ЗАЦВЕРДЖАНЫ
Сумеснымi загадам i пастановай
Мiнiстэрства адукацыi i навукi
i Мiнiстэрства працы Рэспублiкi
Беларусь
ад 09.10.1996 г. N 434/74
УЗГОДНЕНЫ
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
А.I.Сверж А.М.Тур
8 кастрычнiка 1996 г. 7 кастрычнiка 1996 г.
ЗМЯНЕННI
Ў "ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ БЕСПЕРАПЫННЫМ ПРАФЕСIЙНЫМ НАВУЧАННI
РАБОЧЫХ", ЗАЦВЕРДЖАНАЕ ЗАГАДАМ I ПАСТАНОВАЙ МIНIСТЭРСТВА
АДУКАЦЫI I НАВУКI I МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АД 2 ЧЭРВЕНЯ 1995 Г. N 201/51
===
-----------------------------------------------------------
Утратили силу постановлением Министерства образования и
Министерства труда и социальной защиты от 14 августа 2007
г. № 42/105 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
8/17030 от 31.08.2007 г.)
п.3.2. першы абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Падрыхтоўка
рабочых ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з квалiфiкацыйнымi
патрабаваннямi дзеючага Адзiнага тарыфна-квалiфiкацыйнага
даведнiка";
п.3.4. выкласцi ў рэдакцыi: "Мадэлi вучэбных планаў, тыпавыя
вучэбныя планы i праграмы па прафесiях (спецыялiзацыях), якiя
ўключаны ў Пералiк вучэбных прафесiй, што зацвярджаецца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, распрацоўваюцца
i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi з удзелам адпаведных
галiновых мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання.
Тыпавыя вучэбныя планы i праграмы па прафесiях, якiя не
ўключаны ў Пералiк вучэбных прафесiй, распрацоўваюцца i
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi па заказу i з удзелам
галiновых мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання на
аснове квалiфiкацыйных патрабаванняў (квалiфiкацыйных
характарыстык), якiя зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.
Вучэбныя планы i праграмы па асобных прафесiях з тэрмiнам
навучання менш 1 месяца распрацоўваюцца i зацвярджаюцца навучальнымi
ўстановамi (падраздзяленнямi), прадпрыемствамi, дзе праводзiцца
падрыхтоўка рабочых";
п.3.5. выкласцi ў рэдакцыi: "Рабочыя вучэбныя планы i праграмы
распрацоўваюцца на аснове тыпавых адпаведнымi навучальнымi
ўстановамi (падраздзяленнямi), прадпрыемствамi, дзе праводзiцца
падрыхтоўка рабочых, з удзелам суб'ектаў гаспадарання, для якiх
рыхтуюцца кадры, i зацвярджаюцца ўпраўленнямi адукацыi
аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама";
п.4.3. выкласцi ў рэдакцыi: "Распрацоўку i зацвярджэнне рабочых
вучэбных планаў i праграм для перападрыхтоўкi (пераабучэння), а
таксама вызначэнне тэрмiнаў перападрыхтоўкi (пераабучэння)
ажыццяўляюць навучальныя ўстановы (падраздзяленнi), прадпрыемствы,
дзе праводзiцца перападрыхтоўка (пераабучэнне) рабочых, з удзелам
суб'ектаў гаспадарання, для якiх рыхтуюцца кадры, у прымяненнi да
тыпавых i рабочых вучэбных планаў i праграм для падрыхтоўкi рабочых
па адпаведных прафесiях. Пры гэтым дапускаецца скарачэнне праграм за
кошт выключэння раней вывучанага матэрыялу з улiкам фактычнага
ўзроўню прафесiйных i эканамiчных ведаў, уменняў i навыкаў
навучэнцаў".
-----------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1723/12.
Дата: 20.01.97 г.
-----------------------------------------------------------
|