Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 24 декабря 1997 г. №641
"Аб правядзеннi эксперыментальнай работы па пераводу агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн навучання"
Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)
Правовая библиотека (архив)
ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 снежня 1997 г. № 641
АБ ПРАВЯДЗЕННI ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ РАБОТЫ ПА ПЕРАВОДУ
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ НА НОВЫ ЗМЕСТ АДУКАЦЫI I
12-ГАДОВЫ ТЭРМIН НАВУЧАННЯ
У адпаведнасцi з Праграмай рэалiзацыi рэформы
агульнааадукацыйнай школы Рэспублiкi Беларусь i ўлiчваючы прапановы
ўпраўленняў адукацыi абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых
камiтэтаў загадваю:
1. Пачаць 1-шы этап эксперыментальнай работы па пераводу
агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн
навучання з 1998/99 навучальнага года.
2. Зацвердзiць у якасцi эксперыментальных пляцовак наступныя
агульнаадукацыйныя ўстановы:
Брэсцкая вобласць
сярэднiя школы №№ 26 i 28 г.Брэста
Арэхаўская сярэдняя школа Кобрынскага раёна
Вiцебская вобласць
сярэдняя школа № 29 г.Вiцебска
Лужкоўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна
Гомельская вобласць
сярэднiя школы №№ 29 i 44 г.Гомеля,
Красненская сярэдняя школа Гомельскага раёна
Гадзiлавiцкая сярэдняя школа Рагачоўскага раёна
Шэрсцiнская базавая школа Веткаўскага раёна
Гродзенская вобласць
сярэдняя школа № 24 г.Гродна
Краснасельская сярэдняя школа Ваўкавысскага раёна
Магiлёўская вобласць
сярэдняя школа № 39 г.Магiлёва
Вязеўская сярэдняя школа Асiповiцкага раёна
Мiнская вобласць
сярэдняя школа № 5 г.Жодзiна
Барсукоўская сярэдняя школа Смалявiцкага раёна
Радашковiцкая сярэдняя школа № 1 Маладзечанскага раёна
Целякаўская сярэдняя школа Уздзенскага раёна
г.Мiнск
сярэднiя школы №№ 50, 166, 196
3. Адказнасць за арганiзацыю i змест работы на
эксперыментальных пляцоўках ускласцi на Галоўнае ўпраўленне агульнай
сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.), Нацыянальны iнстытут адукацыi
(Крайко Б.М.), упраўленнi адукацыi абласных i Мiнскага гарадскога
выканаўчых камiтэтаў.
4. Нацыянальнаму iнстытуту адукацыi (Крайко Б.М.) пры
фармiраваннi плана навукова-даследчых работ на 1998 год
прадугледзець распрацоўку навукова-метадычнага забеспячэння
эксперыментальнай работы з адпаведным фiнансаваннем.
5. Упраўленням адукацыi абласных i Мiнскага гарадскога
выканаўчых камiтэтаў пры фармiраваннi каштарысаў выдаткаў устаноў
адукацыi на 1998 год прадугледзець выдзяленне эксперыментальным
школам неабходных сродкаў на забеспячэнне арганiзацыi i правядзенне
эксперыментальнай работы.
6. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласцi на
намеснiка Мiнiстра Дыляна Г.Д.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
|
Предыдущий | Следующий
< Содержание
|
Новости законодательства
Новости сайта
Новости Беларуси
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Полезные ресурсы
Разное
|