Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 2 апреля 1996 г. №123 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 


        Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь

                               ЗАГАД

 02.04.1996 г. N 123                                     г.Минск


 Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку адкрыцця новых
 спецыяльнасцей i спецыялiзацый у вышэйшых навучальных
 установах Рэспублiкi Беларусь

===

     У сувязi  са  стварэннем  новай  нарматыўнай  базы па дзейнасцi
навучальных устаноў

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам працы i Мiнiстэрствам
эканомiкi Палажэнне  аб  парадку  адкрыцця  новых  спецыяльнасцей  i
спецыялiзацый у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь.

     2.  Лiчыць страцiўшымi  сiлу пiсьмы  Мiнадукацыi N  04-6/576 ад
8.11.93  г.  аб  падрыхтоўцы  спецыялiстаў  у  ВНУ  i  ССНУ па новых
спецыяльнасцях i  N 04-6/128 ад  18.04.94 г. аб  парадку увядзення ў
дзеянне   пералiку  спецыяльнасцей   вышэйшых  навучальных  устаноў,
спецыялiзацый  i  квалiфiкацый  да  гэтага  пералiку  ў частцы, якiя
датычацца вышэйшых навучальных устаноў.

     3. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi  Д.С.)  у
месячны  тэрмiн  давесцi Палажэнне да вышэйшых навучальных устаноў i
органаў кiравання iмi.

 Мiнiстр                                              В.I.Стражаў


 Узгоднена                              Зацверджана
 Мiнiстэрства працы                     загадам мiнiстра адукацыi
 Рэспублiкi Беларусь                    i навукi Рэспублiкi Беларусь
    Першы намеснiк мiнiстра             ад 2.04.1996 г. N 123
 29 сакавiка 1996 г.

 Мiнiстэрства эканомiкi
 Рэспублiкi Беларусь
      Намеснiк мiнiстра
 А.М.Тур
    28 сакавiка 1996 г.

                             ПАЛАЖЭННЕ
      аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый
        у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь


     У адпаведнасцi  з  Распараджэннем Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ад 12  мая  1993  года  N  381-р  устанаўлiваецца  наступны
парадак адкрыцця  падрыхтоўкi спецыялiстаў па новых спецыяльнасцях i
спецыялiзацыях.

     1. Для ўключэння новых спецыяльнасцей у Пералiк зацiкаўлены бок
(мiнiстэрства, арганiзацыя,  прадпрыемства,  навучальная  ўстанова i
г.д.) накiроўвае  ў  Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  прапанову  з
абгрунтаваннем неабходнасцi  ўключэння  iх  у Пералiк спецыяльнасцей
вышэйшых навучальных устаноў.
     У абгрунтаваннi неабходна ўказаць:
     - тлумачэнне неабходнасцi адкрыцця падрыхтоўкi  спецыялiстаў  у
ВНУ рэспублiкi па новай спецыяльнасцi;
     - перспектывы далейшага развiцця спецыяльнасцi;
     - квалiфiкацыю спецыялiста;
     - функцыянальна-службовыя абавязкi,  характар i змест працоўнай
дзейнасцi спецыялiстаў  па новай спецыяльнасцi,  iстотнае адрозненне
ад патрабаванняў       да       спецыялiстаў       па       сумежных
(падобных) спецыяльнасцях;
     - дзе i на  якiх  пасадах  будуць  працаваць  выпускнiкi  новай
спецыяльнасцi;
     - кiм i ў якiх колькасцях вызначана патрэба Рэспублiкi Беларусь
у спецыялiстах дадзенай спецыяльнасцi на блiжэйшыя 10-15 гадоў;
     крынiцы фiнансавання падрыхтоўкi спецыялiстаў.
     Да прапановы  неабходна  прыкласцi  праект нарматыўнай вучэбнай
дакументацыi (вучэбны    план,    квалiфiкацыйная     характарыстыка
спецыялiста), паказаць   наяўнасць   вучэбна-лабараторнай   базы   з
сучасным абсталяваннем,   хадайнiцтва   ўстаноў,   зацiкаўленых    у
падрыхтоўцы спецыялiстаў па новай спецыяльнасцi.
     Мiнiстэрства адукацыi i навукi вывучае прад'яўленыя  матэрыялы,
пры неабходнасцi  арганiзуе  экспертызу i накiроўвае iх ўзгадненне ў
Мiнiстэрства працы i Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь.
     Пры станоўчым  вырашэннi  прапановы новая спецыяльнасць загадам
Мiнiстра адукацыi  i  навукi  ўключаецца  ў  Пералiк  спецыяльнасцей
вышэйшых навучальных устаноў.

     2. Для  адкрыцця  падрыхтоўкi  спецыялiстаў  па спецыяльнасцях,
якiя ўключаны ў Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў,
але  з'яўляюцца  новымi  для  дадзенай  ВНУ,    прапанову  неабходна
падаваць у орган кiравання гэтай ВНУ.
     У прапанове неабходна паказаць:
     - мэтазгоднасць адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па новай  для
ВНУ спецыяльнасцi пры яе наяўнасцi ў другiх ВНУ рэспублiкi;
     - наяўнасць або магчымасць стварэння  да  пачатку  навучальнага
года неабходнай  вучэбна-метадычнай дакументацыi i лабараторнай базы
з сучасным абсталяваннем;
     - працаўладкаванне выпускнiкоў пасля заканчэння вучобы;
     - спiс прафесарска-выкладчыцкiх кадраў, якiя будуць ажыццяўляць
навучанне па  прафiлiруючых дысцыплiнах з указаннем  атрыманых у ВНУ
спецыяльнасцей, вучоных  ступеней i навуковых  спецыяльнасцей, iншых
звестак,  якiя  пацвярджаюць  квалiфiкацыю  гэтых  кадраў па профiлю
адкрываемай спецыяльнасцi.
     Орган кiравання ВНУ па падпарадкаванасцi ацэньвае мэтазгоднасць
адкрыцця новай спецыяльнасцi i па ўзгадненнi з  Мiнадукацыяй  прымае
рашэнне аб яе адкрыццi.

     3. Спецыялiзацыi спецыяльнасцей,  па якiх дазволена падрыхтоўка
спецыялiстаў, уводзяцца вышэйшымi навучальнымi ўстановамi па заяўках
прадпрыемстваў, арганiзацый   з  улiкам   пажаданняў  студэнтаў  пры
наяўнасцi неабходнай матэрыяльнай  базы  i  прафесарска-выкладчыцкiх
кадраў. Яны   павiнны   спрыяць   паглыбленню   ведаў   студэнтаў  у
адпаведнай вобласцi будучай дзейнасцi выпускнiкоў.
     Адкрыццё спецыялiзацый неабходна ўзгаднiць з органамi кiравання
па падпарадкаванасцi  i  Галоўным  упраўленнем   вышэйшай   адукацыi
Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     4. Ва   ўсiх  выпадках  пры  адкрыццi  новых  спецыяльнасцей  i
спецыялiзацый неабходна вытрымаць наступныя ўмовы:
     - навучанне  па  прафiлiруючых  дысцыплiнах  павiнны праводзiць
выкладчыкi, якiя   атрымалi   вышэйшую    адукацыю    па    дадзенай
спецыяльнасцi (спецыялiзацыi),  маюць адпаведныя навуковыя працы,  з
iх не  менш  двух  з'яўляюцца  дактарамi   або   кандыдатамi   навук
непасрэдна па профiлю спецыяльнасцi (спецыялiзацыi);
     - запатрабаванасць  прадпрыемстваў,  арганiзацый  усiх   формаў
уласнасцi ў адзначаных спецыялiстах;
     - мiнiмальныя     дадатковыя     затраты      па      стварэнню
вучэбна-метадычнай i       лабараторнай      базы      па      новай
спецыяльнасцi (спецыялiзацыi);
     - рэкамендацыi  вучэбна-метадычных аб'яднанняў па мэтазгоднасцi
адкрыцця новай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi).
     Змяненнi назвы  спецыяльнасцi  або  квалiфiкацыi   спецыялiстаў
ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам  адукацыi  i  навукi  пасля   атрыманага
ўзгаднення працы  i  Мiнiстэрства  эканомiкi  Рэспублiкi Беларусь па
хадайнiцтву зацiкаўленых мiнiстэрстваў,  другiх цэнтральных  органаў
кiравання i вышэйшых навучальных устаноў.

 _________________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя:
 Нумар: 1375/12.
 Дата:  04.04.96 г.





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations