ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 красавiка 1997 г. № 211
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫЙ ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I
АКРЭДЫТАЦЫI НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У адпаведнасцi з "Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi
навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам
Мiнiстэрства адукацыi ад 9 студзеня 1997 г. № 4 i зарэгiстраваным у
Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi
Беларусь 12.04.1997 № 1772/12, загадваю:
1. Зацвердзiць прыкладаемыя iнструкцыi па правядзеннi атэстацыi
i акрэдытацыi:
- дашкольных устаноў;
- агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў);
- прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў;
- сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;
- вышэйшых навучальных устаноў.
2. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукацыi (Канановiч У.Я.) прадставiць на дзяржаўную рэгiстрацыю ў
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь вышэйназваныя iнструкцыi.
3. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукацыi, мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам, другiм
рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, у падпарадкаваннi
якiх знаходзяцца навучальныя ўстановы, упраўленням адукацыi
аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, аддзелам адукацыi
рай(гар)выканкамаў прыняць да кiраўнiцтва названыя iнструкцыi.
4. Iнструкцыi i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi
атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаныя загадам ад 4 жнiўня 1994 г. № 227, лiчыць страцiўшымi
сiлу (рэгiстрацыйны № 549/12, 551/12, 553/12, 552/12, 554/12 ад 26
верасня 1994 г.).
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
|