ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 жнiўня 1996 г. № 353
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ АБЛАСНЫМ
(МIНСКIМ ГАРАДСКIМ) ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫМ ЦЭНТРЫ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНАЙ АДУКАЦЫI
![Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования от 19 февраля
2001 г. N 12 (зарегистрировано в Национальном реестре - N
8/5165 от 02.03.2001 г.)].
У мэтах удасканалення сiстэмы вучэбна-метадычнага забеспячэння
падрыхтоўкi квалiфiкаваных рабочых у прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных установах, павышэння эфектыўнасцi работы рэгiянальных
метадычных органаў, накiраванай на аптымiзацыю вучэбна-выхаваўчага
працэсу ў ПТНУ Рэспублiкi Беларусь, загадваю:
1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб абласным (Мiнскiм
гарадскiм) вучэбна-метадычным цэнтры прафесiянальнай адукацыi
(дадаецца).
2. Увесцi ў дзеянне ўказанае Палажэнне з 1 верасня 1996 г.
3. Упраўленням адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў:
3.1. правесцi работу па рэарганiзацыi абласных (Мiнскага
гарадскога) органаў вучэбна-метадычнага забеспячэння
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (абласныя вучэбна-метадычныя
кабiнеты, вучэбна-метадычныя аддзелы прафтэхадукацыi i кабiнеты
прафесiянальнай падрыхтоўкi абласных i Мiнскага гарадскога IУН) ў
вучэбна-метадычныя цэнтры прафесiянальнай адукацыi i забяспечыць iх
дзейнасць у адпаведнасцi з прыкладным палажэннем аб ВМЦ;
3.2. аказаць дапамогу ВМЦ ва ўдасканаленнi iх матэрыяльнай
базы, у падборы i павышэннi прафесiянальнай квалiфiкацыi кадраў,
арганiзацыi i правядзеннi работы па метадычнаму забеспячэнню
дзейнасцi ПТНУ.
4. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на намеснiка
Мiнiстра А.М.Гарнака.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Намеснiк Мiнiстра працы Загад
Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства адукацыi
Е.П.Колас i навукi Рэспублiкi Беларусь
24.07.1996 08.08.1996 № 353
УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж
22.07.1996
Прыкладнае палажэнне
аб абласным (Мiнскiм гарадскiм)
вучэбна-метадычным цэнтры прафесiянальнай адукацыi
I. Агульныя палажэннi
1. Абласны (Мiнскi гарадскi) вучэбна-метадычны цэнтр
прафесiянальнай адукацыi (ВМЦ) ствараецца як рэгiянальны орган
вучэбна-метадычнага забеспячэння прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў, падведамны ўпраўленню адукацыi
абл(Мiнгар)выканкама.
2. У сваёй дзейнасцi вучэбна-метадычны цэнтр кiруецца
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, нарматыўнымi дакументамi
Мiнiстэрства адукацыi i навукi, упраўлення адукацыi абласнога
(Мiнскага гарадскога) выканкама Савета дэпутатаў, гэтым Палажэннем i
сваiм статутам.
3. ВМЦ працуе ва ўзаемадзеяннi з Рэспублiканскiм iнстытутам
прафесiянальнай адукацыi.
4. Асноўнымi задачамi вучэбна-метадычнага цэнтра з'яўляюцца:
- аналiз стану i тэндэнцый развiцця вучэбна-метадычнай работы ў
сiстэме прафесiянальнай адукацыi вобласцi (г.Мiнска);
- каардынацыя распрацоўкi рабочай вучэбна-праграмнай
дакументацыi i дзейнасцi па метадычнаму забеспячэнню
вучэбна-выхаваўчага працэса ў прафесiянальна-тэхнiчных навучальных
установах рэгiёна;
- ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнай работы i удзел у рабоце
па павышэнню квалiфiкацыi iнжынерна-педагагiчных кадраў.
5. ВМЦ у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго асноўнымi задачамi:
- вывучае i аналiзуе стан вучэбна-выхаваўчай i метадычнай
работы ў сiстэме прафесiянальнай адукацыi рэгiёна, распрацоўвае
прапановы i прымае меры па яе ўдасканаленню;
- аказвае метадычную дапамогу прафесiянальна-тэхнiчным
навучальным установам ў арганiзацыi эксперыментальнай работы па
ўдасканаленню зместу, формаў i метадаў прафесiянальнай адукацыi;
- ажыццяўляе ўзаемадзеянне з абласнымi (Мiнскiм гарадскiм)
iнстытутамi ўдасканалення настаўнiкаў (iнстытутамi павышэння
квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi),
адпаведнымi рэспублiканскiмi ўстановамi па пытаннях забеспячэння
бесперапыннай адукацыi педагагiчных кадраў;
- аказвае метадычную дапамогу прафесiянальна-тэхнiчным
навучальным установам у распрацоўцы рабочай вучэбна-праграмнай
дакументацыi, праводзiць яе экспертызу, ажыццяўляе распрацоўку такой
дакументацыi па заказах прадпрыемстваў рэгiёна, iх органаў
кiравання, рэгiянальных службаў занятасцi насельнiцтва;
- удзельнiчае ў распрацоўцы i экспертызе рэспублiканскага
кампаненту зместу прафесiянальнай адукацыi;
- каардынуе i накiроўвае работу педагагiчных калектываў
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў па метадычнаму
забеспячэнню прадметаў i прафесiй;
- забяспечвае работу рэгiянальных метадычных фармiраванняў,
правядзенне масавых метадычных мерапрыемстваў, аказвае дапамогу
калектывам прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў у
арганiзацыi метадычнай работы;
- удзельнiчае ў арганiзацыi i правядзеннi рэспублiканскiх
вучэбна-метадычных мерапрыемстваў;
- выяўляе, вывучае, абагульняе i распаўсюджвае перадавы
педагагiчны вопыт, ажыццяўляе меры па развiццю педагагiчнай
творчасцi;
- арганiзуе iнфармацыйнае забеспячэнне вучэбна-метадычнай
работы ў рэгiёне;
- каардынуе сувязi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў
з агульнаадукацыйнымi школамi, сярэднiмi спецыяльнымi i вышэйшымi
навучальнымi ўстановамi па пытаннях метадычнага забеспячэння
бесперапыннасцi агульнай сярэдняй i прафесiянальнай адукацыi;
- удзельнiчае ў арганiзацыi работы па павышэнню педагагiчнага
майстэрства, прафесiянальнай квалiфiкацыi кiруючых i педагагiчных
работнiкаў прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi рэгiёна i яе
навукова-метадычнаму забеспячэнню;
- узаемадзейнiчае з мясцовымi дзяржаўнымi органамi i службамi
(у тым лiку з рэгiянальнымi органамi па працы i занятасцi
насельнiцтва), суб'ектамi гаспадарання ўсiх форм уласнасцi, а
таксама грамадскiмi i недзяржаўнымi структурамi па пытаннях
падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi рабочых
(уключаючы асоб з лiку вызваленага i незанятага насельнiцтва), на
дагаворнай аснове аказвае iм неабходную метадычную дапамогу;
- забяспечвае ўзаемадзеянне рэспублiканскiх метадычных
фармiраванняў i метадычных службаў навучальных устаноў.
II. Прававыя асновы дзейнасцi
6. Вучэбна-метадычны цэнтр ствараецца, рэарганiзуецца i
лiквiдуецца ў парадку, устаноўленым адпаведным абласным (Мiнскiм
гарадскiм) Саветам дэпутатаў. Адносiны ВМЦ i абласнога (Мiнскага
гарадскога) ўпраўлення адукацыi будуюцца на аснове дзеючага
заканадаўства i гэтага Палажэння.
7. Вучэбна-метадычны цэнтр прафесiянальнай адукацыi з'яўляецца
юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, гербавую пячатку i штамп са
сваёй назвай i назвай органа, якому ён падпарадкаваны, бягучы i
iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку*.
___________________________________
*Па рашэнню ўпраўлення адукацыi абл(Мiнгар)выканкама ВМЦ можа
функцыянаваць пры упраўленнi адукацыi абл(Мiнгар)выканкама, а
таксама ў складзе абласнога (Мiнскага гарадскога) iнстытута
ўдасканалення настаўнiкаў (павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi) на правах структурнага
падраздзялення.
8. Маёмасць ВМЦ належыць да абласной (Мiнскай гарадской)
камунальнай маёмасцi i замацоўваецца за iм на правах валодання,
выкарыстання i распараджэння ў межах, вызначаных уласнiкам або
ўпаўнаважаным iм органам.
9. ВМЦ нясе адказнасць па сваiх абавязацельствах у парадку i
межах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам.
10. Апрача выканання работ, якiя фiнансуюцца з бюджэту, цэнтру
даецца права выконваць работы па профiлю сваёй асноўнай дзейнасцi на
дагаворнай аснове па прамых дагаварах з навучальнымi ўстановамi,
прадпрыемствамi i арганiзацыямi розных форм уласнасцi, а таксама
фiзiчнымi асобамi.
11. Парадак вядзення справаводства, статыстычнага i
бухгалтарскага ўлiку ВМЦ ажыццяўляе ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
12. Вучэбна-метадычны цэнтр мае права ва ўстаноўленым дзеючым
заканадаўствам парадку ўдзельнiчаць у мiжнародным супрацоўнiцтве па
пытаннях адукацыi, устанаўлiваць прамыя сувязi з замежнымi
ўстановамi i арганiзацыямi.
13. Штатны расклад вучэбна-метадычнага цэнтра вызначаецца iм
самастойна ў межах прыкладнай колькасцi работнiкаў ВМЦ (дадатак 1) i
зацвярджаецца ўпраўленнем адукацыi абл(Мiнгар)выканкама. Структура
ВМЦ фармiруецца iм самастойна.
14. Абласны (Мiнскi гарадскi) вучэбна-метадычны цэнтр
прафесiянальнай адукацыi дзейнiчае на падставе статута, якi
распрацоўваецца ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Прыкладным палажэннем. Статут
абласнога (Мiнскага гарадскога) вучэбна-метадычнага цэнтра
прафесiянальнай адукацыi зацвярджаецца заснавальнiкам. Дзяржаўная
рэгiстрацыя ствараемага (рэарганiзуемага) абласнога (Мiнскага
гарадскога) вучэбна-метадычнага цэнтра прафесiянальнай адукацыi як
юрыдычнай асобы, змяненняў i дапаўненняў у статут абласнога
(Мiнскага гарадскога) вучэбна-метадычнага цэнтра прафесiянальнай
адукацыi ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi
актамi.
-----------------------------------------------------------
Пункт 14 - в редакции постановления Министерства
образования от 19 февраля 2001 г. N 12 (зарегистрировано в
Национальном реестре - N 8/5165 от 02.03.2001 г.)
14. На аснове гэтага палажэння вучэбна-метадычны цэнтр
распрацоўвае свой статут, якi зацвярджаецца ўласнiкам або
ўпаўнаважаным iм органам i рэгiструецца ва ўстаноўленым
дзеючым заканадаўствам парадку.
-----------------------------------------------------------
III. Кiраўнiцтва вучэбна-метадычнага цэнтра прафесiянальнай
адукацыi
15. Вучэбна-метадычны цэнтр прафесiянальнай адукацыi
ўзначальваецца дырэктарам. Дырэктар назначаецца i вызваляецца з
пасады адпаведным упраўленнем адукацыi.
16. Дырэктар ВМЦ:
- зацвярджае штатны расклад i ўстанаўлiвае службовыя аклады
работнiкам цэнтра ў межах фонду заработнай платы;
- ажыццяўляе кiраўнiцтва ўсёй метадычнай, арганiзацыйнай i
гаспадарчай дзейнасцю цэнтра, нясе адказнасць за выкананне
ўскладзеных на яго задач;
- прадстаўляе цэнтр ва ўсiх органах дзяржаўнай улады i
кiравання, прадпрыемствах, арганiзацыях i ўстановах усiх форм
уласнасцi;
- распараджаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам i ў межах,
устаноўленых уласнiкам або ўпаўнаважаным iм органам, маёмасцю i
сродкамi цэнтра;
- заключае дагаворы, у тым лiку працоўныя, выдае даверанасцi,
ва ўстаноўленым парадку адкрывае рахункi ў банках;
- забяспечвае выкананне работнiкамi цэнтра заканадаўства аб
працы, патрабаванняў аховы працы i нормаў прафесiянальнай i
педагагiчнай этыкi;
- выдае загады аб прыёме i звальненнi работнiкаў, заахвочваннях
i спагнаннях;
- арганiзуе работу па атэстацыi i павышэнню квалiфiкацыi
работнiкаў цэнтра;
- заключае працоўныя пагадненнi з творчымi калектывамi,
рабочымi, служачымi i спецыялiстамi.
IV. Фiнансаванне вучэбна-метадычнага цэнтра i яго
ўзаемадзеянне з упраўленнем адукацыi
абл(Мiнгар)выканкама
17. Дзейнасць ВМЦ ажыццяўляецца за кошт i ў межах асiгнаванняў,
якiя выдзяляюцца з дзяржаўнага бюджэту, i ўласных сродкаў, якiя
фармiруюцца з iншых крынiц, не забароненых дзеючым заканадаўствам.
18. Асноўнай крынiцай фiнансавання ВМЦ служаць сродкi
дзяржаўнага бюджэту, якiя выдзяляюцца ўпраўленнем адукацыi
абл(Мiнгар)выканкама.
Уласныя сродкi фармiруюцца з наступных крынiц:
- паступленнi за выкананыя работы (паслугi) згодна з
заключанымi дагаварамi з навучальнымi ўстановамi, прадпрыемствамi,
установамi i арганiзацыямi розных форм уласнасцi, а таксама
фiзiчнымi асобамi;
- дабраахвотныя ўзносы i матэрыяльныя каштоўнасцi, што
перадаюцца ад дзяржаўных i недзяржаўных прадпрыемстваў, арганiзацый
i ўстаноў, грамадскiх аб'яднанняў, а таксама асобных грамадзян;
- iншыя сродкi, якiя паступаюць у парадку, не забароненым
дзеючым заканадаўствам.
ВМЦ мае права ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку карыстацца
крэдытамi банкаў.
19. Аплата працы работнiкаў цэнтра ўстанаўлiваецца ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
20. Прэмiраванне работнiкаў ВМЦ ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
распрацаваным цэнтрам палажэннем аб прэмiраваннi, зацверджаным яго
дырэктарам i ўзгодненым з прафсаюзным камiтэтам.
21. Для арганiзацыi работы ВМЦ упраўленне адукацыi
абл(Мiнгар)выканкама выдзяляе памяшканне i абсталяванне, неабходнае
для выканання ўскладзеных на цэнтр функцый.
22. Кантроль за расходаваннем фiнансавых сродкаў, выкарыстаннем
маёмасцi цэнтра ажыццяўляе ўласнiк маёмасцi або ўпаўнаважаныя iм
органы.
Дадатак 1
Прыкладная колькасць работнiкаў
абласнога (Мiнскага гарадскога) вучэбна-метадычнага
цэнтра прафесiянальнай адукацыi
1. Дырэктар
2. Намеснiк дырэктара
3. Загадчык асноўнага кабiнета
4. Метадыст
5. Сакратар-машынiстка
6. Машынiстка
Усяго*: 20 чал.
___________________________________
*Колькасць рабочага персаналу вызначаецца ў адпаведнасцi са
зборнiкам нарматываў колькасцi рабочых, занятых абслугоўваннем
будынкаў, збудаванняў i рамонтам абсталявання.
|