ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiстапада 1997 г. № 597
АБ ПЕРАВОДЗЕ З 1998/1999 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ НА НОВЫ ЗМЕСТ АДУКАЦЫI
I 12-ГАДОВЫ ТЭРМIН НАВУЧАННЯ
У адпаведнасцi з Пратаколам даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь Лукашэнкi А.Р., дадзеных на I з'ездзе настаўнiкаў
Рэспублiкi Беларусь i ў Дзень ведаў, у частцы ажыццяўлення
паслядоўнага пераводу агульнаадукацыйнай школы, пачынаючы з
1998/1999 навучальнага года, на 12-гадовы тэрмiн навучання i
навучання дзяцей 6-гадовага ўзросту ў падрыхтоўчых класах дашкольных
устаноў i агульнаадукацыйных школ загадваю:
1. Начальнiкам упраўленняў адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага
гарвыканкама, загадчыкам аддзелаў адукацыi рай(гар)выканкамаў,
дырэктарам агульнаадукацыйных школ:
1.1. ажыццявiць з 1 верасня 1998 г. паступовы перавод
агульнаадукацыйных школ на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн
навучання, пачынаючы з падрыхтоўчых класаў i навучання ў iх дзяцей
6-гадовага ўзросту;
1.2. забяспечыць прыём i навучанне ў першых класах (II i III
мадэлi пачатковай школы) дзяцей 7-гадовага ўзросту.
Першыя класы III мадэлi пачатковай школы абазначаць дадаткова
знакам "прым" (напрыклад: 1' клас, 1а' клас, 1б' клас i гэтак
далей).
2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.), Нацыянальнаму iнстытуту адукацыi (Крайко Б.М.), Акадэмii
паслядыпломнай адукацыi (Жук А.I.), Навукова-метадычнаму цэнтру
вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання (Зносенка Г.П.), упраўленням i
аддзелам адукацыi абл(рай)(гар)выканкамаў, iнстытутам павышэння
квалiфiкацыi кiраўнiкоў i спецыялiстаў, iнстытутам удасканалення
настаўнiкаў у рабоце па вырашэнню арганiзацыйна-педагагiчных
пытанняў, павышэнню квалiфiкацыi педагагiчных кадраў,
вучэбна-метадычнаму забеспячэнню навучальна-выхаваўчага працэсу ў
сувязi з пачаткам пераходу ў 1998/1999 навучальным годзе сярэднiх
агульнаадукацыйных школ на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн
навучання кiравацца загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 4 лiстапада
1997 г. № 563 "Аб арганiзацыйных мерах па падрыхтоўцы да
рэфармавання пачатковай школы".
3. Увесцi ў 1998/1999 навучальным годзе ў 2-11 класах
агульнаадукацыйных школ з адзiнаццацiгадовым тэрмiнам навучання
новыя праграмы i падручнiкi па наступных прадметах:
беларуская мова - у 4 i 8 класах школ з беларускай мовай
навучання i ў 4 i 7 класах школ з рускай
мовай навучання;
беларуская лiтаратура - у 11 класах школ з беларускай i рускай
мовамi навучання;
руская мова - у 2 класах школ з беларускай мовай
навучання, 4 класах школ з рускай мовай
навучання i 8 класах школ з беларускай
мовай навучання;
руская лiтаратура - у 8 класах школ з беларускай i рускай
мовамi навучання;
замежная мова - у 4 i 8 класах (англiйская), 5 класах
(нямецкая) школ з беларускай i рускай
мовамi навучання;
чалавек i свет - у 8 класах школ з беларускай i рускай
мовамi навучання;
бiялогiя - у 7 класах школ з беларускай i рускай
мовамi навучання;
фiзiка - у 7 класах школ з беларускай i рускай
мовамi навучання;
сусветная мастацкая - у 11 класах школ з беларускай i рускай
культура мовамi навучання.
4. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.) распрацаваць да 1 лютага 1998 г. вучэбныя планы для
агульнаадукацыйных школ на 1998/1999 навучальны год.
5. Акадэмii паслядыпломнай адукацыi (Жук А.I.) сумесна з
Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi спланаваць i
правесцi курсы, семiнары i нарады з работнiкамi органаў адукацыi,
iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi кiраўнiкоў i спецыялiстаў,
iнстытутаў удасканалення настаўнiкаў, кiраўнiкамi метадычных
аб'яднанняў, настаўнiкамi па пытаннях пераходу агульнаадукацыйных
школ на новыя праграмы.
6. Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў
навучання (Зносенка Г.П.):
6.1. Забяспечыць разам з Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй
адукацыi выданне да 1 лiпеня 1998 г. вучэбных праграм, пералiчаных у
п.3 дадзенага загада.
6.2. Забяспечыь сумесна з выдавецтвамi рэспублiкi выданне новых
падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў да 1998/1999 навучальнага года.
6.3. Правесцi з удзелам вучоных, метадыстаў, настаўнiкаў
экспертную ацэнку падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў, якiя
ўводзяцца ў дзеянне ў 1998/1999 навучальным годзе ў падрыхтоўчых,
1-11 класах агульнаадукацыйных школ.
7. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Дабранскi А.М.),
рэктарам унiверсiтэтаў, педагагiчных iнстытутаў, дырэктарам
педагагiчных вучылiшчаў i каледжаў у сувязi з пераходам
агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн
навучання ўнесцi неабходныя змены ў планы падрыхтоўкi студэнтаў i
навучэнцаў.
8. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра
Дыляна Г.Д.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
|