо намеснiка
Мiнiстра эканомiкi Мiнiстра працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.М.Тура А.П.Колас
24.11.1997 № 31/3-4906 06.11.1997 № 4-2-07/2936
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Пiсьмо старшынi Пiсьмо першага сакратара
Рэспублiканскага камiтэта Цэнтральнага камiтэта
прафсаюза работнiкаў Беларускага патрыятычнага
адукацыi i навукi саюза моладзi
Т.I.Чобатавай В.В.Янчэўскага
19.11.1997 № 149 16.09.1997 № 252
|