Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 23 августа 1996 г. №370 "Аб зацвярджэннi дапаўненняў i змяненняў у Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 


                   МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

                         23.08.96 г. N 370

                              г.Мiнск


 Аб зацвярджэннi дапаўненняў i змяненняў у  Прыкладнае
 палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы

         -----------------------------------------------------------
         Утратил  силу постановлением Министерства образования от  7
         августа  2003  г.  №  57  (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - № 8/9912 от 18.08.2003 г.)  

     У мэтах    вырашэння     iснуючых     праблем     у     сiстэме
прафесiянальна-тэхнiчнай   адукацыi,  функцыянавання прафесiянальна-
тэхнiчных вучылiшчаў
 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць узгодненые з Мiнiстэрствам  фiнансаў  Рэспублiкi
Беларусь i Мiнiстэрствам  працы  Рэспублiкi  Беларусь  дапаўненнi  i
змяненнi ў    Прыкладнае   палажэнне   аб   прафесiянальна-тэхнiчным
вучылiшчы (дадаюцца).

     2. Упраўленню прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi  (Ганчар  Э.М.)
давесцi загад   да   ведама   ўпраўленняў   адукацыi  аблвыканкамаў,
Мiнгарвыканкама i падведамных  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных
устаноў.


 Першы намеснiк
 мiнiстра                                            В.П.Стаўроў


 УЗГОДНЕНА:                                   ЗАЦВЕРДЖАНА:

 Мiнiстэрства працы                           загадам мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                          адукацыi i навукi
 Намеснiк мiнiстра                            Рэспублiкi Беларусь
          Е.П.Колас                           N 370

 21.08.1996 г.                                23.08.1996 г.


 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра
           А.Ф.Галаў

 20.08.1996 г.


                       Дапаўненнi i змяненнi
    ў  Прыкладнае   палажэнне    аб   прафесiянальна-тэхнiчным
    вучылiшчы,   зарэгiстраванае    ў    Рэестры    Дзяржаўнай
    рэгiстрацыi 27 кастрычнiка 1993 г., рэгiстрацыйны N 77/12.

     1. Пункт 2 раздзела 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Галоўнымi задачамi прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча з'яўляюцца:
     - забеспячэнне        прафесiянальна-тэхнiчнай        адукацыi,
перападрыхтоўкi   i   павышэння  квалiфiкацыi  моладзi  i  дарослага
насельнiцтва;
     - забеспячэнне    ўмоў    для    атрымання    i   ўдасканалення
агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi навучэнцаў, пераемнасцi адукацыi;
     - садзейнiчанне   гарманiчнаму,   усебаковаму  развiццю  асобы,
поўнай рэалiзацыi яе творчых здольнасцей,  падрыхтоўцы  да  жыцця  i
адаптацыi ў грамадстве;
     - стварэнне ўмоў для фiзiчнага ўдасканалення, захавання здароўя
i засваення навыкаў здаровага ладу жыцця; фармiраванне адказнасцi за
сваё здароў'е".

     2. Абазначыць  у  раздзеле  1 на першай старонцы пасля 2 пункта
прапушчаны   пункт   лiчбай   -   "3",   якi    пачынаецца    сказам
"Прафесiянальна-тэхнiчнае  вучылiшча з'яўляецца асноўнай навучальнай
установай, якая забяспечвае:" i далей па тэксту.

     3. У пункт 3 раздзела 1 пасля 4 абзаца дабавiць наступны абзац:
"-мэтавую   вучобу,   падрыхтоўку,   перападрыхтоўку   i   павышенне
квалiфiкацыi  рабочых  кадраў  масавых  прафесiй  i спецыялiстаў для
сельскагаспадарчай вытворчасцi".

     4. Другi  абзац  пункта  4  раздзела  1  выкласцi  ў  наступнай
рэдакцыi:
     " У прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы могуць стварацца:
     - аддзяленнi   па   адной   або  некалькiх  сумежных  прафесiях
(спецыяльнасцях);
     - спецыяльныя   аддзяленнi   па   перападрыхтоўцы  i  павышэнню
квалiфiкацыi   кадраў,   вызваляемых   работнiкаў    i    незанятага
насельнiцтва;
     - спецыяльныя  аддзяленнi  па   працоўнаму   (прафесiянальнаму)
навучанню вучняў школ;
     - спецыяльныя  аддзяленнi  па  мэтавай   вучобе,   падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы  i  павышэнню  квалiфiкацыi  рабочых  кадраў масавых
прафесiй i спецыялiстаў сельскагаспадарчай вытворчасцi пры  перадачы
вучэбна-курсавых камбiнатаў Мiнсельгасхарча на базу ПТВ;
     - спецыяльныя аддзяленнi для асоб  з  недахопамi  разумовага  i
фiзiчнага развiцця;
     - другiя спецыяльныя аддзяленнi;
     - фiлiялы,
якiя дзейнiчаюць на аснове палажэнняў аб iх  i  статута  навучальнай
установы."

     5. У  пункце  6  раздзела 1,  пункце 25 раздзела 3 словы "Савет
Мiнiстраў" замянiць на "Кабiнет Мiнiстраў".

     6. У пункце 31 раздзела 3 слова  "агульнаадукацыйных"  замянiць
на словы "агульнапрафесiянальных".

     7. Пункт   11   раздзела   2  выкласцi  ў  наступнай  рэдакцыi:
"Вучэбна-выхаваўчы  працэс  у   прафесiянальна-тэхнiчным   вучылiшчы
будуецца   на   прынцыпах   дэмакратызацыi   i  гуманiзацыi  адносiн
навучэнцаў i педагогаў i ажыццяўляецца на аснове культурных традыцый
i  каштоўнасцей беларускага народа,  iншых нацыянальных супольнасцей
рэспублiкi,  дасягненняў сусветнай культуры,  адзiнства навучання  i
выхавання, духоўнага i фiзiчнага ўдасканалення.
     Выбар сродкаў,  метадаў i форм выхавання ажыццяўляецца з улiкам
iнтарэсаў i здольнасцей навучэнцаў, iх вопыту i ведаў.
     Рэзультатыўнасць i    эфектыўнасць     выхавання     навучэнцаў
забяспечваецца агульнымi намаганнямi ўсяго педагагiчнага калектыву ў
цеснай сувязi з бацькамi,  дзяржаўнымi i грамадскiмi  арганiзацыямi.
Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча стварае ўмовы для работы гурткоў,
клубаў,  секцый  i  другiх  грамадскiх  аб'яднанняў   навучэнцаў   i
работнiкаў."

     8. Дапоўнiць    пункт   12   раздзела   2   наступным   сказам:
"Вучэбна-праграмная дакументацыя  для  навучання  распрацоўваецца  i
зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку".

     9. У  другiм  абзацы  пункта  13  раздзела  2 словы "Дзяржаўным
камiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь  па  працы  i   сацыяльнай   абароне
насельнiцтва" замянiць на "Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь".

     10. Пункт 13 раздзела 2 дапоўнiць абзацам:
     "Вучэбныя    кабiнеты,   лабараторыi,    майстэрнi,   палiгоны,
аўтатрактарадромы,   другiя   вучэбна-вытворчыя   аб'екты,  тэхнiка,
абсталяванне, iнструменты  i iншыя сродкi  навучання эксплуатуюцца ў
адпаведнасцi   з   правiламi   i    нормамi   па   ахове   працы   i
санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi."

     11. Пункт 18 раздзела 2 дапоўнiць наступным абзацам:
     "Умовы навучання         i         выхавання         навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных  вучылiшчаў   павiнны   адпавядаць   Закону
Рэспублiкi Беларусь "Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва
"i санiтарным нормам."

     12. Дапоўнiць пункт 34 раздзела 4 наступным абзацам:
     Вучэбная нагрузка  майстроў  вытворчага  навучання  вызначаецца
вучэбнымi  планамi па прафесii /спецыяльнасцi/ зыходзячы з спецыфiкi
навучальнага працэсу, iснуючых форм арганiзацыi вытворчага навучання
(майстар - майстэрня,   майстар  -  вучэбная  група  i  другiх  форм
правядзення  заняткаў  па  вытворчаму   навучанню),   прадугледжаных
статутам навучальнай установы i калектыўным дагаворам."
     13. У      пункце      25      Прыкладнага     палажэння     аб
прафесiянальна-тэхнiчным  вучылiшчы  Рэспублiкi  Беларусь  выключыць
слова "народных".

 ---------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1572/12.
 Дата:  28.08.96 г.  



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations